— А так… Глядзі вунь, што на вуліцы…
На вуліцы, каля павароткі да царквы, зразумеўшы, што бацюшка з дзякам збіраюцца трымаць асаду, пачалі збірацца людзі. Пакуль іх было няшмат, але нясмела, асцярожна, па адным яны падыходзілі і падыходзілі, мужыкі і бабы, пераважна бабы…
— Назад! Па хатах! — замахаў на іх пісталетам Мірон. — Разысціся, я вам сказаў!
— Супакойся, сам надта ўжо разышоўся!.. — адчуўшы, што ёсць сіла на сілу, гукнуліся з вуліцы. — Зваліўся на нашу галаву, маскаль паганы, крыжа на табе няма!..
— Што?!. — перасмыкнула Мірона і, стрэліўшы ўгору, ён кінуўся на люд зей, якія расступіліся — і Мірон аказаўся тварам да твару са сваёй жонкай з сынам на руках. На імгненне ён аслупянеў, але толькі на імгненне, бо ў ім ужо ўскіпела шаленства, плёхнула цераз край. — Дахаты! Заб’ю! — збялела замахнуўся ён на жонку з дзіцем, ды тут Яромха наскочыў ззаду і збіў Мірона з ног, распластаў на зямлі, закруціў яму руку з пісталетам за спіну, а Наста абмінула іх абодвух і пайшла да царквы. У белай сукенцы і белай хусцінцы, прыціскаючы да сябе дзіця, яна падымалася па лесвіцы ўсё вышэй і вышэй, а
Мірон, асядланы Яромхам, выварочваў шыю, глядзеў ёй услед і сплёўваў зямлю на зямлю…
— Мірон! — крыкнуў бацюшка. — Я дзяка ў Менск да начальства пашлю, ты яго не чапай! Як вернецца, будзем далей разбірацца!..
Папу Мірон нічога не адказаў, да Яромхі сказаў ціха, але так, што ўсе пачулі:
— Разбяруся я з табой, Альбін.
Больш за трое сутак, пакуль ехала з Менску началь ства, прабыў маленькі Мірон з маці і бацюшкам у царк ве. «Ішла б ты, Наста, не змучвала дзіця», — казаў ба цюшка, а маці адказвала: «Не пайду, ведаю я яго, вы не ведаеце.» Каля царквы, па чатырох баках пагорка, змя няючы адны адных, удзень і ўноч стаялі людзі.
— Твой бацька кажа, што Бога няма, а Бог ёсць, — люляў Мірона на руках, калі маці стамлялася і засынала, бацюшка. — Богбацька, Богсын і Богдух святы, усе ў адным. Не разумееш, як яно так?.. Тут не разумець трэ ба, а верыць, адчуваць, і ў што паверыш, што адчуеш — тое і будзе. Давай я на званіцу цябе падыму, каб адчуў, адтуль Бога ва ўсе бакі відаць.
Начная званіца была высокай, а неба начное яшчэ вы шэйшым, і ў ім блукалі зорныя туманы, скрозь якія, як скрозь марлю, цадзілася густое, нібы малозіва, сінімсіняе святло. З небасхілу яно лілося на ўзвышшы, на пагоркі і сцякала па іх, заліваючы лагчыну, у якой хаваліся Ка руны. Плылі, патаналі ў гэтым святле і парушаны замак з адною кутняю вежай, і касцёл без крыжоў, і Мястэч ка без сінагогі, і сады, і палеткі, і хаты, уся вёска ўздоўж рачулкі ад Татарскай вуліцы да прошчы, да Трох — з ад ной паваленай — Бяроз. Зорны вецер гнаў зорныя тума ны, неба пакалыхвалася і працякала над царквой, і царк ва пакалыхвалася і праплывала ў небе, і ў ёй і разам з ёй пакалыхваліся, працякалі, праплывалі бацюшка, маці, Мірон — усё і ўсе адно ў адным, і бязмежная, несупын ная плынь гэтая адчувалася, як жыццё, і была, мусібыць, Богам, якога відаць было ва ўсе бакі.
На званіцы вісеў звон і стаяў кулямёт.
«Калі тут звон, навошта кулямёт? — стараўся хоць крышку ўсвядоміць сябе самога ў Боскім свеце і сам свет гэты зразумець маленькі Мірон. — Няўжо Бог сваё жыт ло без кулямёта абараніць не можа? Ці не Боскае гэта, а бацюшкава жытло, таму бацюшка яго і бароніць?.. Але чаму тады бацька, вялікі Мірон не бароніць жытло сваё, а разбурае чужое?..»
— Як розніца ёсць паміж чалавекам і дрэвам, так розніца ёсць паміж чалавекам і чалавекам, — прамовіў бацюшка, глад зячы анёльскія куд зеркі маленькага Мірона і гледзячы ў сінімсінюю далеч на прошчу, на Тры, з адной паваленай, Бярозы. І тут на вачах бацюшкі і Мірона, на вачах маці, якая паднялася на званіцу, яшчэ адна Бяроза, далейшая ад паваленай, без навальніцы і ветру, у нерухомай цішыні пахілілася, хіснулася ўзад уперад, нібы выбіраючы, куды і як упасці, і павольна, як ліст злятае, пачала завальвацца, падаць, страсаючы з сябе сіняе святло — і легла ўздоўж дарогі. «Ух…» — выдыхнула яна, як ад нечага вызвалілася, і выдых яе прашапацеў над лагчынай, над рачулкай, над садамі з палеткамі, над усімі Карунамі ад прошчы да канцавой Татарскай вуліцы…
— Што гэта?.. — спалохана спытала маці, на якой су кенка з хусцінкай зіхацелі халоднай сінню, і маці зда валася незямной, падобнай на жыхарку тых планет, над якімі ўзыходзяць па два і па тры сонцы. — Як гэта — без навальніцы, без ветру?..
