MoreKnig.org

Вечары на хутары ля Дзіканькі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гогаль Мікалай



Шрифт:

У страху і непрытомнасці прачынаўся Іван Фёдаравіч. Халодны пот ліўся з яго градам.

Як толькі ўстаў ён раніцай, адразу-ж звярнуўся да варажбітнай кнігі, у канцы якой адзін дабрадзейны гандляр кнігамі, з свае выключнай дабраты і бескарыслівасці, змясціў скарочаны растлумачальнік слоў. Але там зусім не было нічога, нават хоць крыху падобнага да такога бязладнага сну.

Тым часам у галаве цётухны выспела зусім новая задума, пра якую даведаецеся ў наступным раздзеле.

Зачараванае месца

Дальбог, ужо надакучыла расказваць! Ды што вы думаеце? Дапраўды, нудна: расказвай Дый расказвай, і адчапіцца нельга! Ну, няхай па-вашаму, я раскажу, толькі, ей-ей, апошні раз. Але-ж, вось вы казалі наконт таго, што чалавек можа саўладаць, як гавораць, з нячыстым духам. Яно вядома, гэта значыць, калі добра падумаць, бываюць на свеце розныя выпадкі… Аднак-жа не кажыце гэтага. Захоча абмарочыць д'ябальская сіла, дык абмарочыць. Дальбог, абмарочыць!.. Вось зрабіце ласку паглядзець: нас усіх у бацькі было чацвёра. Я тады быў яшчэ дурань. Усяго мне было год адзінаццаць; ды не-ж, не адзінаццаць: я помню як цяпер, калі аднойчы пабег быў я на карачках і пачаў брахаць па-сабачы, бацька закрычаў на мяне, паківаўшы галавою: «Гэй, Фама, Фама! цябе жаніць пара, а ты дурэеш, як малады канюк!» Дзед быў яшчэ тады жывы і на ногі, — няхай яму лёгка ікнецца на тым свеце, — даволі порсткі. Бывала, надумаецца… Ды што-ж гэтак расказваць? Адзін выграбае з печы цэлую гадзіну вугаль для свае люлькі, другі нечага пабег за камору. Што, сапраўды!.. Няхай-бы супраць волі, а то самі напрасіліся. Слухаць, дык слухаць! Бацька яшчэ на пачатку вясны павёз у Крым на продаж табаку. Не помню толькі, два ці тры вазы снарадзіў ён. Табака была тады ў цане. З сабою ўзяў ён трохгадовага брата, прывучаць загадзя чумакаваць. Нас засталося: дзед, маці, я, ды брат, ды яшчэ брат. Дзед засеяў баштан на самай дарозе і перайшоў жыць у курэнь; узяў і нас з сабою, ганяць вераб'ёў і сарок з баштану. Нам гэта было, нельга сказаць, каб кепска. Бывала, наясіся за дзень столькі гуркоў, дынь, рэпы, цыбулі, гароху, што ў жываце, дальбог, як быццам пеўні крычаць. Ну, яно да таго-ж і з прыбыткам. Прыезджыя таўкуцца на дарозе, кожнаму захочацца паласавацца кавуном ці дыняю. Ды з наўкольных хутароў, бывала, нанясуць на абмен курэй, яек, індычак. Жыццё было добрае. Але дзеду больш за ўсё было да спадобы тое, што чумакоў кожны дзень вазоў пяцьдзесят праедзе. Народ, ведаеце, бывалы: пойдзе расказваць — толькі вушы развешвай! А дзеду гэта ўсёроўна, што галоднаму галушкі. Іншы раз, бывала, здарыцца сустрэча з старымі знаёмымі (дзеда кожны ўжо ведаў), можаце меркаваць самі, што бывае, калі пазбіраецца старызна. Тара, тара, тады вось, ды тады вось, такое вось, ды такое вось было… Ну, і разліюцца! успамянуць, бог ведае, колішняе. Аднойчы, — ну, вось, дапраўды, як быццам цяпер здарылася, — сонца пачало ўжо садзіцца; дзед хадзіў па баштане і здымаў з кавуноў лісце, якім папрыкрываў іх удзень, каб не папякліся на сонцы. «Глядзі, Астап», кажу я брату: «вунь чумакі едуць!» «Дзе чумакі?» сказаў дзед, паклаўшы знак на вялікай дыні, каб выпадкам не з'елі хлопцы. Па дарозе, сапраўды, цягнулася вазоў шэсць. Наперадзе ішоў чумак ужо з шызымі вусамі. Не дайшоўшы крокаў, як-бы вам сказаць, на дзесяць, ён спыніўся. «Здароў, Максім! Вось прывёў бог дзе пабачыцца!»

