MoreKnig.org

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Балахонаў Сяргей



Шрифт:

Смяян пусціў той церам з агнём, а галоўнага цярэмнага ключніка разам з «книгами учеными» узяў у палон і супольна з ім тэрмінова рушыў у раён Дамадзедава, дзе чакаў бацян-фенікс, які хутка даставіў іх у Вялікую Літву. Там ужо высветлілася, што ключнік працаваў у цераме не з уласнага жадання: маскоўскія ўлады паставілі яго перад выбарам – супрацоўніцтва або абвяшчэнне ерэтыком і смерць. Ён выбраў супрацоўніцтва і стаў адным са стваральнікаў пчузяў. У Вільні вырашылі захаваць яму жыццё і выслалі на востраў Готланд. Кнігі ж з «суполным реестром» непажаданых напрацовак паўсталі перад судом. Гэта быў адзін з рэдкіх у вялікалітоўскай юрыдычнай практыцы выпадкаў, калі падсуднымі выступалі нежывыя прадметы. Вырак быў суворы: усе томікі атрымалі па паўсотні бізуноў, пасля чаго іх пасеклі шаблямі, спалілі, а попел «на битым гостинце развеяли».[127] Як за ўдалую аперацыю быў адзначаны Смяян Вуль, на жаль, застаецца невядомым.

Тым часам войскі на чале са Сцяпанам Батурам цалкам вызвалілі поўнач Беларусі і скіраваліся на Пскоўшчыну. У атачэнні Батуры меліся таленавітыя прапагандысты, кола якіх стварыла песню, якая павінна была мінімізаваць хваляванні пскавічан з нагоды прыходу ў іх землі іншаземнага войска:

Аднак паход за «рубы литовския» не атрымаўся. Калі горад Вялікія Лукі здаўся сам, то Пскоў упарта супраціўляўся, і нават крывыя пчолы нічога з гэтым зрабіць не змаглі. Вышэйшыя колы Вялікага княства Літоўскага вырашылі адмовіцца ад новых тэрытарыяльных набыткаў, але не маглі ў той час голасна заявіць пра гэта. Таму ўвосень 1581 г. імі быў справакаваны лёгкі голад сярод ваяроў Сцяпана Батуры – разам з урэзаным аб’ёмам правіянту пад Пскоў было дастаўлена шмат «фасак» (бочак) з сядзёрам мязговым. Разлік апраўдаў сябе – войска стала моцна наракаць, і уладар пастанавіў павярнуць назад у Вялікае княства Літоўскае.[129] У 1586 г. Батура памёр пры загадкавых абставінах. Хутчэй за ўсё, ён быў атручаны на загад спаланізаваных вярхоў. Для іх іншаземны манарх, які сімпатызаваў беларушчыне і быў гатовы пад гудзенне крывых пчолаў асабіста ісці ў бой з джальніцкім мячом, выглядаў непрымальным дзікунствам.

Новы ўладар Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза быў зацятым каталіком. Ён не толькі заахвоціў контррэфармацыю, але і скіраваў намаганні на выкараненне «паганскіх перажыткаў». Пад апошняе паняцце, безумоўна ж, падпадала і сакральнае пчалярства. Каб пазбегнуць імаверных татальных рэпрэсій, бальшыня сакральных пчаляроў легалізавалася, далучыўшыся да т. зв. «народнага хрысціянства». Гэтак у праўладных сілаў выбівалася з-пад ног падстава для пераследу. Зразумела, што ў праваднікоў рэпрэсіўнай палітыкі маглі быць і запасныя варыянты дзеяння. Можна было абрынуцца на ўсіх пчаляроў, што выйшлі з лесу, абвесціць іх хрост ілжывым, абвінаваціць у чараўніцтве і пакараць. У аднаго з дарадцаў Жыгімонта Вазы быў падобны план. Аднак, калі праблему сталі вывучаць з розных бакоў, то выявілася, што ў народзе ўсе сто працэнтаў пчаляроў лічацца чараўнікамі. Іх знішчэнне немінуча падаравала б эканоміку Вялікага княства Літоўскага, бо пчалярства давала не толькі мёд, але і каштоўную стратэгічную сыравіну – воск, які пастаўляўся ў Заходнюю Еўропу. «Потужни окономы» хутчэй задушыліся б, чым спынілі бы прыток прыбыткаў ва ўласныя кішэні.

