MoreKnig.org

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Балахонаў Сяргей



Шрифт:

Узнікла вострае пытанне: па якім ранжыры размеркаваць пісьменнікаў па месяцах? Адны прапаноўвалі браць у разлік творчыя заслугі – колькасць напісаных твораў і выдадзеных кніг. Другія бачылі справядлівым аддаць месяцы з найбольш доўгімі днямі самым старым творцам. Трэція (сярод якіх было шмат экспертаў) гучна крычалі, што пры размеркаванні трэба цвёрда трымацца станавай субардынацыі і саступаць найлепшыя месяцы самым зацным (знатным) панам пісьменнікам.

Маўчаў толькі слуцкі паэт Серафім Баўтарэз. Калі яго маўчанне было заўважана гаманкой грамадой, гамарня аціхла, і Францішка Уршуля Радзівіл асабіста запытала ў случака: “А якую б прапазіцыю склаў Вашаць?”. Той у адказ пачціва пакланіўся і прамовіў: “Як што ў гэтым пражэкце мы ўсі складаем дзякла Эросу, то найсправядлівей было б аддаць першасць тому з нас, хто мае ад прыроды самыя цудныя інструманты для ўслаўлення Эроса”. Пакуль гаспадыня і ўсе прысутныя спрабавалі зразумець, што Серафім меў на ўвазе, ён досыць спрытна прадэманстраваў уласны інструмент агаломшанай публіцы. Калі прысутныя дружна войкнулі і замёрлі ў здранцвенні, толькі паджылы слепаваты байкапісец Дамінік Рудніцкі гучна абурыўся: “Зачым паночку насіць вужаку ў портках? Гэта ж вялікае небеспячэнства!”. Калі ж пану Рудніцкаму патлумачылі, што адбылося насамрэч, ён выдаў кароткі гнеўны экспромт:

Пасля пан Дамінік безадвалочна выехаў з Нясвіжа. Яго ўчынак быў успрыняты астатнімі літаратарамі неадназначна. Праект календара апынуўся на мяжы зрыву. Вядома, што адзін з экспертаў – Ян Крызастом Вустачэл – прапанаваў уласную кандыдатуру на вакантнае месца і нават прад’явіў рукапіс раману “Кароткая гісторыя войнаў, якія адбываліся пад коўдрай пані Ізабелы Сметанкоўскай прынцэсы Клубніцкай”. Аднак, як выявілася, выправіць сітуацыю пасля ад’езда Рудніцкага было немагчыма. Бальшыня пісьменнікаў раптам засумнявалася ў мэтазгоднасці свайго ўдзелу ў праекце і, наступіўшы на горла ўласным амбіцыям, параз’яжджаліся дамоўкі. Цяжка сказаць, як Францішка Уршуля Радзівіл перажыла паразу сваіх задумаў. Магчыма акунулася з галавой ва ўласную творчасць і тэатральнае жыццё.

Прыхільнікі тэорыі змовы (Фёдар Калашынскі, Біл Конт) перакананыя, што зрыў праекту календара быў штучна справакаваны кансерватыўнымі сіламі пад патранажам вялікалітоўскай філіі дамініканскага ордэна і ўплывовых фігураў цэха віленскіх прастытутак-традыцыяналістак для таго, каб не дапусціць пачатку сэксуальнай рэвалюцыі ў Рэчы Паспалітай.

Гісторыя ўдалай спробы стварэння тутэйшага літаратурна-эратычнага календара ў ХІХ ст. застаецца вельмі невыразнай і спрэчнай. Ці не адзінай крыніцай, якая сведчыць пра факт стварэння такога кшталту календара, з’яўляюцца чарнавыя накіды, зробленыя пісьменнікам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам да паэмы “Літаратарскія клопаты”, якая была напісаная ў 1857 г. Згаданыя накіды не ўвайшлі ў канчатковы варыянт твора і распавядаюць пра беспрэцэдэнтнае на той час цкаванне, якое Дунін-Марцінкевіч зазнаў ад невядомых нядобразычліўцаў. Нагадаем, што да 1856 г. ён паспеў зарэкамендаваць сябе як аўтар, што не цураўся беларускай мовы і краёвай тэматыкі. Да таго ж падрыхтаваныя ім кнігі здолелі прайсці праз цэнзурнае ведамства і былі надрукаваныя.

