MoreKnig.org

Вечары на хутары ля Дзіканькі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гогаль Мікалай



Шрифт:

Частка першая

Прадмова

«Гэта што яшчэ за дзіва: Вечары на хутары ля Дзіканькі? Што гэта яшчэ за вечары? І швыргануў у свет нейкі пасічнік! Дзякуй богу! Яшчэ мала абадралі гусей на пёры і змарнавалі рыззя на паперу! Яшчэ мала народа, усякага звання і зброду, выпацкалі пальцы ў чарніле! Собіла-ж і пасічніку пацягнуцца ўслед за іншымі! Дапраўды, друкаванае паперы развялося столькі, што не прыдумаеш хутка, што-б гэта такое загарнуць у яе».

Чула, чула сэрца маё ўсе гэтыя размовы яшчэ за месяц. Гэта значыць, я кажу, што нашаму брату, хутаранцу, высунуць нос з свайго захалусця ў вялікі свет — бацюхны мае! — Гэта ўсё роўна, як здараецца, часамі зойдзеш у пакоі вялікага пана: усе абступяць цябе і пачнуць задурваць. Яшчэ-б нішто, няхай ужо вышэйшае лакейства, не, які-небудзь абшарпаны хлапчук, зірнеш — дрэнь, які калупаецца на заднім двары, і той прычэпіцца, і пачнуць з усіх бакоў прытупваць нагамі. «Куды, куды, навошта? пайшоў, мужык, пайшоў!»… Я вам скажу… Ды што казаць! Мне лягчэй два разы на год з'ездзіць у Міргарад, у якім, вось пяць гадоў ужо, як не бачыў мяне ні падсудак з земскага суда, ні шаноўны іерэй, чым паказацца ў гэты вялікі свет. А паказаўся — плач, не плач, давай адказ.

У нас, мае ласкавыя чытачы, — не ў гнеў будзь сказана (вы, можа, і зазлуеце, што пасічнік гаворыць вам папросту, як быццам якому-небудзь свату свайму, ці куму), — у нас, на хутарах, вядзецца здавён: як толькі скончыцца праца на полі, мужык залезе спачываць на ўсю зіму на печ, і наш брат прыхавае сваіх пчол у цёмны пограб, калі ні журавоў на небе, ні ігруш на дрэве не ўбачыце болей, тады, толькі змеркне, ужо напэўна дзе-небудзь у канцы вуліцы трымціць агеньчык, смех і песні чуюцца здалёку, трынкае балалайка, а часамі і скрыпка, гоман, шум… Гэта ў нас вечарніцы! Яны, зрабіце ласку бачыць, яны падобны да вашых балоў; толькі нельга сказаць, каб зусім. На балы калі вы едзеце, дык іменна для таго, каб накруціць нагамі і пазяхаць у руку; а ў нас збярэцца ў адну хату натоўп дзяўчат зусім не для балу, з верацяном, з грабянямі; і спачатку быццам і справай займуцца: верацёны шумяць, льюцца песні, і кожная не ўскіне і вачэй убок; але толькі з'явяцца раптам парубкі са скрыпачом — уздымецца крык, пачнуць дурэць, пойдуць танцы, і завядуцца такія штукі, што і расказаць нельга.