Але нельга сказаць, што легалізаваныя сакральныя пчаляры зусім уніклі пераследу. На працягу ўсяго часу ўладарання Жыгімонта Вазы сям-там узнікалі «агмяні напружанасці», у цэнтры якіх апыналіся нядаўнія лясныя пчаляры ці іх нашчадкі. Так, у 1625 г. у вёсцы Свяцілавічы Чачэрскага староства адбыліся хваляванні панцырнага баярства з нагоды спробы «жолнеров гармизона, што прыбыл з Чочерску, схватити пчоляра Кирея Асеіонка, котрый пасеку промеж Святиловичами а Железниками держал».[130]

Кірэй Асяёнак быў абвінавачаны ў «чародействах языческих» і «вижованьи для корысти цесарства московского». Жаўнеры збіраліся завезці яго ў чачэрскую вязніцу, але дарогу ім заступілі жыхары Свяцілавічаў «з шабелями, мушектами, ручницами и коликами от огорожей повытянутыми». Яны патрабавалі вызваліць пчаляра, «на чесность а щирость онаго прысягаючы». Але ў жаўнераў быў вельмі рашучы настрой – процістаянне магло скончыцца крывавай сутычкай, у якой не абышлося б без загіблых. Пчаляр хутка ацаніў, у якім кірунку коціцца справа, і папрасіў сваіх абаронцаў «клопоту а турботы о той речи не задавати», вяртацца дадому, бо «облудность виновайства паны у Чочерску побачать невомнози». Панцырныя баяры яго паслухаліся, а жаўнеры завезлі «злачынцу» у цэнтр староства.

Цэлы тыдзень «на хлебе черствым а гнилой воде» Кірэй сядзеў у вязніцы, бо суддзя з’ехаў у сваты «некудысь за Гомей». Жыхары Свяцілавічаў чакалі ў прытоеным абурэнні. Калі ж разгляд судовай справы нарэшце адбыўся, то вырак быў такім, што Асяёнку пагражала «горла стятье». Даведаўшыся пра гэта, панцырныя баяры «збройным обычаем» рушылі на Чачэрск. Туды ж паляцелі ўсе пчолы Асяёнкавай пасекі. І суд, і выканаўцы «розсудку» (судовага рашэння) нямала здзівіліся, пабачыўшы на месцы меркаванай «страты» (смяротнага пакарання) узброеных людзей і мноства пчолаў. Частка пчолаў захінула сабою свайго гаспадара. Іншая частка памкнулася на суддзю, «удчалившы онаго». Суддзя «кгвалту крычал а волал о ратованю», але ніхто яму не дапамог. Варта пабаялася правакаваць сутыкненне. Суддзя ж пасля джалення адразу прызнаўся, што яму «гостинца дали, абы оный суд несправедливым учинил». Высветлілася, што яго падкупіў нейкі прыезджы шляхціц, які хацеў «лживым обычаем» атрымаць землі Асяёнкавай пасекі, каб збудаваць там вінакурню па вытворчасці сядзёра мязговага. Вырак быў скасаваны, пчаляр разам з пчоламі і баярамі адправіўся дадому. Суддзя пастрыгся ў манахі. Прыезджы шляхціц з’ехаў.

Магчыма, што гэтыя падзеі сталі асновай для народнай балады «Чачэрская цямніца». Прынамсі, наступныя радкі дазваляюць так меркаваць:

Жыгімонт Ваза на хваляванне свяцілавіцкіх панцырных баяраў паглядзеў скрозь пальцы. Жыхары Свяцілавічаў і суседніх вёсак выконвалі важную для дзяржавы ролю – былі пагранічнай вартай.[132] Караць памежную баярскую вёску было б верхам стратэгічнай бязглуздасці.

Царкоўнікі розных канфесій і пісьменныя «радетели веры» доўгі час скарадзіліся духоўным і свецкім уладам на тое, што просты люд, дробная шляхта, а часам нават ніжэйшае духавенства шануюць пчолаў і трымаюцца адпаведнай абраднасці. Так, «волный чоловек, котрому за хрестянство болить» Станіслаў Аніська напісаў у 1630 г. ліст да уніяцкага мітрапаліта Іосіфа Вельяміна Руцкага, дзе скардзіўся на настроі жыхароў вёскі Дакудава Лідскага павета. Аніська сцвярджаў, што сяляне «языцтва ся держуть, Коляду, яко и Купалу, чтуть, деток малых медом мастять и пчолам под хоботы ондають».[133]

