MoreKnig.org

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Балахонаў Сяргей



Шрифт:

У т. зв. «Дзённіку караімаў» XV–XVI стст. (шматтамовыя рукапісныя мемуары вялікакняжацкіх целаахоўнікаў ды іх інструктараў) апісваецца сцэна з гаспадарскага палявання ў Белавежскай пушчы. Вялікі князь Вітаўт, упаляваўшы за дзень пяцёх зуброў, ладзіў на вялізнай лясной паляне імправізаваны банкет для ўсяе прысутнае браціі. У ёмістых чопах гатаваўся слаўны крупнік – гарачы хмельны напой на мёдзе і духмяных травах. Почат (то бок світа) усяляк пацяшаўся ў скоках і песнях. У гэты момант і прыляцеў бацян-фенікс. Дамо слова сведку: «Мы караимы спратов не поискивали, бо ж долг пред князьством великим литовским имали господаря славного от всякой холеры ослонити. То и обуступавали восемью Витовта, а еще пятех на плечи тых восьми постали. И было то, яко намет, мечами навонки ощепереный. Бухтян же не глянул ани до почату, ани до мяса жубрынаго, а як поземлился, ик крупнику пошибовал неуклюдне и, од смаги своей дикий, чан з гестым трункем до дна спорожнил, дуду у дудоря отнял, играти пробуючы, но од хмельной той утехи ся пал невомнози долу и тризнил през сон, песни вояцкие литовския ненадобне кривляючы».[15]

Птушку на просьбу Вітаўта так і пакінулі на паляне, а самі перабраліся на іншае месца. Караімы змаўчалі, але акурат з тых часоў колькі феніксаў прыручылі для дзяржаўных патрэбаў. Недалёка ад Вільні быў зладжаны адмысловы гадавальнік. Чарада феніксаў у небе над сталіцай Вялікага Княства адлюстравана на гравюры ва «Універсальнай хроніцы» Себастыяна Мюнстэра (Базэль,1545). У 1579 г., калі войскі Рэчы Паспалітай пад загадам Сцяпана Батуры вызвалялі ад маскоўскага непрыяцеля Полацак, «дождж і непагода ўвесь час дапамагалі асаджаным так, што просты жаўнер прыпісваў гэта якім-небудзь чарам…». Таму пастанавілі выкарыстаць феніксаў для разгону хмараў. «Кароль загадаў, каб баявыя птахі ляцелі да полацкіх сцен і не адляталі да тых часоў, пакуль апошняя хмурынка не растане ў нябёсах», – паведамляе каралёў сакратар Райнгольд Гайдэнштайн.[16] У гаспадарыча Ўладзіслава Вазы быў свой персанальны фенікс (personal phaenix). Ён узяў яго з сабою ў 1610 г. на сакрэтную экскурсію да Масквы, калі сам у выніку геапалітычнага поспеху атачэння свайго бацькі быў пасаджаны на тамтэйшы вялікакняскі сталец. Пражыла птушка менш, чым Уладзіславу давялося ўладарыць Маскоўшчынай, бо баяры спаілі яе гарэлкай. «Слабовата есть королевская птица, коль нас перепити не в силах», – цынічна заяўляў адзін з вінаватых у тым злачынстве Фядотка Марозаў.[17]

Паказальна, што за часы ваеннага ліхалецця сярэдзіны XVII ст. феніксы, незадзейнічаныя ў дзяржаўнай службе, упорыста спрабавалі трымацца нейтралітэту. Здаралася так, што птушкі рабіліся ахвярамі ўсіх бакоў тагачаснага канфлікту. У жніўні 1654 г. пад Шкловам дзесяць маскавітаў пулялі ў фенікса з ручніцаў, прымаўляючы: «На кой ляд ты здеся кружишь? Коль не имаеш второй головы, то мы тебе сим часом первую твою открутим».[18] Троху раней, улетку 1649 г., нехта Рафал Крок загадаў служкам, каб злоўленаму ў сіло бацяну «сто пятдясят прутов прописали, поелику сей мужикам на украйну до Хмеля летати помогал».[19] Дзеля справядлівасці трэба адцеміць, што потым сам распараджальнік быў за сваё самаўпраўства пакараны высокім спагнаннем у «восемсот грошей пенезных» (амаль кілаграм срэбра), бо «фалчеваных светок для избиенья ботяна притягнул и злым обычаем безвинну птаху звиноватил а на здирство з наругой спустил».[20] Між тым самі «мужыкі», напрыклад, ліпеньскім дзяньком 1654 г. у Быхаўскім павеце, «яко мальцы сопливые у батяна из рагулек стрыляли».[21]

