MoreKnig.org

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Балахонаў Сяргей



Шрифт:

А вось крыжакі ў адрозненні ад мангола-татараў чараўніцтва не прыймалі і дазвалялі сабе безразважныя рэйды, як за шэсць стагоддзяў перад тым рабілі остготы. Лівонскі храніст Балтазар Швейгер апавядае, што недзе ў 20-ыя гг. ХІІІ ст., з Рыгі ў полацкія землі быў адпраўлены атрад крыжацкіх навабранцаў. Выправа была не столькі ваенным паходам, колькі азнаямляльнай экскурсіяй. Яе маршрут праходзіў удалечыні ад ключавых аб’ектаў, якія звычайна цікавілі крыжацкіх агрэсараў. Верагодна, гэта рабілася дзеля таго, каб паказаць навічкам дзікасць краю, які трэба навярнуць у каталіцкую веру. І вось гэтыя горкія юнакі выпадкова прыехалі да таемнай лясной пасекі.

«Рыцары маладыя не разумелі толкам, што за відовішча адкрылася перад іх вачыма, – піша Швейгер. – Пасярод высокай і густой крапівы стаялі дамкі-калоды. Ад дамка да дамка хадзіў тубылец, апрануты ў дзіўныя шаты, і пасыпаў кожны дамок зямлёй». Крыжакі сталі міжвольнымі сведкамі магічнага рытуалу, які здзяйсняў пчаляр, каб засцерагчы пчолаў ад розных сурокаў, псоты і сіндрому нечаканага пералёту ў іншыя мясціны. Сведкі, агоўтаўшыся ад першага здзіўлення, вырашылі папужаць «тубыльца» і змусілі сваіх коней адначасова заіржаць. Пчаляр скалануўся ад неспадзяванага конскага іржання, але не настолькі, каб пачаць дрыжаць ці заікацца, як спадзяваліся немчыкі: «І павярнуўся да іх тубылец той, і кінуў пад капыты конскія жменю зямлі, што ў руках трымаў. Пачалося нешта неймавернае для сэрца хрысціянскага. Крапіва расступілася на ўсе бакі і паўстала вакол, быццам дрэвы карабельнага лесу. Вочы тубыльца свяціліся чырвоным агнём бясоўскім. З дамкоў-калод павыляталі пчолы і з’ядналіся міжсобку так, што ўтваралі сабой агромністую постаць чалавечую. Апантаны д’яблам падняў руку і сказаў вершнікам на сваёй гаворцы: «W tzuzij Medok ne suj Chabatok!». Пасля гэтых страшных словаў пчаліныя раі той самай постаццю рушылі на нашых навабранцаў і сталі пляжыць іх, як бы сапраўдны гігант пляжыў». Пасля выхаваўчага сеансу крапіва расступілася, а крыжакі паскакалі ў Рыгу. Зверхнікі Лівонскага Ордэна былі нямала здзіўленыя той акалічнасцю, што навабранцы, вярнуўшыся з Полаччыны, доўгі час на пытанне: «Што здарылася?» адказвалі па-крывіцку: «A trastze jeho wedaje!».[73] Пазней многія з гэтага атраду перабеглі да полацкіх князёў або літоўскіх кунігасаў.

У часы жорсткіх феадальных міжусобіц крывыя пчолы не здолелі перамагчы ўзаемную варажнечу князёў Старое Беларусі. Магчыма, гэта быў свядомы выбар захавальнікаў традыцый сакральнага пчалярства, і яны не дазвалялі раям крывых пчолаў умешвацца ў барацьбу, помсцячы за страту свайго ранейшага становішча. Інакш цяжка вытлумачыць, чаму пчаляры сталі спрыяць аб’яднанню нашай разарванай на шматкі Радзімы толькі з сярэдзіны ХІІІ ст. Тое, што заснавальнік Вялікага княства Літоўскага Міндоўг быў вылучэнцам сакральных пчаляроў, ускосна пацвярджаецца адной з формаў яго імя, якая сустракаецца ў першай вядомай на сёння згадцы пра яго на старонках «Галіцка-Валынскага летапісу» – Мидогъ.[74] Гэта нішто іншае, як перакручаны на пісьме варыянт мянушкі Мядок.