У 1646 г. з мястэчка Мядзведзевічы, што на Ляхавіччыне, нехта, хто падпісаўся як «служка церковный Циприян Анонимус», даслаў ліст біскупу віленскаму Юрыю Скуміну-Тышкевічу. У лісце паведамлялася пра «речи прикрые а блюзнерские, же в окронге местечковой ся почваряють». Ён падаваў досыць працяглы (на 150 пунктаў) «реестр гжехув», дзе не знайшлося месца хіба толькі грэху садомскаму. Многія грахі і праступкі, здаецца, былі проста ўзятыя з Бібліі і спраекцыяваныя на канкрэтных асобаў. Гэта некалькі паніжае узровень даверу яго ліста як факталагічнай крыніцы. Аднак сведчанне пра тое, што некаторыя местачкоўцы і жыхары прылеглых да Мядзведзевічаў вёсак «пшчолкають» (трымаюцца пчалінага культу), выглядае ў яго самым жывым.

У прыватнасці Цыпрыян зацеміў: «Теж хтял бы мулвити, же велькае чысло местечковекго и докольнекго люду пшчолкають безбожно. То ест шатаньске шануване певного рожаю пшчол пшез тлумливе а ганебне зебранне на пасеках не тылко для мяду вытяганя, но странных и вжасных обрядов для. А то вшистко не хыхи, кгды менщизны и женщызны од мала и до веля за руки ся держать, петли вкул вульев кронжать, песни о пшчолах возносять, мнемаючы, же выженають сим духов злых да и иных инсект, ктурых ворогами пшчол поменовывають. И теды од пасеки чутен крык дябольский: «Мув, йо ос?!». То нехто един з тых петель корогодных пытаеть, ест на пасеке осы чыли немае оных. Потым несуть деток малых албо ведуть дурней вельких, што сами всхотяли пшез руй пшчолиный итти. Пшчолы лятуць, чикають оных малых и вельких. Тыя чики пшчолиныя ся вважають одстемпниками вяры за сигнатуру боскую. Но ведомо, же бог оных одстемпникув ест фалчивый вдрызг, ибо не можеть правдивый бог давати людям надхнене, жебы тыя мувили ензыком простым, яко ензыком свентых ксионг».[134] Цыпрыян прасіў тэрмінова правесці праверку па ўсіх фактах і пакараць літаральна, хто спрычыніўся да грахоўных з’яваў. Зрэшты, ён выказаў сумнеў, што люд перастане «пшчолкать», бо «еднокго пшчоляра збэйсаеш, а юж три новых коло ворот стоять».

Але больш страшнымі для рознага кшталту «горливцув вяры» былі выпадкі, калі вясковымі святарамі станавіліся сакральныя пчаляры. Па сутнасці, гэта азначала перамогу і панаванне на месцах «народнага хрысціянства», якое нівелявала бальшыню канфесійных адрозненняў, маючы цвёрды традыцыяналісцкі (этнічны) стрыжань. Нехта Таўдал Блінскі ў 1652 г. пісаў ажно ў Рым, скардзячыся на ўніяцкага святара вёскі Пугачы Нюськавіцкага павета Акіма Кудаса. Згодна са скаргай святар вызначаўся «нечуванымі збачэннямі ад веры»: «у час хрышчэння акрапляе немаўлятаў мёдам, які ўласнаручна збірае з вулляў пастаўленых ім вакол царквы; часцяком расчыняе ў храме вокны ды дзверы і іграе на валынцы пад перагуд пчолаў, якія ўюцца паблізу; казані прамаўляе так, што на пяць цытатаў з Бібліі прыходзіцца дзесяць сумнеўных народных афарызмаў; іконы малюе сам ці замаўляе ў іншых аблудных людзей, адлюстроўваючы на дошках, апроч належных Вобразаў, шмат вулляў, борцяў, пчолаў, сотаў, пчаляроў, ажно ўвесь іканастас ужо ў гэтакага кшталту блюзнерскіх выявах; пастаянна ўдзельнічае ў наўмысна ладжаных на вёсцы кулачных баях і практыкаваннях са зброяй, што можна, напэўна, дараваць святару, азіраючыся на агульнае неспакойнае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім і сумежных краях».[135]

Такіх святароў на старабеларускіх землях было вельмі штат. Адданасць старажытным традыцыям у спалучэнні з хрысціянствам выклікала ў асноўнай масе народа паважлівае стаўленне да такіх святароў. Зрэшты, гэта не ўбяспечыла іх ад тых нягодаў, што неслі ваенна-палітычныя канфлікты. У часы казацка-сялянскай вайны 1648–1651 гг. мноства святароў-пчаляроў пацярпела як ад казакоў і паказачаных сялян, так часткова і ад урадавых войскаў. Гэтым тлумачыцца тое, што Блінскі ў сваім лісце назваў даравальнай баявую падрыхтоўку святара Кудаса.