Нейкі Іёна Трывольскі з гэтай нагоды адзначаў: «Деялося тое не для злоиманья албо улегцыменья онай птицы, а так для утехи своволной. Бачно, же злыя часы для матки всих – Речы Посполитой нашой – настали, бо всяко в тым мальцовским обычаи а способе мыслиться и чыниться: мужыки не знають панов и кроля ягомости, а паны и кроль ягомость не знають мужиков. Мало хто стоить на клопоте а рупности для панства целаго. Вси прагнуть валки и загубленья ближняго свойго. Леч я, як той ботян, не хочю ани валченья, ани побиванья кого люб чого-колвек. Еднако ж не хочю я теж, як и птах той, жебы мене злым обычаем зачепляли».[22]

Пра цікавы момант дазнаемся з сатырычнага твору другой паловы XVII ст. «Казанье поляшуцке схызматычне». Ананімны аўтар, прамаўляючы ад імя праваслаўнага, верагодна, насамрэч не быў ані праваслаўным, ані каталіком, бо ў творы жорстка высмейваюцца абедзве канфесіі. Як што ў сатырычную аблямоўку патрапілі вылучна рэальныя падзеі і асобы, то нельга сумнявацца, што і згадка пра бацяна-фенікса не размінаецца з рэчаіснасцю: «Та ж вы нам мерзености робыты горазды. Тильки мы помыслылы, абыхом ку вере наськой истинной ботяна повернуты, яко обачылы в сьроде обитанья оных птыц вас – попов папэжских. И що ж тэпэр маемо? Горэ, бида, огорченье! Ибо крычаты сталы тыя птыцы святодавныя: «Аллах акбар!», од вас одступовавшы. Що вы там робылы?».[23]

З азначанага часу фіксуецца сугучча (для некаторых вушэй) клёкату феніксаў з пачаткам мусульманскіх модлаў. Зусім нядзіўна, што ў 1683 г., на аснове адмыслова заключанага «ряда» (адмысловай дамовы), колькі феніксаў разам з войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Янам Сабескім адправіліся да аўстрыйскай Вены, якая цярпела ад асманскае пагрозы. Параза турэцкіх войскаў на чале з Кара Мустафой была прадвызначаная: налёт трох феніксаў, якія нікога не чапалі, а толькі на ўсю моц дралі горла, прывяла туркаў у святарнае трымценне, паніку, з якой і скарысталі нашы войскі. З кім каралеўскія ўлады заключылі «ряд», з рэшты дакумента зразумець цяжка. Але факт вымушанасці польскамоўнае вярхушкі Рэчы Паспалітае ствараць па-беларуску афіцыйны дакумент той парою, калі палітычныя эліты амаль цалкам з беларушчынай разбраталіся, вельмі важны. За феніксамі стаяла нейкая таямнічая палітычная (?) сіла. Што за яна? На жаль, у паперы, папсаванай мышамі і стрыжамі, дзірка між літарамі «к» ды «ы».[24] Купцы? Курвы? Крэвы? Пытанне застаецца адкрытым.

Феніксы не сталіся з’явішчам штодзённым. Іх вобраз захоўваў арэол загадкавасці і казачнасці, як для многіх абываталяў ВКЛ, так пагатоў для жыхароў суседняй Масковіі. Дзіва-птахам уражвалі сваіх сяброў і расчульвалі сэрцы каханых жанчын. Запісы 1695 г. гавораць, што нейкі «пан Михал Богадановский оповедал и до актовых книг головных трибунальских справ вечистых уписати дал светченье, же пан Францишек на Ополю Копаць – каштелянич брестянский – през ботяна-фенекса панов Миколя Кгедройтя, Криштофа Малхеровича а Бальцера Кукшу злякал до хоробливости вомитной. А имали пред тым банкет, игде тылко водку злую за колнер проливали. А Копаць оный пил мизерне, бо юж a priori постанову собе учынил: фортель який-колвек пред другове свои выкинути. Гды тыя три паны добре пьяныя уробилися а хотели кони седлати и ехати до шуканья пригод на подспинье свое, пан Копаць мовил хитре: «Рыцареве, паны-братья мои, ходемте валей цмока звальчим». Панове смехом ся пробрали, але рушили веспол в показуемое Копцем мейсце».[25] Захмялелая брація сцяміла, хто сядзіць на ўзгорку, і стала «похвалки чынити», цвелячы фенікса выклікамі на бой: «Пане цмоче, растули очи. Имаем мечы готовы ку сечы». Птах тым часам драмаў і «в ленитве своей велькой» пракрумкаў: «А лоха в дар?» Гэтае пытанне з «цмачынае» зяпы зрынула шляхцюкоў да ўцёкаў. І беглі яны так хутка, што апынуліся неўзабаве ў страшэнным для здароўя стане, калі «похмелье еще не зачалося, а глова юж болестна ест». Як вынікае, праўдзівы сэнс бацяновай фразы быў інакшым, чым многім здавалася. Птах цікавіўся, ці атрымае ён у дарунак за сваю працу цмокаімітатарам лоха. Лохамі ў тыя і крыху пазнейшыя часы называлі конскіх самцоў (прыраўн. суч. дыял.: «лошадзь», «лашак», «лашонак»).