Усё гэта, зразумела, выклікала неаднастайную рэакцыю жыхароў краю, якія знаходзіліся на розных узроўнях этнічнай самасвядомасці. Тыповы прыклад рэакцыі сярэдняга абываталя на беларускамоўную кнігу клясык новай беларускай літаратуры прыводзіў сам:

Такія словы Дунін-Марцінкевіч прыпісваў хатняй гаспадыні. Можна меркаваць, што на больш высокіх прыступках тагачаснай сацыяльнай лесвіцы абураных і незадаволеных таксама знаходзілася нямала. Кнігі “Гапон”, “Вечарніцы”, “Купала”, зноў жа паводле сведчання самога аўтара, разыходзіліся досыць марудна. Выяўныя паланафілы, якія не разумелі, што для пана Вінцэнта польскія цноты і беларуская чэсць былі паняткамі тоеснымі, бачылі ў яго творчасці расійскую змову супроць пальшчызны.

Так Дунін-Марцінкевіч абмалёўваў настроі тагачасных ультрапаланафілаў. Верагодна, што акурат нехта з іх і надумаў зрабіць ход траянскім канём, каб яшчэ больш мінімізаваць продаж беларускамоўнай кніжнай прадукцыі, якой і без таго было нягуста. Па словах класіка на пачатку восені 1856 г. вуліцы Менску хтосьці абклеіў досыць вялікімі плакатамі, якія ўяўлялі з сябе каляндар на наступны 1857 год:

Калі давяраць пісьменніку, на фігавым лістку стаяў надпіс “Беларуская гаворка”, а ў левым верхнім куце невядомыя аўтары змясцілі расійскамоўную фразу: “Въ 1857 году я переплюну Кохановскаго”, якая мела лагічнае завяршэнне словамі, размешчанымі пад выявай аголенай постаці класіка: “И завтракъ будетъ моимъ!”. Відавочна, што ўвесь гэты лексічна-візуальны канструкт мусіў умацоўваць абываталя ў думцы аб прадажнай сутнасці творчасці пана Дуніна-Марцінкевіча.

Пісьменнік быў шакаваны, калі паліцыя выклікала яго з Люцінкі для разбіральніцтва аб паходжанні плакатаў:

Мяркуючы з чарнавіка, паліцыя не стала заводзіць справу на пана Вінцэнта, бо здолела разглядзець антымарцінкевічаўскі змест календара і палічыла неверагодным, каб сам творца выстаўляў сябе на пасмех паланафільскай публікі. На жаль, ніякімі іншымі дакументамі гэты інцыдэнт не пацвярджаецца. Даследніца Аўгіня Мернажыцкая мае аптымістычныя надзеі адшукаць асобнік згаданага календара ў архівах Літвы ці Польшчы.

З вялікай пэўнасцю нельга сказаць, колькі разоў чыніліся спробы стварыць беларускі літаратурна-эратычны каляндар у ХХ ст. Звернем увагу на вядомыя нам факты другой паловы 1920-х гг.

Гэта быў час, калі ў БССР праводзілася беларусізацыя. Адным з аванпостаў палітыкі беларусізацыі сталася створаная пасля першага ўзбуйнення Савецкай Беларусі Калінінская акруга (Калінаўшчына) з цэнтрам у Клімавічах. Акурат там беларускае грамадска-культурнае жыццё віравала не менш, чым у сталіцы. Існавалі і літаратурныя суполкі, між якіх мадэрнісцкім эпатажам вылучалася аб’яднанне “Бабровыя гоны”.

На рэгулярных паседжаннях бабрагонцаў заўжды было шматлюдна. Маладыя пісьменнікі голасна заяўлялі пра сябе не толькі творамі, але і неардынарнымі ўчынкамі. Паэт Сямён Зызыбайла, напрыклад, вызначаўся тым, што дэкламуючы ўласны вянок санетаў “Беларускае полымя пралетарскай рэвалюцыі”, трымаў руку над запаленай свечкай і не прыбіраў яе да сканчэння чытання, хаця далонь увачывідкі пачынала падгараць. Паэтка Кацярына Змоглая маланкава атрымала вядомасць пасля таго, як свой верш-енк “Нараджэнне беларуса-бальшавіка” прадэкламавала, набыўшы перад публікай характэрную позу парадзіхі.