Палітычныя эліты Вялікай Літвы пасля паходаў Сцяпана Батуры на доўгі час адмовіліся ад дапамогі сакральных пчаляроў у ваенных справах. Верагодна, вярхі ім не давяралі, асцерагаючыся, што пчаляры не дазволяць рэалізаваць знешнепалітычныя праекты Рэчы Паспалітай ў паланафільскім рэчышчы. Нават тыя, хто на вышэйшым узроўні рупіўся пра старабеларускую мову (напрыклад, Леў Сапега), панічна баяліся беларусізацыі Маскоўскай дзяржавы, якая магла б адбыцца пры ўдзеле ў ваеннай інтэрвенцыі пчалярскіх добраахвотнікаў. Таму на Маскву ішлі войскі, укамплектаваныя праверанымі людзьмі, якія не мелі шчырых сімпатыяў да пчалінай абраднасці. Натуральна, многія з іх на роўні з польскай мовай вольна размаўлялі па-старабеларуску, але мэты прынесці беларушчыну на маскоўскія землі яны не ставілі. Маскавіты з палёгкай уздыхнулі, калі даведаліся, што інтэрвенты не хацелі зрабіць з імі тое, чаго ў свой час дамагаўся вялікі князь літоўскі Альгерд. «Ждали литовских пчел, да трутень полуляшский пришел», – сталі казаць у Масковіі з гэтай нагоды.[136]

У вайне Маскоўскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай (а фактычна супраць Вялікай Літвы) 1654–1667 гг. сакральныя пчаляры самі ўзяліся за зброю, не чакаючы заклікаў зверху. Менавіта яны сталі першымі арганізатарамі партызанскіх атрадаў супраць маскоўскіх інтэрвентаў. За тое, што супраціўленцы ў баях з захопнікамі выкарыстоўвалі пчолаў, маскавіты сталі іх называць «джиджи» (гукаімітацыя пчалінага гуду). Пазней гэтая назва трансфармавалася ў «шиши».[137] Партызанаў пад кіраўніцтвам сакральных пчаляроў «царския люди» баяліся найбольш. І чым болей адзначалася выпадкаў пераходу маскоўскіх стральцоў на «сторону литовскую», тым большай рабілася занепакоенасць іхных ваяводаў.

Так, ваявода баярын Фёдар Хварасцін незадоўга перад пагібеллю сігналіў у Маскву: «Намедни от нас отпало два десятка ратных людей. Сии люди престрашно искусаны были литовскими пчелами, что и места живаго на телесах их не изыскалось даже. Иные служилые люди по дури своей бросили оных, не мысля с покойниками возиться. А покойники весьма нежданно возстали и адово ударили по тылам тех служилых людей, изрекая белорусские словеса, преисполненные ненависти ко всему сущему, а к российским государевым людям наипаче: «Стойте, долбни дурния, воронами загуменными уведзгонние!». Благо, подоспели наши рейтеры и оных возставших покойников искусали саблями похлеще вышеуказанных литовских пчел».[138]

Праз некалькі дзён Хварасцін загінуў, упаўшы з падпаленай ім сасны. Ён трапіў у пчаліную засаду, марна спрабаваў уцячы і ў стане афекту вырашыў ратавацца на дрэве, падпаліўшы яго ніжнюю частку, каб дымам адпудзіць пчолаў. Пчолы паляцелі прэч, а ваявода, не жадаючы згарэць, скочыў долу і пабіўся насмерць.[139] Трэба сказаць, што ў Маскве на звесткі пра падобныя здарэнні рэагавалі як на штось экзатычнае і забаўнае, бо генеральная лінія палітыкі цара Аляксея Міхайлавіча заключалася ў прапагандзе непазбежнасці перамогі «российского оружия в битвах за Русь Белокурую и Литовскую». Нездарма гісторыі пра «возставших покойников», уджаленых «литовскими пчелами», сталі тыражавацца на лубочных выявах. А маскоўскім ваяводам, што спрабавалі трымаць пад сваёй уладай практычна ўсю Вялікую Літву, ад гасудара ішлі адпаведнага кшталту пасланні: «Меньше пить, больше ворогов бить, а то головы не сносить».[140] Вершаванасць царскіх наказаў не павінна бянтэжыць. Тут яўна заўважаецца ўплыў Сімяона Полацкага, які ў 1656 г. падчас візіту Аляксея Міхайлавіча ў Полацак асабіста ўручыў яму прывітальныя «Метры» ўласнага аўтарства.