У верасні 1715 г. шляхціц з Ашмяншчыны Ян Ранок, кінуўшы жонку і дачку-падлетка, адправіўся ў вёску Сухадолы сватацца да маладзенькай Талімэны Андрыеўскай. Бацька ейны супраць не быў, мыслячы, што «стары конь маладое баразны не сапсуе, а фанабэрыю бабскую, якая з дачкі без ладу прэ, утаймуе». Фанабэрыя, паводле сведчання т. зв. «Леапардавага раптуляра» Ранка (1714–1718), сапраўды з Талімэны фантанавала. Што ў бацьку, што ў бок ягоных пахолкаў, што ў неспадзяванага жаніха ляцелі не толькі кепікі ды кпіны, але і глякі ды збаны. «Я чакаю князя», – цвердзіла ўпартая паненка. Вырашыўшы даць Яну гарбуза, яна шмыгнула са сваіх пакояў да гародчыка. Талімэна меркавала неўпрыкмет для ўсіх падрыхтаваць ганебны падарунак. У блізкіх ліпах ганарліўка ўчула дзіўнаваты шолах, азірнулася на гук і аж знерухомела: велізманыя вочышчы плюскалі ў цемры. «Ну шо, красуня? Паляцелі?» – так запыталася няведамае ёй страшыдла. Паненка колькі часу стаяла з разяўленым ротам, урэшце разгледзеўшы «дзюбу, скрыдлы і крывыя капцюры» фенікса. «Чаго я з табой палячу? – азвалася-ткі яна. – Я ўжо вялікая дзяўчына, каб лётаць. Дый не ведаю я цябе, дзядзьку. А во зараз мой жаніх прыйдзе, ён табе хваста накруціць-надзярэ». Нібыта выпадкова побач апынуўся пан Ранок і як мага больш сур’ёзна спытаўся:

– Хіба князь да пані прыехаў?

Тая толькі кіўнула ў бок ліпаў. Ян з барочнай велягурыстасцю ўзяўся крычаць да фенікса:

– Ах ты, злосны, паскудны, брыдкі, нехарошы дракон! Гэта мая нявеста, я абараняцьму яе, хоць бы месяц і зоры абваліліся на галовы збройных чужаземнікаў, нячэсных прыяцеляў нашага гаспадарства!

– А лоха ў дар? – прагучаў прадказальны, але незапланаваны для гэнага спектакля запыт.

– А ў вока даць? – перапытаў кемлівы шляхцюк і кінуўся на фальшывую бітву. Разам з бацяном яны схаваліся за дрэвамі ды сталі «водку жаландковую бахусаваці», а каб Талімэна думала, што «валка цягнецца», ушчалі «па дзераве, каменні і зялезе грымеці». Па ўсім паненка выйшла замуж за «пераможцу фенікса», але так і не змагла даўмецца, чаму пасля бязлітаснага бою ад рыцара ейнага сэрца патыхала гарэлкай.[26]

Той парой, калі Ян Ранок фальшывымі баямі вырашаў свае любосныя праблемы, па Беларусі грымелі рэальныя баі яе нячэсных прыяцеляў і чэсных непрыяцеляў. Ішла т. зв. Паўночная вайна паміж Расеяй і Швецыяй. Калі беларускім аднарогам удавалася часцяком караць чужымнікаў за здзекі, дык феніксы, трымаючыся сваёй даўняй мірнай традыцыі, больш самі цярпелі ад ворагаў. Нельга, аднак, сказаць, што дзівотныя птахі зусім ухіліліся ад супраціву. Іх супраціў меў выразна негвалтоўны характар, у чым яны значна апярэдзілі і Махатму Гандзі, і нават Джына Шарпа з яго 198 метадамі негвалтоўнага супраціву.