Фармаванне асновы будучага Вялікага княства Літоўскага адбывалася з выкарыстаннем крывых пчол. «Тайны летапісец вялікіх князёў літоўскіх» паведамляе, што ў аб’яднаўчых выправах Міндоўга амаль заўсёды ўдзельнічалі «исполины литовские, крывские, ятвяжские, якие конно ехали, а на спинах власных мевали борти з пчолами. Пчол оных везли, абы навертать всих до уму а разуму кревности».[75] У некаторых выпадках замест «исполинов» (рэальных асілкаў, волатаў) выкарыстоўваліся фурманкі, якія складалі доўгі княскі абоз. Можна меркаваць, што крывыя пчолы значна палегчылі працэсы аб’яднання разрозненых балта-славянскіх земляў. Абрад далучэння да Вялікага княства Літоўскага спалучаў у сабе не толькі джаленне люду адмысловымі пчоламі, але і частаванне іхным мёдам. Звесткі пра гэта перажылі стагоддзі і бытавалі нават у XVIII ст. Напрыклад, у ацалелых фрагментах інтэрмедыі навучэнца Нясвіжскага езуіцкага калегіума Самуіла Беркута «За чаканнем мядоў» (1753 г.) сустракаецца наступны пасаж:

Цяжка сказаць, які сюжэт мела гэта інтэрмедыя. Але ясна, што галоўныя героі са святарным трымценнем чакалі ўдзелу ў мядова-пчаліным абрадзе.

Знаўцы і аматары гісторыі запярэчаць: а як жа крывавая барацьба Міндоўга з супернікамі? Безумоўна, была і яна. Але не варта яе перабольшваць, як гэта рабілася ў пазнейшых летапісах і хроніках. Крывавыя сутычкі адбываліся амаль выключна ў тых выпадках, калі пчалінае джаленне не давала ніякага эфекту. Рэч у тым, што сярод тагачасных эліт было модна злоўжываць сядзёрам мязговым – напоем, які гатаваўся на яблыках разладу і абавязкова настойваўся на адмысловым чарвячку марнаслаўя (летапісныя «червь тщеславия», «червяк славы порожней», «робак пыхи»).[77] Мяркуючы з нешматлікіх апісанняў, якія захаваліся ў гістарычных крыніцах, сядзёр мязговы ўяўляў з сябе гэткі яблычны джын-тонік з мякаццю (дакладны рэцэпт быў страчаны ў 1917 г.). Хто займаўся яго вырабам, дакладна невядома. У позняй «Кроніцы Рабрынкі» (XVII ст.) пра іх гаворыцца так: «Трункари, мистры деланья сидеру мязгкового от давних пор суть потужни окономы».[78] Менавіта сядзёр мязговы справакаваў забойства Міндоўга і шматлікія звадкі пасля гэтага.

На пачатку XIV ст. звадкі ўнутры Вялікай Літвы часова перапыніліся. Не апошнюю ролю ў гэтым сыгралі зноў жа сакральныя пчаляры. Па першым часе ім даводзілася дзейнічаць самастойна, не маючы падтрымкі ад наступнікаў Міндоўга. Многія з пчаляроў пераапраналіся ў падарожных старцаў і рушылі ў розныя канцы краіны, тэрыторыя якой тады толькі афармлялася. Кожны з такіх старцаў, а іх было недзе 333 чалавекі, вёў з сабою па адным маленькім рою крывых пчол. Дарогай пчолы збіралі нектар, а начавалі ў мініяцюрнай борці, якую пераапрануты пчаляр выдаваў за музычны інструмент. Дакладней, гэта і быў спецыфічны музычны інструмент, у якім даводзілася жыць пчолам. Паводле адных крыніц ён меў назву «гудьбарска колода», а паводле іншых «короб певничский». У сваіх выправах сакральныя пчаляры ладзілі выступы перад простым людам і, калі атрымлівалася, перад баярамі. Яны гралі на сваіх калодах (якім чынам, невядома) і спявалі.[79] Фрагмент такой песні захаваўся ў падарожных нататках венгерскага авантурыста таго часу Дзьёрдзя Міека:

Пчаляры рашуча крытыкавалі спажыўцоў сядзёра. Гэта была сапраўдная ідэалагічная барацьба. Таму «старцы» за свае песні іншым разам апыналіся ў лёхах удзельных князькоў, якія любілі пабалавацца сядзёрчыкам. У такіх выпадках не дапамагалі нават пчолы, якія ў пчалярскія выправы браліся з вядомай мэтай – вярнуць заблудных да «своевицы». Не зважаючы на цяжкасці, сакральныя пчаляры здолелі многае зрабіць. Нездарма ў часы вялікага князя Гедзіміна адзначаецца пашырэнне старабеларускай мовы.