Між іншым, Сімяон Полацкі адмоўна ставіўся да сакральнага пчалярства і яго сінтэзам з хрысціянствам. Гэта давала яму лішнюю нагоду цешыцца прыходу на старабеларускія землі «россыйских освободителей». Лічыцца, што менавіта ягонаму пяру належыць верш «Утешение государевой лаской», дзе ёсць такія радкі:

Цікава, што ў час сустрэчы з маскоўскім царом Сімяон выпіваў нейкі «крепкий яблочный сок с мякотью», што амаль бясспрэчна можна асацыяваць з сумнавядомым сядзёрам мязговым.

Тое, што Аляксей Міхайлавіч з новай царскай дынастыі Раманавых скептычна рэагаваў на сведчанні пра пчаліныя напады і беларусізацыю сваіх салдат, яскрава дэманструе каласальны разрыў з традыцыямі папярэдняй дынастыі. Цар лічыў, што такімі «льстивыми сказками» ваяводы спрабуюць выцягнуць з казны больш грошай. Нядзіўна, што маскоўскія ратнікі не атрымлівалі з «большой земли» ніякай дапамогі для барацьбы з пчаліным фактарам. Царскім ваяводам даводзілася самастойна шукаць дзейсныя сродкі супраць крывых пчолаў. Для гэтага яны мусілі дадаваць у карныя рэйды элементы палявых этнаграфічных даследаванняў. Меркавалася, што просты люд павінен быў захаваць старажытныя веды пра магчымасць поўнай ці частковай нейтралізацыі крывых пчолаў. Але не кожны селянін ведаў пра тыя сродкі, а хто ведаў, той не спяшаўся казаць. Нямецкія інструктары падказвалі спосабы допытаў, якія без асаблівых намаганняў з боку катаў маглі добра развязваць языкі.[142]

Прыкладам, каля Старога Лепеля ў 1658 г. схапілі старога селяніна Ярмола Белага. Былі падазрэнні, што ён валодае адпаведнымі ведамі. Маскавіты «звязали онага по руках а ногах, покинули босым, але не для того, што на абуток ся поквапили. Прывели тыя московчыки козу, и лизала она селянину ступни, а тот ся заходил от смеха аж до з розуму схоженя и поведал реч таемную, которую жолнеры московския ся доведать страстно алкали».[143] Гэты змучаны казытаннем стары выдаў маскавітам архаічнае павер’е пра спосаб згубы пчолаў – выліванне ў пчальнік вады, якой абмывалі мерцвяка.[144] «Слуги государевы» не прамінулі адразу ж скарыстацца гэтым метадам утаймавання крывых пчолаў. З таго часу большасць маскоўскіх атрадаў ішла ў бой ці на карную аперацыю, маючы пры сабе вёдры ці бочкі з «мярцвяцкай вадой». Яе выкарыстанне супраць крывых пчолаў дало станоўчы эфект. Гэта стала адной з прычын таго, што вайна працягвалася доўга і была вельмі шчодрай на «разлияния крови».

Паказальна, што палякі і паланізаваныя вярхі Вялікай Літвы не спяшаліся з выгнаннем праціўніка. Калі ж гэта паступова адбылося, на вызваленую тэрыторыю пасля войска прыязджалі «потужни окономы», бясплатна налівалі ацалелым жыхарам сядзёру мязговага, каб тыя выпілі за «звытяжство» (перамогу).[145] І чым большым быў партызанскі рух у канкрэтным рэгіёне, тым больш сядзёру туды завозілася. Гэтак меркавалася панізіць градус старабеларушчыны і братэрскага паразумення. «Кроніка Рабрынкі» захавала прызнанне аднаго з «окономов»: «Крывый мед, несмяртелныя пчолы, своевица да и всякое родное коренье – то все дурнина бестолковая. Пчоляры со своей мовой нам не указ. Мову на хлеб не намажеш и поливки з онай не зготуеш. А по сему – хто, как хотит, тот так и говорыт. И днесь, и ютро, и вовеки веков».[146] Ідэйны падмурак касмапалітычнага кансумізму ва ўсёй сваёй красе. Адэпты гэтай ідэалогіі ў Вялікім княстве Літоўскім часта даносілі яе сутнасць да масаў пры дапамозе макаранічнай паэзіі ці песень на аснове адпаведных вершаў. Яскравым прыкладам тут можа служыць верш «Рожа» з т. зв. «Шарапаўскага зборніка» (бл. 1699 г.):

Наўрад ці крывых пчолаў можна было адпудзіць вэнджаным салам. Хутчэй за ўсё невядомаму аўтару і ягоным мецэнатам падаўся гэткі вобраз удалай прапагандысцкай знаходкай. Паказальна, што верш быў напісаны ў часы, калі ішла амаль бесперапынная барацьба магнацкіх груповак за прывідны аўтарытэт у спаланізаванай дзяржаве, якая хісталася на геапалітычных вятрах, ператвараючыся паступова ў заезны двор для іншаземных армій.