«Сраженье у Головчина обещало зело претруднейшим быти. Его императорское величество Петр Алексеич бдели деннонощно целую седмицу, радея об одержании виктории над супостатами шветскими, – згадвае невядомы расійскі мемуарыст пра падзеі 1708 г. – И всей времянный промежуток претерпели Они неединожды сильно от летающего урода литовскаго. Сие уродище прилетало к шатрам царским и корчило рожи, коих описать здеся никак нельзя, дабы не оскорбляти паметь об императоре руссийском. Белоруссцы полоумно рекут оного летягу «бацяном» (сиречь отцем) всего птичства. Средь буйной шляхты литовской сей выблюдок крилатый называется фениксом. Бывают в людех умопомрачения!».[27]

А вось што прыгадваў пра падзеі сярэдзіны 1708 г. шведскі жаўнер Ёхан Свенсан: «Сутоннела ў ваколіцах Магілёва (Mohuljew), i ў гэтую брыдкую шарую гадзіну, калі нам не дазвалялі запальваць агнёў, у небе з’явіліся велізманыя птушкі. Яны ціха ляцелі над намі і мелі ў сабе (у каго пазычыць глуздоў, каб зразумець, як гэта выйшла!) агні, што стваралі сабою асобныя літары і іх спалучэнні. Сэрца паўспаўнялася трывогай, шлунне пераварочвалася ад вусцішы. «Фіндос пад нос вам, шведы», – разабралі нашы знаўцы тутэйшых моваў усю фразу, але перакласці яе ў шведскую цалкам так і не змаглі. Гэта кепскі знак».[28]

У 1768 г., калі ў ваколіцах Рагачова ішлі ўпорыстыя баі паміж расійцамі і партызанамі барскай канфедэрацыі, фенікс засведчыў сябе іначай. Расейцы ўлетку таго году напалі на след атрада нейкага Іванькі Балахона. Аддзел быў тым болей для іх ненавідным, бо складаўся не са шляхты, а з мяшчан і сялян. Пасля кароткага, але дужа зацятага бою партызаны былі разбітыя і ўзятыя ў палон. Расійскае камандаванне лічыла супраціўленцаў «мятежниками» і рыхтавала жорсткае пакаранне. Пяць дзясяткаў паланёных па чарзе былі прывязаныя да гарматаў і расстраляныя ў спіну (праз якія 90 гадоў гэтакі спосаб пакарання пазычаць ангельцы для расправы над індыйскімі паўстанцамі-сіпаямі). Сведкам гвалту стаўся фенікс. Але ратаваць беларусінаў было запозна – на вачах птаха апошнім гарматным стрэлам быў разарваны Іванька Балахон.

«Сей воровской разбойник Ваня Болохонин пред смертию восклицал в небеси, взывая не к Богу, но к иному могуществу, – прыпамінае ў сваім тайным дзённіку расійскі афіцэр Павал Галаўнёў-Седаўласаў. – В очех солдат, кои приводили присуд в исполненье, замелькало сомненье, ибо над главами нашими воспарила преотвратительнейшая птица. Я приказал продолжать исполненье присуда, а остальным – начать стрельбу по страшилищу. Оное изронило истошный вопль, от коего средь многих наших кровь чрез уши проступить изволила. По сем же оно начяло в нас огнем, аки Змей Горыныч, рыгати. Огонь его, справедливости ради укажу, невидимым был, ибо обуглилися наши ребятушки прямо на месте, не воспламеняясь даже. Как спасенье обрел, предположить не смею, уповая токмо на Господа, восхваляя Его. Укрылся я на телеге в сундучке древляном, мысля, коль уж умереть суждено, так пускай хоть в подобии гроба лежащим».[29] Пасля гэтага інцыдэнту расійцы перасталі выкарыстоўваць у сваёй практыцы памянёны разнавід пакарання беларускіх партызанаў. Лавіць фенікса тады ніхто не рызыкнуў, хаця Галаўнёў-Седаўласаў «кровную обиду на белорусскаго финиста поимел».

І ўсё-ткі цяжка адказаць на пытанне: адкуль «усмирители» ды «освободители» назапасілі ў сабе столькі нянавісці да нашай чароўнай птушкі? 4 ліпеня 1796 г. злоўлены пад Лошыцай бацян-фенікс быў дастаўлены расійцамі ў Менск. Там на нейкім «низком месте», паводле сведчання Тадэя Булгарына, апавітай ланцугамі птушцы расейцы «пытались отсечь главу. Попытка превратилась в пытку как для яе, тако ж и для русских, – тлумачыць акалічнасці мемуарыст. – Мастерить гильотину местные высшие чины поленились, и десяток русских солдат был вынужден орудовать топорами». Кроў цэлымі патокамі хлынула з фенікса, і нягеглыя ваякі апынуліся «сначала по локоть, а затем и по горло в густой крови». Выбрацца з той гушчы не ўдалося нікому.[30]

