MoreKnig.org

ПОЛАЦК 1579: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Купіш Дарыюш



Шрифт:

Частка літоўскіх войскаў пакінула месца канцэнтрацыі, напэўна, ужо ў першы дзень агледзін. Каля сярэдзіны ліпеня ў Сьвір прыйшлі навіны, атрыманыя ад палонных, схопленых на памежжы. З данясеньняў вынікала, што частка войскаў, канцэнтраваных царом пад Псковам, павінна вырушыць або ўжо вырушыла да Полацку. Быў гэта нібыта корпус, складзены з 8 тысяч пяхоты і 200 баяраў. Нельга было недаацэньваць гэтых навінаў, таму трэба было зрабіць адпаведныя крокі ў адказ, каб не дапусьціць умацаваньня полацкай залогі. Дзеля гэтага Батура паслаў моцны авангард, які складаўся з аддзелаў літоўскай коньніцы пад камандаваньнем Мікалая і Крыштапа Радзівілаў, а таксама аддзел вугорскай пяхоты на чале з Каспэрам Бэкешам. Задачай гэтага корпусу было заблякаваць Полацак з поўначы і не дапусьціць да яго маскоўскіх падмацаваньняў.

Сьледам за авангардам павінна была вырушыць галоўная армія. Полацак можна было атакаваць з трох бакоў, г. зн. трактам, які вёў з поўдня, з усходу або з захаду. Шлях, які дазваляў атакаваць крэпасьць з поўдня, быў найкарацейшым, але занадта небясьпечным празь неабходнасьць фарсіраваць Дзьвіну паблізу варожай фартэцыі або атакаваць яе з-за гэтай ракі. Атака з усходу была адносна выгадным вырашэньнем, бо амаль да канца трымала б праціўніка ў няпэўнасьці адносна каралеўскіх намераў. Выбіраючы яе, трэба было весьці армію ў кірунку Улы і Віцебску, а гэта магло навесьці царскіх шпегаў на думку пра атаку на Смаленск. Мінусам гэтай канцэпцыі было значнае падаўжэньне маршруту, які мусіла бы прайсьці войска, і маскоўскія замкі, каля якіх яно мусіла б праходзіць. На поўдні ад Полацку, сярод лепельскіх лясоў, балот і азёр знаходзіліся Туроўля, Краснае і Суша, а іх залогі маглі б пагражаць камунікацыйным лініям. Таму заставалася яшчэ трэцяе вырашэньне, а менавіта атака з захаду. Для гэтага трэба было выбраць шлях да Дзісны, што знаходзілася ў руках Рэчы Паспалітай. Тады пераправа адбылася б на сваёй тэрыторыі, што дазволіла б пазьбегнуць маскоўскага стратэгічнага ўмацаваньня і адносна хутка дасягнуць Полацку. Было зразумела, што падзеньне Полацку прадвызначыць лёс трох маскоўскіх замкаў на левым беразе Дзьвіны, таму было вырашана не вылучаць з галоўнай арміі ніякіх сіл для авалоданьня імі.

Ужо 17 ліпеня, а значыць празь дзесяць зь нечым гадзін пасьля адпраўкі корпусу Радзівілаў, з-пад Сьвіры рушылі першыя аддзелы каралеўскай арміі, падзеленыя на дзьве калёны. Большасьць жаўнераў, табараў і ўсё цяжкае ваеннае абсталяваньне ішлі ў левай калёне дарогай праз Паставы і Глыбокае. Тут знаходзіўся кароль і сэнатары, якія спадарожнічалі яму. З прычыны вялікай масы людзей, коней і вазоў прасоўваліся досыць павольна і, паколькі калёна не магла хутка разьвярнуцца, была асабліва адкрытая для варожага нападу (напрыклад, з боку Туроўлі). Уласна таму кароль вылучыў правую калёну, якая складалася пераважна з коньніцы. Яе камандзір Мікалай Мялецкі прасоўваўся паралельным, хоць і крыху даўжэйшым шляхам, які праходзіў за дзесяць зь нечым кілямэтраў ад маршруту каралеўскай калёны. Гэты крок забясьпечыў галоўнай арміі бакавую варту і, з другога боку, разгрузіў галоўную вось маршу. У сваю чаргу, абедзьве калёны прыкрывалі Дзісну, па якой плыла значная частка харчоў і амуніцыі.