Зрэшты, і самога Гедзіміна спачатку даводзілася пераконваць у слушнасці абранага шляху. Ускосным сведчаннем яго ўзаемадзеяння з пчалярамі з’яўляецца варыянт знакамітай легенды пра заснаванне Вільні. Згодна з ім Гедзімін прысніў, што на гары, якую называлі Крывая (ці Лысая), стаіць не вялікі жалезны воўк з выццём сотні ваўкоў унутры, а агромністы вулей, у якім гула «тысяча тысяч» пчол.[81] Магчыма, што ў даўнейшыя часы на Крывой гары знаходзіўся сакральны пчальнік. Краязнавец Цімур Нарбут, траюрадны пляменнік знакамітага гісторыка Тэадора Нарбута, увогуле сцвярджаў, што назва Вільні паходзіць не ад назвы ракі Вілія (Вялля), а ад слова «вулей» і мусіла б гучаць як Вульня.[82] Так ці інакш, але перыяд валадарання Гедзіміна звязаны з аднаўленнем легальнага становішча сакральных пчаляроў, што цалкам стасуецца з тагачаснай палітыкай верацярпімасці. Праўда, апошнюю варта разумець найперш як раўнавагу паміж хрысціянскай царквой і сакральным пчалярствам.

Такая раўнавага з пэўнымі агаворкамі трымалася і пасля смерці Гедзіміна ў 1341 г., нягледзячы на ўнутрыпалітычны неспакой, звязаны з адсутнасцю легітымнасці вялікага князя Яўнута, які быў прыхільнікам сядзёра мязговага і добра паддаваўся маскоўскім уплывам, дарма што Масква на той час была ў жорсткай данніцкай залежнасці ад Залатой Арды. Калі ўлада ў Вялікай Літве перайшла да дуумвірату Альгерда і Кейстута, Яўнут спрабаваў хавацца ў Маскве. Гедзімінавічы мусілі адправіць адмысловую групу воінаў-пчаляроў, каб вырваць адтуль свайго нядбалага брата і вярнуць да «родных мядоў».

Пра гэтую выправу даволі падрабязна паведаміў маскоўскі летапісец па мянушцы Конь Дзялок: «До терема, там же беглый князько литовский Евнутько постоем стоял, приходили дивны люди от его стороны. Сказали, иже дар оному пресладкий принесли. Уведов то, Евнутько бежал в дальнюю светлицу и укрылся пацталом. Но люди оныя проникли дотуд, разбросав стражу всю по углам и каморам. Беглец литовский боялся зело гостей, бился чолом о сруб светлицы, восхохотамши под лавкою. А то ради лицедейства скоморошьего, абы гости онага Явнутьку юродивым и долбоклюем болезным вызнали. Но те не уверовали хитростям лицедейским. Приткнули Явнутьку к стенке, залили онаму в горло злаго меду литовского и нахлобучили на голову колоду с пщелами. «По Явнутьке и шапка», – рекл главен с пришлых дивных людей литовских. По тому всему Явнутька борзо переменился и возалкал страстно ко Литве своей повернуться. «Во змроку зиходкая зрада завабить клусней у виры. Ажиргаем и лататы», – молвил по-литовски оный и поторопился за пределы западныя бежати, князя московского за кров и хлеба кусок не взблагодаривши».[83]

Вялікі князь Альгерд рупліва працягваў працу па пераадоленню раздробленасці. Відаць, што ў гэтай працы выкарыстоўваўся багаты досвед міндоўгавых часоў. Прынамсі асобныя дакументы сведчаць, што паходнай кнігай Альгерда быў трактат «Як борздо и пліонно зъединочити размоитыя панствы удельныя», аўтарства якога прыпісваецца Міндоўгу.[84] Кніга вельмі дапамагла. Акрылены поспехамі вялікалітоўскі гаспадар, нават не заўважыў, што ў сваіх мядова-пчаліных паходах выйшаў за межы Старое Беларусі. Калі ж апамятаўся, то было позна – вялікая частка украінскіх земляў і пэўная частка абшараў прылеглых да Паўночна-Ўсходняй Русі загаварыла па-беларуску. Гэта факт, засведчаны многімі помнікамі пісьменства, якія паходзяць з тых рэгіёнаў. Дарэчы, і першую, і другую з жонак Альгерда клікалі Ульянамі – Марыя Ульяна Яраслаўна Віцебская і Ульяна Аляксандраўна Цвярская, што было сугучна са словам «улей», якое стала для гаспадара сэрцу мілым.