Ды лепш за ўсё, калі саб'юцца ўсе ў цесную кучку і распачнуць загадваць загадкі, ці проста вярзці балбатню. Божа ты мой! Чаго толькі не раскажуць! Адкуль старасветчыны не выкапаюць! Якіх страхаў не нанясуць! Але нідзе, можа, не было нарасказвана столькі дзівосаў, як на вечарах у пасічніка Рудога Панька. За што мяне міране празвалі Рудым Паньком — дальбог, не ўмею сказаць. І валасы ў мяне, здаецца, цяпер больш сівыя, чым рыжыя. Але ў нас, зрабіце ласку не гневацца, такі звычай: як дадуць каму людзі якую мянушку, дык і па векі вякоў застанецца яна, Бывала, збяруцца, напярэдадні свята, добрыя людзі ў госці, у пасічнікаву хаціну, пасядуць за стол, — і тады прашу толькі слухаць. І то сказаць, што людзі былі зусім не простага дзесятка, не абы якія мужыкі хутаранскія. Ды, можа, таму-сяму і вышэй пасічніка зрабілі-б гонар наведаўшы. Вось, напрыклад, ці ведаеце вы дзяка дзіканьскай царквы, Фаму Грыгор'евіча? Эх, галава! Што за гісторыі ўмеў ён адсмальваць! Дзве з іх вы знойдзеце ў гэтай кніжцы. Ён ніколі не насіў шарачковага халата, які сустрэнеце вы на шмат кім з вясковых дзячкоў; але заходзьце да яго і ў будзённы дзень, ён вас заўжды прыме ў тонкім суконным балахоне пад колер астуджанага бульбянога кісяля, а за сукно тое плаціў ён у Палтаве бадай ці не па шэсць рублёў аршын. Ад ботаў яго, у нас ніхто не скажа на ўсім хутары, каб чуцён быў пах дзёгцю; але кожнаму вядома, што ён чысціў іх самым лепшым шмальцам, якога, мяркую, з радасцю некаторы мужык паклаў-бы сабе ў кашу. Ніхто не скажа таксама, каб ён калі-небудзь уціраў нос крысом свайго балахона, як гэта робяць некаторыя людзі яго звання; але вымаў з-за пазухі ахайна складзеную белую хустку, вышытую па ўсіх краях чырвонымі ніткамі, і, справіўшы, што трэба, складаў яе зноў, па прызвычаенню, у дванаццатую долю і хаваў за пазуху. А адзін з гасцей… Ну, той ужо быў такі паніч, што хоць зараз нарадзіць у засядацелі, або падкаморы[1]. Бывала, паставіць перад сабою палец і, пазіраючы на канец яго, пойдзе расказваць — з вымудрамі, ды хітра, як у друкаваных кніжках! Іншы раз слухаеш, слухаеш, ды і роздум апануе. Нічога, хоць забі, не разумееш. Адкуль ён слоў нахапаўся такіх! Фама Грыгор'евіч раз яму наконт гэтага слаўную сплёў прыказку: ён расказаў яму, як адзін школьнік, што навучаўся ў нейкага дзяка грамаце, прыехаў да бацькі і зрабіўся такім латыньшчыкам, што забыўся нават нашу мову праваслаўную. Усе словы перакручвае на «ус»: лапата ў яго — лапатус, баба — бабус. Вось, здарылася аднойчы, пайшлі яны разам з бацькам на поле. Латыньшчык убачыў граблі і пытаецца ў бацькі: «Як гэта, бацька, па-вашаму называецца?» Дый наступіў, разявіўшы рот, нагою на зубцы. Той не паспеў сабрацца з адказам, як грабільна, размахнуўшыся, паднялося і — трах яго па ілбе. «Праклятыя граблі!» закрычаў школьнік, ухапіўшыся рукою за лоб і падскочыўшы на аршын: «Як-жа яны, чорт-бы сапхнуў з моста іхняга бацьку, балюча б'юцца!» Дык вось як! Прыпамянуў і імя, галубок! — Такая прыказка прышлася не па сэрцу мудрагельнаму апавядальніку. Не гаворачы ні слова, устаў ён з месца, расставіў ногі свае пасярод пакоя, прыгнуў галаву крыху наперад, засунуў руку ў заднюю кішэню гарохавага каптана свайго, выцягнуў круглую пад лакам табакерку, шчаўкануў пальцам па намаляваным рыле нейкага бусурманскага генерала і, захапіўшы не малую порцыю табакі, расцёртае з попелам і лістамі любістку, паднёс яе каромыслам да носу і выцягнуў носам на ляту ўсю кучку, не дакрануўшыся нават да вялікага пальца. І ўсё ні слова. Ды як палез у другую кішэнь і дастаў сінюю ў клетках паркалёвую хустку, тады толькі прабурчаў да сябе, бадай ці яшчэ не прымаўку: Не сыпце бісера перад свіннямі. «Быць-жа цяпер сварцы», падумаў я, заўважыўшы, што пальцы ў Фамы Грыгор'евіча так і складаліся даць дулю. На шчасце, старая мая здагадалася паставіць на стол гапачы кныш[2] з маслам. Усе ўзяліся за справу. Рука Фамы Грыгор'евіча, замест таго, каб паказаць дулю, працягнулася да кныша, і, як заўжды вядзецца, пачалі падхвальваць майстроўку-гаспадыню. Яшчэ быў у нас адзін апавядальнік; але той (не варта-б супраць ночы і ўспамінаць пра яго) такія выкопваў страшныя гісторыі, што валасы хадзілі па галаве. Я сумысля не змяшчаў іх сюды: яшчэ напалохаеш добрых людзей так, што пасічніка, даруй божа, як чорта ўсе пачнуць баяцца. Няхай лепей, як дажыву, калі дасць бог, да новага года і выпушчу новую кніжку, тады можна будзе пастрашыць выхадцамі з таго свету і дзівамі, якія тварыліся даўней у праваслаўнай старане нашай. Паміж іх, можа здарыцца, знойдзеце байкі самога пасічніка, якія расказваў ён сваім унукам. Абы слухалі ды чыталі, а ў мяне, бадай, лянота толькі праклятая расшукваць, збярэцца і на дзесяць гэткіх кніжак.

