MoreKnig.org

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Балахонаў Сяргей



Шрифт:

Нейкіх дадатковых звестак пра жыццё Мар’яна Лазоўскага нам адшукаць не пашчасціла. Мы не ведаем, як кардынальна змянілася яго жыццё пасля надання яму баярскага стану. Невядома, ці аддаў князь Свідрыгайла за яго сваю ўнучку, ці ваяваў Мар’ян з іншымі ворагамі Вялікага княства Літоўскага, ці працягваў ён быць знахарам, што чуў ваду…

На вельмі працяглы час у імгле стагоддзяў згубіўся вобраз сапраўднага героя, вартага ўлучэння ў пантэон самых выбітных асобаў нашай айчыннай гісторыі. Хочацца мець надзею, што яго вяртанне будзе трыумфальным і безумоўным. А на японскую кампанію Nintendo крыўдаваць не будзем, бо без яе ўвішнасці мы яшчэ не хутка даведаліся б пра Мар’яна Лазоўскага.

Гомельскі след Францішка Скарыны

У 1988 г. Гомельскаму ўніверсітэту было нададзена імя беларускага асветніка і першадрукара Францішка Скарыны. Ад тых часоў з зайздроснай рэгулярнасцю чуюцца з’едлівыя пакепліванні нядобразычліўцаў: “На якой жа кафедры вашага ўніверсітэта працаваў Скарына?” альбо “А Скарына жыў на Савецкай ці на Кірава?”. Між тым ініцыятары найменавання, хоць і не мелі дастатковай інфармацыі, былі не проста блізкімі да праўды, а сядзелі ў ёй па самую макаўку – адзін з эпізодаў біяграфіі Францішка Скарыны звязаны непасрэдна з Гомелем.

Пачатак ХVІ ст. – час памежных войнаў між ВКЛ і Масковіяй. Вайна 1500–1503 гг. завершылася “докончаньем” (дамовай) Аляксандра Ягелончыка ды Івана ІІІ Васільевіча аб замірэнні на шэсць год. Поруч з умоваю “в тые лета межи себе рати и войны не замысляти” гаспадар ВКЛ мусіў пагадзіцца са стратаю многіх сваіх гарадоў, у т.л. і Гомея з воласцю і сёламі Уваравічы, Целяшовічы, Кошалеў Лес ды інш. У Гомеі сядзеў адданы васал маскоўскага ўладара Васілій Мажайскі. Надзеяў на мірнае вяртанне ў склад ВКЛ даўняга радзіміцкага цэнтру не было. Таму ўвесну 1507 г. пачалася чародная вайна: увесну пасольства гаспадара ВКЛ Жыгімонта Казіміравіча паставіла перад маскавітамі пытанне пра вяртанне сваіх абшараў, “а звлаще Гомея”.

Менавіта ў гэткіх акалічнасцях мы і сустракаем Скарыну на гомельскай зямлі. У 1506 г. скончылася адтэрміноўка ад вайсковае службы, прадстаўленая яму ў звязку з навучаннем на філасофскім факультэце Кракаўскага ўніверсітэта. Ухіляцца ад ганаровага абавязку ён не стаў і, хутчэй за ўсё, ужо ўлетку таго ж году апынуўся ў Менску. Там пад пільным камандаваннем дасведчаных інструктараў з ліку караімаў (традыцыйных з ХV ст. целаахоўнікаў вялікіх князёў літоўскіх) Францішак праходзіў шкаленне ў адмысловай харугве імя Меркура Смаленскага. Цудам ацалелы рукапіс ХV-ХVІ стст. “Дзённікі караімаў” (захоўваецца ў Буэнас-Айрэс) пацвярджае гэта: “Мижи воспитанцев наших ся выделяеть Франц Скоринин сын з града Полоцка (подле менюшки – Жорж). Ачколвек бывал студиосом, филозофию до головы бравшим, имаеть теперя прелестные показанники во всих караимовых подготовах, а звлаще в побиванию лобом муров цекгляных”.

У пачатку 1507 г. як адзін з лепшых Скарына паспяхова ўдзельнічаў у спаборы на атрыманне крапавага берэту, у якім ён адлюстраваны на знакамітай гравюры з надрукаванай ім Бібліі (1517–1519 гг.). Калі пільна прыгледзецца, на берэце нават можна пабачыць кукарду. Ёсць усе падставы меркаваць, што арыгінал гравюры быў зроблены яшчэ за доўга да пачатку выдавецкай дзейнасці Францішка, а акурат у часе вайсковае службы як складовая частка дэмбельскага альбома.