У снежні 1812 г. на Віцебшчыне расійскія войскі без стратэгічнай мэтазгоднасці ўпалявалі фенікса і, звязанага канатамі, залілі на марозе халоднай вадой.[31] У красавіку 1831 г. пад Ашмянай казакі і чаркесы пасеклі на кавалкі хворага, з перабітым крылом, фенікса-бацяна.[32] У часе паўстання 1863–1864 гг. расійская карная група ў няведамы спосаб замардавала нашу чароўную птушку. Жаўнеры нават сфатаграфаваліся каля трупа. На зваротным баку здымку, што захаваўся да нашых дзён, цынічны надпіс: «Смотрите, милочка, с одним чудовищем справились. Осталось найти Калиновскаго. Эжен. 1 июня 1863 г., село Накрышки Гродненской губ.».[33]

Даволі цяжка паддаюцца з’ясненню пэўныя падзеі 1905–1906 гг. Традыцыйна лічыцца, што ў адпомсту за загад расстраляць мірную маніфестацыю ля Віленскага вакзала ў Менску (17 кастрычніка 1905 г.) эсэр Іван Пуліхаў ажыццявіў замах на губернатара Курлова, быў схоплены і неўзабаве павешаны на варотах Пішчалаўскага замка. Ягоны труп чатыры дні вісеў, нібыта для застрашэння гараджан. Як высвятляецца, насамрэч улады ніяк не маглі знайсці смеляка, каторы б наважыўся зняць цела з бэлькі. Іван Пуліхаў быў не зусім чалавекам. Знойдзеныя нядаўна Ахрэмам Шыбтымавым фрагменты апісання патолагаанатамічнага агляду цела знакамітага эсэра сведчаць пра мноства дзіўнотаў: «элементы чешуи по всему телу», «строение глаз выразительно птичье», «шестипалость обеих рук», «странные уплотнения на предплечьях». «Провести должным образом вскрытие не удалось. После первого надреза по неизвестной причине тело воспламенилось», – занатаваў патолагаанатам Ёсель Цынгель.[34] Магчыма, Пуліхаў быў феніксам-пярэваратнем – апрычоным адгалінаваннем ад галоўнага віду? Такія, як Пуліхаў, адрозніваліся меншымі памерамі і дзівоснай здатнасцю выглядаць як homo sapiens. Пра іх нам гавораць і беларускія легенды: часцяком у іх прыгадваецца, як вогненны змей або цмок здатны абяртацца ў чалавека.[35] А беларускаму народу мы можам цалкам давяраць, бо ён мудрэйшы за ўсе акадэміі навук.

Феніксы ахвотна супрацоўнічалі з дзеячамі навукі і культуры Беларусі XIX ст. Філаматам, што надта любілі праводзіць доследы з электрычнасцю, даводзілася камунікаваць з такім перастарым феніксам, што жыхарыў у ваколіцах Вільні. Да нас дайшлі чарнавыя запісы для спавешчання «Апісанне доследу для высвятлення наступстваў уздзеяння электрыкі птушкі-фенікса на малако і мёд» (каля 1817 г.). Аўтарам спавешчання быў адзін з філамацкіх фізікаў Аляксандр Карнэліюс Дзядэцкі. Вынікі эксперыментаў былі сенсацыйнымі: што з малака, што з мёду пасля электраўдару ўтваралася гарэлка.[36] Як ведама, удзельнікі тайных студэнцкіх таварыстваў у бальшыні сваёй гэты напой не паважалі, стараліся піць слабейшае. Апошняе і тлумачыць, чаму адкрыццё не стала ведамае для шырэйшага навуковага і грамадскага кола.

У 1880-я гг. нейкі фенікс жыў на Ўздзеншчыне ў маёнтку Над-Нёман, які належаў прыродазнаўцу Якубу Наркевічу-Ёдку. Маёнтак быў ператвораны ў эксперыментальную лабараторыю, у якой даследаваўся шырокі спектр фізічных з’яваў улучна з электрычнасцю. Дзякуючы феніксу ставіліся доследы і з радыёхвалямі. Паводле сведчання юрыста Януар’я Плескачэўскага, 29 кастрычніка 1887 г. Наркевіч-Ёдка, «выкарыстоўваючы электраздатнасць фенікса, без дроту перадаў гук з Над-Нёмну ва Ўзду. З адмысловай скрынкі ў маіх уздзенскіх апартаментах я пачуў у хрыпенні і шоргаце знаёмы голас навукоўцы: «Літва! – родна зямелька, – ты маўляў здароўе!». Радасць мая крэсаў не знала».[37] Запатэнтаваць вынаходку, на жаль, не ўдалося – у навуковых колах Расійскай імперыі вельмі моцнымі былі прапапоўскія настроі (але ці праводзіў тады Папоў свае вышуканні, невядома). Дый сам літвін-беларус не жадаў лішні раз нагадваць расійцам пра дзівоснага птаха, які так моцна ад іх цярпеў.