Крыху раней, у 1696 г., Генеральная канфедэрацыя саслоўяў заканадаўчым актам забараніла выкарыстанне старабеларускай мовы ва ўсіх новых афіцыйных дакументах і ўзаконіла ўжыванне мовы польскай.[148] Ёсць меркаванні, што сакральныя пчаляры планавалі сарваць працу канфедэрацыі, але гэта не атрымалася. Відаць, добра даліся ў знакі непастаянства ці выключная слабасць сувязяў між пчалярамі, а таксама адсутнасць уласных вайсковых фармаванняў. Партызанскія атрады амаль адразу пасля 1667 г. былі распушчаныя не без ціску з боку паланафільскіх уладаў. Атрады самаабароны, якія з розных нагодаў спарадычна ўзнікалі апасля, ніколі не мелі агульнага камандавання і маштабнай стратэгічнай мэты. Народная легенда, зафіксаваная этнографам Ежы Стыцкоўскім у сярэдзіне ХІХ ст. на Тураўшчыне, апавядае пра «сямёх смелых дзецюкоў з роду пчаляроў», якія паехалі у Варшаву «на сходку паноў, якія хацелі ўсім мужыкам па гэты бок Буга языкі падрэзаць». Зазнаўшы ў дарозе многія выпрабаванні, «смелыя дзецюкі» сутыкнуліся пад Варшавай «з лесам ружжаў і пушчаю штыкоў», прабіцца праз які і застацца жывымі ў іх не атрымалася.[149] Верагодна, што ў легендзе захавалася народная памяць пра няўдалую пчалярскую выправу з мэтай перашкодзіць працы Генеральнай канфедэрацыі саслоўяў 1696 г. У вядомых пісьмовых крыніцах пра падобнага кшталту інцыдэнт звестак не захавалася. Цьмяны намёк ёсць хіба ў вершы Язона Цыбульскага 1706 г.:

Верагодна, што пад «канвакацыямі» паэт разумеў Варшаўскі канвакацыйны сойм, у рамках якога і адбылася памянёная Генеральная канфедэрацыя.

Так ці інакш, але драматызм сітуацыі, справакаванай пастановай 1696 г. нельга прымяншаць. Беларускі гісторык Тарас Фіялкоўскі зараз даследуе лёсы вялікалітоўскіх паслоў, што ўдзельнічалі ў заканадаўчым афармленні забароны старабеларускай мовы. Яго вельмі складаная праца яшчэ далёкая ад завершання, аднак ужо зараз вымалёўваецца карціна, якая ўзрушвае да глыбіні душы – ніводны з паслоў, чый лёс Фіялкоўскаму ўжо ўдалося прасачыць, не памёр сваёй смерцю. Нехта падаў разам з канём і разбіваўся, пад кімсьці ламаўся трывалы мост, кагосьці душыла раптоўная ліхаманка, камусьці не атрымлівалася выбрацца з полымя пажару, які ахапіў толькі яго пакой, некага знаходзілі мёртвым у ледзяной глыбе пасярод лета. У большасці выпадкаў крыніцы фіксавалі на кожным канкрэтным месцы здарэння наяўнасць графічнага ці іншага знака, які нагадваў пчалу. Фіялкоўскі мяркуе, што паслам помсцілі, і помста гэтая не была сінхроннай, а расцягнулася на доўгія гады. Многіх яна заспявала знянацку, калі здавалася, што ўсё добра і стабільна. Даследчык нават адшукаў афарызм, які паходзіць з пчалярскага асяроддзя і яскрава адлюстроўвае сутнасць тых драматычных падзеяў: «Помста – гэта той мёд, што найбольш смакуе, пракіснуўшы».[151]