Увесну 1507 г. Францішак Скарына быў ужо камандзірам невялічкага спецпадраздзялення, якому даручылі вельмі важкую місію – паспрабаваць малою крывёю адваяваць Гомельскі замак, нейтралізаваўшы Васілія Мажайскага. Доўгі час гэтая інфармацыя, будучы па праўдзе навідавоку, заставалася непрыкметнай для скарыназнаўцаў. Рэч у тым, што ў прадмове “во всю Бивлию” Скарына дакладна адзначыў, дзе трэба шукаць звесткі пра ягоную службу ў войску: “Аще ли же кохание имаши ведати о военных а о богатырских делех, чти книги Судей”.

У названым раздзеле Бібліі наш першадрукар зашыфраваў свае ўспаміны пра гомельскую аперацыю, камбінуючы методыкі “дванаццаціколавых табліцаў”, “палібіянскага квадрата” і “прамяністага кубка”. Мова дэшыфраванага тэксту значна розніцца ад традыцыйнае “скарыніцы”, набліжаючыся больш да “актавіцы” – старабеларускай мовы актавых матэрыялаў таго часу. “За росказаньем господоря великаго князя нашего Жикгимонта а теж гетмана найвызшего Астрогскаго Костянтина двадцать пятаго дня месяца юня рушили мы место Гомей здобывати”, – пачынае свой аповед Францішак Скарына. “До околиц гомейских” ён разам з групаю (на жаль, Францішак нідзе не называе сваіх падначаленых пайменна) быў дастаўлены “по воздуху за помоцъю чорнаго батяна, званаго инколи в панствах чужых фениксом”. Група дэсантавалася дзесь у абсягу сучаснага Сяльмашу і без прамаруды ўчыніла марш-кідок “в три версты литовских на полудень, игде по карти лежати мусело болото”. Гаворка тут аб балоце, якое ў пазнейшыя часы (ХІХ-ХХ стст.) было знаным як Гарэлае. “З онаго ж початок имаеть ручей, который Гомеюком рекуть а який до самаго гомейскаго замку доплываеть, у Сожу впадаючи”, – паведамляе Скарына. Падрыхтоўка ў караімаўскім лагеры не мінулі дарэмна. Група пагрузілася ў ваду Гамеюка і апрычонымі гукавымі заклёнамі замовіла тутэйшых какадрылаў (у мясцовых дыялектах – кракoдзілы), якія захоўвалі вернасць Вялікаму княству Літоўскаму. Пры іх дапамозе, “до черевьев учепившися”, караімаўцы праплылі пад вадою рэшту адлегласьці да замка. “А дыхали мы през соломку для вельшего эффекту воздушнаго”, – тлумачыць камандзір групы.

Перш, чым пайсці пад драўляныя замкавыя сцены, воі “стали на водмели вкруг, ся тримаючи за руки, абы сотворити поле сильное” для навядзення трансу на варту. Сапраўды, ужо праз хвіліну з боку вартавых вежаў “донеслося голосное хрыпенье, в спячку впалых”. Льга было ўрывацца ўнутр. Выявілася, што і за сценамі замка панавала праўдзівае царства сну. Рухаючыся да княскага двару, адзін з людзей Скарыны “на крывым мести ся спотыкнул” ды “крыкнул звонко, поминаючи роспустных жанок”, чым у момант спраставаў, наведзены на маскавітаў транс. Усчалася крывавая сеча. Сваёй нахрапістасцю ворагі не дазвалялі ні Скарыну, ні ягоным супольнікам скарыстацца чым-кольвек з іх спецрыштунку: “дудку-самагудку посекли, а з чоботов-борздобегов подметки позрывали”. Уся надзея заставалася на эксклюзіўныя срэбныя шаблі з іртутным напаўняльнікам.