Асобна варта адцеміць заслугу беларускага фенікса ў нашай Нацыянальнай Рэвалюцыі 1918 г. (паводле выразу Антона Луцкевіча). Калі Беларусь рэзалі лініяй фронту, калі ейны лёс, як і лёс усёй Сярэдняй Еўропы, здаваўся вельмі няпэўным, найлепшыя сыны нашае Бацькаўшчыны гучна абвясцілі свету пра незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі. Было гэта, як ведама, 25 сакавіка 1918 г. Вырашальную ролю ў прыняцці Вялікага Сакавіковага Акту – Трэцяй Устаўной Граматы БНР – адыгралі віленскія дзеячы, якія 23 сакавіка далучыліся да працы Рады БНР. А маглі б і не далучыцца, бо падарожжа па віленска-менскім адцінку Лібава-Роменскай чыгункі ледзьве не скончылася трагедыяй. Недалёка ад вёскі Турэц-Баяры банда маладзечанскіх разбойнікаў на чале з Антонам Шадрыным (мянушкі – Ангел, Белы, Сняжок) рыхтавалі напад на цягнік. Атаман меркаваў, нібыта ў адным з вагонаў тайна перавозіцца каштоўны груз: золата і дыяменты. Разбойнікі зазвычай нікога з пасажыраў жывым не пакідалі. Нездарма ж на сваім чорным сцягу з выяваю белага чэрапа і костак атаман змясціў покліч: «Без царя во главе». Віленчукоў чакала б немінучая расправа. Аднак у бандыцкія планы ўмяшаўся злы фатум. Калі бандыты ўжо сядлалі коняў, над лесам, дзе яны таіліся, праляцеў незвычайна вялізны фенікс. І хоць цемра агарнула хеўру на зусім кароткі прамежак часу, яна (гэтая цемра) падалася бясконцаю. Атаман Шадрын, які ўперад быў настаўнікам расійскае славеснасці, адразу прыгадаў «Слова пра паход Ігараў» і спехам адмяніў выправу.[38]

Не зусім ясна, ці ведалі самі беларускія дзеячы, якая злая доля іх абмінула. Мабыць, што так. Ускосна пра гэта цвердзіць агентурнае паведамленне з Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926 г.). Агент ГПУ «Катя» перадаў у цэнтр наступнае: «Антисоветские вылазки наблюдались и в кулуарах. Иосиф Лесик по неизвестным, однако заведомо провокационным причинам, затеял спор о белорусском правописании слова «феникс». Отказывая трудовому белорусскому народу в праве иметь в своем алфавите букву «ф», он предложил писать это слово через «п», а вторую букву, дабы не выкликать неуместных ассоциаций, – заменить на «ё» («пёнікс»). Присутствовавшие при этом отдельные участники конференции, согласившись с первым утверждением, в остальном воспротестовали. Степан Некрашевич настаивал на написании «хвэнікс» или даже «хэнікс». Петр Бузук – «тэнікс». Лишь Ластовский (кстати, замаскированный под простого сельского учителя) категорически отметая все варианты, в свойственном ему мелкобуржуазно-нацдемовском угаре заявил о необходимости воскрешения давнего смысла белорусского слова «бацян», предлагая писать его через «цьц» («бацьцян»), а после возможной реформы по возврату старобелорусской письменной традиции – через «тт» («баттян»). При этом он ссылался на какие-то «дакумэнты» беспросветного прошлого Белоруссии времен крепостничества и поповско-ксендзовской вакханалии».[39]