Паход каралеўскай арміі запавольвала жудаснае надвор’е. Дзесяць зь нечым дзён ішлі праліўныя дажджы, якія ператваралі і так не найлепшыя дарогі ў балота.

Каралеўскія войскі дасягнулі Дзісны ў апошнія дні ліпеня або ў першыя дні жніўня. Невядома, ці першай на месцы зьявілася каралеўская калёна або калёна правага крыла, узначаленая Мялецкім. Як па дарозе да Дзісны, так і ў самой Дзісьне да арміі далучыліся запозьненыя аддзелы. Гэта былі галоўныя каронныя роты, нямецкая пяхота, а таксама 900 адзінак коньніцы, прыведзенай Янам Хадкевічам. 5 жніўня Батура зрабіў агледзіны каронных войскаў, прадстаўленых гетманам Мялецкім, нямецкай пяхоты Разражэўскага і невялікага дапаможнага аддзелу, прыбылага з князем Курляндыі. Зрэшты, апошні атрымаў тут інвэстытуру на княства Курляндыі і Зямгаліі. Адначасова каралеўскія інжынэры пачалі ўзводзіць каньковы мост на Дзьвіне, і зрабілі гэта сапраўды маланкава, за тры гадзіны. Дарога на Полацак была адкрытая.

Паўстае пытаньне, што рабіў Іван Жахлівы ў сувязі з ужо відавочным польска-літоўскім наступам. Да восені 1578 г. кіраўніцтва маскоўскай дзяржавы магло разглядаць лякальныя сутычкі ў Лівоніі як своеасаблівае высьвятленьне адносін перад перамовамі аб замірэньні. У Крамлі не спадзяваліся, што Рэч Паспалітая ў блізкім часе будзе здольная да значнай ваеннай мабілізацыі. Толькі параза пад Кесьсю і лютаўска-сакавіцкі рэйд Радзівіла пад Дорпатам прымусіў цара адчуць непазьбежнасць блізкага канфлікту. Таму ён сабраў на нараду баяраў і, паведаміўшы ім пра пачатае каралём узбраеньне, паабяцаў распачаць выправу

Маскоўская ваенная падрыхтоўка пачалася раньняй вясной 1579 г. У першую чаргу Іван IV даручыў узмацніць залогі каля 80 прымежных замкаў уздоўж Волгі, Дону, Дняпра і Дзьвіны, а таксама прызначыў іх камэндантаў. У Смаленску імі былі Васіль Пронскі і Іван Гагін, у Вяліжы — Міхаіл Чыхачоў, ва Усьвятах — Міхаіл Веліямінаў, у Вялікіх Луках — Іван Злобін і Фёдар Замыцкой, у Азярышчах — Уладзімер Веліямінаў, у Сокале — Іван Какошкін, у Красным — Васіль Веліямінаў, у Нешчардзе — Іван Талбузін і г. д.

Былі ўзмоцнены таксама залогі лівонскіх замкаў, куды да ліпеня 1579 г. пасылалі новых людзей і шматлікі транспарт харчоў. Цар праявіў асаблівы клопат аб замках, разьмешчаных на Дзьвіне (Ленвардт (Ліелвардэ), Кукейнос і Кройцбург), якія яшчэ заставаліся ў яго руках. З гэтага вынікае, што ён разглядаў іх як каштоўны пляцдарм, які аблягчаў маскоўскім войскам арганізацыю вылазак на землі Вялікага Княства Літоўскага, што неўзабаве мусілі адчуць на сваёй скуры жыхары Жамойці.