Група пастанавіла, хаця б цаною собскіх жыццяў, выкінуць з Гомея Васіля Мажайскага. “Але Василька в хоромине не было, только рукописанье на дверех дубовых светчило: «Пошел в баню в Уваровичи»,” – роспачна адцеміў Скарына. Ворагі юшыліся, рвучыся ў “хоромину”. Караімаўцам здалося, што “деяние наше провалено ест”, што з сітуацыі “жаднаго выхода нетути”. Яны пачалі ўжо маліцца, калі камандзір іхны згадаў пра дрэсіраваную муху цэцэ, якую яшчэ ў студэнцкія гады прыдбаў на кракаўскім рынку. Абудзіўшы ад сну, ён выпусціў яе з адмысловае пушачкі, якая поруч з нацельным крыжыкам, і вайсковаю біркай вісела на шыі, і даў просты загад: “Куси москвичя!”. Для маскавітаў гэта было “несподеванки полные портки” і яны “горло драти зачали, от мухи моей ратунку благаючи”. Карыстаючыся з замятні, група Скарыны мусіла ўцякаць. Каб не сыходзіць з пустымі рукамі, яны прыхапілі з сабою харугву Мажайскага. Пакуль маскавіты “лахи под пахи” ад мухі бегалі, караімаўцы “спокойныя, яко слоны, але смутныя, яко зозули до ворот пошибовали”.

Група задала нырца ў сожскія хвалі і паплыла на процілеглы бераг. Маскавіты ж ушчалі “з пищалей гукати, абы ся отомстить за тую свою ганбу”. З вялікаю цяжкасцю, але “за подякаю фортуны” Скарына і яго падначаленыя выйшлі жывымі з вады. Радасці было мала – аперацыя праваленая, самі ў тыле ў ворага, ніякай помачы ніадкуль чакаць не выпадала. Дзівіла, праўда, тое, што ніхто “не стал преследы чынити”. З тым подзівам забрылі яны ў нейкае пасяленне, дзе “жоны одны одинокия мешкали”. Тамака ж караімаўцы і заначавалі “добрым а ласкавым обычаем”. Простыя беларускія бабы-ёгі, якія “тылко до чужимцев в страхотие оберталися”, насамрэч “пиенкностию и кунегою красовали”. Яны і ахвяравалі для вояў яго вялікакняскай міласці колькі лятучых сродкаў, на каторых тыя “до Менску полетели рыхло”.

Вышэйшае камандаванне было незадаволеным. Сёй-той хацеў аддаць Скарыну пад трыбунал, але прадстаўлены трафей улагодзіў справу: вораг быў зганьбаваны, дарма што і застаўся “вымытым” сядзець у Гомеі. Маскоўскі ўладар Васіль ІІІ, які толькі часткова дазнаўся пра дзёрзкую акцыю вялікалітвінаў на Гомельшчыне, неадкладна загадаў узрэзаць паўночна-усходнія межы ВКЛ і напасці на Полацк і Смаленск. Сітуацыя ў краіне ўскладнялася з прычыны закалоту, учыненага чарнакніжнікам Міхалам Глінскім (у народзе – Глінскі-Папялінскі). У гэтым тлуме, крывавым балі з адцятымі галовамі сляды Скарыны часова губляюцца.

Памяць пра тое, што Францішак Скарына быў пад Гомеем захоўвалася да пачатку ХІХ ст. З вуснаў у губы перадавалася легенда пра таямнічых “нашых рускіх салдат”, якія “ночку начавалі з бабамі нашымі”, ад таго “і мы ўсе пайшлі”. Тое пасяленне зараз уваходзіць у межы горада. Тамака і месціцца вуліца імя Скарыны, а таксама вуліца Бабушкіна (званая так, як разумееце, зусім не ў гонар расійскага рэвалюцыянера). Гомель не забывае сваіх герояў.

Праз дзядоўнік да зор

У афіцыйнай гісторыі беларускае касманаўтыкі першымі нашымі касманаўтамі лічацца Пётра Клімук (палёты 1973 і 1977 гг.) ды Ўладзімір Кавалёнак (палёт 1977 г.). Неафіцыйна за свайго, бо нарадзіўся на крывіцкай Смаленшчыне, сёй-той уважае Юрыя Гагарына (1961 г.). Між тым Беларусь была шчыльна знітаваная з асваеннем касмічнае прасторы задоўга да названых палётаў. Мы тут не станем запыняцца на няўдалых валюнтарысцкіх спробах ката беларускага народа гаўляйтара Вільгельма Кубэ, які ў 1942 г. хацеў стварыць касмадром на месцы катастрофы іншапланетнага касмічнага судна пад Баранавічамі. Звернемся ж мы да ведамых і малавядомых крыніцаў ХVІІІ-ХІХ стст.