— Так… — уздыхнуў бацюшка. — А чалавек як?.. Час настаў.
— Ой, не!.. — Маці ўзяла ў бацюшкі і стала люляць і лашчыць маленькага Мірона. — Спі, ты чаго не спіш, сынок?.. Ой, не, гэта знак, штосьці станецца, будзе не шта адразу, як дзяк вернецца…
Аднак вярнуўся дзяк — і нічога такога адразу не сталася. Вялікага начальніка з Менску, які сам ехаў і дзяка вёз на бліскучай чорнай легкавушцы, а за лег кавушкай на запыленай палутарцы трэсліся салдаты, перанялі каля прошчы габрэі з татарамі, перагаварылі з ім — і начальнік загадаў здаць усю, якая ёсць, зброю і сабрацца на сход.
Зброю не здаў ніхто, на сход сабраліся ўсе. На сходзе начальнік аб’явіў, што хоць Бога і няма, але царква ў Карунах пакуль застаецца, бо пытанні рэлігіі не выра шаюцца наскокам, і свядомасць карунцаў будзе пад цягвацца да свядомасці ўсіх савецкіх людзей паступо ва… Салдаты тым часам, шукаючы зброю, ператрасалі двор за дваром.
Крыжы на касцёл не вярнуліся, мячэць з сінагогай засталіся ў лесе. «Што зроблена, тое зроблена», — сказаў начальнік. Старшыню сельсавета за самаўпраўства ён паабяцаў пакараць.
— Папа з дзякам пазней арыштуем, хай трохі ўсё су пакоіцца, а цябе перавядзем адсюль, жыць табе тут не дадуць, — развітаўся вялікі начальнік з вялікім Міро нам, калі ўжо яны выпілі ў хаце. — Пачынай манаткі збіраць. — І падкінуў вялікі начальнік пад столь ма ленькага Мірона. — Стаўбунчыка якога змайстраваў! З гэткіх во ў нас новыя людзі вырастуць, а ўсялякіх бы лых — у распыл!..
Ад вялікага начальніка пахла свіной скурай і гуталінам.
Салдаты, забраўшы кулямёт са званіцы і не знайшоўшы болей ніякай зброі, апроч паляўнічай, раптоўна, на ноч гледзячы, перакінуліся з Карунаў у Нараты і там братоў лясных, што спалілі сыраварню, палавілі не ў лесе, а ў ха тах, дзе яны начавалі. Аднаму толькі з братоў Сівакоўскіх, наймалодшаму, удалося ўцячы. Астатніх, каго паранена га, каго збітага ў кроў, пакідалі ў кузаў палутаркі і звезлі разам з гаспадарамі, якія давалі ім прытулак, з дарослымі ўсімі і дзецьмі.
Вялікі начальнік з Менску на абяцанкі свае, мусібыць, забыўся, іншых клопатаў хапала. Мінаў месяц за меся цам, зіма надышла, а вялікага Мірона ўсё не пераводзілі нікуды і не пераводзілі. У вёсцы на яго касавурыліся — і не так праз барацьбу з Богам, які, як вядома, высока і далёка, як праз арышты ў Наратах: думалі чамусьці, што гэта ён, калі выпіваў з вялікім начальнікам, падбіў таго паслаць сярод ночы ў Нараты салдат. Па вялікім Міроне нават стралялі каля Багушоў, на лясной дарозе паміж Карунамі і Наратамі. Невядома, хто страляў, але сам Мірон вырашыў, што на яго палюе наймаладзейшы з братоў Сівакоўскіх, той, што ўцёк.
У вялікага Мірона, апроч пісталета, меўся яшчэ — вы дадзены яму ў вобласці — сямізарадны карабін, з пака рочаным ствалом вінтоўка, і аднойчы ўраніцы маленькі Мірон убачыў, як бацька разабраў карабін і стаў яго чысціць.
— Пайду зайца ўпалюю, — сказаў ён маленькаму Міро ну. — Табе ўжо мяса пара есці, каб лепей расці, а ў нас дзе мяса?..
Мяса сапраўды не было, хіба што зрэдку на святы. Дагэтуль бацька, калі выбіраўся ці ў дальні калгас, ці ў раён, прывозіў, вяртаючыся, толькі заечы хлеб. Пры марожаны, смачнысмачны, смачнейшага за яго ніколі ў жыцці маленькі Мірон не еў. Нават тады, калі вырас.
— Не пойдзеш ты нікуды! — як і перад паходам на царкву, паспрабавала не пусціць вялікага Мірона маці. — Тут і так з Боскай ласкі жывём, а ты надумаўся!
Вялікі Мірон даставаў са сваёй вайсковай кайстры патроны і заганяў іх у карабін.