MoreKnig.org

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Балахонаў Сяргей



Шрифт:

У пасляваенны час саюзнае кіраўніцтва працягвала падмяняць даўнія беларускія традыцыі пэўнымі эрзацамі. Замест сакральнага пчалярства беларусы атрымалі эксперыментальнае бульбаводства. Беларуская дуда амаль загінула пад цымбаламі, якія навязвалі маскоўскія таварышы. Але нават такіх захадаў па змене этнакультурных кодаў камуністам было мала. Яны запачаткавалі і правялі жудасную меліярацыю, знішчаючы жыццёва важную для крывых пчолаў экалагічную нішу. Акрамя таго, тысячы беларускіх вёсак трапілі пад хітрае азначэнне «бесперспектыўныя». У сваёй бальшыні гэта былі вёскі, якія месціліся на значнай адлегласці ад цэнтраў мадэрнізацыі. Гэткія агмяні захавання архаічных традыцый дужа мулялі вока камуністычнаму рэжыму, які бачыў у іх патэнцыйную небяспеку адраджэння сакральнага пчалярства. Маскве выгодней было мець на заходніх рубяжах СССР бульбашоў-цымбалістаў, чым пчаляроў-дудароў. Таму і рабілася ўсё магчымае, каб занядбаць тыя вёскі, дзе маглі б з’явіцца новыя сакральныя пчаляры.

Іншым разам не абыходзілася без грубай сілы. У 1965 г. інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Пасекі (зараз не існуе) Тураўскага раёна. Тутэйшы сельскі гаспадар Зосім Бортнік, які адмовіўся перасяляцца і прызнаваць сваю родную вёску бесперспектыўнай, заняўся пчалярствам. Ён прыручыў асаблівую пароду дзікіх пчолаў, з дзядоўскіх паданняў ведаючы пра тое, носьбітамі якой уласцівасці яны з’яўляюцца. Бортнік паспеў зладзіць вялікі пчальнік амаль на сотню вулляў. 30 чэрвеня, калі пчаляр займаўся звычайным для сябе доглядам пчолаў, у «бесперспектыўную» вёску ўвайшлі тры роты дэсантнікаў. Салдаты былі ў процігазах і спецыяльных касцюмах хімабароны. Іх суправаджала некалькі бронетранспарцёраў. Ад камандавання Беларускай ваеннай акругі дэсантнікі мелі загад затрымаць Зосіма Бортніка, а пчальнік і рэшту пустой вёскі знішчыць. Меркавалася, што ўсё адбудзецца вельмі хутка.

Але крывыя пчолы, як толькі дэсантнікі наблізіліся да вулляў, абляпілі сабой усе аўтаматы і кулямёты на бронетранспарцёрах. Меншая колькасць пчолаў утварыла шчыт паміж гаспадаром і вайскоўцамі. Апошнія загадалі пчаляру здавацца, а пчолаў сваіх адклікаць. Той адмовіўся. Інструкцыя прадпісвала ў такім разе выкарыстоўваць зброю. Дэсантнікі адкрылі агонь. Дакладней – паспрабавалі адкрыць. Пчолы падхоплівалі кулі, адносілі іх на сухі лес і вярталіся назад. Пасля часовага здранцвення афіцэры загадалі сваім падначаленым перайсці ў рукапашную. Лішне казаць, што ім давялося адольваць супраціўленне пчолаў. Невядома, чым бы процістаянне скончылася, калі б не прапаршчык Жматко, які на ўсялякі выпадак прыхапіў з сабой некалькі дымавых гранатаў. Едкі дым нейтралізаваў пчолаў. Зосім Бортнік быў схоплены, а ў далейшым апынуўся ў кіпцюрах карнай савецкай псіхіятрыі. Пчальнік і вёска Пасекі дасталіся полымю і канулі ўнівеч.[216] У «дэмбельскіх блакнотах» удзельнікаў тых падзей захаваліся песенныя радкі:

Пчаляр Зосім Бортнік быў рэдкім выключэннем з сотняў тысяч беларускіх вяскоўцаў, што пад уздзеяннем камуністычнай прапаганды і за адсутнасцю «пчалінай прышчэпкі» кінуліся ў «лабараторыі русіфікацыі», як гісторык Захар Шыбека назваў тагачасныя гарады БССР. Дзікія крывыя пчолы амаль ніколі не выжывалі ў гарадах. Калі ж выжывалі, то гублялі свае ўласцівасці. Рэч у тым, што практычна ў кожным горадзе меліся сістэмы пастаноўкі радыёперашкод, якія выкарыстоўваліся для глушэння «варожых галасоў». Аднак шуматрон (генератар на лямпе беглай хвалі з запозненай зваротнай сувяззю), які ляжаў у аснове такіх сістэм, не толькі падаўляў замежныя радыётрансляцыі, але і знішчальна адбіваўся на здароўі крывых пчолаў.[218] Зрэшты, без увагі на гэта крывыя пчолы заляталі ў гарады, каб дапамагчы «аблудным дзецям» зямлі беларускай.

22 чэрвеня 1970 г. на мінскім стадыёне «Дынама» адбываўся матч паміж аднайменнымі футбольнымі камандамі з Мінска і Кіева. На стадыёне прысутнічала 30 тысяч гледачоў. У сярэдзіне другога тайма наляцела неверагодная колькасць пчолаў. Іх лік ішоў нават не на мільёны, а на мільярды, калі ўвогуле не на трыльёны. Так ці інакш, але пчолы літаральна на 3–4 секунды ўтварылі над стадыёнам вельмі шчыльную і тоўстую столь. Потым пачуўся нягучны пляскат, і пчолы імкліва разляцеліся. Сям-там на стадыён упалі невялічкія жменькі пяску. Пазней высветлілася, што проста ў цэнтр стадыёна ляцеў вялізны метэарыт. Калі б ён сутыкнуўся з зямлёй, то ўтварылася б варонка радыусам не менш за 25 кіламетраў. Катастрофа суправаджалася б моцным землятрусам і пажарамі, у выніку якіх Мінск быў бы ўшчэнт знішчаны. Крывыя пчолы прадухілілі трагедыю, перахапіўшы метэарыт і стачыўшы яго ў пясок сваімі джаламі. Большую частку атрыманага метэарытнага пяску яны забралі з сабой. Тое, што ўпала на стадыён, было толькі мізэрнай часткай ад агульнай колькасці.[219]

Здарэнне на стадыёне «Дынама» абмяркоўвалася ў ЦК Камуністычнай партыі Беларусі. Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў нават завагаўся, абдумваючы варыянты выкарыстання крывых пчолаў для народнагаспадарчых патрэбаў. Але ўзважыўшы ўсе «за» і «супраць», ён палічыў, што гэта будзе надта небяспечным і «сорвет процесс еще большего сближения белорусского народа с братским русским народом в рамках новой исторической общности – советский народ с великим русским языком как языком интернационального общения». Гэта быў лагічны і прадказальны працяг палітыкі вытручвання кожных праяваў беларускага традыцыяналізму.

У рэчышчы гэтай палітыкі кіраўніцтва БССР забараніла правядзенне міжнароднай канферэнцыі «Этнагенез беларусаў», якая павінна была адбыцца 3–6 снежня 1973 г. у Мінску. Камуністычную вершаліну страшыла імавернасць падняцця навукоўцамі пытання аб уплыве крывых пчолаў на этнічную гісторыю беларусаў. Пагатоў КДБ мела інфармацыю, што адзін з удзельнікаў канферэнцыі быў не гісторыкам, археолагам, этнографам ці лінгвістам, а пчаляром са Смаленскай вобласці РСФСР. Ён збіраўся не толькі прачытаць даклад на тэму «Бортничество и пчеловодство у смоленских и полоцких кривичей: сравнительный анализ», але пачаставаць прысутную навуковую грамаду мёдам. У выніку канферэнцыю забаранілі.[220]

