Брызін адпусціў тармазы — і машына пакацілася з гары. Павольна, хутчэй, усё набіраючы і набіраючы хут касць.
Рукі раптам сталі дранцвець, пальцы збялелі на стыр не. Брызін адчуваў, як дранцвее і нібы спаўзае на шыю, на грудзі твар.
На паўдарозе ён, не паварочваючыся, залез адной ру кой у кішэнь сініцынскага пінжака, выцягнуў паперчы ну, адчыніў дзверцы і выкуліўся з «Форда». Выкуліўся ўдала: не паламаў нічога і нават не пабіўся. Лежачы на абочыне, глядзеў услед машыне і на цягнікі: пасажырскі злева быў бліжэй, відавочна бліжэй, значна бліжэй, ужо амаль на пераездзе…
Перад пераездам «Форд» збочыў з дарогі і, падско чыўшы на нейкім камені, уехаў у возера. Возера было не глыбокае, з берагу яшчэ ў дзяцінстве Машы па калені.
Пасажырскі, свістануўшы, праляцеў пераезд, пас ля прагрукатаў таварны. Абодва машыністы азіраліся, машыніст пасажырскага махаў кулаком. Праз колькі хвілін стала ціха, ашаламляльна ціха. Было чутно, як, су пакойваючыся, плёскаецца пры беразе азёрная вада.
Усё яшчэ здранцвелымі, непаслухянымі пальцамі Брызін, сабраўшыся з духам, разгарнуў паперчыну — ружовую рэстаранную сурвэтку. У Машы была такая звыч ка: пісаць, размаўляючы, на сурвэтках, калі тыя былі пад рукой. Пра нешта ў яе спытаешся, яна памаўчыць, падумае і ў адказ напіша… «Каб не казалі, што не каза ла», — казала Маша.
Ніякі гэта быў не ліст — запіска, адказ, тры фразы…
Артур Альбертавіч, калі нават тое, што вы мне некалі сказалі і на чым дагэтуль настойваеце, праўда, дык для мяне гэта зусім не так трагічна, як вы зараз выглядаеце. Проста тады мне выбіраць самой — і я выбіраю лепшага. Вам ні за што не ўгадаць, каго. Марыя Андрэеўна.
Андрэй падняўся, ступіў крокі тры ўніз, спыніўся… Сініцын унізе спрабаваў вылезці з машыны. Брызін пастаяў, павярнуўся і рушыў да дачы. Сеў пад яблыню каля бензапілы, паклаў рукі на калені, на рукі галаву…
Плачу ягонага ніхто не чуў. Збоку здавалася, што ча лавек проста стаміўся, прысеў каля бензапілы пад яблы няй і перапачывае, перш чым зноўку ўзяцца за работу. Звычайная рэч — і можна было толькі здзівіцца, што ўлетку надумаў ён сад абразаць.
Снежань 2000 — люты 2001, Хельсінкі.
МІРОН ДЫ МІРОН
Не ведае чалавек часу скону свайго, але ж і пачатку свайго не ведае.
З чаго пачынаешся?..
З таго, што помніш, як з ганку зваліўся і гузакоў набіў, ці як руку ў сячкарню ўсунуў, ці як пуня суседава зашу гала, а ты сядзеў за ёй у малінніку, шукалі цябе — знайсці не маглі, маці галасіла на попеле, думала — згарэў…
І не помніш зусім, як спасцігаў гэты свет: нечаканы, незнаёмы, таямнічы, як дзеяліся ў табе дзівы дзівосныя, здараліся адкрыцці неверагодныя, як за год, за месяц, за тыдзень зведваў столькі, колькі пасля за ўсё жыццё зве даць не мог — і як лёгка, гуляючы, спраўляўся ты з тым нашэсцем цудаў і дзівосаў, з тою навалаю жыцця, весе ла, бы вавёрка арэхі, шчоўкаючы ўсе ягоныя загадкі і загадачкі, сакрэты і сакрэцікі. Чаму ж прырода зрабіла так, што мы памятаем, як былі дурнямі, і не помнім, як былі геніямі? Чаму пачынаемся мы не з ночы зачацця і нават не з дня нараджэння, а з такіх позніх і гэткіх вы падковых першых успамінаў, пачынаемся ў трычатыры гады з нічога? Так, з нічога, бо дагэтуль — цемрадзь, глу хата, немата. Дзе ж наша тая, дапершаўспамінная памяць, на якім пераломе мы яе страчваем, куды яна адлятае, ці пад якімі замкамі, за якой сцяной яна ў нас жыве?
Можа, з той памяці — сны?..