Чым бліжэй да нашага часу, тым менш сведчанняў пра дзівоснага птаха. Вельмі цяжка выявіць сярод размаітых паведамленняў пра НЛА над Беларуссю апісанне менавіта бацяна-фенікса, а не лятучай талеркі ці чайніка. Наконадні нямецка-савецкай вайны ў 1941 г. чырвоныя памежнікі неаднакроць фіксавалі з’яўленне ў небе рознага кшталту летакоў – не толькі звычайных самалётаў, але і самалётаў, нібыта «окрашенных в подобие птиц, со странным механизмом помахивания крыльями и непривычной амплитудой полёта».[40] Сяляне вёсак Ласі і Мясота, што туляцца да дарогі Маладзечна—Радашковічы, захавалі легенду пра вялізнага чорнага бусла, які ўлетку векапомнага 1941 г. урэзаўся з неба ў калону фашысцкае тэхнікі. Пэўны час гэтае паданне лічылася народным ліра-эпічным пераўвасабленнем звестак пра вычын лётчыкаў экіпажа Міколы Гастэлы. Аднак больш дакладныя апытанні бабуляў і дзядуляў падчас палявых даследзін дазволілі маладым этнографам выясніць праўду. «Не, дзіцятка, самылёт патом паляцеў на немцаў. Пярвей жа пціца, вялікая, з магутнымі крыламі, у фашысцкія машыны з неба ўпала», – адзначыла сведка падзеяў, настаўніца гісторыі Васіліна Язэпаўна Арцюшэня (1926 году нараджэння).

Вучэнні войскаў беларускай вайсковай акругі 1952 г. пад Слонімам фактычна ператварыліся ў бітву між Савецкай Арміяй і беларускімі партызанамі з атраду «Чорны кот». Партызаны блакавалі камандзіра Беларускай вайсковай акругі Сямёна Цімашэнку, і партызанскі генерал Міхал Вітушка, пераапрануты ў савецкую форму, камандаваў замест яго вучэннямі, аддаючы наўмысна няправільныя загады.[41] Страты былі як з боку савецкіх салдатаў, так і з боку вітушкоўцаў. Яны маглі б быць у колькі разоў большымі, каб не ўмяшанне ў канфлікт фенікса. Птах замаруджваў, а то нават і спыняў у лёце артылерыйскія снарады, што ляцелі на галовы вайскоўцаў. Пасля арышту Вітушка быў абменены на Цімашэнку. Даведаўшыся пра феніксаў учынак, партызанскі генерал упаў у задуменне і ўрэшце вырашыў спыніць збройную барацьбу супраць савецкае ўлады.[42]

Ці не самы апошні раз бацяна-фенікса беларусам давялося бачыць у сярэдзіне 80-х гг. XX ст. 26 красавіка 1986 г. адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Радыеактыўныя аблокі вецер гнаў у бок Масквы. Савецкае кіраўніцтва прыняло рашэнне развярнуць аблокі, каб зняць імаверную пагрозу для саюзнай сталіцы. Лётчыкі, што засталіся жывымі пасля гэтай спецаперацыі, пазней апавядалі пра агромністую птушку, што паглынала аблокі. «Было очень страшно от осознания непонятности происходившего. Нам ведь толком что к чему не объяснили, – успамінаў лётчык Клім Алегаў, – тем более пришлось ужаснуться, видя, как эта птица пожирала тучи, словно старалась опередить нас». Нельга забыць таго наймацнейшага патрыятычнага парыву, з якім птушка фенікс імкнулася захінуць сваю родную зямлю ад жудаснай бяды. Ці выжыла яна пасля гэтага, мы не ведаем. Вельмі хочацца верыць, што яна і да сёння жыве ў гушчарах Палесся, дзе не ступае нага чалавека. Жыве і гоіць свае раны, каб урэшце зноў з’явіцца ў нашым небе, даводзячы свету сваю і нашу неўміручасць.

«Пчолачкі гудуць…», або Кароткая гісторыя крыўскага сакральнага пчалярства

У 1855 г. краязнавец Павел Шпілеўскі у часопісе «Зори Замоскворечья» апублікаваў даволі дзіўную беларускую легенду. Сам аўтар публікацыі называў яе народнай прыпавесцю («простонародная притча»). Згодна з легендай, калі першыя беларусы жылі ў раі, Бог пасадзіў недалёка ад іх жытла два сады. І ў адным, і ў другім садзе раслі яблыні і грушы. Аднак у першым гэта былі дзічкі, а ў другім акультураныя («гойныя») дрэвы з сакавітымі салодкімі пладамі. Дрэвы ў абодвух садах выраслі вельмі хутка, бо «як жэ ж іначэй? Бог віць саджаў». Першых беларусаў Бог адразу папярэдзіў, што ў ніводзін сад яны не павінны «тачыць насоў». Акрамя папярэджання, Ён абгарадзіў кожны сад высокім парканам. Але як толькі сады «ўвабраліся ў красу і сілу» беларусам стала мутарна – «так пладоў божых паспытаць хацелі». Спачатку дужа баяліся, але потым асмеліліся пайсці ў сад, дзе раслі дзічкі. Яны разважылі, што «калі Бог угневаецца і стане на іх сварыцца, так за дзічкі яго гнеў і сварка будзе меншаю, ніж за салодкія яблыкі і грушы». Беларусы з цяжкасцю перабраліся праз паркан, назрывалі кіславатых пладоў і наеліся імі, ажно ледзь дыхалі і мучыліся ад «джагі» (пякоткі). У такім стане Бог і заспеў іх. Ён не праяўляў вонкава свой гнеў і не лаяўся на бедакоў. Але сказаў: «Як вы панадзіліся ў дзічкі, дык адцеперся самі будзеце такімі, бытта гестыя дрэвы». Не, Бог не ператварыў беларусаў у дзічкі фізічна, але зрабіў іх дзічкамі свядомаснымі. І ад тых часоў, падводзіць рысу легенда, «беларусам, каб душа іх слодыччу і сакавітасцю беларушчыны напоўнілася, трэба рабіць прышчэпку».[43]