Нават у неспрыяльных умовах працягвалі з’яўляцца людзі, які шанавалі беларускую мову, цікавіліся этнічнымі вытокамі і традыцыямі. Ёсць усе падставы меркаваць, што большая іх частка на тым ці іншым этапе жыцця мела досвед пчалінага джалення. Хочацца спадзявацца, што калі-небудзь кожны з іх успомніць падобны эпізод, і мы будзем мець поўную карціну беларусізатарскай дзейнасці крывых пчолаў. Падобна, што пераважная колькасць удзельнікаў адраджэнскай хвалі 1980-х гг. ніяк не звязвалі сваё самаўсведамленне беларусамі з тым, што іх джалілі пчолы. Кволыя галасы дасведчаных людзей патанулі ў эйфарыі гарбачоўскай «перабудовы», «галоснасці» і станаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Распачатая ў пачатку 1990-х гадоў беларусізацыя праводзілася пераважна адміністрацыйнымі метадамі пры поўнай адсутнасці ўдзелу ў гэтым працэсе крывых пчолаў. Без іх джалаў беларусізацыя захлынулася. Паказальна, што адначасова з гэтым была зведзена да мінімуму колькасць фермерскіх гаспадарак, якія патэнцыяльна маглі б стаць плацдармам для масавага адраджэння сакральнага пчалярства.

Як і сотні гадоў таму, рэй вядуць «потужни окономы». Сядзёр мязговы змяніўся незлічонымі «гатункамі» пладова-ягадных «вінаў» памножаных на «зомбіскрыні» і маскультурную жуйку штодзённага ўжытку, падсаладзіць якую башкірскім і алтайскім мёдам прапануюць зыркія рэкламы. Аднак насуперак усяму і ў нашы дні аднекуль бяруцца маладыя людзі, якія пачынаюць размаўляць, спяваць, пісаць па-беларуску. Крывыя пчолы, колькі б іх зараз не засталося, працягваюць сваю важную для беларускага этнасу справу. Калі ў будучыні, нехта захоча правесці новую беларусізацыю, ён абавязкова павінен азнаёміцца з гісторыяй крыўскага (беларускага) сакральнага пчалярства і зрабіць слушныя высновы. Без крывых пчолаў не абысціся. Бог так захацеў.

Наша Амерыка

Бадай што ад самай марской вандроўкі Хрыстафора Калумба 1492 года да “берагоў усходніх індыйскіх” (г. зн. Амерыкі) існуюць версіі, якія адмаўляюць слыннаму мараплаўцу ў лаўровым вянку першаадкрывальніка. Хаця яшчэ і сёння Калумб з’яўляецца сімвалам адкрыцця Амерыкі, навука гэтую сімвалічнасць ладным чынам карэктуе. Мы паважна ставімся да існых версіяў нашых братоў ірландцаў і ўкраінцаў, але яны падаюцца малаімавернымі. Наступае час, калі трэба ўрэшце адкінуць усе сумневы і голасна заявіць, што насамрэч першаадкрывальнікамі Амерыкі былі прашчуры беларусаў.

Гэты гістарычны чын здзейснілі нашы далёкія продкі – грамадзяне гіпатэтычнай “Банцараўскай дзяржавы”. Назва, дастаткова ўмоўная, паходзіць ад наймення археалагічнае культуры VI–VIII стст. н. э. (Банцараўшчына – гарадзішча пад Менскам). Яна абыймала абшары Верхняга Падняпроўя, Верхняга Панямоння, Падзвіння (паўночна-заходняя, ці ўласна банцараўская група) і гомельскага ды магілёўскага Падняпроўя, ніжняй плыні Бярэзіны, левабярэжжа Прыпяці ад вусця Пцічы да зліцця з Дняпром (паўднёва-ўсходняя, ці калочынская група). Выйсця да мора ў банцараўцаў было сама мала два. Па-першае, водны шлях па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора. Менавіта банцараўцы шмат раней за крыжакоў-фальсіфікатараў заклалі ў вусці гэтай ракі паселішча Рыга (яшчэ Вацлаў Ластоўскі згадваў пра беларускую этымалогію гэтае назвы). Па-другое, банцараўцы мелі сваё сезоннае мора – т. зв. “Мора Герадота”. Яно станавіла сабою сістэму азёр ў басейне ракі Прыпяць, якія ўвесну ядналіся ў вялізны водны арганізм, захопліваючы нават частку разліванага таксама Буга ў акрэсе паміж сучаснымі Влодавым і Бярэсцем (Брэстам). Дзякуючы гэтаму ўтвараўся маршрут Мора Герадота – Буг – Вісла – Балтыйскае мора. Безумоўна тут лоб у лоб сутыкаліся інтарэсы нашых продкаў з інтарэсамі продкаў палякаў. Але апошнія папросту не ўмелі так па-майстэрску знацца ў зорках.