Мірону снілася, што ён нарадзіўся — і яго купаюць у балейцы. Балейка стаіць у садзе, на стале пад яблынямі, а яблыкі — чырвонажоўтабокія пепінкі, ужо даспе лыя — вісяць над балейкай, над Міронам, як плане ты, і жывуць на тых планетах восы, пчолы, чмялі, му хі, вусені… Мірон ведае, што пепінкі называюцца пе пінкамі, пчолы пчоламі, вусені вусенямі, а бацька зрывае яблык і кажа: «Во, Мірон, гэта яблык, яго мож на есці», — і паплёўвае на пепін, шморгае яго разы тры аб гімнасцёрку і грызе, смачна хрумкаючы. Галіна, з якой бацька сарваў пепін, гойдаецца, і з яе падае яшчэ адзін яблык — у ваду, у балейку. Маці, сабраўшыся ўжо выціраць Мірона, уздрыгвае, з ёй уздрыгвае вада, уздрыгваюць балейка, стол, зямля пад сталом, маці вы дыхае: «Мірон, стаўбун ты чортаў… — і Мірон разу мее, пра што яна, толькі не ўцяміць, хто стаўбун, ён ці бацька, бо ягонага бацьку таксама завуць Міронам — … а каб на галаву дзіцяці?!»
Стаўбун — бацька, а Мірону, немаўляці Мірону мог на галаву ўпасці яблык, цэлая планета з усімі яе жыхарамі — і толькі б гэта здарылася, толькі б гэта, але маці, уздрыг ваючы, думае пра іншае, баіцца іншага, а пра што трэба думаць — не думае, і чаго час баяцца — не баіцца.
Пасля Мірону сняцца хрэсьбіны, госці за сталамі пад тымі ж яблынямі. Яблыні парадзелыя, амаль пустыя, цень ад іх падае не густы, як раней, а рассыпаны, пя рэсты. Пепінкі, горкамі і ўрассыпную, ляжаць на абру сах, чырванеюць і жаўцеюць бакамі паміж лустамі чор нага хлеба, паміж міскамі з белым тварагом, зялёнымі гуркамі, рудаватымі памідорамі. Пярэсты цень пакалых ваецца, прабягае па сталах хвалямі: здаецца, што сталы восьвось паплывуць.
— Мірон, ты чаму сына, як сябе назваў? — пытаецца ў бацькі фельчар Яромха, у якога дзіўнаватае імя для мужыка: Альбін.
— Вечны буду! Памру, а ўсё адно Мірон Стаўбун на зямлі застанецца…
Дзіўнаватым здаецца імя Яромхі, мусібыць, з таго, што сястра ў яго Альбіна, таму ён найчасцей без імені абыходзіцца: Яромха ды Яромха… Сястра ў яго прыго жая, амаль такая ж, як Міронава маці. Яны не зайздрос цяць адна адной — і таму сябруюць.
Калі маці злуецца, яна лаецца на бацьку ягоным прозвішчам, а яе ў Карунах, у вёсцы, якая некалі мястэч кам была, адзін толькі фельчар Яромха называе Стаў буніхай, усе астатнія клічуць, як і ў дзеўках клікалі, На стай Чароткай.
У Яромхі на левай руцэ — ад запясця да локця — сінее татуіроўка: корцік, абвіты змяёй. Корцік выглядае за штрыхаваным, але гэта не штрыхі, а вуглаватыя літары, і на корціку напісана: нет в жизни щастя. На змяі літары, як луска — круглаватыя, плаўныя: пращай, Настя.
Гэта напісана пра Міронаву маці. На моры размаляваў сябе Яромха, на флоце, дзе служыў.
— Наста, малога пад сонейка вынясі, халадае на вечар. Мірона выносяць зпад яблынь, і ён бачыць у небе два сонцы. Адно, на захадзе, прамяністае, цёплае, бліскучае, ад якога самі па сабе заплюшчваюцца вочы. Другое, на ўсходзе, спакойнае, халаднаватамяккае, яно не выпрамень вае, а п’е святло. Адно сонца — гэта сонца, а другое — поўня, што выкацілася на вечар. «Глядзі, як зыркае, — перакрывае неба, схіляючыся над Міронам, Яромха. — Здзіўляецца, што сонцы два, шчаня такое…» — а Мірон зусім не здзіўляецца, а калі здзіўляецца, дык не Яромхавым здзіўленнем, у яго пакуль няма звычкі думаць, што на небе павінна быць толькі адно сонца, а інакш быць не можа…
Мірон ведае пра тое, што недзе ў сусвеце ляцяць, кру жацца планеты, над якімі свецяцца і два, і тры, і болей сонцаў, не паспявае адно зайсці — як другое ўзыходзіць, таму ніколі не наступае ноч, і людзі ніколі не бачаць зо рак. Людзі, альбо хто там яшчэ, хто жыве на тых плане тах, якіх у сусвеце безліч.
А Мірон адзін. І бацька ў яго адзін. Кожны з іх адзін, сам па сабе, хоць абодва яны Міроны, хоць вялікаму зда ецца, што малы — гэта таксама ён, нібы вялікі раздвоіўся на вялікага і малога, перахітрыў лёс, пераадолеў закон чалавечай адзіноты.
Хрэсьбіны скончыліся… Доўга Мірон глядзіць у столь, узіраецца туды, дзе няма чаго бачыць. Маці разпораз падымаецца, падыходзіць да люлькі і ціха над ёй стаіць. Уздыхае, кладзецца, шэпча бацьку: «Баюся я нечага… Можа, хвароба ў яго якая — зноў з адкрытымі вачамі спіць… Як напаследак нагледзецца хоча».