У Рэчы Паспалітай, стомленай ад унутранага бязладдзя і шныпарання па яе абшарах чужаземных вайсковых кантынгентаў, з 1769 г. меўся спецыфічны анклаў. Ля рачулкі Мерачанкі ў маёнтку Паўлаў – за 28 вёрст ад Вільні – існавала буржуазная рэспубліка з аўтарытарнай дыктатурай мяккага тыпу пана Паўла Ксаверыя Берастоўскага (Бжастоўскага).

Адам Кіркор у трэцім томе “Живописной России” (1882 г.) так адлюстраваў ягоную чыннасць: “Нельзя не упомянуть […] о имении Павлов […], известном под названием Меречанско-Павловской республики. Основателем ея был владелец имения, литовский референдарий, прелат-архидиакон виленского капитула […]. В 1769 г. (10 марта) основал он маленькую республику […], отказавшись от прав вотчинника, но сделавшись гражданином республики наравне с каждым поселянином и наравне со всеми подвергаясь обязанностям, предписываемым статутом республики, учрежденным сеймовым постоновлением 4 апреля 1791 г. […]. Каждый житель был человеком свободным, владел собственною землею, мог быть избран президентом республики, а равно и в другия должности. Граждане, однако, из благодарности избрали пожизненным президентом самого Бржестовского […]. В Павлове существовали училища, больница, ломбард, были даже сеймовые собрания, на которых избирались депутаты, и дела решались по большинству голосов. Многие приезжали из отдаленных мест изучать и удивляться этому небывалому в то время устройству имения, в котором все жители были свободны, просвещенны, зажиточны”.

Нядзіўна, што рэспубліка ўвабралася ў сілачку, пераадольваючы феадальныя перажыткі ў палітычным і эканамічным жыцці, ствараючы спрыяльныя варункі для развою напраўду буржуазнага грамадства. Акурат на ўздыме буржуазнае эйфарыі, як паведамляе прыпіска ў “Магілёўскай хроніцы”, пан прэзідэнт пастанавіў “czlowieka na Miesiac otprawici”. Падрыхтоўка вялася ў глыбокай сакрэтнасці, аднак усё ж была заўважаная расійскімі шпіёнамі. “На Виленщине у деревушки Павлушкино отмечается небывалое доселе перемещенье людских и лошадиных сил. Ведется некое, не вполне вразумительное строительство. Из дерев и каменья созидается нечто навроде ступенчатой башни, назначенье коей наши знатоки утрудняются определить достоверно. Вероятно, что башня оная суть взбалмошное измышленье местнаго панка и представляет собою шкилет для будущего засыпанья солью и творенья подобия снежной горы для катания с нея на санях летом”, – увосень 1788 г. даносіў у Санкт-Пецярбург штабс-капітан Міхаіл Лер-Прыклонскі.

Між тым вежа была не абы-чым, а ракетнай шахтай. Праект распрацаваў Якуб Яленскі, які доўгі час сушыў мазгі ў Амстэрдаме і спрытна авалодаў (дарма, што не многім давалася) фундаментальнаю працай “Вялікае мастацтва артылерыі” нашага слаўнага земляка Казіміра Семяновіча. Ладныя, як з рога дастатку, грашовыя ўліванні пана Берастоўскага дапамаглі таленавітаму маладому навукоўцу не толькі удасканаліць тэарэтычныя напрацоўкі Семяновіча па стварэнні шматступеневых ракетаў, дадатковых рухавікоў, стабілізатараў (у т.л. тыпу “дэльта”), але і прыступіць да практычнага ўвасаблення праектаў. Тры тэчкі чарнавікоў, разлікаў, краслюнкаў, рысункаў і схемаў Якуба Яленскага, калі верыць былому супрацоўніку КГБ СССР Мікіту Грызун-Барклай дэ Толі, захоўваюцца цяперака ў беларускім аддзеле т. зв. “фонда сокрытия” архіва ФСБ Расійскай Федэрацыі.

Ініцыятар разам з распрацоўнікам праекту імкнуліся прадумаць усё да дробязяў. У рэестравых кнігах (запоўненыя польска-беларуска-царкоўнаславянскай трасянкай) Мерачанска-Паўлаўскай Рэспублікі таго часу неаднакроць прыгадваюцца размаітыя рэчы, што купляліся або ў Рэчы Паспалітай, або ў краінах Еўропы. Сярод рэчаў: “butyki metalowy na abjom pa dwa karcy każnaja – 500 sztuk” (кіслародныя балоны), “990 tysiec ziercal malych Nalibockich osobliwych”, “szklo Ureckie barzo twardo” розных відаў, у т.л. “naksztalt sfer obsieczonych” (верагодна элементы для спускальнага апарату ды скафандраў). Для тых жа скафандраў былі закупленыя значныя адрэзы ядвабу, лёну, аксаміту, два мядзведжых і пяцьдзясят сабаліных футраў. Паводле дастаўленых з Італіі “widymusau” (копіяў) эскізаў Леанарда да Вінчы быў пашыты парашут (“cichopad”).