– адзначалася ў беларускай гутарцы лірніка Амброза Кабяткі канца ХVIII стагоддзя. Акром астранамічных ведаў банцараўцы надта паднатарыліся ў вырабе адмысловых плыўных сродкаў. “А тыя барбары, якія жывуць на захад ад Барысфена (г. зн. Дняпра – С.Б.) рыхтуюць сабе вадаплавы са сшытых шкураў незабітых мядзведзяў альбо кудлатых элефантаў і частакроць на гэтых суднах яны пераплываюць шырокія моры”, – адцеміў у сваёй “Стратэгіі” візантыец Канстанцін Тэзаўрус (VI ст.). Імпульсам для экспедыцыі паслужыла расшыфроўка банцараўскімі жрацамі надпісу на камяні, які шляхам абмену прывандраваў у наш край з захаду Еўропы. Туды ж ён троху раней патрапіў на мезаамерыканскім чоўне, знесеным ветрам ад родных берагоў да ўзбярэжжаў Францыі ці Гішпаніі.

У беларускай легендзе “Чортаў камень” гэтая падзея набыла фантастычныя рысы, захаваўшы аднак сваю першасную сутнасць. Вось жа: з вечаровага сонца зваліўся камень, на якім былі разнастайныя відарысы (“людзе, пціцэ і травэ ўсялякія”), узяў яго каваль ды занёс сабе ў хату. Сімволіка, як бачыцца, тут даволі празрыстая: вечаровае сонца – сонца, што заходзіць, заходні кірунак свету (захад); відарысы на камяні – піктаграмы ці іерагліфічнае пісьмо; каваль – жрэц/мудрэц/шаман, які паспалітуе з боствамі агню, святла. “Ажно ў трэйці дзень загаварыў камень пра чужыя землі да пра людзей чужых, жывых за блізкім светам”, – паведамляе легенда пра расшыфроўку загадкавага тэксту. Выправа распачалася дзесь у сярэдзіне VI ст. праз Герадотава мора. Кіраваў ёю ваяр, вядомы нам па скандынаўскіх сагах як Палтэнэс, па позніх беларуска-літоўскіх хроніках як Палямон, а па беларускім фальклоры як Палявік. Маршрут нашых прашчураў істотна ўдакладняецца ў народнай песні “Цераз мора йшоў да брат з сястрыцаю”:

Вобраз патанулай сястры маркіруе асноўныя пункты вандравання: “кроў гаручая” – радовішчы нафты ў Паўночным моры, “вочкі ярыя” – Аркнейскія і Шэтлэндскія астравы, “цела белае” – ледзяныя берагі Грэнландыі, айсбергі, “каса русая” – Саргасава мора, вядомае сваімі водарасцямі. Меркавана ў 565 г. нашы продкі прысталі да ўзбярэжжа Фларыды. Менавіта гэты год пазначаны на глобусе Адама Гайстгайма (1490 г.) як час адкрыцця святым Апалінарам нейкай выспы на захадзе Атлантыкі. Важак экспедыцыі, паводле звестак на глобусе, “прыбыўшы на абтоку, скінуў свой плашч, агледзеў з захапленнем яе краявіды. А забавіўся там сем гадоў, па чым вярнуўся ў Край Перакручаных Ваўкоў”. Тое, што Апалінар і Палямон-Палявік адна і тая ж асоба, ўскосна пацвярджае апошняя назва. Ужо з бронзавага веку і ажно да ранняга сярэднявечча беларускія землі ўважаліся далёкімі і блізкімі суседзямі акурат за краіну ваўкалакаў (перакручаных ваўкоў). Магчыма, што Гайстгайм звесткі для свайго глобуса чэрпаў з рымскіх і візантыйскіх крыніцаў, злёгку іх хрысціянізуючы.

Імаверна, што людзі Палевіка-Палямона рабілі выцечкі ўглыбкі кантынента і мелі шчыльныя кантакты з тутэйшым жыхарствам. Сведчаннем на тое з’яўляюцца найперш археалагічныя знаходкі. Так у цырыманіяльным комплексе Кахок’я (больш слушная транскрыпцыя – Каханка), цяперашні штат Ілінойс, выяўлены каменны ідал, які ёсць паменшанай копіяй ідала Шклоўскага. У маўзалеях Этова (паўночная Джорджыя) археолагі адшукалі вялікія мядзяныя пацеркі, аздобленыя напаянымі на іх паверхню дробнымі срэбнымі шарыкамі. Апошняе, нагадаю, было адметнаю акрасай жыхарак басейна Прыпяці, пазней успадкаванай дрыгавічамі.