Невыпадкова, што акурат Сямён і Кацярына першымі згадзіліся здымацца аголенымі для календара, які прымяркоўваўся да 1926/1927 працоўнага года (тагачасны савецкі каляндарны канон) і павінен быў мець назву “Бабрагонскі кругаварот”. З ініцыятывай стварэння падобнага календара выступіў адзін з акруговых чыноўнікаў, які курыраваў сферу фізічнай культуры, спорту і масавых мерапрыемстваў, і з’яўляўся зацятым прыхільнікам мадэрнісцкіх тэндэнцыяў у беларускай савецкай літаратуры. Звалі яго Панкрат Рушывоз (паслужыў прататыпам Самсона Самасуя ў вядомым рамане Андрэя Мрыя). Для рэалізацыі задумы ён не шкадаваў ні часу, ні энергіі.

Для таленавітага клімавіцкага фатографа Лявона Андрэйчыка таварыш Рушывоз здабыў найноўшую на той момант фотакамеру, якая пылілася на складзе канфіскаваных рэчаў тамтэйшага ГПУ. Чыноўнік лічыў, што галоўная задача календара з аголенай літаратарскай натурай – “засьведчыць невымоўную прыгажосьць савецкага беларуса ў любых прасторава-часавых вымярэньнях і прыродна-урбаністычных абставінах”. Меркавалася, што на кожны месяц працоўнага года будзе прыкладацца фатаграфія з крытычнай масай аголеных творцаў абодвух полаў у кантэксце выразных пейзажаў ці інтэр’ераў.

З ацалелых фрагментаў папярэдніх планавых запісаў Рушывоза можна даведацца пра задуманы змест здымкаў: “пісьменьнікі і пісьменьніцы выбеглі з лазьні і гуляюць у сьнежкі”, “пісьменьнік любуецца (натхняецца на верш) некалькімі пісьменьніцамі, ідучымі ў ваду (прыгожая рэчка ці возера) на фоне заходзячага чырвонага сонца”, “дзьве (ці можа тры) пісьменьніцы-сялянкі памагаюць пісьменьніку-кавалю змыць працоўную гразь з цела (коўшыкі, цэбрыкі – абавязкова)”, “пісьменьнікі і пісьменьніцы горача цалуюцца ў восеньскім яблыневым садзе (яблыкі буйныя і пераважна чырвоныя), а з кустоў падглядвае юная паэтка Улянка Верабейка (аголенасьць выключыць, толькі выразны захапляючы позірк)”.

Ёсць усе падставы сцвярджаць, што фотасесія была распачатая, і некаторыя з пералічаных сюжэтаў былі ўвасобленыя ў здымках. Аднак раптоўна ў творчы працэс умяшалася камісія з Менску, якая фармальна прыехала з франтальнай праверкай спартова-масавай і культурнай работы ў Калінаўшчыне. Рэальна ж меў месца данос, які, верагодней за ўсё, сыходзіў з колаў старой дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі, што вырашыла скарыстацца нагодай і атрымаць легальны спосаб адпомсціць аднаму з праваднікоў беларусізацыі ў Калінінскай акрузе.

Камісія прызнала праект фотакалендара “Бабрагонскі кругаварот” “шкоднай дэкадэнцка-нацыяналістычнай выхадкай” Панкрата Рушывоза. Ён быў абвінавачаны ў “палітычнай верлавокасьці”, якая прывяла яго да “вапіючага неразуменьня новай моральнай сітуацыі” і “грубых скажэньняў рэчаіснасьці Савецкай Беларусі”. Між тым у аголенасці пісьменнікаў чальцы камісіі ўгледзелі, не толькі “пропаганду страмопісі (порнографіі)”, але і “гнюсны намёк на галечу, каторай ні ў БССР, ні ў іншых кутках Савецкага Саюзу няма”. Аднак паколькі наўпроставых заклікаў супраць савецкага ладу ў праекце календара не знайшлося, справа Рушывоза і ўсіх удзельнікаў праекта не была кваліфікавана як антысавецкая падрыўная дзейнасць. Пісьменнікі і фатограф атрымалі стродкія вымовы з занясеннем у асабістыя справы. Улянка Верабейка была адлічана з рабфаку. А самога таварыша Панкрата Рушывоза, панізіўшы ў пасадзе, адправілі ў іншы рэгіён Беларусі загадваць “асемянатарскай фермай”.