Якой выскваркі было варта будаўніцтва ракеты ды механізмаў спускальных апаратаў, сказаць з пэўнасцю немагчыма. Але ўскосна мы дазнаемся пра “карточный выигрыш пана Павла Бржестовскаго у капитана инфантерии Алексия Поклонскаго осьмидесяти пудов литовских пороха месяца июля года 1789”. Адкуль у Паўлаў завозіўся метал і што за ён – невядома. Шмат туману і з характарам ракетнага паліва, якое без тлумачэнняў у дакументах празываецца “palidlom Krasinskiego”. Верагодна, што вядзецца тут пра гомельскага старосту Мікалая Красінскага, які ў 1730 г., не даехаўшы да Вільні, памёр у Менску. Згодна са звесткамі знанага архіварыуса Адама Клакоцкага гамельчуку перад сконам заняло мову і ён папрасіў пяро з атрамантам ды паперу, на якой стаў крэмзаць “штосьці сярэдняе між літарамі, лічбамі ды музычнымі знакамі”. Хутчэй за ўсё, гэта і была формула памянёнага вышэй “palidlа”, якую Красінскі імкнуўся перадаць у рукі вышэйшых улад Вялікага княства Літоўскага. Зыходзячы з разлікаў, гэтага паліва патрабавалася ўсяго толькі дзве бочкі віленскія, то бок блізу 815 літраў ці то 1630 сучасных паўлітровых бутэлек.

Так ці інакш, але ўвесну 1790 г. усё было гатова да палёту. Ніхто, як па шчырасці, ня мог гарантаваць удаласці выніку ўсяго задуманага, бо аніякіх выпрабаванняў не праводзілася. Не дзіва, што добраахвотнікаў між грамадзян Мерачанска-Паўлаўскай Рэспублікі на гэтую небяспечную справу, бы венікам змяло. Акурат з тых часоў паходзіць каларытная прымаўка: “Прабач, пане, Месік поперак горла стане”. Якуб Яленскі быў вымушаны ўзяць на сябе гонар стаць адным з касманаўтаў.

Другую кандыдатуру прэзідэнт збіраўся адмысловым прывілеям прызначыць з ліку сваіх падданых. Аднак, як казак з маку, у тых мясцінах з’явіўся мантач, піток, бабадур, двубойнік, прабеглы зух, каторы ў сваім жыцці не з аднае печы хлеба паспытаў, паэт-імправізатар Дамінік Валіцкі – колішні сябар праектоўцы. “Мне цяпер лепі ў морах месяцовых паплываці, ніжлі ў Птычы прэз Радзівілла ўтаплёным быці”, – заявіў ён пану Берастоўскаму, маючы наўвеце нейкія свае ростыркі з прадстаўнікамі знакамітай магнацкай фаміліі. З нагоды рашэння паляцець у космас Дамінік напісаў кароткі верш у японскім стылі:

Старт ракеты “Odnorog Wolnosci”, прымеркаваны да 62-га дня народзінаў знанага астранома Марціна Пачобут-Адляніцкага, і адбыўся адпаведна 30 кастрычніка 1790 г. Расійскія шпегі былі шакаваныя, нібы каты на гарачай блясе, і збівіста-невыразна дакладалі каранаванай распусніцы Кацярыне ІІ: “У селения Павликово произошед преогромнейшей силы взрыв, кой в своем основании имает прямую связь с выпаданьем из небеси лохматой звезды малых величин. Оная звезда, вдарившись оземь, породила сей взрыв и союзно с ним полетела вновь во вселенну”. Ляцець “во вселенну” вялікалітоўскім (беларускім) героям давялося тры з паловаю месяцы. Гэта сведчыць пра тое, што таямнічае “palidlo Krasinsiego” дазволіла развіць хуткасць палёту парадку 150 кіламетраў у гадзіну. Пытанне, чым увесь гэты час і зваротную дарогу сілкаваліся нашы касманаўты, а таксама ў які спосаб здавальнялі свае прыродныя надобы, застаецца адкрытым. Да нас дайшло адно некалькі паасобных аркушаў з успамінаў Дамініка Валіцкага, пісаных па-беларуску польскаю лацінкай (падаем тутака ў кірылічнай транслітарацыі). Дык жа 17 лютага 1791 г. Якуб і Дамінік ажыццявілі пасадку на Месяц у раёне т. зв. Мора Спазнання (“мабуць гдзесь пасяродцы месікавай усмішкі прысталі”). Вось як апісаў першыя ўражанні Валіцкі: “Я піргнуў асцеражнейшым абычаем, то й праляцеў толька дзве сажні. От того мы здзецінілі саўсём да ўшчалі скакаці й блазнаваці. Якубок латво ўскочыў на волотоўку, якбы на Пацаў у Вільні палац. Я тэж не забавіўся тэго ўчыніці. А гды ся спотрэбіло піргнуць долу, так мы дужэ гловы зачэсалі: то ж ня хыхі навет і з страхі сялянскай хаты на грудок каменняў сігануці. Але, надважыўшыся, мы смела рынуліся далоўкі а ляцелі барзо плыўно, словом у Нарочы буўтырхаліся”.