Але-ж, вось быў і забыўся самае галоўнае: як будзеце, панове, ехаць да мяне, дык просценька трымайце шлях па тракце, на Дзіканьку. Я сумысля і выставіў яе на першай старонцы, каб хутчэй дабраліся да нашага хутара. Пра Дзіканьку-ж, мяркую, вы наслухаліся ўдостач. Праўду сказаць, што там дом мудрэй за які-небудзь пасічнікаў курэнь. А пра сад і гаварыць няма чаго: у Пецербургу вашым, напэўна, не знойдзеце гэткага. Прыехаўшы-ж у Дзіканьку, спытайце толькі першага стрэчнага хлапчука, які пасе ў запэцканай кашулі гусей: «А дзе жыве пасічнік Руды Панько?» — «А вось там!» скажа ён, паказаўшы пальцам, і, калі пажадаеце, давядзе вас да самага хутара. Прашу аднак-жа не надта закладаць назад рукі і, як гаворыцца, фінціць, бо дарогі на хутарах нашых не такія гладкія, як перад вашымі палацамі. Фама Грыгор'евіч, пазалетась, прыязджаючы з Дзіканькі, наведаўся-такі ў правал з новаю таратайкаю сваёю і гнядою кабылаю, не зважаючы на тое, што сам паганяў і што, паўзверх сваіх вачэй, уздзяваў часамі яшчэ купленыя.

Затое ўжо, як прыедзеце ў госці, дынь пададзім такіх, якіх вы зроду, можа, не елі; а мёду, і забажуся, лепшага не знойдзеце на хутарах: уявіце сабе, што, як унясеш соты — дух пойдзе па ўсім пакоі, выказаць нельга які: чысты, як сляза, ці крышталь дарагі, што бывае ў завушніцах. А якімі пірагамі накорміць мая старая! Што гэта за пірагі, каб вы толькі ведалі! Цукар, сапраўдны цукар! а масла, так вось і цячэ па губах, калі пачнеш есці. Падумаеш дапраўды: на што толькі не майстрыхі гэтыя бабы! Ці пілі вы калі-небудзь, панове, ігрушавы квас з цярновымі ягадамі, або варануху з ізюмам і слівамі? Або, ці не здаралася вам, часамі, есці путру[3] з малаком? Божа ты мой, якіх на свеце няма страў! Пачнеш есці — смаката, дый толькі. Насалода невыказная! Летась… Аднак-жа, што я сапраўды разбалбатаўся?.. Прыязджайце толькі, прыязджайце як найхутчэй; а накормім так, што будзеце расказваць і стрэчнаму і папярэчнаму.