Крывых пчолаў Альгерд выкарыстоўваў і падчас паходаў на Маскву 1368 г., 1370 г., 1372 г. Гэтыя падзеі ў Маскоўскім княстве атрымалі назву «Литовщина». Маскавіты, шмат начуўшыся пра літоўскіх пчол, панічна баяліся быць уджаленымі. Фармальна паходы Альгерда ажыццяўляліся ў падтрымку цвярскіх князёў, але рэальна вялікі князь літоўскі меў на мэце абеларусіць Маскву. Невыпадкова сярод баявых песняў вялікалітоўскіх ваяроў была і песня з наступнымі радкамі:

Маскоўскі князь Дзмітры Іванавіч (будучы Дзмітры Данской) і аналітыкі з яго баярскага атачэння добра ўсведамлялі, чым можа скончыцца прыбыццё ў Маскву літоўскіх борцяў ці вулляў. Таму падчас кожнага паходу даводзілася нешта прыдумляць, каб выратаваць сябе ад крывых пчол. Калі адбываўся першы паход Альгерда, усе вёскі, што стаялі абапал дарогі на Маскву, загадам князя былі адселеныя. Іх жыхары, а таксама адмыслова прыгнаныя людзі з іншых маскоўскіх валасцей мусілі займацца тым, каб вакол дарогі на многія дзясяткі вёрст не засталося ніводнае кветачкі. Разлік быў такі, што крывым пчолам не ўдасца назбіраць нектару, новага мёду не будзе, стары мёд будуць вымушаныя спажыць самі ваяры, а пчолы проста памруць у пустэльных палях пад Масквой. Гэты план атрымаўся, крывыя пчолы сапраўды не змаглі дацягнуць да Масквы. Але яго здзяйсненне каштавала маскоўскаму двару немалых грошай. Гэта пры тым, што трэба было сплачваць даніну Залатой Ардзе. Таму падчас наступных паходаў Альгерда маскавіты выбіралі больш танныя спосабы процідзеяння.

У 1370 г. вялікалітоўскаму войску давялося прабірацца да Масквы праз дымную смугу – за два гады вакол дарогі нарасло шмат дзядоўніку, які людзі Дзмітрыя Іванавіча і падпалілі. Таксама вялікія лаўжы дзядоўніку дыміліся і за сценамі Крамля. Крывыя пчолы, як і іх звычайныя пабрацімы, вельмі кепска рэагавалі на горкі дым, што зноў выратавала маскоўскі рэжым ад беларусізацыі. Як сведчыць летапісец, акурат тады князь Дзмітры Іванавіч з палёгкай уздыхнуў і прамовіў фразу, што значна пазней стала класічнай: «И дым отечества нам сладок и приятен».[86] З тых жа часоў паходзіць дзеяслоў «ерепениться» (пачатковы варыянт – «репейниться» ад слова «репейник», то бок «дзядоўнік») у значэнні «сярдзіта ўпарціцца, пярэчыць».[87]

У 1372 г. маскавіты збіраліся паўторна скарыстацца тактыкай «задымленай зямлі», аднак не ўлічылі, што літвіны да гэтага падрыхтаваліся. У трэцім паходзе Альгерда на Маскву крывых пчол везлі ў адмыслова дапрацаваных борцях з «сеткою рябою», якая магла фільтраваць дым. Да таго ж разам з вершнікамі рухалася некалькі спецыяльна пабудаваных крытых фурманак з зямлёй, дзе раслі кветкі. Даведаўшыся пра гэта, маскоўскія палітычныя эліты мусілі паспешліва шукаць іншы спосаб вырашэння праблемы. Дзмітры Іванавіч не пагрэбаваў звярнуцца па дапамогу да вядзьмаркі Сабачыхі Кусачай, якую тэрмінова прывезлі з мурамскіх лясоў, каб тая выклікала дождж. Невядома, якім чынам яе ўгаворвалі, але выкліканы ёю дождж атрымаўся такім моцным, што дарогі да Масквы жахліва раскулешыла, а ў раёне Любуцка, куды ўсё ж дабралася войска Вялікай Літвы, нават утварылася глыбачэзная ярына. Але крывых пчолаў ад дажджу ўдалося ўратаваць. Факт надта напалохаў маскоўскае войска, якое стаяла на процілеглым баку ярыны, што поўнілася бруднай вадой. Як толькі літвіны выпусцілі пчолаў на маскавітаў, апошнія ўлучна са сваім князем скочылі ў ярыну, каб толькі не быць уджаленымі. Тры дні ім давялося плёскацца ў бруднай вадзе, пакуль не пайшоў натуральны, нікім не замоўлены дождж. Войску Альгерда давялося адправіцца дахаты, а сам князь вырашыў адкласці беларусізацыю Масквы на няпэўны час.[88]