Поруч з умацаваньнем замкаў цар зьбіраў запасы боепрыпасаў, харчоў, а перадусім узяўся за канцэнтрацыю палявых армій. Царскія палкі зьбіраліся ў трох гарадах: Ноўгарадзе Вялікім, Пскове і Смаленску. Гэта сьведчыць пра тое, што Іван Жахлівы перадусім баяўся ўдару на двух кірунках. Адным зь іх была Смаленская Брама, адкуль вёў найкарацейшы шлях да Масквы. Пад Смаленск былі пасланы ваяводы Іван Бутурлін, Даніла Нохціеў, Іван Гагарын і Астафей Пушкін. Аднак большую частку аддзелаў цар канцэнтраваў у раёне Ноўгараду і Пскова, што сьведчыла пра тое, што цар баяўся перадусім ўдару на Лівонію. Такім чынам, галоўнай мэтай Івана было захаваць маскоўскія здабыткі ў Лівоніі.

Вызначэньне колькаснага складу галоўнай царскай арміі стварае шмат цяжкасьцяў. Расейскі гісторык М. Карамзін, а за ім некаторыя польскія аўтары пісалі пра 200 тысяч чалавек, з чаго 40 тысяч уваходзілі ў склад толькі аднаго царскага палка. Зразумела, гэта груба перабольшаная лічба, якая ўдвая перавышае мабілізацыйныя магчымасьці тагачаснай маскоўскай дзяржавы. Трэба прыняць да ўвагі, што сілы, якія здолеў сабраць Іван Жахлівы ў 1579 г. не перавышалі колькасьцю армію, сабраную ў папярэднім годзе. Такім чынам, ня лічачы значна павялічаных залог замкаў, цар мог выставіць у полі армію колькасьцю 40–48 тысяч жаўнераў, падтрыманых разнастайнымі дапаможнымі аддзеламі.

Яшчэ ня ведаючы галоўнага кірунку наступу, цар вырашыў заняць чакальную пазыцыю. Відавочна, ён палічыў, што абарончая тактыка дазволіць яму ўтрымаць ранейшую здабычу, кінуць войска на адрэзак, што апынецца пад пагрозай, і, магчыма, паставіць ворага ў няпэўнасьць пагрозай удару на яго тэрыторыю (хоць бы зь Лівоніі на Вільню). Таму нельга згадзіцца зь меркаваньнямі некаторых расейскіх гісторыкаў, што Іван IV ня меў у 1579 г. ніякага пляну дзеяньняў.

З астаецца яшчэ пытаньне, наколькі маскоўскі ўладар арыентаваўся ў намерах Батуры. 17 чэрвеня 1579 г. цар урачыста выехаў у Ноўгарад разам са сваім старэйшым сынам Іванам і цэлай сьвітай баяраў. Пад канец месяца прыбыў туды ганец Іван Цімафееў, які прывёў навіну, атрыманую, напэўна, ад шпегаў, пра намеры караля атакаваць Полацак. Наступны з ганцоў данёс яму пра пляны атакаваць Полацак або Смаленск. 15 ліпеня Іван IV прыняў удзельнікаў свайго пасольства, адпраўленага ў папярэдні год у Рэч Паспалітую. Паслы данесьлі яму, што Батура рушыць да маскоўскіх межаў разам зь літоўскімі добраахвотнікамі і наёмным войскам, колькасьці якога не змаглі высьветліць. Затое былі перакананыя, што польская шляхта адкіне каралеўскі заклік да ўдзелу ў кампаніі, а мэта паходу — вярнуць лівонскія замкі.