Сарачынскі кірмаш

I

Як дзівосен, як павабен летні дзень у Маларосіі! Як тамліва-гарачая тая пара, калі поўдзень блішча ў цішыні і спякоце і блакітны, невымерны акіян, што сладастрасным купалам нахіліўся над зямлёю, здаецца, заснуў, увесь патануўшы ў пяшчоце, абдымаючы і сціскаючы чароўную ў паветраных абдымках сваіх! На ім ні воблака. У полі ні гуку. Усё нібыта памерла; уверсе толькі ў нябеснай глыбіні дрыжыць жаўранак, і срэбныя песні ляцяць па паветраных сходцах на закаханую зямлю, ды калі-ні-калі крык кнігаўкі ці звонкі гром перапёлкі разлягаецца ў стэпе. Ляніва і бяздумна, як быццам гуляючы без мэты, стаяць падвоблачныя дубы, і асляпляльныя ўдары сонечнага прамення запальваюць цэлыя маляўнічыя масы лісця, накідаючы на іншыя цёмны, як ноч, цень, па якім толькі ў моцны вецер пырскае золата. Ізумруды, тапазы, яханты эфірных казюлек сыплюцца па-над пярэстымі гародамі, якія зацяняюць статныя сланечнікі. Шэрыя сцірты сена і залатыя снапы збожжа станам размясціліся ў полі і вандруюць па яго невымернасці. Схіленае пад цяжарам пладоў шырокае голле чарэшань, сліў, яблынь, ігруш; неба, яго чыстае люстра — рака ў зялёных, горда паднятых рамах… Як поўна сладастрасця і пяшчоты маларасійскае лета!

Такою раскошаю блішчаў адзін з дзён гарачага жніўня тысяча восемсот… восемсот… Так, гадоў з трыццаць будзе назад таму, калі дарога, вёрст за дзесяць да мястэчка Сарачынец, кіпела народам, які спяшаўся з усіх вакольных і далёкіх хутароў на кірмаш. З раніцы яшчэ цягнуліся бясконцаю вераніцай чумакі[4] з соллю і рыбаю. Горы гаршкоў, захутаных у сена, павольна рушылі, здаецца, нудзячыся ў сваім зняволенні і цемры; там-сям толькі якая-небудзь распісаная ярка міска ці макітра[5] выхвальна выстаўлялася на паказ з высока ўзнятага на возе плятня і прыцягвала расчуленыя позіркі прыхільнікаў раскошы. Шмат прахожых паглядала з зайздрасцю на высокага ганчара, уласніка гэтых каштоўнасцей, які павольным крокам ішоў за сваім таварам, рупліва ахутваючы гліняных сваіх франтаў і какетак ненавісным для іх сенам.

Адзінока ў баку цягнулі ператомленыя валы воз, навалены мяхамі, пянькою, палатном і рознаю хатняю паклажаю, за якім ступаў, у чыстай палатнянай кашулі і запэцканых палатняных нагавіцах, яго гаспадар. Лянівай рукой абціраў ён пот, які градам каціўся са смуглявага аблічча і нават капаў з доўгіх вусоў, напудраваных тым няўмольным цырульнікам, які няпрошаны з'яўляецца і да красуні і да пачвары, і прымусам пудруе ўжо некалькі тысяч год род чалавечы. Поруч з ім ішла прывязаная да воза кабыла, рахманы выгляд якой выкрываў немалы век яе. Шмат сустрэчных, і асабліва маладых парубкаў, браліся за шапку, параўняўшыся з нашым мужыком. Аднак-жа не сівыя вусы і не важны поступ яго прымушалі гэта рабіць; варта толькі падняць вочы трохі ўгару, каб убачыць прычыну такой пашаны: на возе сядзела прыгожанькая дачка з круглым тварыкам, з чорнымі брывамі, якія роўнымі дугамі ўздымаліся над светлымі карымі вочкамі, з бесклапотна-ўсмешлівымі ружовымі вусенкамі, з павязанымі на галаве чырвонымі і сінімі істужкамі, што, разам з доўгімі косамі і пучком палявых кветак, багатаю каронаю спачывалі на яе чароўнай галоўцы. Усё, здавалася, цікавіла яе; усё было ёй дзіўным, новым… і прыгожанькія вочкі безупынна бегалі з аднае рэчы на другую. Як не разгубіцца! першы раз на кірмашы! Дзяўчына ў восемнаццаць год першы раз на кірмашы!.. Але ніводзін з прахожых і праезджых не ведаў, чаго ёй каштавала ўпрасіць бацьку ўзяць з сабою; ён і душою рад-бы быў гэта зрабіць раней, калі-б не злая мачыха, што навучылася трымаць яго ў руках таксама спрытна, як ён лейцы старой кабылы, што валаклася за доўгую службу цяпер на продаж. Няўрымслівая супруга… Але мы і забыліся, што і яна тут-жа сядзела на вышыні воза ў святочнай шарсцянай зялёнай кофце, дзе, нібыта на гарнастаевай шкурцы, панашываны былі хвосцікі чырвонага толькі колеру, у багатай плахце[6], стракатай, як шахматная дошка, і ў паркалёвым каляровым ачыпку[7], што надаваў асаблівую важнасць яе чырвонаму поўнаму абліччу, па якім прамільгвала штосьці настолькі непрыемнае, настолькі дзікае, што кожны адразу-ж спяшаўся перанесці ўстрывожаны позірк свой на вясёленькі тварык дачкі.