У пчалярска-інтэграцыйнай працы не абыходзілася і без кур’ёзаў. Вялікі князь Альгерд ніяк не мог далучыць Калодзінскую воласць – княства без адміністрацыйнага цэнтра, якое знаходзілася ў вярхоўі Акі на левым яе беразе. Бераг з захаду быў адасоблены непралазнымі амшарамі, якія прынамсі двойчы спынялі Альгерда. Пра дзяржаўны лад Калодзінскай воласці ніхто нічога толкам не ведаў, бо там мала хто бываў. Нават узімку прабіцца туды было немагчыма з прычыны шматлікіх таросаў. Не ведаючы гэтага, Альгерд у адну са снежных зімаў паставіў сваё войска на «ірты» (лыжы) і паспрабаваў уварвацца туды. Ваяры ледзь «концы» (рукі і ногі) сабе не паламалі і толькі цудам не паразбівалі бочачкі з мёдам крывых пчолаў. Крыўдна было яшчэ і з-за таго, што пасярод таросаў стаяла пад сотню снегавікоў («балванов снежных») з намаляванымі нахабнымі ўсмешкамі.[89]

Непрыступнасць Калодзінскай воласці стала прадметам многіх гутарак між Альгердам і Кейстутам. Апошні ўспрымаў няўдачу брата з гумарам і перыядычна падсмейваўся, дарма што сам фармальна ўдзелу ў пашырэнні тэрыторыі дзяржавы не браў, займаючыся больш абаронай ад крыжацкай агрэсіі. Але у 1374 годзе ля муроў замка ў Троках, які быў рэзідэнцыяй Кейстута, з’явіўся адзінокі коннік у прасцяцкай вопратцы і пастукаў у браму. «Вой з охороны замковой испросил у прыбыша, чего той хотел. Прыбыш молвил, дей хотел бы с князем Кестутием говеный ряд докончати (заключыць дамову – С.Б.). Вой за словы таковыя ся угневал, прыбыша одураю сраки поменовал и волал, абы той от греха дале восвояси поскокал, пуги тугой на князевых стайнях не одержавши. Прыбыш не змилкнул, але вказал, што не по пуги тугия и языки охороны дурния прискакал суть, але говеный ряд у сим говняцким замку докончати. Вой со други свои от гневу превеликого выбегли за браму замковую, набити того прыбыша дерзкого возжелавши. «Зараз ты з замковым конюшим ряд докончаеш», – крычали вои. «До сраки кобылы сивой оного конюшего и вас з тым суполно! Мне надобно говняный ряд докончати!» – крычал прыбыш навзаем, зрынаючы охорону булдавой потужной у замковый ров. Часом тым по двору сам князь Кестутий ишол, крыки-волания усчул, за браму глянул да испросил: «Што за лихо?». «Не лихо, але староста волости не якой там суто Говнинской, але барзо славетной Колодинской, где сто пятнадзесят тысящ ульев пчол крэвских есть, приехал до сего зговняного замку, абы говеный ряд на долученя до Великого князства Литовского без серливой одволоки докончати», – поведал прыбыш. «И оныя дристуны не впустили сего зацнаго пана до брамы?» – з усмишкою молвил Кестутий, урозумевши свою вдачу».[90] Пасля гэтага смешнага інцыдэнту Калодзінская воласць на асаблівых умовах добраахвотна далучылася да Вялікай Літвы і доўгі час потым пастаўляла крывых пчол ды іх мёд на патрэбы гаспадарскага дома. Праўда, Альгерд быў трошкі незадаволены, што калодзінскі староста звярнуўся па заключэнне саюзу не да яго, а да Кейстута.

Здавалася, што Альгерд з дапамогаю крывых пчолаў здолеў пашырыць дзяржаву і кансалідаваць грамадства вакол старабеларускай мовы. Але гэта быў толькі частковы поспех, а перамога не вызначалася канчатковасцю. Сур’ёзная палітычная барацьба шуганула сінім полымем пасля Альгердавай смерці. Немалую ролю ў гэтым сыгралі добрыя ўраджаі яблык разладу, якія ішлі на выраб сядзёра мязговага. Селіван Дуравіцкі пісаў пра гэта ў сваёй лацінамоўнай паэме «Песні славы і няславы» (XVI ст.):