Сьледам за пасламі прыйшла вестка пра канцэнтрацыю аддзелаў Батуры пад Сьвір’ю. Данясеньні маскоўскіх паслоў і шпегаў разыходзіліся. Яны маглі быць недакладнымі, маглі зьмяшчаць элемэнты наўмысна распушчаных чутак, але і канцэнтрацыя пад Сьвір’ю не праясьняла царскаму камандаваньню сытуацыі. Іван IV надалей ня мог на сто адсоткаў прадвызначыць кірунак ўдару. Ня ведаў, ці ён абрынецца на Лівонію, ці на Полацак, ці абедзьве весткі памылковыя. Адрэагаваў на іх пагрозай, што, калі Батура пойдзе на Полацак, ён рушыць на Вільню. Так ці іначай, цар вырашыў распачаць дывэрсійныя дзеяньні на тэрыторыі праціўніка. Дагэтуль меркавалася, што ён выкарыстаў для іх выключна татарскую коньніцу колькасьцю каля 20 тысяч. Тым часам у Лівонію ўвайшоў князь Васіль Хілкоў на чале трох царскіх палкоў (вялікага, пярэдняга і вартаўнічага), з падтрымкай чарамісаў і ўсёй татарскай коньніцы, якую ўдалося Івану сабраць. Вядома таксама, што ў складзе гэтага войска былі стральцы. Гэтыя войскі, якія разам налічвалі найверагодней 20 тысяч чалавек, прайшлі празь Лівонію, перайшоўшы Дзьвіну пад Кукейнасам і на мяжы ліпеня і жніўня ўварваліся ў Курляндыю. Нешматлікая курляндзкая коньніца была дашчэнту разгромлена і татарскія загоны прасунуліся аж пад радзівілаўскія Біржы.

Сілы, выкарыстаныя для набегу на Курляндыю і Жамойць, былі значныя. Камандзіры Івана IV прадстаўлялі вылазку як значны ваенны посьпех, за што потым атрымалі шчодрыя грашовыя ўзнагароды. Насамрэч яны абмежаваліся бясьпечным спусташэньнем варожых уладаньняў.

Выбар дывэрсійнага кірунку ўдару здаваўся слушным. Калі найбольш важнай для цара была Лівонія, то трэба было разьведаць гэты тэатар ваенных дзеяньняў аж да паўночных рэгіёнаў Літвы. Зьяўленьне маскоўскіх войскаў пад Біржамі магло навесьці караля на думку, што пагроза атакі на Вільню — гэта не пустое запалохваньне. У выніку Іван ІV, напэўна, меркаваў,

Весткі пра маскоўскі набег на Жамойць дайшлі да караля ўжо пад Дзісной. Напэўна яны выклікалі пэўны непакой сярод ліцьвінаў, але не такі вялікі, як спадзяваліся царскія камандзіры. Батура паслаў у рэгіён, што апынуўся пад пагрозай, жамойцкага кашталяна Мікалая Талваша на чале тамтэйшага паспалітага рушаньня (каля 2 тысяч чалавек). Аднак да ўзброенай сутычкі не дайшло. Перш чым Талваш дабраўся да Біржаў, маскоўскія загоны адступілі за Дзьвіну, а потым пачалі адступленьне да галоўнай царскай арміі, якая ў гэты час перасунулася пад Пскоў.

Акурат у Пскове цар атрымаў вестку пра ўваход войскаў Батуры на Полаччыну. Ужо 23 ліпеня літоўскія казакі занялі і зраўнялі з зямлёй замак Казяны. Уначы 31 ліпеня казакі Францішка Жука зь Цётчы, падтрыманыя жаўнерамі з Улы, напалі на Краснае і, прыставіўшы да вала драбіны, авалодалі ім разам з запасамі зброі і харчоў.

4 жніўня пала Сітна, зь якога можна было падтрымліваць Полацак водным шляхам. Таксама пачалася блякада самога Полацку пасланымі перад галоўнай арміяй літоўскімі аддзеламі Радзівілаў і вугорскімі Бэкеша. С. Гэрбст мяркуе, што гэта адбылося 4 жніўня, г. зн. у той жа дзень, калі літоўска-вугорскі аддзел, пасланы літоўскімі гетманамі, спаліў Сітна. Аднак гэта немагчыма, бо Сітна знаходзілася за 50 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Полацку, у верхнім цячэньні Палаты, каля тракту на Вялікія Лукі. Здаецца, што спачатку корпус Радзівілаў заблякаваў Полацак і дарогі, якія вялі зь яго на Вялікія Лукі і Пскоў, а толькі потым вылучаныя роты правялі нечаканую атаку на Сітна. Пацьвярджае гэта Р. Гайдэнштайн, пішучы, што спаленьне Сітна адбылося, калі пад Полацкам ужо ішлі сутыкеньні варты Радзівіла з патрулямі абаронцаў, якія зьяўляліся перад гарадзкімі брамамі. Вельмі верагодна, што, вырушыўшы са Сьвіры 16 (найпазьней 17) ліпеня, ліцьвіны і вугорцы прайшлі каля 180 кілямэтраў, якія аддзялялі іх ад Полацку, за 15–16 дзён і прыбылі пад крэпасьць у першыя дні жніўня (безумоўна, да 4 жніўня).