Вяртанне экспедыцыі збольшага аб’ектыўна апісваюць беларуска-літоўскія хронікі (калі не ўлічваць моманты сфальшаваныя нядобрасумленнымі перапісчыкамі, што выводзілі Палямона з Рыма): “…obszedszy Francyiu i Angiliju, y woszli sut u korolewstwo Dunskoie, a w korolewstwe Dunskom uwoszli u more Akijan, y morem Akijanom doszli do ustija, hde reka Nemon wpadajet w more Akijan, potym poszli rekoju Nemnom u werch”. Даследніцкі імпэт прычыніўся да таго, што вандроўнікі паспрабавалі вярнуцца на радзіму праз вусце ракі Нёман. Але шматлікія каменныя парогі не дазволілі ім патрапіць у цэнтральную Беларусь.

Зрэшты, нельга скідваць з рахункаў і іншую версію – змену палітычнага становішча ў “Банцараўскай дзяржаве”, калі героі на радзіме сталіся асобамі непажаданымі, таму і мусілі асесці ў Прыбалтыцы. Водгулле гэтага адчуваецца ў беларускіх казках, дзе галоўны герой, вяртаючыся пасля доўгай адсутнасці дадому, знаходзіць сваё вяртанне непатрэбным a) князю (каралю), b) нарачэнай (жонцы), c) ім абодвум.

Надалей плаванні жыхароў Беларусі ў Амерыку ды іхняя прысутнасць там набылі сталы характар. Адным з капітанаў тых дальніх плаванняў быў полацкі князь Рагвалод. У раннім спісе “Повести временных лет” з дапамогаю ультрафіялетавага прамення высветленыя асобныя моманты, знішчаныя бязлітаснымі праўкамі пазнейшых летапісцаў. “Бе бо Рогволод пришел иза моря Платона…” – гаворыцца ў удакладненым варыянце. Морам Платона летапісец вобразна назваў Атлантычны акіян, бо акурат Платону належыць сведчанне пра Атлантыду. У Амерыку на эміграцыю падаліся двое з пяцёркі полацкіх князёў, якіх у 1129 г. запраторыў быў у візантыйскі палон сын Уладзіміра Манамаха Мсціслаў. Мараканскія хронікі пад 1131 г. паведамляюць: “Два няверных з паўночнай Краіны Белых Шапак Іса Срава ды Муса Срава набылі карабель і ветрам спадарожным паплылі за сонцам” (не забываймася пра адну з адкінутых сучаснай навукай версій аб паходжанні назвы Белая Русь ад белага колеру адзення, а найперш шапак).

Пра доўгую прысутнасць беларусаў у дакалумбавай Амерыцы, найперш у Паўночнай, сведчаць шматлікія тапонімы, няслушна інтэрпрэтаваныя як індзейскія ці познаўтвораныя амерыканскія: Minnesota – “Менеск ото!”; Colorado – “кола рады” ці “кола радасці”; Nebraska – “нябрацкая (зямля)”; Nevada – “не + вада (бязводная зямля, пустэльня)”. Назва “Florida” паходзіць зусім не ад лацінскага кораня “flor” (“квет”), а ад старадаўняга беларускага слова “хламіда” (плашч; ці не той самы, што скінуў Палявік-Палямон?), якое надта сказілася ў тамтэйшых гаворках.