Веляслава Менская – пісьменніца Старое Беларусі

Уранні мне патэлефанаваў Якаў Пятровіч Стывенсан і агаломшыў пытаннем: «Серёжа, ты знаешь писательницу Велеславу Менскую?» Спрасоння падумалася, што гэта ўсяго толькі нядзельны жарт вядомага гомельскага калекцыянера старасветчыны, каб не даць мне адаспацца ў апошні дзень законнага адпачынку. У адказ я прамармытаў, што зараз спецыялізуюся выключна на паэтцы Бажэне Мацюк і ніякіх Веляславаў не ведаю. Спадар Стывенсан рассмяяўся і ўдакладніў, што гаворка пра пісьменніцу канца XІІ – пачатку ХІІІ стагоддзя.

Мой сон прапаў, як і не было. Я зразумеў, што Якаў Пятровіч прапануе мне чарговыя сенсацыйныя звесткі з гісторыі даўняй беларускай культуры. «Со мной связался один мой грузинский коллега, – казаў ён. – Сообщил, что отыскал доселе неизвестный средневековый документ, в котором говориться о поездке Шоты Руставели в Киев. Среди прочего там упоминается его беседа с некой менской книжницей Велеславой. Я не сумел ему ответить ничего внятного по этому поводу. Хотя вполне возможно, что в одном из моих фондов какие-то данные о Велеславе Менской и содержатся». Такім вось ненавязлівым чынам мне было прапанавана пакорпацца ў тым фондзе. Я не стаў адмаўляцца і пасля конаўкі кавы ды двух дзяжурных бутэрбродаў паляцеў чатырнаццатай маршруткай у другі канец горада.

Якаў Пятровіч сустрэў мяне на прыпынку і правёў да таемнага сховішча старажытных артэфактаў. Фонд, у якім мне давялося досыць аператыўна працаваць, складаўся з падборак аркушаў ад розных рукапісаў ХІІІ ст. Я нават прысвіснуў, прадчуваючы, як закапаюся ва ўсім гэтым шчасці з галавою. «Свистунам завтра получка будет», – паўшчуваў мяне калекцыянер і блаславіў на пошукі. Блаславёным я пачаў працу. Першыя дзве гадзіны не далі ніякага плёну, апроч узмоцненага жадання ударыцца галавой аб сценку. Аднак акурат на такі выпадак сховішча абабіта плюшам. На трэцюю гадзіну справа пайшла добра, і да вечара я здолеў назбіраць пэўную колькасць пісьмовых сведчанняў пра Веляславу Менскую. Спадар Стывенсан быў усцешаны вынікам маёй працы і дазволіў змясціць у маім блогу кароткую біяграфію старабеларускай пісьменніцы.

Дакладная дата народзінаў Веляславы Менскай навуцы невядома. У розных крыніцах годам народзінаў называюцца 1182 і 1184 гады. Пры гэтым аўтары паведамленняў падкрэсліваюць, што падчас з’яўлення будучай пісьменніцы на свет адбываліся дзіўныя праявы: «вълкы вкруг дома звучне завываше» (запіс манаха Сідара Ізяслаўльскага), «воронки и соловье с пеяньем кружаше» («Травник славен»), «жаба плигне да бычий пузырь в окне порва» («Дивосил»). Падобнымі вобразамі яны жадалі падкрэсліць неардынарнасць падзеі. Бо той жа Сідар Ізяслаўльскі яшчэ і зазначыў, што ў яе асобе «явил Господ Бог вполню протиположност Евфросиньи Полоцькой».