Альгердаў пераемнік князь Ягайла не змагаўся з сакральным пчалярствам, але вызначыўся тым, што ўвёў традыцыю мяшаць мёд крывых пчолаў з сядзёрам мязговым. «Ёрш Ягайлы», як назвалі гэтую мяшанку летапісцы, прыводзіў да цяжкіх наступстваў. Усе, хто спажываў «ёрш Ягайлы», пачыналі паводзіць сябе вельмі супярэчліва, кідаліся з адной крайнасці ў другую, плявалі на крэўнасць, размаўлялі на трасянцы, шукалі добрых сяброў там, дзе іх быць не магло. Акурат так паводзіў сябе сам Ягайла, гэтак жа паводзіліся і многія жыхары Вялікай Літвы. Яскравым прыкладам сярод апошніх можна назваць войта вёскі Гудзілавічы Менскай зямлі Яўсея Іграстага.

Паводле сведчанняў гістарычных крыніц Яўсей, пачаўшы ўжываць «ёрш Ягайлы», перастаў выконваць абяцанні, мог у літаральным сэнсе паставіць падножку любому аднавяскоўцу, нават цяжарнай жанчыне. Аднойчы са сваімі памагатымі ён разагнаў вяселле, спаслаўшыся на «претяжкий зовнутрешний стан» дзяржавы. Насамрэч становішча ў дзяржаве яго мала турбавала. Неяк з Менску па службовай лініі яму даслалі ліст, укладзены на тагачаснай беларускай мове. Яўсей той ліст парваў і сказаў ганцу: «Знай напшед, шчо я бэндю читати сии письмена, егда их складатимуть на истено руцким ензыку, како ув летописех князя Ярислейфа Мондрого».[92]

Войт спрабаваў завязаць добрыя адносіны з нячыстай сілай. Калі гэта не атрымалася, ён заявіў, што яму перашкодзіў пчаляр, і хацеў учыніць над ім расправу. Амаль уся вёска стала на абарону пчаляра. Вяскоўцы схапілі Яўсея, паскідалі з яго вопратку, абмазалі яго з галавы да пят мёдам і «меж домков пчолиных ускинули». Пчолы наджалілі яго так, ажно «шкура ся пуздырила», і ён прасіў ва ўсіх прабачэння. Але ўначы «лихаго седра мязковаго дунул крепко», ачуняў і падаўся ў пушчу. Там ён адшукаў «диких людей лесных, облику зверынаго з молотами и секирами каменными» (ці не ацалелых неандэртальцаў?) і прывёў у вёску, каб «свой лад устатковати». Пчаляр, які акурат вяртаўся ад сваёй дзяўчыны, трапіў «под роздыч» першым. «Дикия люди лесныя» забілі яго сваімі «прыладамі працы». Над вёскай навісла пагроза жудаснай масакры. Аднак пчолы, адчуўшы смерць пчаляра, хутка выбраліся з вулляў і імкліва паляцелі да месца злачынства. Разам з тым яны нейкім невядомым чынам сталі склікаць пчолаў «целой земли Менской». Перад Яўсеем і яго новаспечанымі сябрукамі паўстала шматмільённая пчаліная армада. «Дикия люди» спрабавалі біць сякерамі і малаткамі, але пасля аднаго ўдару тыя ператварыліся ў труху. «Пчол великое множство подняло оного нечистивого дешпота Евсея и лихих подлабузников пушчанских, абы занести всих у виры на колы», – паведамляе гістарычная крыніца.[93] Болей Яўсея Іграстага і яго хеўру ніхто не бачыў.

На тле войта Яўсея вялікі князь Ягайла глядзіцца больш узважаным, нягледзячы на масу самых супярэчлівых дзеянняў. Калі ў звязку з Крэўскай уніяй паўстала пытанне пра пераезд у Кракаў, Ягайла прыхапіў з сабою некалькі борцяў з крывымі пчоламі, якія загадаў паставіць на тэрыторыі Вавеля. Менавіта адсюль і паходзіць часовая беларусізацыя польскага каралеўскага двара, пра якую так часта пішуць нашы сучасныя даследчыкі. Менавіта пасля знаёмства з крывымі пчоламі каралева Ядзвіга стала часцяком спяваць «Купалінку», а на рэдкія польскамоўныя звароты свайго мужа казала: «Ты поклич мя, позови».[94]

Польскія палітычныя эліты былі незадаволеныя. Яны зрабілі ўсё, каб крывая пасека з Вавелю ўрэшце знікла. Яны ж дамагаліся, каб Ягайла правёў хрысціянізацыю тых мясцінаў Вялікай Літвы, дзе на той час язычніцтва адкрыта пераважала. На загад Ягайлы былі высечаныя святыя гаі пад Вільняй, але сакральным пчалярам далі магчымасць правесці эвакуацыю борцяў яшчэ да пачатку высечкі. Разам з тым Ягайла часткова сам узначальваў місіянерскі аб’езд па язычніцкіх мясцінах. І як у свой час Міндоўг вёз у абозе крывых пчолаў і іх мёд, так следам за Ягайлам ехалі фурманкі з падарункамі для неафітаў. Сярод падарункаў былі не толькі белыя суконныя світкі, скураныя боты і грошы, але і бочкі з сядзёрам мязговым.