Апроч таго ў беларускіх пісьмовых крыніцах XIII–XV стст. не так ужо і рэдка сустракаюцца згадкі паўночнаамерыканскіх рэаліяў. У копіі царкоўнага твора канца ХІІІ ст. “Лествица” захаваліся фрагменты павучальнай гісторыі пра нейкага крывіцкага князя (верагодна – перасяленца з Амерыкі), які вызнаваў татэмізм і меў за татэм саву: “…сово быва тому князю тотем на очи то его светлые”. Паводле неідэнтыфікаванага ўрыўка з беларускага летапісу XV ст. князь Гедзімін пасля свайго знакамітага “ваўчынага сну” і размовы з астролагам прамовіў: “Ведаю Худсон (г. зн. Гудзон – С.Б.), але место ставлю на Вилии”. У лісце ананімнага военачальніка да князя Вітаўта (канец XІV ст.) мімаходзь згадваецца вычын невядомага ваяра. Забраўшы ў палон, тэўтонскія псы-рыцары запатрабавалі ад яго паказаць шацёр Давыда Гарадзенскага, на што непахісны духам вой з апрычонай іроніяй перапытаў: “А можеть зась и вигвам указати?”.

Нядзіўна, што за гэты час беларускія мараходы займелі ўласную мапу з фіксаванымі марскімі шляхамі да Амерыкі. Адну з такіх мапаў склаў у 1380 г. нехта Аўлас Бончык. Копію гэтай карты ў канцы 80-х гг. XV ст. на Генуэзскім рынку ў купца Давойны Дайновіча з Вільні прыдбаў Хрыстафор Калумб. Мы б ніколі не даведаліся пра гэта, калі б Калумб не папрасіў выдаць яму пацверджанне куплі, якое мусіў прадставіць сваім каранаваным фундатарам. Паводле дакумента купец “атрымаў 2000 залатых фларынаў за карту навігацыі праз Атлантыку ў Невядомыя Землі”. Як бачым, беларусы паспрыялі і другому адкрыццю новага кантынента.

Завяршаючы наш артыкул, хочацца адцеміць, што сама назва “Амерыка” узнікла не без беларускага ўдзелу. Адзін з нашых эмігрантаў сярэдзіны XVI ст. Пісімонт Рэчыцкі, набываючы ў Новым Свеце землі, патрабаваў дакументальна засведчваць літаральна кожны лапічак. Калі прадаўцы не рупіліся тое рабіць, ён адразу ж ўсклікаў: “А метрыка?!”. Нагадаем, што метрыкай у Вялікім княстве Літоўскім называўся выпіс з актавых кніг, ці то па-сучаснаму даведка. Дзякуючы юрыдычнай скрупулёзнасці аднаго з нашых продкаў каланіяльныя ўлады сталі называць усе землі, якія набываліся, спачатку “Аметрыка”, а пазней “Амерыка”. Нездарма ў 1777 г. Тадэвуш Касцюшка, будучы ў мястэчку Саратога, усклаў кветкі на магілу былога суграмадзяніна.

2004 г.

Супер-Марыё з Вялікага княства Літоўскага

Няма сакрэту, што ў наш такі імклівы, хуткаплынны час – час бесперапыннага развіцця і ўдасканалення размаітых тэхналогіяў – усё большае і большае месца сярод забаваў займаюць кампутарныя гульні. Яны яшчэ не пахіснулі кіно, але паспелі ўжо скласці яму вельмі годную канкурэнцыю. Сотні тысяч, калі не мільёны, людзей ва ўсім свеце значную частку вольнага часу звязваюць з гэймінгам. Мноства гульняў сталася адметнай з’явай сучаснай культуры. Яны спарадзілі шматлікія асяродкі прыхільнікаў, выклікалі феномены касплэю і фан-арту. Сюжэты шмат якіх гульняў леглі ў аснову кінасцэнараў. Саўнд-трэкі да іх зрабіліся сапраўднымі хітамі, а некаторыя кампазітары і выканаўцы сталіся знакамітасцямі дзякуючы ўдзелу у гэйм-праектах.[221]

Але, гаворачы пра такія выдатныя гэйм-праекты сучаснасці, як Max Payne, Silent Hill, Resident Evil, S.T.A.L.K.E.R. ды інш., нельга абмінуць увагай той, што па сутнасці стаўся іх своеасаблівым вытокам. Гаворка ідзе пра запушчаную ў 1985 г. японскай кампаніяй Nintendo культавую відэагульню Super Mario Bros. Продажы дасягнулі каласальных масштабаў, за што яна трапіла ў знакамітую “Кнігу рэкордаў Гінэса”. Маса беларускіх дзяцей і падлеткаў у часы станаўлення суверэнітэту Беларусі пачыналі свой гэймерскі шлях акурат з Super Mario Bros.