Іван IV даведаўся пра марш каралеўскіх аддзелаў у кірунку Полацку ўжо 1 жніўня. Ён прыняў тады крыху дзіўнае рашэньне разьмясьціць свае сілы на подступах да Пскова. Пярэдні полк на чале зь Фёдарам Мсьціслаўскім, Сямёнам Пронскім і Дымітрам Хварастыніным быў скіраваны пад Фэлін у паўночнай Лівоніі. Полк правай рукі пад камандаваньнем Пятра Шайдзякова, Івана Шуйскага і Івана Турэніна перасунуўся пад Астроў на Вялікай, разьмешчаны за нейкіх 40 кілямэтраў на поўдзень ад Пскова. На дапамогу полацкаму гарнізону адправіліся ўсяго 5 тысяч жаўнераў і данскіх казакоў, якімі камандавалі ваяводы Фёдар Шарамецеў, Барыс Шэін, Міхаіл Лыкаў, Васіль Крываборскі і Дзьмітры Палецкі.

Адпраўка 5 тысяч чалавек на дапамогу Полацку, які апынуўся пад пагрозай, здавалася натуральнай. Гэта былі сілы, якія маглі значна падмацаваць залогу крэпасьці, аднак замалыя, каб даць бітву каралеўскай арміі. Зрэшты, гэтай другой магчымасьці цар нават ня браў пад увагу, забараняючы Шарамецеву і Щэіну біцца ў адкрытым полі, калі яны не пасьпеюць своечасова дабрацца да Полацку. Тады яны мусілі непакоіць армію Батуры, а цар меркаваў, што ўмацаваньні Полацку ўблытаюць яе ў працяглыя абложныя баі.

Аднак застаецца пытаньне: якую мэту ставіў маскоўскі ўладар пры разьмяшчэньні пярэдняга палка і правай рукі? Першы, апэруючы на базе Фэліна, мог ахоўваць царскія ўладаньні ў паўночнай Лівоніі ад магчымай атакі з боку швэдзкага Рэвэлю або прыналежнай Рэчы Паспалітай Кесі (залога каля 1200 жаўнераў). Другі папросту ахоўваў тракт, які вёў з Полацку да Пскова, г. зн. абараняў царскую армію ад нечаканага рэйду польска-літоўскай коньніцы. Можна меркаваць, што, як і ў працяглых кампаніях, кожны з гэтых палкоў налічваў 3–4 тысячы чалавек.

Войска, якое засталося пад Псковам, было нанова падзелена на 6 палкоў (г. зн. гасударскі, вялікі, пярэдні, правай рукі, левай рукі, вартаўнічы і артылерыйскі). Гасударскім палком камандаваў князь Мікіта Трубяцкой, вялікім — князь Сямён Цьвярской. Разьмеркаваньне камандных пасадаў у іншых адзінках выклікала пэўнае замяшаньне сярод царскіх ваяводаў. Ужо далі пра сябе знаць «месьніцтвы» (гл. разьдзел «Армія Івана IV Жахлівага»). Цягам некалькіх дзён Івану IV даводзілася выслухоўваць жальбы сваіх камандзіраў, якія скардзіліся, што іх канкурэнты зь ніжэйшага ўзроўню іерархіі атрымлівалі важнейшыя пасады.