[15] Дневники караимов: [Рукапіс Публічнай бібліятэкі Буэнас-Айрэсу. Інв. № 1506–1410.] Сшытак 10. С. 140.

[16] Гайдэнштайн Р. Над Полацкам ізноў дажджы: Фрагмэнты ўспамінаў. Рэгенсбург, 1946. С. 8.

[17] Сношения с Польшей. Цэнтральны дзяржаўны архіў старажытных актаў (Масква). Ф. 79-біс. Воп. 1. Спр. 86. Арк. 31.

[18] Цыт. паводле: Цьвін Л. Начырк з гісторыі беларуска-маскоўскіх дачыненьняў цягам XVI—ХVIII стст. Чыкага, 1975. Б. 75.

[19] Литовская метрика. Книга публичных дел // Русская историческая библиотека. Юрьев, 1914. Т. XXX. Ч. 2. Столбец 681.

[20] Там же. Столбец 690.

[21] Быховская хроника XVII в. // Новое в палеографии восточных славян. Москва, 2003. С. 140.

[22] Дыяриуш, албо Спис деев и дум о всем чисто Ионы Тривольского: [Рукапіс Галоўнага архіву старажытных актаў (Варшава). Інв. № 2000/ХР.] С. 80.

[23] Казанье поляшуцке схызматычне. [Рукапіс Галоўнага архіву старажытных актаў (Варшава). Інв. № 5903-43.] С. 2.

[24] Акты Литовской метрики, собранные И. Я. Погранзоновичем. Варшава, 1887. Т. 2. Вып. 1. С. 431.

[25] Присовокупление к части первой Архива Юго-Западной России. Киев, 1860. С. 315–318.

[26] Леопардов раптуляр Яна Ранка: [Рукапіс Тамбоўскай абласной бібліятэкі. Інв. № 6144-3 (пер). Пагінацыя адсутнічае.]

[27] Рассказ неизвестного солдата российского, бывшего участником Северной войны. Санкт-Петербург, 1800. С. 5.

[28] Krigares Dagböcker. Lund, 1902. V. 2. S. 57.

[29] Головнев-Седовласов П. Ю. Вспоминанья о ратных трудах. Нижний Новгород, 1832. С. 220.

[30] Булгарин Ф. Кое-что о птицах // Южная муха. 1827. Сентябрь.

[31] Cudzoziemcy о Polsce i Litwie. Kraków, 1973. S. 75.

[32] Dodatek do pamiętników Ignacego Domeyki. Warszawa, 1901. S. 18.

[33] Фатаграфія з прыватнага збору гомельскага калекцыянера старасветчыны Стывенсана Я. П. У публікацыі адбітку адмоўлена.

[34] Нацыянальны гістрычны архіў Беларусі (Менск). Ф. 346. Воп. 22. Спр. 29. Арк. 88.

[35] Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск, 2004. С. 188–189, 544.

[36] Dziedecki A. K. Lustracja sproby… [Рукапіс Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы (Варшава). Інв. № 68958.] С. 9.

[37] Pleskaczewski J. Wspomienia z przeszłości. Lwo’w, 1933. S. 125.

[38] Новое русское поле. 1923. № 10 (Париж). С. 30–32.

[39] Нацыянальны гістарычны apxiў Беларусі (Менск). Ф. 13. Воп. 66. Спр. 619. Арк. 37 аб.

[40] Шалупеня И. Какой провокации боялся в 1941 году Сталин? // Суперсенсация. 2000. № 12 (июнь).

[41] Ёрш С. Генэрал Вітушка // Наша Ніва. 1997. 12 траўня.

[42] На варце Сакавіка. 1952. № 40 (Мюнхен).

[43] Шпилевский П. Бог в простонародной белорусской притче // Зори Замоскворечья. 1855. № 5. С. 55–57.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0