MoreKnig.org

Вечары на хутары ля Дзіканькі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гогаль Мікалай



Шрифт:

I

Шуміць, грыміць канец Кіева. Есаул Гарабець спраўляе вяселле свайго сына. Наехала шмат людзей да есаула ў госці. Даўней любілі добра паядаць, яшчэ лепей любілі папіваць, а яшчэ лепей любілі павесяліцца. Прыехаў на гнядым кані сваім і запарожац Мікітка проста з разгульнай папойкі з Перашляя поля, дзе паіў ён сем дзён і сем начэй каралеўскіх шляхціцаў чырвоным віном. Прыехаў і нарачоны брат есаула Даніла Бурульбаш з другога берага Дняпра, дзе паміж двух гор быў яго хутар, з маладою жонкаю Кацярынаю і з гадовым сынам. Дзіваваліся госці з белага аблічча пані Кацярыны, з чорных, як нямецкі аксаміт, брывей, прыгожай сукні і спадніцы з блакітнага поўтабенеку, ботаў са срэбнымі падковамі; але яшчэ больш дзіваваліся з таго, што не прыехаў разам з ёю стары бацька. Усяго толькі год жыў ён на Задняпроўі, а дваццаць адзін прападаў без весці і вярнуўся да дачкі свае, калі ўжо тая вышла замуж і нарадзіла сына. Ён напэўна шмат-бы нарасказваў дзівосаў. Ды як не расказаць, быўшы так доўга ў чужой зямлі! Там усё не так, і людзі не тыя, і цэркваў хрыстовых няма… але ён не прыехаў.

Гасцям паднеслі варануху з ізюмам і слівамі, і на дужаватым блюдзе каравай. Музыкі ўзяліся за спод яго, спечаны разам з грашыма, і, на час прыціхшы, паклалі каля сябе цымбалы, скрыпкі і бубны. Тым часам маладзіцы і дзяўчаты, уцёршыся вышыванымі хусткамі, выступалі зноўку з радоў сваіх; а парубкі, схапіўшыся ў бакі, горда азіраючыся па баках, гатовы былі паімчацца ім насустрач — як стары есаул вынес два абразы блаславіць маладых. Тыя абразы дасталіся яму ад шаноўнага схімніка старца Варфаламея. Небагатыя на іх аздобы, не гарыць ні срэбра, ні золата, але ніякая нячыстая сіла не асмеліцца дакрануцца да таго, у каго яны ў доме. Прыўзняўшы абразы ўгору, есаул рыхтаваўся сказаць кароткую малітву… як раптам закрычалі перапалохаўшыся дзеці, якія гулялі на зямлі, а ўслед за імі адступіўся назад народ і ўсе са страхам паказвалі пальцамі на стаяўшага пасярод іх казака. Хто ён такі, ніхто не ведаў. Але ўжо ён пратанцаваў на славу казачка і паспеў ужо насмяшыць натоўп, які абступіў яго. Калі-ж есаул падняў абразы, раптам усё аблічча яго змянілася: нос вырас і нахіліўся на бок, замест карых, заскакалі зялёныя вочы, губы засінелі, падбародак задрыжаў і завастрыўся, як дзіда, з роту выбег клык, з-за галавы падняўся горб, і зрабіўся казак старым.

«Гэта ён! гэта ён!» крычалі ў натоўпе, шчыльна прыціскаючыся адзін да другога.

«Чараўнік паказаўся зноў!» крычалі маці, хапаючы на рукі дзяцей сваіх.

Велічна і станавіта выступіў наперад есаул і сказаў гучным голасам, выставіўшы супраць яго абразы. «Згінь шайтанаў вобраз, тут табе няма месца!» І, зашыпеўшы і ляснуўшы як воўк зубамі, прапаў дзіўны стары.

Пайшлі, пайшлі і зашумелі, як мора ў нягоду, дзейкі і размовы паміж людзей.

«Што гэта за чараўнік?» пыталіся маладыя і небывалыя людзі.

«Бяда будзе!» гаварылі старыя, круцячы галовамі. і ўсюды, па шырокім панадворку есаула, пачалі збірацца ў кучкі і слухаць гісторыі пра дзіўнага чараўніка. Але ўсе амаль гаварылі рознае, і напэўна ніхто не мог расказаць пра яго.