Адолеўшы свае першыя эмацыйныя рэакцыі ад выйсця на нязведаную планету, беларускія (вялікалітоўскія) астранаўты сталі на ўсе вочы разглядаць асаблівасці месяцавае прыроды. “Натура Сылены была супоўна мёртвай: ні стуку, ні груку, ні побрэху сукі – адно каменныя курганы да ўзвышшы. Ані травіначкі там не было, а так хцялэм васілька якога пабачыць”, – распраўляе Валіцкі. Ландшафты Месяца выклікалі ў зямлян не самыя лепшыя ўражанні: “Які ж кеп назмышляў, што на Месіку плёскаюць морскія фалі?! Тамака ў мора камлыжныя фалі, а вадзіцы ні краплінкі нетуці. Барані, Божа, каб ня стало такого ў нас!”.

Нашыя “звездаплаўцы” (наватвор Валіцкага), пабадзяўшыся моўчкі дзве гадзіны, набралі куфэрак камянёў, а ў адным месцы закапалі і акрылі валуном свержаньскую фаянсавую “фляшу” з крамбамбуляй і “сярэбны футэралак” з запіскаю. Запіска называла імёны саміх герояў, імя фундатара, адзначала факт высадкі, а месяц абвяшчала складоваю часткай Мерачанска-Паўлаўскай Рэспублікі. Быў час вяртацца. Канструкцыя спускальнага апарата прадугледжвала магчымасць яшчэ аднаго старту: “Ніжні члонэк караба наськага быў, бытта армата пушчалная, што ў Паўлаве засталася. Тому як Месік за Землю мнейшы, дык і члонэк той мусіў мнейшым быці. Накш мы б рызыкавалі дужэ ў планіду радзімую жахнуцься”. Такім парадкам нашы астранаўты пакінулі на спадарожніку Зямлі яшчэ адзін свой “сувенір” – гарматападобны васьмігранны слуп, аздоблены выяваю аднарога і шыльдаю з надпісам: “Odnorog. Mknu w niebo – prez dziadownik do zwiezd”.

Зваротны шлях, што хутчэй, быў для Дамініка з Якубам зусім няпростым: кісларод і ежу яны ашчаджалі, як маглі. Нездарма Валіцкі аб павяртанні напісаў: “Ойчыны поветрам мы аддыхнулі з няўсцерпнай ахвотай. Хлеб-соль, гуркі маласольныя, сала з гарэлкай et caetera на стале пана Ксавэр’я дужа дарэчы былі й смакавалі нам, як ніколі да тэга”. Ніякіх наўпростых звестак аб іх прызямленні не захавалася. Зусім магчыма, што пасадка адбылася дзесь між стэпаў Украіны. У паперах украінскага філосафа Грыгорыя Скаварады, датаваных 1791 годам, знаходзім досыць цьмяную намінку на гэта: “Коли у степ падає зірка та відтуль ступують литвины, так що ж буде істиной в цьому випадку?”.

Круці не круці, але далейшыя шляхі беларускіх герояў назаўжды размінуліся. Якуб Яленскі, паводле некаторых звестак, быў тайным дарадцам Андрэя Касцюшкі і рыхтаваў для паўстання сакрэтную “зброю ачышчэння”. Імаверна гэта мусіла быць нешта кшталту ракетнага комплексу з экалагічна чыстым напаўненнем. Аднак праект не быў рэалізаваны, а сам праектоўца з зямлёю ажаніўся, відаць, на самым пачатку паўстання 4 красавіка 1794 г. у час бітвы ля Рацлавічаў.