Але звернем увагу на цытаваны вышэй верш 1706 г. Згодна з ім людзі ператвараюцца ў пчолаў. Гэты вобраз перагукаецца з вобразам язычніка, які асмеліўся пакпіць з Ягайлы, а потым «рассыпаўся пчоламі». Узнікае пытанне: гэта толькі мастацкі прыём або гаворка пра звышнатуральную ўласцівасць? Адказаць адназначна цяжка. Згадак пра пярэваратняў, якія абарочваліся пчоламі, у старабеларускай традыцыі вобмаль. І тым больш сімптаматычна, што шэраг рэдкіх ацалелых сведчанняў належыць шведам, якія ваявалі на беларускіх землях у час Паўночнай вайны 1700–1721 гг. Шведскія салдаты тут часта «ласаваліся надзвычайнай колькасцю мёду», які нават называлі па-тутэйшаму «miod».[152] Відавочна, што ім часцей за ўсё трапляўся звычайны мёд, а не мёд крывых пчолаў. Зрэшты, нельга выключаць і тое, што да паходу праз Вялікую Літву шведы адмыслова падрыхтаваліся і мелі ў сваім рыштунку нешта, што нейтралізавала ўздзеянне на іх джалаў крывых пчолаў і іхнага мёду. Даследчык Пятро Петразолін лічыць, што нейтралізацыя адбывалася, дзякуючы асаблівай шведскай гарэлцы, моцна настоенай на палыну, фенхелю і журавінах, сабраных на шведска-фінскім этнічным памежжы.[153] У кожным разе, выпадкаў пчалінай беларусізацыі шведаў у той перыяд амаль не назіралася. Магчыма, што гэта іх непадатлівасць крывым пчолам, лішні раз узмацняла перакананасць беларускіх сялян у тым, што шведы – чараўнікі. Але нават «чараўнікам» даводзілася нямала здзіўляцца, калі добраахвотныя праваднікі з ліку тутэйшага люду раптоўна ператвараліся ў пчолаў, якія зляталі прэч, пакідаючы атарапелых шведскіх жаўнераў сярод лясной глушы ці балотных купінаў. Гэта неаднойчы здаралася з імі ў розных кутках Вялікай Літвы – на Магілёўшчыне, Піншчыне, пад Смургонямі ды шмат дзе яшчэ.

Шведскі мемуарыст Густаў Адлерфэльд, апавядаючы пра старабеларускае бортніцтва, звярнуў увагу на розныя прыстасаванні, пры дапамозе якіх бортнікі адганяюць мядзведзяў. Але ён забыў згадаць пра тое, як пчаляры адганялі ласых да мёду шведаў. У лесе пад Баркулабавым знаходзілася пасека, якую 10 ліпеня 1708 г. выкрыў шведскі выведніцкі атрад. Сярод салдат быў і Свантэ Свантэсан, які пазней ва ўспамінах расказаў пра падзеі таго дня: «Знайшоўшы лясную пасеку, мы дужа ўзрадаваліся, бо нішто так з тутэйшых прадуктаў не ўздымала нам настрой, як мёд. Сустрэў нас пахмурны чалавек, якога мы адразу палічылі за пчаляра. Карлсан, што трохі ведаў мясцовую простую мову, звярнуўся да пчаляра з просьбай даць мёду. Папрасіў ён дакладна ў такой манеры, як быў навучаны раней адным гаспадаром: «Miod na stol staulai!». Мы нават збіраліся часткова заплаціць пчаляру за пачастунак. Але ён быў не вельмі схільны да размоваў з намі. Давялося пад’ехаць да яго ўшчыльную, каб трохі прыгразіць. Не мовіўшы ні слова, ён тут жа разляцеўся на ўсе бакі пчалінымі раямі, толькі вопратка засталася і ўпала долу. Спачатку мы спужаліся гэтага дзіва, але потым супакоіліся, бо пчолы не вярталіся, а мёду нам хацелася па-ранейшаму. Нашы пазлазілі з коней і пакінулі мяне, як наймалодшага, за вартавога. Таму я з боку назіраў за тым, як Карлсан і ўсе іншыя асцярожна ступілі на пасеку і скіраваліся да вулляў. Мяне здзівіла, што паміж пчаліных хатак, проста пасярод пасекі, стаяў высокі драўляны крыж. Быў ён, нібыта і хрысціянскім, і адначасова не зусім хрысціянскім. Мне стала трывожна. Ледзьве нашы дакрануліся да вулляў, як неба азарылася маланкамі. Да таго ж яны білі дакладна па нашых. Ува што яны ператварыліся нават успамінаць не хочацца. Жывымі засталіся толькі я і Карлсан, якога маланка не ўдарыла, але адкінула так, што ён вылецеў з пасекі быццам шалёная птушка. Паплакалі разам ды паехалі да асноўнага войска, дзе сказалі камандзірам, што атрад загінуў у няроўнай сутычцы з расійцамі. А самі яшчэ доўга і бясплённа думалі аб прычынах здарэння».[154]