Галоўны герой гульні – водаправоднік Марыё – ператварыўся не толькі ў сімвал Nintendo, але і стаўся адным з найбольш вядомых прыдуманых персанажаў у свеце. Апошнім дагэтуль нават і блізка ня можа пахваліцца ніводны беларускі літаратурны ці кінематаграфічны герой. Не зважаючы на вялікую колькасць артыкулаў пра гісторыю і перадгісторыю распрацоўкі Super Mario Bros., з іх ясна не вынікае, хто быў аўтарам сюжэту. Сярод распрацоўнікаў фігуруюць кіраўнік праекту і дызайнер Сігеру Міямота, выканаўчы прадзюсар Хіросі Ямауці, памочнік кіраўніка Такасі Тэдзука, кампазітар Кодзы Конда і супрадзюсар для ЗША Лэслі Сўон.[222] Факт замоўчвання аўтарства гульнявога сюжэту або прыпісванне яго калектыву распрацоўнікаў мусіць насцярожваць і спараджаць пытанне: чаму так адбываецца?

Падказку ў развязанні вышэйпазначанага пытання знаходзім у артыкуле нямецкай журналісткі Марты Мэрцэнлінднэр “Эўрапейскія далягляды японскіх гульняў”. Не так даўно на старонках тыднёвіка “Düsseldorfer Verborgenheit”[223] фраў Марта абвесціла пра сенсацыйнае адкрыццё. Яна вызначыла, што сюжэты многіх кампутарных гульняў японскіх распрацоўнікаў не ёсць вынікам вылучна іх аўтарскай фантазіі. Журналістка выявіла прысутнасць у гэтых сюжэтах шматлікіх пазычанняў з гістарычна зафіксаваных здарэнняў. Японскія распрацоўнікі не шкадавалі сродкаў на паездкі па архівах і бібліятэках Еўропы ды Амерыкі. Іх цікавілі зборы дакументаў і матэрыялаў, якія ўтрымлівалі інфармацыю пра даўнія забавы ці дзівосныя выпадкі. Фраў Марта згадвае, што з асаблівым імпэтам японцы ўчашчалі ў архіў Ватыкана. Найперш іх цікавіла калекцыя пад грыфам “Homo ludens”. Менавіта адтуль яны ўзялі шмат звестак, якія склалі аснову разнастайных відэагульняў.

У гэтым сэнсе не сталася выняткам і гульня Super Mario Bros. Марта Мэрцэнлінднэр зазначае, што сюжэт апошняй грунтаваўся на “гістарычным апавяданні з сярэднявечнай Літвы”. На жаль, журналістка нідзе не спрамаглася даць удакладнення, што мела на ўвазе пад паняткам “Літва” (Litauen). Зразумела, гэта магла быць і тэрыторыя толькі сучаснай Літоўскай Рэспублікі, і абшары ўсяго колішняга Вялікага княства Літоўскага. Толькі комплекснае даследаванне фальклорных і пісьмовых крыніц самага рознага кшталту дапамагло нам высветліць месца, дзе разгортваліся падзеі памянёнага фраў Мартай “гістарычнага апавядання”. Але ж пра ўсё па парадку, як наказаў вялікі Адам Клакоцкі.

[216] Там же. С. 7.

[218] Кораблев Д. Засекреченные пчелы красной Белоруссии. Лондон, 1983. С. 9.

[219] Там же. С. 10–12.

[220] Крывальцэвіч М. Археалёгія і палітыка // Шуфляда. Часопіс найноўшае гісторыі. 1999. № 1. С. 33–54.

[221] Энциклопедия компьютерных игр. Тверь-Смоленск, “Крестный ход”. 2007. С. 5–7.

[222] Буслай. Я. Супер-Марио – герой нашего детства // Усть-Минусинская правда. 2008. 3 июля. С. 4. У той жа час нельга пагадзіцца з эстонскім часопісам “Tallinn pimeduses” (№ 3, 2006), дзе сцвярджаецца, што аўтарам сюжэта “Super Mario Bros.” быў 110-цігадовы самурай Накаціка Уямбука, які ў 1930-х гг. уваходзіў у мілітарысцкую “Групу імператарскага шляху”.

[223] Düsseldorfer Verborgenheit. 2008. 12 Juni. S. 17–18.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0