На двор выкацілі бочку мёду і нямала паставілі вёдзер грэцкага віна. Усё павесялела зноў. Музыкі грымнулі, дзяўчаты, маладзіцы, зухаватае казацтва, у яркіх жупанах, паімчаліся. Дзевяностагадовыя і стогадовыя старыя, падгуляўшы, пачалі і сабе прытупваць, успамінаючы не марна прапаўшыя гады. Балявалі да позняе начы, і балявалі так, як цяпер ужо не балююць. Пачалі госці разыходзіцца; але мала пацягнулася ў свае хаты. Шмат засталося начаваць у есаула на шырокім дварэ; а яшчэ больш казацтва заснула само, няпрошанае, пад лаўкамі, на падлозе, каля каня, паблізу хлява, дзе пахіснулася ад хмелю казацкая галава, там і ляжыць і храпе на ўвесь Кіеў.

II

Ціха свеціць па ўсім свеце. Гэта месяц паказаўся з-за гары. Быццам дамаскім дарагім і белым, як снег, вэлюмам, укрыў ён гарысты бераг Дняпра, і цень адбегся яшчэ далей у гушчар хвой.

Пасярод Дняпра плыў дуб[63]. Сядзяць спераду два хлапцы; чорныя казацкія шапкі на бок, і пад вёсламі, як быццам ад крэсіва агонь, ляцяць іскры ва ўсе бакі.

Чаму не пяюць казакі? Не гавораць ні пра тое, як ужо ходзяць па Украіне ксяндзы і перахрышчваюць казацкі народ у католікаў; ні пра тое, як два дні білася пры Салёным возеры арда. Як ім спяваць, як гаварыць пра адважныя справы: пан іх Даніла задумаўся, і рукаў кармазынавага[64] жупана звесіўся з дуба і чэрпае ваду. Пані іх Кацярына ціха люляе дзіця і не зводзіць з яго вачэй, а на не засланую палатном прыгожую сукню шэрым пылам валіцца вада.

Люба зірнуць з сярэдзіны Дняпра на высокія горы, на шырокія лугі, на зялёныя лясы! Горы тыя — не горы: падэшвы ў іх няма, унізе іх, як і зверху, вострая верхавіна, і пад імі і над імі высокае неба. Тыя лясы, што стаяць на ўзгорках, не лясы: то валасы, паросшыя на калматай галаве ляснога дзеда. Пад ёю ў вадзе мыецца барада, і пад барадою, і над валасамі высокае неба. Тыя лугі — не лугі: то зялёны пояс, падперазаўшы пасярэдзіне круглае неба, і ў верхняй палавіне і ў ніжняй палавіне пахаджае месяц.

Не глядзіць пан Даніла па баках, глядзіць ён на маладую жонку сваю. «Што мая маладая жонка, мая залатая Кацярына, упала ў смутак?»

«Я не ў смутак падупала, пан мой, Даніла! Мяне ўстрашылі дзіўныя апавяданні пра чараўніка. Кажуць, што ён нарадзіўся такі страшны… і ніхто з дзяцей змалку не хацеў гуляць з ім. Слухай, пан Даніла, як страшна гавораць: што быццам яму ўсё здавалася, што ўсе смяюцца з яго. Ці сустрэнецца пад цёмны вечар з якім-небудзь чалавекам, і яму здавалася, што ён разяўляе рот і выскальвае зубы. І назаўтра знаходзілі мёртвым таго чалавека. Мне дзіўна, мне страшна было, калі я слухала тыя апавяданні», гаварыла Кацярына, дастаючы хустку і абціраючы ёю твар спаўшага на руках дзіцяці. На хустцы былі павышываны ёю чырвоным шоўкам лісце і ягады.

Пан Даніла ні слова, і пачаў паглядаць на цёмны бок, дзе далёка, з-за лесу чарнеў земляны вал, з-за вала падымаўся стары замак. Над брывямі адразу выразаліся тры зморшчыны; левая рука гладзіла малайцоўскія вусы. «Не гэтак страшна ўжо, што чараўнік», казаў ён: «як страшна тое, што ён нядобры госць. Што за дур прышоў яму ў галаву прыцягнуцца сюды? Я чуў, што хочуць ляхі будаваць нейкую крэпасць, каб перарэзаць нам дарогу да запарожцаў. Няхай гэта праўда… Я раскідаю чартоўскае гняздо, калі толькі праляціць чутка, што ў яго які-небудзь прытон. Я спалю старога чараўніка, так што і варонам не будзе чаго раскляваць. Аднак-жа, думаю, што ён не без золата і ўсякага дабра. Вось дзе жыве гэты д'ябал! Калі ў яго вядзецца золата… Мы зараз будзем плысці паўз крыжы — гэта могілкі! там гніюць яго нячыстыя дзяды. Гавораць, яны ўсе гатовы былі сябе прадаць за капейчыну шайтану з душою і абадранымі жупанамі. Калі-ж у яго сапраўды ёсць золата, дык марудзіць няма чаго цяпер: не заўсёды на вайне можна здабыць…»