Гэтыя прычыны тлумачыць беларускае народнае павер’е, згодна з якім, каб вяліся пчолы, трэба з разбітага навальніцай дуба зрабіць крыж і паставіць яго на пасецы.[155] Такі крыж выконваў абарончую функцыю, выклікаючы перуны на гора тых, хто без дазволу гаспадара пасекі спрабаваў узяць мёду ці воску. Як бачым, шведы неўпрыцям выпрабавалі гэтую функцыю на сабе. Магчыма, Свантэсан і Карлсан былі не адзінымі шведскімі жаўнерамі, што сталі сведкамі падобных дзівос. Прынамсі, захавалася шведская жаўнерская песня, якае дае падставы для такога сцвярджэння:

[127] Касуга А. Смяян Вуль – забыты беларускі герой // Віленская шуфляда. Вільня, 2006. С. 62.

[129] Довнар-Запольский М.В. История Белоруссии. Минск, 2003. С. 113.

[130] Тут і далей змест справы пераказваецца і цытуецца паводле выдання: Документы Литовской метрики относительно юго-восточных земель Западной Руси. Москва, 1883. Т. 1. С. 44–60.

[132] Малікаў Я. «Польская шляхта» усходняй Гомельшчыны, альбо Панцырныя баяры Чачэрскага староства // Гомельская праўда. 2011. 4 красавіка.

[133] Истинное положение дел духовных в Литве и Белоруссии XVII в. Ревель, 1914. С. 327.

[134] Кое-какие акты, относящиеся к истории церкви в Польско-Литовском государстве. Курск, 1879. С. 196.

[135] Они писали в Рим. Сборник писем жителей Западной Руси польско-литовских времен к римским папам с жалобами на отступления священнослужителей от истинной веры. Москва, 1901. С. 333.

[136] Манул-Палласов К. Русские пословицы и поговорки периода «Смутного времени». Суздаль, 1912. С. 66.

[137] Шредер М. К вопросу об этимологии понятия «шиши» // Партизанские движения в Европе: вчера, сегодня, завтра. Волгоград, 2002. С. 95.

[138] Хрестоматия по истории русско-польской войны 1654–1667 гг. Санкт-Петербург, 2007. С. 295.

[139] Позер Х.З. Русский полководец и политик XVII в. боярин Федор Хворостин. Краткий биографический очерк. Минск-Тула, 2005. С. 78.

[140] Наказы Тишайшего царя Алексея Михайловича Романова служилым людям, в литовских пределах живота своего не щадивших, воюя за торжество оружия российского. Сергиев Посад, 1912. С. 273.

[142] Бердман Э. Русские этнографические исследования в Белоруссии времен войны 1654–1667 гг. // Война и этнография. Москва, 2005. Вып. 12. С. 109.

[143] Кармак Д. «Немецкая» техника пыток в русской армии царя Алексея Михайловича // Мир без пыток. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 2008. С. 115–116.

[144] Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік. Мінск, 2004. С. 401.

[145] Федорина Г.Особенности хозяйственной жизни Беларуси в первое десятилетие после войны России с Речью Посполитой середины XVII в. // Гістарычная спадчына Рэчы Паспалітай. Мінск, 2006. С. 255.

[146] Кройника Рабрынки. С. 135. Рукапіс з прыватнага збору гомельскага калекцыянера старасветчыны Стывенсана Я. П.

[148] Нарысы гісторыі Беларусі. Мінск, 1994. Ч. 1. С. 259.

[149] Styckowski J. Antypolska legenda z Polesia białopolskiego. Lwów, 1861. S. 4–5.

[151] «У беларускай гісторыі ніколі не было ідэальных часоў». Інтэрв’ю з кандыдатам гістарычных навук Т.П. Фіялкоўскім // Гомельская капейка. 2011. 1 чэрвеня.

[152] Котлярук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Мн., 2002. С. 152.

[153] Петразолін П. Да пытання аб забеспячэнні алкагольнымі напоямі шведскага войска ў часы Другой Паўночнай вайны 1700–1721 гг. // Шведский стол. Материалы из истории кулинарии балтийско-скандинавского региона. Рига, 2008. С. 207.

[154] Svantesson S. Memoarer. Stockholm, 1779. S. 236–237.

[155] Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік. Мінск, 2004. С. 400.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Добрые люди
Добрые люди
[Книги про волшебников / Самиздат]
Наёмница. Воительница. Посланница богов? Никто точно не знает кто она и откуда пришла, но не стоит становиться у неё на пути.
0