Вачам нашых падарожнікаў стаў відзён ужо Псёл; ужо здалёк павявала прахалодаю, якая здавалася адчувальней пасля зняможлівай разбуральнай спёкі. Праз цёмна- і светла-зялёнае лісце нядбала раскіданых па лузе ясакараў, бяроз і таполяў заззялі агністыя, апраненыя холадам іскры, і рака-красуня бліскотна агаліла срэбраныя грудзі свае, на якія раскошна падалі зялёныя кудзеры дрэў. Свавольная, як яна ў тую цудоўную пару, калі вернае люстра так зайздросна змяшчае ў сабе яе поўнае гордасці і асляпляльнага блеску чало, лілейныя плечы і мармуровую шыю пад засенню цёмнай, упаўшай з русае галавы хвалі, калі з пагардаю кідае адны аздобы, каб замяніць іх другімі, і капрызам яе канца няма — яна амаль кожны год перамяняе свае аколіцы, выбірае сабе новы шлях і абкружае сябе новымі, рознастайнымі ландшафтамі. Рады млыноў падымалі на цяжкія свае колы шырокія хвалі і магутна кідалі іх, разбіваючы на пырскі, абсыпаючы пылам і абдаваючы шумам наваколле. Воз са знаёмымі нам пасажырамі ўз'ехаў у гэты час на мост, і рака ва ўсім харастве і велічы, як суцэльнае шкло, раскінулася перад імі. Неба, зялёныя і сінія лясы, людзі, вазы з гаршкамі, млыны — усё перакулілася, стаяла і хадзіла дагары нагамі, не падаючы ў блакітнае, цудоўнае прадонне. Красуня наша за-думалася, гледзячы на раскошу краявіда, і забылася нават лузаць свой сланечнік, якім дбайна займалася на ўсім пра-цягу дарогі, як раптам словы: «вось дык дзяўчына!» уразілі слых яе. Азірнуўшыся, убачыла яна на мосце натоўп паруб-каў, адзін з якіх, апранены прыгажэй за іншых, у белай світцы і ў шэрай шапцы рашацілаўскіх смушак[8], падпёршыся ў бокі, зухавата паглядаў на праязджаўшых. Красуня не магла не заўважыць яго загарэлага, але поўнага прыемнасці твару і вогненных вачэй, якія, здавалася, імкнуліся бачыць яе наскрозь, і апусціла вочы пры думцы, што, можа, яму належала вымаўленае слова. «Слаўная дзяўчына!» гаварыў далей парубак у белай світцы, не зводзячы з яе вачэй. «Я-б аддаў усю сваю гаспадарку, каб пацалаваць яе. А вось наперадзе і д'ябал сядзіць!» Рогат узняўся з усіх бакоў; але расфранчонай сажыцельцы павольна выступаўшага супруга не вельмі спадабалася такое прывітанне: чырвоныя шчокі яе ператварыліся ў вогненныя, і траскатанне адборных слоў дажджом пасыпалася на галаву разгульнага парубка:

«Каб ты ўдавіўся, нягодны бурлак! Каб твайго бацьку гаршком у галаву стукнула! Каб ён пакаўзнуўся на лёдзе, антыхрыст пракляты! Каб яму на тым свеце чорт бараду падсмаліў!»