«Ведаю, што хочаш рабіць ты. Нічога не прарочыць добрага мне сустрэча з ім… Але ты так цяжка дыхаеш, так сурова паглядаеш, вочы твае так панура насунуліся брывямі!..»

«Маўчы, баба!» узлаваўшыся, сказаў Даніла: «з вамі хто звяжацца, сам зробіцца бабай. Хлопец, дай мне агню ў люльку!» Тут павярнуўся ён да аднаго з веслаўшчыкоў, які, выкалаціўшы з свае люлькі гарачы попел, пачаў перакладаць яго ў люльку свайго пана. «Палохае мяне чараўніком!» гаварыў далей пан Даніла. «Казак, дзякуй богу, ні чарцей ні ксяндзоў не баіцца. Ці шмат было-б толку, каб мы пачалі слухацца жонак. Ці не так, хлопцы? наша жонка люлька ды вострая шабля!»

Кацярына змоўкла, панурыўшы вочы ў сонную ваду; а вецер варушыў ваду дробнай хваляй, і ўвесь Дняпро палыскаваўся, як воўчая поўсць сярод ночы.

Дуб павярнуў і пачаў трымацца лясістага берага. На беразе відны былі могілкі. Старыя крыжы стоўпіліся ў кучку. Ні каліна не расце паміж іх, ні трава не зелянее, толькі месяц грэе іх з нябеснай вышыні.

«Ці чуеце, хлопцы, крыкі? нехта кліча нас на дапамогу!» сказаў пан Даніла, звярнуўшыся да веслаўшчыкоў сваіх.

«Мы чуем крыкі, і, здаецца, з таго боку», разам сказалі хлопцы, паказваючы на могілкі.

Але ўсё сціхла. Лодка павярнула і пачала абгінаць выступіўшы бераг. Раптам веслаўшчыкі апусцілі вёслы і нерухома ўтаропілі вочы. Спыніўся і пан Даніла: страх і холад прарэзаўся ў казацкія жылы.

Крыж на магіле захістаўся, і ціха падняўся з яе высахшы мярцвяк. Барада да пояса; на пальцах кіпцюры даўгія, яшчэ даўжэй за самыя пальцы. Ціха падняў ён рукі ўгару. Твар увесь задрыжаў і скрывіўся. Страшную пакуту, відаць, цярпеў ён. «Душна мне! душна!» прастагнаў ён дзікім, нечалавечым голасам. Голас яго, быццам нож, драпаў сэрца, і мярцвяк раптам знік пад зямлю. Захістаўся другі крыж, і зноў выйшаў мярцвяк, яшчэ страшней, яшчэ вышэй за ранейшага. Увесь зарос. Барада па калені, і яшчэ даўжэй касцяныя кіпцюры. Яшчэ дзічэй закрычаў ён: «Душна мне!» і знік пад зямлю. Пахіснуўся трэці крыж, падняўся трэці мярцвяк. Здавалася, адны толькі косці падняліся высока над зямлёю. Барада па самыя пяты; пальцы з даўгімі кіпцюрамі ўстраміліся ў зямлю. Страшна прасцяг ён рукі ўгару, як быццам хацеў дастаць месяц, і закрычаў так, нібыта хто-небудзь пачаў пілаваць яго жоўтыя косці…

Дзіця, якое спала на руках у Кацярыны, ускрыкнула і абудзілася. Сама пані ўскрыкнула. Веслаўшчыкі ўпусцілі шапкі ў Дняпро. Сам пан здрыгануўся.

