— А ты надзень сукенку ў гарошак.
— А дзе яна? Няма.
— Як будзе, тады й надзенеш.
І сам дзіўлюся
Прахапіўся сярод ночы гаспадар, і нешта павяло яго ў клець. А там злодзя. Гаспадар за няпрошанага госьця, аж гэта — кум. Дзіва, дый годзе: і кум і злодзя. А тут яшчэ начны госьць дадае:
— Дзівіся, кумок, і сам дзіўлюся: клаўся на печы, а прачхнуўся ў кумавай клеці…
Добра яшчэ, што хоць ня каля кумы прачхнуўся!
Ды спаць
Цыган прыйшоў наймацца касіць сена да гаспадара. У цане сышліся. Тады цыган кажа, што трэба пасьнедаць. Прынесла гаспадыня сьнеданьне. Пасьнедаў ды зноў сядзіць.
— Чаму касіць ня йдзеш? — пытаецца гаспадар.
— А давай, бацька, я заадно й паабедаю.
Паабедаў. Сядзіць. На запытаньне прапанаваў:
— А давай, бацька, я й павячэраю. Тады цэлы дзень касіць буду.
Калі зьеў і вячэру, вясёла заявіў:
— А павячэраўшы — ды спаць!
Шчодры
Пан даў бабцы грош. І, як толькі сустрэне дзе старую, пытаецца:
— Бабка, я табе далэм грош?
— Дзякую, паночку, даў.
Адказвала, адказвала бабка на адное й тое ж пытаньне пана, ды ўсё ж ня вытрымала. Падала няшчасны грош шчодраму пану, прыгаворваючы:
— Забірай назад. Я такую ласку і ў жыда знайду.
Што паслаў
Маладзіца ўзяла маленькага сынка з сабою ў лазню. Памыла, прыхаіла. Апранаюцца ў прымыльніку. Сынок, угледзеўшы ў маці нешта не такое як у бацькі, спытаўся:
— Што гэта ў цябе?
— Што Бог паслаў, - у сьмяху адказала маладзіца.
Дома зьбіраюцца на вячэру. Гаспадар пытаецца:
— Што вячэраць будзем?
— Што Бог паслаў, - традыцыйна кажа гаспадыня.
Сынок, пачуўшы матчыны словы, запярэчыў:
— Хай тое чорт есьць, што Бог паслаў!