«Бач, як лаецца!» сказаў парубак, вылупіўшы на яе вочы і як быццам сумеўшыся ад такога залпу нечаканых прывітанняў: «і язык у яе, у стогадовай ведзьмы, не забаліць вымавіць гэтыя словы».

«Стогадовай!..» падхапіла пажылая красуня. «Паганец! пайдзі, памыйся раней! Шыбенік нягодны! Я не бачыла тваёй маці, але ведаю, што дрэнь! і бацька дрэнь! і цётка дрэнь! Стогадовай! што ў яго малако яшчэ на губах…»

Тут воз пачаў з'язджаць з моста, і апошніх слоў ужо не-магчыма было расслухаць; але парубак не хацеў, здаецца, скончыць гэтым: не думаючы доўга, схапіў ён камяк гразі і шпурнуў услед за ёю. Удар быў трапнейшы, чым можна было меркаваць: увесь новы паркалёвы ачыпак запырсканы быў гразёю, і рогат разгульных гарэзнікаў падвоіўся з новаю сілаю. Мажная франціха ўскіпела гневам; але воз ад'ехаў у гэты час даволі далёка, і помста яе перакінулася на бязвінную падчарыцу і павольнага сажыцеля, які, прызвычаіўшыся здаўна да падобных з'яў, захоўваў упартае маўчанне і, не хвалюючыся, прымаў мяцежныя словы ўгневанай супругі. Аднак-жа, не зважаючы на гэта, няўтомны язык яе трашчаў і матляўся ў роце да таго часу, пакуль не прыехалі яны ў прыгараддзе да старога знаёмага і кума, казака Цыбулі. Сустрэча з кумамі пасля доўгай ростані выгнала на час з галавы гэтае непрыемнае здарэнне, прымусіўшы нашых падарожнікаў пагаварыць аб кірмашы і спачыць крыху пасля далёкай дарогі.

II

Вам, пэўна, здаралася чуць, як дзесьці валіцца аддалены вадаспад, калі ўстрывожанае наваколле поўна гулам, і хаос цудоўных, невыразных гукаў віхурай носіцца перад вамі. Ці не праўда, ці не тыя самыя пачуцці раптоўна абхопяць вас у віхуры сельскага кірмаша, калі ўвесь народ зрастаецца ў адно велізарнае страхапудзіла і варушыцца ўсім сваім тулавам на плошчы і па цесных вуліцах, крычыць, гагоча, грыміць? Шум, лаянка, мыканне, бэканне, роў — усё зліваецца ў адну бязладную гаману. Валы, мяхі, сена, цыганы, гаршкі, бабы, пернікі, шапкі — усё ярка, пярэста, бязладна, мітусіцца кучамі і мільгае перад вачыма. Рознагалосыя размовы топяць адна другую, і ніводнае слова не вызваліцца, не выратуецца ад гэтага патопу; ніводзін крык не вымавіцца выразна. Толькі плясканне па руках гандляроў чуецца з усіх бакоў кірмаша. Ломіцца воз; звініць жалеза; грымяць дошкі, якія скідваюць на зямлю; і замарочаная галава не дабярэ ладу, куды звярнуцца. Прыезджы мужык наш з чорнаброваю дачкою даўно ўжо штурхаўся ў народзе. Падыходзіў да аднаго воза, мацаў другі, пытаўся пра цану; а тым часам думкі яго круціліся безупынна каля дзесяці мяхоў пшаніцы і старой кабылы, прывезеных ім на продаж. Па твары яго дачкі прыкметна было, што ёй не надта прыемна церціся каля вазоў з мукою і пшаніцаю. Ёй-бы хацелася туды, дзе пад палатнянымі яткамі[9] прыгожа паразвешаны чырвоныя істужкі, завушніцы, алавяныя, мядзяныя крыжы і дукаты[10]. Але і тут, аднак-жа, яна знаходзіла сабе многа рэчаў для назірання: яе надзвычайна смяшыла, як цыган і мужык білі адзін аднаго па руках, ускрыкваючы самі ад болю; як п'яны жыд даваў бабе кісяля[11], як перакупкі[12], пасварыўшыся, перакідваліся лаянкаю і ракамі; як маскаль, пагладжваючы адною рукою сваю казліную бараду, другою… Але вось адчула яна, хтосьці тузануў яе за вышываны рукаў сарочкі. Азірнулася — і парубак у белай світцы з яркімі вачыма стаяў перад ёю. Жылкі яе здрыгануліся і сэрца закалацілася так, як яшчэ ніколі, ні пры якай радасці, ні пры якім горы: і дзіўна, і люба ёй здалося, і сама не магла ўцяміць, што рабілася з ёю.