Раптам усё знікла, як быццам не было, аднак-жа доўга не браліся хлопцы за вёслы. Клапатліва зірнуў Бурульбаш на маладую жонку, якая ў спалоху люляла на руках крычаўшае дзіця; прыціснуў яе да сэрца і пацалаваў у лоб. «Не палохайся, Кацярына! Глядзі: нічога няма!» гаварыў ён, паказваючы на бакі. «Гэта чараўнік хоча ўстрашыць людзей, каб ніхто не дабраўся да нячыстага гнязда яго. Баб толькі адных ён напалохае гэтым! Дай сюды на рукі мне сына!»

Пры гэтым слове падняў пан Даніла свайго сына ўгару і паднёс да вуснаў: «Што, Іван, ты не баішся чараўнікоў? Не, кажы, тата, я казак. Годзе-ж, пакінь плакаць! дамоў прыедзем! Прыедзем дамоў! маці накорміць кашаю, пакладзе цябе спаць у люльку, запяе»:

«Слухай, Кацярына, мне здаецца, што бацька твой не хоча жыць у згодзе з намі. Прыехаў пануры, суровы, як быццам злуе… Ну, нездаволены, навошта і прыязджаць. Не хацеў выпіць за казацкую волю! не палюляў на руках дзіцяці! Спярша я хацеў быў выказаць усё, што ляжыць на сэрцы, ды не бярэ нешта, і гаворка заікнулася. Не, у яго не казацкае сэрца! Казацкія сэрцы, калі сустрэнуцца дзе, як не выб'юцца з грудзей адно аднаму насустрач. Што, мае любыя хлопцы, хутка бераг? Ну, шапкі я вам дам новыя! табе, Стэцько, дам выкладзеную аксамітам і золатам. Я зняў яе разам з галавою ў татарына. Усё яго ўбранне дасталося мне, адну толькі яго душу я выпусціў на волю. Ну, прычальвай! вось, Іван, мы і прыехалі, а ты ўсё плачаш! Вазьмі яго, Кацярына!»

[63] Вялікая лодка.