Мяркуючы па ўсім, Веляслава належала да княскага роду. Пра гэта ўскосна сведчыць кніжнік Архіп Смаляніч, згадваючы яе «княжи власа» і «черлены княжи уста». Зрэшты, тут мы можам мець справу не з фіксацыяй рэальнага сацыяльнага становішча, а з пэўнага кшталту паэтычным тропам. У кожным разе яна была вельмі адукаванай для свайго часу жанчынай. Зусім верагодна, што нейкі час яна адукоўвалася ў Полацку, працуючы ў бібліятэцы і скрыпторыі, заснаваным за часы Еўфрасінні. Прынамсі, на маргіналіях адной з богаслужэбных кнігаў, якая паходзіць з тагачаснай Полаччыны ўтрымліваюцца надпісы: «Велеслава взыщет славу», «Из Менеска Велеслава суть не Путятична Забава», «Язык Велеславы, яко адская лава». Хто б ні пакінуў гэтыя надпісы, з іх вынікае неадназначнасць характару пісьменніцы.

Асветнік Акінф Цвярскі паведамляе, што Веляслава Менская чытала і нават спрабавала перастварыць («кусилася толмачити») на тагачасную кніжную «рускую» мову заходнееўрапейскія эпічныя творы «Песня пра Раланда» і «Спеў пра нібелунгаў». А вось Феафраст Слуцкі сцвярджае, што яна была ў захапленні ад «Слова пра паход Ігараў» і быццам бы нават «до Чернигова хаживала», каб пабачыцца з яго аўтарам. Калі верыць Феафрасту, яна «хотяше понести» (зацяжарыць) ад аўтара «Слова», але «бывает, иже держати писало легше, нежьли зачати дитя».

Увогуле ж Веляслава любіла падарожнічаць. У 1203 г. яна наведала Тураў і над магілай япіскапа Кірылы «чтяху слово свое о велих книжниках и басниках» (Сергій Туроўчык «Блюдения»). У 1206 г. яна пабывала ў Бранску, дзе «даша в ухо и порваша срачицу» (дала поўху і парвала сарочку) прапаведніку Дземетрыю Грэку за «гордость его превелику» («Бряньскый святоянник»). Сярод іншых гарадоў, дзе пісьменніца «наследиша много», называюцца Смаленск, Ноўгарад, Матраха (Тмутаракань), Кіеў. І, мабыць, гэта зусім не поўны спіс. Якім жа чынам Веляслава Менская «наследиша много» у названых гарадах? На жаль, мы маем вельмі цьмяныя недатаваныя звесткі.

У Смаленску Веляслава незразумелым чынам «выиграше» ва ўсходняга купца 1000 дырхемаў і выдаткавала іх на «книгы мирськие» (то бок нецаркоўныя) для смалян. У Ноўгарадзе яна ўздатнілася кагосьці жорстка скрытыкаваць («облаяти по жести»). Навуковец А.К.Моркаўка прыпісвае ёй аўтарства знакамітай наўгародскай берасцянай граматы № 330, дзе, нібыта, сваё частковае адлюстраванне знайшла тая жорсткая крытыка. У Матрасе пісьменніца з невядомай прычыны «ныряше в море до исткуна» (маецца на ўвазе затопленая антычная статуя аднаго са старажытнагрэцкіх багоў).

Калі ж верыць старагрузінскаму дакументу «Хроніка Міміно», у Кіеве «пасля вінапіцця» Веляслава перастрэла каля Сафійскага Сабора аўтара паэмы «Віцязь у тыгравай шкуры» Шату Руставелі і папрасіла, каб той ёй «надрапаў пару словаў на першай-лепшай шкурцы». Вялікі грузін зразумеў мянчанку не зусім слушна і палічыў за «вулічную дзеўку», з чаго атрымаўся пэўны канфуз. Большых падрабязнасцяў іх сустрэчы ў дакуменце няма. Даследніца Таісія Віняхоўская лічыць, што Шата Руставелі ўсё ж пакінуў старабеларускай пісьменніцы свой аўтограф на кавалку пергаміну, які знаходзіцца зараз у сховах Калінінградскага музея (Расія). На яе думку словы Руставелі: «Какая у тебя печатлительная глаза, милая. Ты пистельница, да?» адрасаваныя акурат Веляславе Менскай. Аднак гісторык літаратуры Антон Варанецкі лічыць, што адрасатам гэтых словаў была іншая кніжніца – Аксенія Чачэрская.