Дамінік Валіцкі яшчэ да паўстання адправіўся шукаць прыгодаў у “далёкую Чыпангу” (то бок Японію), адкуль ужо ніколі не вярнуўся. Што да Мерачанска-Паўлаўскай Рэспублікі, то яна паводле адных звестках была ліквідавана ў 1794 г., а паводле іншых праіснавала ажно да 1824 г. і нават біла собскія манеты. Прынамсі, адна з такіх манетаў захоўвалася сярод збораў Беларускага музею Івана Луцкевіча ў Вільні. Месяцавыя камяні, дастаўленыя нашымі касманаўтамі на Зямлю вельмі хутка разбрыліся па прыватных калекцыях (Чартарыйскіх, Радзівілаў, Тышкевічаў, Румянцавых ды інш.), хаця ўжо тады многія скептычна балакалі пра іх паходжанне.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ветер Апокалипсиса
Ветер Апокалипсиса
[Самиздат / Боевая фантастика / Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Будни наёмника среди сталкеров в ЧЗО. Контракты. Вылазки. Артефакты. Войны группировок и бесконечное противостояние с ЗОНОЙ и всеми, кто пытается забрать что-то твоё и вальнуть тебя в процессе. Добро
0
Гастон. Возврату не подлежит
Гастон. Возврату не подлежит
[Публицистика / Современная проза / Историческая проза]
Как оставаться самим собой в чужом мире и как сохранить инакость? И нужно ли ее сохранять? Возможно, герой книги – парижанин Гастон Тивет – вечерами в своей квартирке в маленьком советском городе
0
33 несчастья для блондинки. Книга 1
33 несчастья для блондинки. Книга 1
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Капитан Лана Айсберг отбила у пиратки корабль-гарем: 33 пленных эльфа — принцы, жрецы, знаменитости. Хотела спасти — а нашла на их телах карту сокровищ исчезнувшей древней расы. Теперь за карту идёт
0
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
В город Мышкин пришла зима, а вместе с ней и множество чудес! В новый сборник вошли самые яркие и праздничные истории о приключениях Алёнки и её подруг. Юные волшебницы знакомятся с вредным кактусом,
0
Прометей № 8
Прометей № 8
[Исторические приключения / Публицистика / Документалистика / История]
В новом, восьмом выпуске историко-публицистического альманаха «Прометей» затронуты самые актуальные и спорные темы истории России и мирового левого движения. Читателям предлагается новый взгляд на
0
При чем тут хвост? Ты просто страшный
При чем тут хвост? Ты просто страшный
[Любовная фантастика]
Он — высокий, серьёзный и до неприличия воспитанный. Она — 150 см сарказма, паники и желания немедленно вернуться под одеяло. У него есть три месяца, чтобы уговорить её полететь на Аттеру. Только
0
Машка Попова. Каникулы
Машка Попова. Каникулы
[Детективы / Современные любовные романы / Юмор]
Машка Попова закончила первый курс медицинского университета и мечтала об одном — наконец-то отдохнуть!Но судьба, как выяснилось, обладала весьма своеобразным чувством юмора.Вместо моря и пляжа —
0
Клуб
Клуб "Медвежья берлога"
[Любовная фантастика]
Когда-то мать увезла меня в мегаполис: там легче пропасть, раствориться среди бетонных стен, где каждый спешит, задыхаясь от собственной суеты. Но судьба распорядилась иначе. В нашем городе
0
Византийская армия в середине VIII — середине IX в.: развитие военно-административных структур
Византийская армия в середине VIII — середине IX в.: развитие военно-административных структур
[Военная история]
Книга посвящена исследованию организационной структуры византийских вооруженных сил в первое столетие существования «фемной системы». Автором рассматривается эволюция основных компонентов
0
Путеводитель по циклу
Путеводитель по циклу "Единственная для Альфы"
[Любовная фантастика / Городское фэнтези]
Это не книга столько методичка для тех кто читает циклы "Истинная для альф" и "Каратели". Изучив мой Путеводитель, вы сможите все разложить по полочкам и увидеть мир Оборотней таким какаим его
0
Кофе для ледяного дракона
Кофе для ледяного дракона
[Любовная фантастика]
Лилия — самая обычная девушка, если не считать того, что её призвали в другой мир с важной миссией. Правда, никто толком не объяснил, как именно к этой миссии подступиться. Но если все вокруг ждут,
0
Уитни. Просто и со вкусом
Уитни. Просто и со вкусом