Тым часам 6 і 7 жніўня апошнія польскія і літоўскія аддзелы пераправіліся праз пантонны мост на Дзьвіне, пасьля чаго ўвайшлі на тракт, які вёў да Полацку. Каралеўская армія зь вялікімі цяжкасьцямі прабіралася ў бок Полацку старой дарогай, што вяла ўздоўж правага берагу Дзьвіны. Пэўны час яны пастаянна заўважалі на рацэ трупы польскіх і літоўскіх палонных, схопленых у папярэдніх баёх, якіх цяпер залога Полацку закатавала і сплаўляла на бярвёнах. Напэўна, маскоўскія камандзіры меркавалі, што гэта відовішча прыгняце каралеўскіх жаўнераў, але выклікалі хутчэй гнеў і прагу помсты, чым паніку.

У авангардзе маршавалі аддзелы гетмана Мялецкага, які вызначаў месцы для начлегу. Калі набліжаліся да тракту, што вёў да Пскова, пачалі разважаць над магчымасьцю атакаваць Сокал. Гэта быў невялікі, але досыць моцны замак, які амывалі воды Дрысы, разьмешчаны за 20 кілямэтраў ад Полацку. Яго залога, падмацаваная дапамогай з Пскова, магла перарэзаць камунікацыйны шлях уздоўж Дзьвіны і ўскладняць дастаўку харчоў для каралеўскай арміі. Аднак было вырашана не расьсейваць сіл перад атакай на галоўную мэту кампаніі і пакуль што абмежавацца блякадай Сокалу. Напэўна, яшчэ не было вядома, што ў кірунку замку скіроўваюцца царскія войскі на чале з Шарамецевым і Шэіным.

Ад Дзісны да Полацку было недалёка, няпоўныя 50 кілямэтраў, але войска маршавала павольна.

Яго ўжо крыху прарубіла вугорская пяхота, якая спадарожнічала авангарду Радзівілаў, аднак маса войска і табарных вазоў, якая цяпер увапхнулася на запушчаны тракт, патрабавала далейшай працы над пашырэньнем шляху. Акрамя таго, ні на хвілю не спыняліся ападкі, таму растаптаная дарога была ўжо для апошніх аддзелаў і табарных вазоў амаль што балотам. Урэшце, 11 жніўня, пасьля трох начлегаў і чатырох дзён маршу галоўныя каралеўскія сілы спыніліся пад Полацкам.

АБЛОГА

Полацкая крэпасьць, адбудаваная пасьля 1563 г. на загад Івана IV, складалася з трох умацаваных частак, якія падымаліся ля ўпадзеньня Палаты ў Дзьвіну. Палата была невялікай рэчкай, шырынёю ад дзесяці зь нечым да дваццаці зь нечым мэтраў пры вусьці. Яна мела досыць выразную і стромкую берагавую лінію, аднак не была глыбокай, у летнюю пару яе можна было прайсьці ўплаў. Цякла з поўначы на поўдзень,[15] але за нейкія 700 мэтраў да рэчышча Дзьвіны паварочвала амаль пад простым кутом на захад, каб празь некалькі соцень мэтраў зноў павярнуць на поўдзень. Другі раз Палата паварочвала сваю плынь на захад прыблізна за 350 мэтраў ад Дзьвіны, нейкі час плыла паралельна да яе і зноў паварочвала на поўдзень, упадаючы ў галоўную раку Полаччыны. Утварала дзьве лукавіны, якія раскрываліся на ўсход, што выдатна выкарысталі будаўнікі крэпасьці. Пад Полацкам Дзьвіна дасягала шырыні 120 мэтраў, а насупраць упадзеньня Палаты ў ёй знаходзілася ўжо згаданая ў папярэдніх разьдзелах выспа.

Умацаваньні Полацку заставаліся драўляна-землянымі. Ключавым элемэнтам умацаваньняў быў Верхні замак (Arx Superius). Расейская гістарыяграфія, а ў апошні час і С. Александровіч, называлі яго Высокім замкам. Найбольш недаступны, ён узвышаўся на пагорку, які расьцягваўся ў лукавіне ля самага сутоку Палаты і Дзьвіны. Яго ўмацаваньні значна пераўзыходзілі іншыя фартыфікацыі гораду, а іх форма дастасоўвалася да няправільнага контуру пагорку памерамі ад прыблізна 470 мэтраў на поўначы, г. зн. уздоўж берагу Палаты, да прыблізна 300 мэтраў на поўдні (уздоўж берагу Дзьвіны).[16] Гэты пагорак уздымаўся досыць стромка проста зь левага берагу Палаты, мякчэй ападаючы пры беразе Дзьвіны.