Людзі па-рознаму сустракалі Ягайлу і яго лекцыі аб сутнасці хрысціянскае веры. У адной з такіх выправаў знайшоўся адважны чалавек, які сказаў: «Міласцівы кароль, я асабіста згодзен з тым, што ўсе мы ўваскрэснем, але, убачыш, толку з гэтага аніякага не будзе». Гэта фраза стала амаль хрэстаматыйнай, але яе заўсёды падавалі вырванай з кантэксту, бо насамрэч смяльчак на тым не закончыў сваю прамову, а заявіў: «Князь Міндоўг падымецца і першым дасць кухталёў міласціваму каралю і за каншахты з ляхамі, і за мязговы сядзёр». Ягайла загадаў «адтрактаваць балбатлівага паганца» бізунамі, але той «рассыпаўся пчоламі», якія зляцелі прэч пад здзіўленыя позіркі манарха і ягонай світы.[95] Ясна, што такое «паганскае дзіва» у афіцыйных дакументах асабліва не афішавалася. Не афішаваліся і факты стыхійнага пратэсту супраць пашырэння сядзёру. Тым не менш, вядома, што ў 1402 годзе недалёка ад Маладзечна быў здзейснены напад на даўжэзны абоз, які вёз у Вільню бочкі з гэтым напоем. У выніку ўвесь груз быў знішчаны.

Відавочна, што ў сельскай мясцовасці сакральнае пчалярства працягвала трымаць вельмі моцныя пазіцыі. Да таго ж недасведчанаму воку было цяжка адрозніць крывыя борці і вуллі ад звычайных. Між іншым многія вёскі, звязаныя з захаваннем традыцый сакральнага пчалярства, мелі пэўныя асаблівасці планіроўкі. Размяшчэнне дамоў і гаспадарчых пабудоваў у вёсках здавалася бессістэмным толькі на першы погляд. Насамрэч планіроўка мела сістэму – з вышыні птушынага палёту вёска нагадвала пчаліныя соты, каля якіх віўся рой. Дый самі назвы вёсак гаварылі за сябе: Свята-Бортнікі, Крыўскія Борцічы, Мядоўка Наская, Старыя Мядовічы, Пчаліныя Крывічы ды іншыя. На жаль, за доўгі час бальшыня гэтых вёсак знікла, а тыя рэдкія, што захаваліся да нашага часу, даўно маюць вулічную планіроўку і саветызаваныя назвы.

У часы княжання Вітаўта фармальна назіралася панаванне каталіцкай царквы, якая кіравалася з Польшчы. Але рэальная карціна была больш стракатай, бо ў кожным намесніцтве, утвораным замест колішніх удзельных княстваў, абавязкова ствараліся пасекі крывых пчолаў. Нездарма Мікола Гусоўскі ў сваёй знакамітай паэме «Песня пра зубра» называў эпоху ўладарання Вітаўта «залатым векам». Сакральнае пчалярства, існуючы, па сутнасці, у паралельнай культурна-ідэалагічнай прасторы, не зазнавала пераследу і ўціску. У многіх мясцінах нашай тагачаснай краіны сталі амаль адкрыта спраўляць старажытны абрад пчалінай ініцыяцыі, як немаўлятаў, так і дарослых людзей. Іншым разам гэты абрад пракудлівым чынам спалучаўся з абрадам хрышчэння. Дапаўшы да беларушчыны, людзі зазнавалі праўдзівае шчасце. У гонар Вітаўта, які ўсталяваў такі парадак рэчаў, складаліся песні і хвалебныя оды:

Або:

У апошнім разе, відавочна, маюцца на ўвазе балотныя купіны, то бок робіцца намёк на вымушанае паўпадпольнае існаванне сакральнага пчалярства ў ранейшыя часы.

