— Пайду… Калі ўжо мяне не пераводзяць, дык трэба паказаць ім, за кім сіла. З чыёй бы ласкі я ні жыў, а зай цам не бегаў і бегаць не збіраюся!
— Каму ім?.. Што паказаць?.. Яны ўсе на цябе збяруцца, ты чужынец!
— Няхай збіраюцца. Хоць відаць будзе, хто збярэцца, а то ўсе ды ўсе… Усе — гэта ніхто.
Маці ўбачыла праз вакно Яромху на вуліцы, выбегла з хаты і закрычала, ратуючыся:
— Альбін! Зайдзіся ты, спыні яго, ён у лес па смерць сабраўся!..
Не ведала яна, што рабіла.
Бацьку было не ўтрымаць, а Яромха, які пасля сутычкі каля царквы пачуваў сябе перад ім вінаватым, не мог адпусціць яго аднаго. Ён збегаў дахаты, узяў сваю паляўнічую стрэльбу, сказаўшы Альбіне, што ідзе на за йца, — і вялікі Мірон з Яромхам, паклаўшы ў бацька ву кайстру вайсковую, каб не змерзнуць, паўлітэрак і закуску, рушылі ў Багушы на пару. Пайшлі ўраніцы, а ўвечары вялікі Мірон прынёс не зайца, а мёртвага, забітага Яромху.
— Людзі, не забіваў я, не забіваў!.. — дзвюма слязінамі ўсяго праплакаў вялікі Мірон, і Мірон маленькі ўпер шыню ўбачыў, як бацька плача. Гэта ўразіла яго, бо да гэтуль ён думаў, што плакаць могуць толькі дзеці і жан чыны. І яшчэ ён ведаў, што бацька плача з таго, што сапраўды не забіваў, а ўсе думаюць і будуць думаць, што забіў.
Людзі глядзелі на вялікага Мірона і маўчалі.
— А хто забіў? — пытаў следчы з раёна, які прыехаў назаўтра, агледзеўся ў Багушах і распрадзіўся адправіць цела Яромхі ў раён на медэкспертызу. — Вы ўдвух былі, нічыіх болей слядоў ва ўсім лесе. І ні каля ручая, і ні каля кастрышча… Дык хто забіў?
— Сівакоўскі, — сказаў бацька. Дарма ён гэта сказаў, толькі з пераканання ў тым, што забіў Яромху наймалод шы з братоў Сівакоўскіх, больш нібыта не было каму.
— Тады чаму ён цябе не забіў? — пыталася Альбіна, сястра Яромхі. — Чаму ён забіў майго брата, а не цябе?
На гэта вялікі Мірон не меў што сказаць.
— Па паветры ні лясныя браты, ні лясныя сёстры не лятаюць… — круціў так і гэтак бацькаў карабін следчы. — У карабіне толькі шэсць патронаў.
— Я страляў, але па зайцы, — не адпіраўся ў тым, што страляў, вялікі Мірон. —Сыну зайца абяцаў…
— І дзе заяц?
— Бегае, не пацэліў…
— Заяц бегае, па зайцы не пацэліў, а чалавека ў вока, як вавёрку, — насмешліва не верыў следчы і пераходзіў на крык. — Расказвай, як было! Яшчэ раз, ну!.. І праўду мне, праўду кажы, прызнавайся!
Следчы насміхаўся, страшыў, а вялікі Мірон раз за разам распавядаў усё тое самае… Як Яромха праваліўся ў прыснежаны лясны ручай, як пакінуў ён Яромху каля кастра сушыцца, сам пайшоў паглядзець сляды, выгнаў зайца, стрэліў па ім і амаль адразу пачуў яшчэ адзін глухі стрэл, нават за свой раней той стрэл пачуў, таму і ў зайца не пацэліў, а калі вярнуўся — на разасланай на снезе пустой кайстры стаяў адпіты паўлітэрак, рас кладзеная была закуска, а Яромха ляжаў каля кастра з выбітым вокам… І ні следу каля кастра чужога, і нідзе нікога, як сам сябе забіў.
Следчы махаў рукой.
— Ты сыну казкі расказвай!.. То Сівакоўскі, то сам сябе… З дубальтоўкі ў вока? Ды ягоныя б мазгі на дрэ вах віселі!.. І дзе ты бачыў, каб сябе ў вока стралялі, ты ж вайну прайшоў?.. Маўчыш?.. Ну, маўчы. Кулю даста нуць — ты ў мяне запяеш.
Куля ў галаве Яромхі аказалася з карабіна.
Судзілі вялікага Мірона не звычайным судом у раёне, а ў вобласці — у кабінеце з арэхавымі дзвярыма. Трой кай судзілі — першы партыец, першы саветчык і пер шы гэбіст — бо не нейкі там Мірон Стаўбун забіў ней кага там Альбіна Яромху, а старшыня сельсавета забіў партыйнага сакратара. Выключаны з партыі, выправіўся вялікі Мірон з таго кабінета праз арэхавыя дзверы.
Маленькі Мірон ведаў, што бацька невінаваты, таму плакаў і плакаў днямі і начамі… Маці ездзіла то ў раён, то ў вобласць, дабівалася спаткання з мужам, а ёй адказвалі:
«Ніякі ён табе не муж, ён дваяжэнец». Пасля суда ў арэха вым кабінеце бацька стаўся вінаватым не толькі ў забой стве, але і ў дваяжэнстве, і ў выпраўленні фальшывай чар навой з фронту, нібы ён сам яе выпраўляў і нібы яшчэ ад ной чарнавой, сапраўды фальшывай, не было. Вінаватым аказаўся вялікі Мірон нават у анархісцкай барацьбе з Бо гам, да якой тыя ж людзі ў тым жа кабінеце яго змусілі.
Для вёскі ж, для карунцаў і без дваяжэнства, і без фальшывай чарнавой, і без Бога ўсё было зразуме ла: забіў Мірон Яромху праз тое ж, праз што Яромха страляў па ім, параніў яго ў Наратоўскім лесе… Праз тое ж, зза чаго біліся яны каля царквы… Праз рэўнасць забіў Мірон Яромху, праз Насту Чаротку. Маці ў вёс цы нават пачалі стараніцца, нібы і яна ў нечым была вінаватая, адна Альбіна сказала: «Нам няма чаго дзяліць, мы абедзве страцілі…»
— Нашто наш татка яго забіў, нашто наш татка яго забіў, ну чаго ты плачаш, чаго ты плачаш?.. — сама ледзь не кожны дзень плакала над маленькім Міронам маці — у адзіноце, у цёмным выцці зімовых сцюж, у халоднай і галоднай хаце. А калі маці ездзіла ці ў раён, ці ў во бласць, дык Альбіна, сястра Яромхі і сяброўка маці, да глядаючы маленькага Мірона, бо не было ёй болей каго даглядаць, таксама плакала і пыталася:
— Ну нашто твой татка забіў майго брата?..
Праз дзеньдругі маці вярталася, і Альбіна дапытвалася ў яе безнадзейна, як у хворай:
— Куды ты ўсё ездзіш ды ездзіш?.. Па што?.. Для чаго?..