«Не бойся, сэрцайка, не бойся!» гаварыў ён ёй напоўголаса, узяўшы яе руку: «Я нічога не скажу табе благога!»

«Можа, гэта і праўда, што ты нічога не скажаш благога», падумала сама сабе красуня: «толькі мне дзіўна… пэўна, гэта нячысцік! Сама, здаецца, ведаеш, што не варта гэтак… а сілы нестае ўзяць ад яго руку».

Мужык азірнуўся і хацеў штосьці прамовіць да дачкі, але збоку пачулася слова: пшаніца. Гэтае магічнае слова прымусіла яго ў той-жа момант далучыцца да дваіх голасна размаўляўшых негацыянтаў, і ўвагі, якая прыкавалася да іх, ужо нішто не магло адцягнуць.

III

«Дык ты думаеш, зямляк, што кепска пойдзе наша пшаніца?» гаварыў чалавек, з выгляду падобны да заезджага мешчаніна, жыхара якога-небудзь мястэчка, у саматканых, запэцканых дзёгцем і засаленых нагавіцах, другому ў сіняй, там-сям ужо залапленай світцы і з вялізным гузам на ілбе.

«Ды думаць няма чаго тут; я гатоў ускінуць на сябе пятлю і матляцца на гэтым дрэве, як каўбаса перад Калядамі на хаце, калі мы прадамо хоць адну мерку».

«Каго ты, зямляк, задурваеш? Прывозу-ж, акрамя нашага, няма зусім», запярэчыў чалавек у саматканых нагавіцах. — «Так, гаварыце сабе, што хочаце», думаў сам сабе наш знаёмы, не прапускаючы ніводнага слова з гутаркі двух негацыянтаў: «а ў мяне дзесяць мяхоў у запасе».

«Вось яно і ёсць, што калі дзе ўбілася чартоўшчына, дык чакай столькі карысці, як ад галоднага маскаля», падкрэслена прамовіў чалавек з гузам на ілбе.

«Як чартоўшчына!» падхапіў чалавек у саматканых нагавіцах.

«Ці чуў ты, што пагаварваюць у народзе?» гаварыў далей чалавек з гузам на ілбе, наводзячы на яго скосу панурлівыя свае вочы.

[1] Межавы суддзя.

[2] Род печанага хлеба. (Слоўнік Гогаля ў першых выданнях вечароў.)

[3] Страва, род кашы. (Слоўн. Гогаля.)

[4] Абознікі, якія едуць у Крым па соль і рыбу. (Слоўн. Гогаля.)

[5] Гаршчок, у якім труць мак. (Слоўн. Гогаля.)

[6] Сподняе адзенне жанчын. (Слоўн. Гогаля.)

[7] Род каптура. (Слоўн. Гогаля.)

[8] Барані мех. (Слоўн. Гогаля.)

[9] Род палаткі ці шатра. (Слоўн. Гогаля.)

[10] Род медалю, носіцца на шыі. (Слоўн. Гогаля.)

[11] «Даваць кісяля» значыць ударыць каго-небудзь ззаду ног. (Заўвага Гогаля.)

[12] Гандляркі. (Слоўн. Гогаля.)

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 39 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0