[64] Чырвонага сукна.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
[Дом и семья / Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— А теперь ты будешь делать всё, что я хочу. И только тогда получишь зачёт, Ангел... — рычит мужчина..." — Вы что делаете?! Отдайте! Не успеваю дочитать заметку, так как только что глубоко
0
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
— Отпустите меня… — прошептала я, когда Альфа оказался так близко, что я почувствовала его дыхание на своих губах. — Нет. Я подняла голову. Его пальцы осторожно коснулись моей щеки. — Ты
0
Не смей командовать, госпожа!
Не смей командовать, госпожа!
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Фэнтези]
Мой брат всегда думал лишь о себе. Поэтому, когда он подарил мне измученного раба, я сразу поняла — это не к добру. Мне не нужны невольники! Я сама еле свожу концы с концами, пытаясь возродить
0
Взаперти с соседом
Взаперти с соседом
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
Такого праздника 8 марта у меня не было ещё никогда. Сначала моя сестра укатила к своему парню, заперев меня одну в квартире без связи. Потом я обнаружила на своём балконе соседа сверху, которого всю
0
"Зарубежный детектив 2026-40". Компиляция. Книги 1-13
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров, и вполне сможет завоевать симпатии читателей, детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Баллада о минерах
Баллада о минерах
[Советская классическая проза]
Книгу Владимира Алексеевича Монастырева (1915—1982) составили пять повестей, ярко характеризующих его жизненный путь и творчество. Герои его книг, солдаты, рабочие, спортсмены, юристы, — это люди,
0
Ветер Апокалипсиса
Ветер Апокалипсиса
[Самиздат / Боевая фантастика / Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Будни наёмника среди сталкеров в ЧЗО. Контракты. Вылазки. Артефакты. Войны группировок и бесконечное противостояние с ЗОНОЙ и всеми, кто пытается забрать что-то твоё и вальнуть тебя в процессе. Добро
0
Гастон. Возврату не подлежит
Гастон. Возврату не подлежит
[Публицистика / Современная проза / Историческая проза]
Как оставаться самим собой в чужом мире и как сохранить инакость? И нужно ли ее сохранять? Возможно, герой книги – парижанин Гастон Тивет – вечерами в своей квартирке в маленьком советском городе
0
33 несчастья для блондинки. Книга 1
33 несчастья для блондинки. Книга 1
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Капитан Лана Айсберг отбила у пиратки корабль-гарем: 33 пленных эльфа — принцы, жрецы, знаменитости. Хотела спасти — а нашла на их телах карту сокровищ исчезнувшей древней расы. Теперь за карту идёт
0
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
В город Мышкин пришла зима, а вместе с ней и множество чудес! В новый сборник вошли самые яркие и праздничные истории о приключениях Алёнки и её подруг. Юные волшебницы знакомятся с вредным кактусом,
0
Прометей № 8
Прометей № 8
[Исторические приключения / Публицистика / Документалистика / История]
В новом, восьмом выпуске историко-публицистического альманаха «Прометей» затронуты самые актуальные и спорные темы истории России и мирового левого движения. Читателям предлагается новый взгляд на
0
При чем тут хвост? Ты просто страшный
При чем тут хвост? Ты просто страшный
[Любовная фантастика]
Он — высокий, серьёзный и до неприличия воспитанный. Она — 150 см сарказма, паники и желания немедленно вернуться под одеяло. У него есть три месяца, чтобы уговорить её полететь на Аттеру. Только
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Власть двоих. Мы тебя не отпустим
Власть двоих. Мы тебя не отпустим
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Я думала, что просто спрячусь в гардеробной и пережду. Я думала, что смогу сбежать от них. От двух самых влиятельных, безжалостных и одержимых мужчин в этом городе, для которых нет слова «нет». — Ты
1
Плагиатор
Плагиатор
[Современная проза]
Тамара Крюкова — классик современной литературы для детей и подростков. В новой серии «Большие романы» писательница впервые представляет произведения, адресованные взрослой аудитории. Несмотря на
0
Звезда
Звезда
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо пришло в Иерусалим в глиняных конвертах, под печатью придворного писца из Суз. Ездра, державший связку Хранителей Ковчега, разбил конверты при свидетелях и положил девять табличек в связку как
0
Селки и колдовство
Селки и колдовство
[Любовная фантастика]
Недавно разведённая и потерявшая связь со своей магией водная ведьма Джунипер приезжает в город на семейный слёт. Однажды после вечерних посиделок она замечает на камнях у пляжа брошенную меховую
0
Наложница темного владыки
Наложница темного владыки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Наложница темного владыки автора Яны Уваровой представляет собой фэнтезийный роман с элементами эротики. Главная героиня — молодая девушка с магическим даром, который считается слабым и искажённым.
0
Вечно голодный студент 6
Вечно голодный студент 6
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Костян думал, что уже достаточно хорошо изучил этот свихнувшийся мир и его новые законы. Что научился выживать в нём, просчитывать ходы вперёд и хотя бы примерно понимать, откуда стоит ждать
2
Магия льда для мастеров
Магия льда для мастеров
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
В стране, скованной вечным льдом, законы суровы, а люди жестоки. Они медленно разрушают мир, сделав изгоями тех, кто мог бы его спасти. В том числе меня. Но они не учли одной небольшой
0
Европа. Краткая история с иллюстрациями
Европа. Краткая история с иллюстрациями
[Исторические приключения]
Возможно ли охватить всю историю Европы в 240 страницах? Возможно! – ответит вам Арсений Замостьянов. Автор умело ведет читателя сквозь века, указывая на самые важные события – от походов
0
Осколки протокола. Иллюзия контроля
Осколки протокола. Иллюзия контроля
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Я сделал то, что считалось невозможным. Вытащил из ада тех, кого уже списали в расход, и снова дал по зубам ГенТеку. Вот только вопросов меньше не стало — даже несмотря на то, что теперь есть кому на
0
Алчность
Алчность
[Современная проза / Историческая проза / Триллер]
Существует ли такая вещь, как «эликсир жизни»? Известный и очень богатый писатель Гатри Эвримен — один из героев этого увлекательного психологического романа — считает, что существует… Трое довольно
0
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
[Военная история / Военная документалистика]
Данный сборник собрал сведения о тактике действий, полученные от солдат и офицеров, воюющих в зоне СВО. Из них можно подчеркнуть представления об особенностях боевой практики в условиях текущего
0
Дама в беде, Эльф на страже
Дама в беде, Эльф на страже
[Любовная фантастика / Самиздат]
Помогла деве в беде, а та оказалась мужчиной рабом. Сходила на бал во дворец – стала политической преступницей. Теперь я дева не только в беде, но и в бегах. Вместе с рабом. На моем пути к спасению я
0