Што тычыцца ўласна творчага даробку Веляславы Менскай, то тут інфармацыі яшчэ меней. Паводле Севасцея Мсціслаўскага яна была аўтарам «изборника» пад нестандартнаю для той эпохі назваю «Бусяки сторонния плодныя». Творы, што былі ў яго ўключаны, мелі самы шырокі жанравы разбег: песні, навелы, афарызмы ды інш. Сучаснікі ацэньвалі іх па-рознаму. Але ў бальшыні крыніц, якія захаваліся да нашага часу, пераважае даволі стрыманая, а то і шчыра непрыязная рэакцыя.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ветер Апокалипсиса
Ветер Апокалипсиса
[Самиздат / Боевая фантастика / Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Будни наёмника среди сталкеров в ЧЗО. Контракты. Вылазки. Артефакты. Войны группировок и бесконечное противостояние с ЗОНОЙ и всеми, кто пытается забрать что-то твоё и вальнуть тебя в процессе. Добро
0
Гастон. Возврату не подлежит
Гастон. Возврату не подлежит
[Публицистика / Современная проза / Историческая проза]
Как оставаться самим собой в чужом мире и как сохранить инакость? И нужно ли ее сохранять? Возможно, герой книги – парижанин Гастон Тивет – вечерами в своей квартирке в маленьком советском городе
0
33 несчастья для блондинки. Книга 1
33 несчастья для блондинки. Книга 1
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Капитан Лана Айсберг отбила у пиратки корабль-гарем: 33 пленных эльфа — принцы, жрецы, знаменитости. Хотела спасти — а нашла на их телах карту сокровищ исчезнувшей древней расы. Теперь за карту идёт
0
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
В город Мышкин пришла зима, а вместе с ней и множество чудес! В новый сборник вошли самые яркие и праздничные истории о приключениях Алёнки и её подруг. Юные волшебницы знакомятся с вредным кактусом,
0
Прометей № 8
Прометей № 8
[Исторические приключения / Публицистика / Документалистика / История]
В новом, восьмом выпуске историко-публицистического альманаха «Прометей» затронуты самые актуальные и спорные темы истории России и мирового левого движения. Читателям предлагается новый взгляд на
0
При чем тут хвост? Ты просто страшный
При чем тут хвост? Ты просто страшный
[Любовная фантастика]
Он — высокий, серьёзный и до неприличия воспитанный. Она — 150 см сарказма, паники и желания немедленно вернуться под одеяло. У него есть три месяца, чтобы уговорить её полететь на Аттеру. Только
0
Машка Попова. Каникулы
Машка Попова. Каникулы
[Детективы / Современные любовные романы / Юмор]
Машка Попова закончила первый курс медицинского университета и мечтала об одном — наконец-то отдохнуть!Но судьба, как выяснилось, обладала весьма своеобразным чувством юмора.Вместо моря и пляжа —
0
Клуб
Клуб "Медвежья берлога"
[Любовная фантастика]
Когда-то мать увезла меня в мегаполис: там легче пропасть, раствориться среди бетонных стен, где каждый спешит, задыхаясь от собственной суеты. Но судьба распорядилась иначе. В нашем городе
0
Византийская армия в середине VIII — середине IX в.: развитие военно-административных структур
Византийская армия в середине VIII — середине IX в.: развитие военно-административных структур
[Военная история]
Книга посвящена исследованию организационной структуры византийских вооруженных сил в первое столетие существования «фемной системы». Автором рассматривается эволюция основных компонентов
0
Путеводитель по циклу
Путеводитель по циклу "Единственная для Альфы"
[Любовная фантастика / Городское фэнтези]
Это не книга столько методичка для тех кто читает циклы "Истинная для альф" и "Каратели". Изучив мой Путеводитель, вы сможите все разложить по полочкам и увидеть мир Оборотней таким какаим его
0
Кофе для ледяного дракона
Кофе для ледяного дракона
[Любовная фантастика]
Лилия — самая обычная девушка, если не считать того, что её призвали в другой мир с важной миссией. Правда, никто толком не объяснил, как именно к этой миссии подступиться. Но если все вокруг ждут,
0
Уитни. Просто и со вкусом
Уитни. Просто и со вкусом