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Вчера я была су-шефом в московском ресторане, а сегодня я пухленькая рыжая булочница в каком-то средневековом захолустье! Моя новая мама в шоке от моих кулинарных экспериментов, зато местные жители в
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Буддизм жжет! Ну вот же ясный путь к счастью! Нейропсихология медитации и просветления. Роберт Райт. Саммари
Буддизм жжет! Ну вот же ясный путь к счастью! Нейропсихология медитации и просветления. Роберт Райт. Саммари
[Религиозная литература: прочее / Биология / Психология]
Это саммари – сокращенная версия книги «Буддизм жжет! Ну вот же ясный путь к счастью! Нейропсихология медитации и просветления» Роберта Райта. Только самые ценные мысли, идеи, кейсы, примеры.
0
Бездарный. Том 3
Бездарный. Том 3
[Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Встреча с опасным врагом в подземелье чуть не стала для меня фатальной, но внезапное появление Кассии изменило судьбу. У меня появился шанс. Работы все еще много, но теперь я знаю, что делать и в
1
Дневник Чумного Года
Дневник Чумного Года
[Древнеевропейская литература / Историческая проза]
Страшный антиутопический памфлет Даниеля Дефо, потрясший современников писателя — и повергающий в шок своей холодной, почти ироничной объективностью даже современных читателей. Жертв «черной
0
Меня проиграли миллиардеру
Меня проиграли миллиардеру
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
— А что, если я выиграю? — спрашивает мужчина. — Это вряд ли, — самоуверенно посмеивается мой муж. — И все же, чем ты готов пожертвовать? — настаивает он. — Ты получаешь мои акции по выгодной
0
Утес над озером
Утес над озером
[Детская литература: прочее / Современная проза]
Год назад жизнь Филиппа раскололась надвое. На утесе у озера, где погиб его младший брат, юноша ищет не ответы – лишь краткую передышку от гнетущего чувства вины. Он сознательно отказался от
0
Утопающий во лжи 11
Утопающий во лжи 11
[Самиздат / Боевая фантастика]
Первая книга серии здесь https://author.today/reader/292975/2781311 Когда уже не ясно кто ты и чего истово желаешь, при этом чувствуя лишь борьбу света, порядка внутри себя и той алчности,
1
Любовь в облаках (ЛП)
Любовь в облаках (ЛП)
[Старинная литература: прочее / Любовная фантастика]
Она — будто рождённая в бою. Холодная и острая, как лезвие, Мин И знала вкус крови и цену предательства. Но даже самый закалённый клинок может оказаться отравлен… Смертельный яд, медленно пожирающий
0
Клон императора
Клон императора
[Самиздат / Попаданцы]
Я был клоном императора. Защищал монарха от покушений, сражался с заговорщиками и участвовал в смертельных экспериментах. Однажды мне это все надоело, и я дал отпор. Силы оказались неравными. Я
0
Сборник Международной академии наук и искусств. Том 6
Сборник Международной академии наук и искусств. Том 6
[Поэзия: прочее / Современная проза]
Заключительный, шестой том сборника Международной академии наук и искусств (МАНИ), изданный при поддержке Интернационального Союза писателей, представляет прозу и поэзию современных русскоязычных
0
Ученик гималайского мастера. Автобиография йога
Ученик гималайского мастера. Автобиография йога
[Религиозная литература: прочее]
Эта книга рассказывает духовную историю «из грязи да в князи» о молодом человеке из индийского штата Керала, который самоотверженно, искренне и целеустремленно эволюционировал в ныне живущего йога
0
Норби и Старейшая Драконица. Норби и придворный шут
Норби и Старейшая Драконица. Норби и придворный шут
[Детская фантастика / Детективная фантастика]
В заключительный том цикла фантастических повестей о домашнем роботе Норби вошли истории о путешествии на планету Джемия и о том, как был побежден космический злодей Инг. На этот раз маленький робот
0
Норби и пропавшая принцесса. Норби и Захватчики
Норби и пропавшая принцесса. Норби и Захватчики
[Детская фантастика]
Во вторую книгу о приключениях четырнадцатилетнего кадета Космической Академии Джеффа Уэллса и его друга, робота-путаника Норби, вошли две фантастические повести знаменитого американского писателя
0