Вызначэньне дакладнай формы ўмацаваньняў Верхняга замку ў 1579 г. выклікае шэраг цяжкасьцяў, бо пазьней ён некалькі раз гарэў, а ў 1654 г. быў грунтоўна перабудаваны. Паводле згаданай ужо рэвізіі з 1552 г. замкавы вал складаўся з 204 драўляна-земляных гародняў і 9 драўляных вежаў. Гэтыя ўмацаваньні сур’ёзна пацярпелі ў выніку асады Іванам Жахлівым у 1563 г., аднак не пагарэлі так, як астатнія часткі гораду. Трэба прызнаць, што іх форма і характар не зазналі значных зьмен, і драўляна-земляны вал надалей налічваў каля 200 гародняў, часткова аблепленых глінай і забясьпечаных стралковым байніцамі для ручной агнястрэльнай зброі.

[15] Як вядома, русла ракі Палата была зьменена пры пабудове маскоўскімі войскамі Стралецкага ці Ніжняга замку (заўвага навуковага кансультанта — Рэд.).

[16] Такія высновы вынікаюць зь вядомых нам памераў полацкага замку ў пачатку ХVІІІ ст. Зразумела, ён меў крыху іншую форму, быў пабудаваны ў форме правільнага чатырохкутніка памерамі 472,5 на 283,5 мэтраў, аднак можна меркаваць, што замак у 1579 г. быў нязначна меншы.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ярость 3
Ярость 3
[Триллер / Боевик / Проза / Современная проза]
Мощнейшая вспышка на Солнце породила электромагнитный импульс, который вывел из строя всю незащищённую электронику. Гаджеты, связь, интернет, телевидение, электросети — всё разом перестало работать.
0
Радист князя Московского
Радист князя Московского
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Не знали, кого заманили в свой мир? Расплачивайтесь! Он – не политик, не воин, гораздо круче – радиоинженер! Техника против магии, совесть против беспринципности – кто победит?
0
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Тебе по случаю досталась машина времени, переносящая в лето 1941-го. И что ты станешь делать? Откроешь личную вендетту, уничтожая тех, кто нес на нашу землю кровь, смерть и разорение? Заодно
0
Сбежать от героя-дракона
Сбежать от героя-дракона
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Юмор]
Запнулась о кота и попала в тело злодейки из собственной книги. По сюжету жених-дракон бросил её ради попаданки, и она только и делала, что строила козни, пытаясь его вернуть. Вот только я — не она.
0
Хищница для мажора. космический отпуск
Хищница для мажора. космический отпуск
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
Вторая часть космической аферы. Я сбежала с деньгами наследника гигантской корпорации, после того как он меня предал. Залегла на дно на полгода, а потом решила насладиться отдыхом на самом крутом
0
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Русская культура. История и настоящее
Русская культура. История и настоящее
[Публицистика / Культурология]
Культура России принадлежит к числу наиболее значительных и самобытных явлений мировой цивилизации. Для её изучения и понимания исторического развития важно обратиться к разным сферам духовной и
0
Темное время
Темное время
[Самиздат / Попаданцы]
Шёл второй год великого голода и страшного мора, вызванного затяжным ненастьем, накрывшим всю Северную Русь. Городскую общину Великого Новгорода сотрясают бунты, кровавые внутренние конфликты и
1
Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Наложница повелителя демонов
Наложница повелителя демонов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Ты убьешь меня? – у меня задрожал голос. – У меня есть идея получше! Не захотела быть мне невестой, Леана? Значит, станешь моей наложницей! – и розовый шелк треснул под сильными руками Ксиана.
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
[Историческая проза]
Война из-за уха Дженкинса, начавшаяся в далеком 1739 году, – это мало кому известная война между двумя старыми колониальными соперниками – Англией и Испанией. Она является частью общеевропейской
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1