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Вчера я была су-шефом в московском ресторане, а сегодня я пухленькая рыжая булочница в каком-то средневековом захолустье! Моя новая мама в шоке от моих кулинарных экспериментов, зато местные жители в
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Буддизм жжет! Ну вот же ясный путь к счастью! Нейропсихология медитации и просветления. Роберт Райт. Саммари
Буддизм жжет! Ну вот же ясный путь к счастью! Нейропсихология медитации и просветления. Роберт Райт. Саммари
[Религиозная литература: прочее / Биология / Психология]
Это саммари – сокращенная версия книги «Буддизм жжет! Ну вот же ясный путь к счастью! Нейропсихология медитации и просветления» Роберта Райта. Только самые ценные мысли, идеи, кейсы, примеры.
0
Бездарный. Том 3
Бездарный. Том 3
[Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Встреча с опасным врагом в подземелье чуть не стала для меня фатальной, но внезапное появление Кассии изменило судьбу. У меня появился шанс. Работы все еще много, но теперь я знаю, что делать и в
1
Дневник Чумного Года
Дневник Чумного Года
[Древнеевропейская литература / Историческая проза]
Страшный антиутопический памфлет Даниеля Дефо, потрясший современников писателя — и повергающий в шок своей холодной, почти ироничной объективностью даже современных читателей. Жертв «черной
0
Меня проиграли миллиардеру
Меня проиграли миллиардеру
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
— А что, если я выиграю? — спрашивает мужчина. — Это вряд ли, — самоуверенно посмеивается мой муж. — И все же, чем ты готов пожертвовать? — настаивает он. — Ты получаешь мои акции по выгодной
0
Утес над озером
Утес над озером
[Детская литература: прочее / Современная проза]
Год назад жизнь Филиппа раскололась надвое. На утесе у озера, где погиб его младший брат, юноша ищет не ответы – лишь краткую передышку от гнетущего чувства вины. Он сознательно отказался от
0
Утопающий во лжи 11
Утопающий во лжи 11
[Самиздат / Боевая фантастика]
Первая книга серии здесь https://author.today/reader/292975/2781311 Когда уже не ясно кто ты и чего истово желаешь, при этом чувствуя лишь борьбу света, порядка внутри себя и той алчности,
1
Любовь в облаках (ЛП)
Любовь в облаках (ЛП)
[Старинная литература: прочее / Любовная фантастика]
Она — будто рождённая в бою. Холодная и острая, как лезвие, Мин И знала вкус крови и цену предательства. Но даже самый закалённый клинок может оказаться отравлен… Смертельный яд, медленно пожирающий
0
Клон императора
Клон императора
[Самиздат / Попаданцы]
Я был клоном императора. Защищал монарха от покушений, сражался с заговорщиками и участвовал в смертельных экспериментах. Однажды мне это все надоело, и я дал отпор. Силы оказались неравными. Я
0
Сборник Международной академии наук и искусств. Том 6
Сборник Международной академии наук и искусств. Том 6
[Поэзия: прочее / Современная проза]
Заключительный, шестой том сборника Международной академии наук и искусств (МАНИ), изданный при поддержке Интернационального Союза писателей, представляет прозу и поэзию современных русскоязычных
0
Ученик гималайского мастера. Автобиография йога
Ученик гималайского мастера. Автобиография йога
[Религиозная литература: прочее]
Эта книга рассказывает духовную историю «из грязи да в князи» о молодом человеке из индийского штата Керала, который самоотверженно, искренне и целеустремленно эволюционировал в ныне живущего йога
0
Норби и Старейшая Драконица. Норби и придворный шут
Норби и Старейшая Драконица. Норби и придворный шут
[Детская фантастика / Детективная фантастика]
В заключительный том цикла фантастических повестей о домашнем роботе Норби вошли истории о путешествии на планету Джемия и о том, как был побежден космический злодей Инг. На этот раз маленький робот
0
Норби и пропавшая принцесса. Норби и Захватчики
Норби и пропавшая принцесса. Норби и Захватчики
[Детская фантастика]
Во вторую книгу о приключениях четырнадцатилетнего кадета Космической Академии Джеффа Уэллса и его друга, робота-путаника Норби, вошли две фантастические повести знаменитого американского писателя
0