Калі Вітаўт збіраўся каранавацца і прывячаў шматлікіх гасцей, ён меркаваў навярнуць многіх з іх у беларушчыну. Каб пераканацца ў гэтым, варта толькі зазірнуць у меню каранацыйнай гасціны, якое захавалася ў «Кроніцы Быхаўца»: «Y koli tyie hosty u welikoho kniazia Witolta byli, y kniaź weliki Witolt dostatok dawał im weliki, y wychożywało na nich obrokow na kożdy deń: medu syczenoho sem sot boczok, okrom muszkatel y win y małmazey, y innych pitey rozmaitych; a jałowic sem sot, baranow, weprow sem sot, żubrey po szestdesiat, łosey po stu, krome innych rozmaitych zweryn i innych mnohich mias y domowych potreb».[97] Пэўна ж нездарма ў пераліку напояў і страваў на першым месцы згадваецца «мёд сычоны». Але каранацыя з вядомых прычын так і не адбылася. Тыя, хто за час гасцявання паспеў абеларусіцца, раз’ехаліся па дамах, дзе без новай падпіткі беларушчына неўзабаве вычхнулася з іх.

[73] Balthasar Shweiger. Chronica der Provinz Lyfflandt und das Maerchen „Keinohrhasen». Berlin, 1899. S. 114–117.

[74] Грушевський М. Хронологія подій Галицько-Волинського літопису // Записки Наукового товариства ім. Шевченка. Львів, 1901. Т. 41. С.16.

[75] Тайный летописец Великих князей Литовских. Рукапіс з прыватнага збору гомельскага калекцыянера старасветчыны Стывенсана Я. П. Пагінацыя адсутнічае.

[77] Ластоўскі В. Яблычныя чарвякі ў даўняй крыўскай гісторыі // Крывіч. 1927. № 9. С. 27.

[78] Запаветныя беларускія летапісы і хронікі. Гомель-Маладзечна, 1998. С. 111.

[79] Барок-Хвайніцкі С. Беларуская музычная традыцыя часоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага. Беласток, 2005. С. 20–21.

[81] Фривольский Л. Основание Вильно в легендах, преданиях, песнях. Санкт-Петербург, 1901. С. 89.

[82] Избранные места из переписки Тимура Нарбута с Жюлем Верном // Lietuva ir Europa. XIX amžius. Vilnius, 1990. P. 129.

[83] Дьяк Конь Делок и его «Летопись». Сергиев Посад, 1912. С. 65–66.

[84] Заморский Ч. К вопросу о настольных книгах великих князей литовских // Эхо библиофила. 2006. Вып. 13. С. 32.

[86] Летопись Кирея Балычева. Москва, 1875. С. 195.

[87] Даль В. Замечания по поводу нескольких слов, происхождение каковых имеет историческую подоплеку // Родная великорусская речь. 1870. № 20. С. 33.

[88] Летопись Кирея Балычева. Москва, 1875. С. 199.

[89] Летописная повесть о походах князя литовского Ольгерда в Верховские земли. Вятка, 1889. С. 29.

[90] Decameron di Lithuania; албо Литуанский Десятиден, где кратко припадки вшелякие оповедаеть Иван Кособоцкий, котрый был за Витовта господаря часы: Рукапіс Новасібірскай абласной аб’яднанай універсальнай бібліятэкі. Інв. № 4591. С. 15.

[92] Редькин Х. Войт Евсей Играстый как архетип «несправедливого властителя» // Местное управление и самоуправление у восточных славян. Владимир, 2008. С. 149.

[93] Летописная история о войте Евсее Играстом. Брянск, 2001. С. 14.

[94] Кундалеўская Я. Да пытання аб «беларусізацыі» польскага каралеўскага двара пасля Крэўскай уніі // Культурное взаимодействие народов Восточной Европы в средние века. Санкт-Петербург, 2007. С. 222.

[95] Kulczycki S. Chrzest Litwy: pogląd nowy // Христианизация восточных славян, балтов и фино-угров в контексте общеевропейской истории. Москва, 2005. С. 77.

[97] Полное собрание русских летописей. Москва, 1975. Т. 32. С. 82–83. Пераклад на сучасную беларускую мову: «І даваў князь вялікі Вітаўт гасцям сваім утрыманне вялікае: выходзіла на іх аброкаў штодня: мёду сычонага па семсот бочак, апрача мушкатэлю, мальмазіі ды іншых напояў і він размаітых; ялавіц, бараноў, вепрукоў таксама па семсот, зуброў па шэсцьдзесят, ласёў па сто, апрача іншай рознай зверыны, многіх мясных ды іншых хатніх страў».

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0