Дзед прыжмурыў вочы: «А! здароў, здароў! адкуль бог нясе? І Балячка тут? здароў, здароў, брат! Што за д'ябал! ды тут усе: і Крутатрышчанка! і Печарыця! і Кавялёк! і Стэцько! Здарова! А, га, га, го, го!» і пайшлі цалавацца. Валоў распраглі і пусцілі пасвіцца на траву. Вазы пакінулі на дарозе; а самі селі ўсе ў кола наперадзе кураня і закурылі люлькі. Але куды ўжо тут да люлек? за размовамі, ды за раздабарамі наўрад ці і па адной прыпала. Пасля палудня пачаў дзед частаваць гасцей дынямі. Вось, кожны, узяўшы па дыні, аблупіў яе чысценька ножыкам (калачы ўжо былі цёртыя, сноўдаліся не мала, ведалі, як ядуць у свеце; бадай што і за панскі стол, хоць зараз, гатовы сесці); абчысціўшы добра, прапхнуў кожны пальцам дзірачку, выпіў з яе кісель, пачаў рэзаць па кавалачках і класці ў рот. «Што-ж вы, хлопцы», сказаў дзед: «раты свае паразяўлялі! танцуйце, сабачыя дзеці! Дзе, Астап, твая сапілка? А ну казачка! Фама, бярыся ў бакі! Ну! Вось так! Гэй, гоп!»

Я быў тады хлопец рухавы. Старасць праклятая! Цяпер не пайду ўжо так; замест усіх выкрутасаў, ногі толькі спатыкаюцца. Доўга глядзеў на нас дзед, седзячы з чумакамі. Я прыкмячаю, што ногі ў яго не пастаяць на месцы: так, як быццам іх што-небудзь тузае.

«Глядзі, Фама», сказаў Астап: «калі стары хрэн не пойдзе танцаваць». Што-ж вы думаеце? не паспеў ён сказаць — не вытрымаў старычына! захацелася, ведаеце, падхваліцца перад чумакамі. «Бач, чортавы дзеці! Хіба так танцуюць? Вось як танцуюць!» сказаў ён, падняўшыся на ногі, працягнуўшы рукі і ўдарыўшы абцасамі.

Ну, няма чаго сказаць, танцаваць дык ён танцаваў так, хоць-бы і з гетманшай. Мы адышліся ўбок, і пайшоў хрэн выкручваць нагамі на ўсім гладкім месцы, якое было каля градкі з гуркамі. Толькі што дайшоў аднак-жа да палавіны і хацеў разгуляцца і выкінуць нагамі на віхор нейкую сваю штуку, не падымаюцца ногі, дый годзе! Што за насланнё! разагнаўся зноў, дайшоў да сярэдзіны — не бярэ! што хоч рабі — не бярэ, дый не бярэ! ногі, як драўляныя, парабіліся. «Бач д'ябальскае месца! бач шайтанскае насланнё! Ублытаецца-ж Ірад, вораг роду чалавечага!» Ну, як нарабіць сораму перад чумакамі? Прыпусціўся зноў і пачаў часаць дробна, дробна, уцешна глядзець; да сярэдзіны — не! не вытанцоўваецца, дый годзе! «А, шальмоўскі шайтан! каб ты ўдавіўся гнілою дыняю! каб яшчэ маленькім здох, сабачы сын! вось на старасць нарабіў сораму якога!» і сапраўды ззаду нехта засмяяўся. Азірнуўся: ні баштану, ні чумакоў, нічога; ззаду, спераду, па баках гладкае поле. «Э!.. ссс… вось табе маеш!» Пачаў прыжмурваць вочы — месца, здаецца, не зусім незнаёмае! Збоку лес, з-за лесу тырчала нейкая жэрдка і была відна куды далёка ў небе. Што за напасць: ды гэта галубятня, што ў папа ў гародзе! з другога боку таксама штосьці шарэе; угледзеўся: гумно валаснога пісара. Вось куды зацягнула нячыстая сіла! Пакалясіўшы наўкол, узбіўся ён на сцяжынку. Месяца не было; белая пляма мільгала замест яго праз хмару. «Быць заўтра вялікаму ветру!» падумаў дзед. Зірк, у баку ад сцяжынкі на магілцы загарэлася свечка. Бач! стаў дзед і рукамі падпёрся ў бакі і глядзіць: свечка пагасла воддаль, і крыху далей загарэлася другая. «Скарб!» закрычаў дзед: «я стаўляю бог ведае што, калі не скарб!» і папляваў ужо на рукі, каб капаць, ды схамянуўся, што няма пры ім ні лапаты, ні рыдлёўкі. «Эх, шкада, ну, хто ведае? можа, варта падняць дзярніну, а ён тут і ляжыць, галубок! Няма чаго рабіць, назначыць, прынамсі, месца, каб не забыцца пасля!»

Вось перацягнуўшы заламаную, відаць, віхурай, ніштаватую галіну дрэва, наваліў ён яе на тую магілу, дзе гарэла свечка, і пайшоў па сцяжынцы. Малады дубовы лес пачаў рабіцца радзей; мільгнуў заплот. «Ну, так! ці не гаварыў я», падумаў дзед: «што гэта папова левада. Вось і заплот яго! цяпер і вярсты няма да баштана». Пазнавата, аднак-жа, прышоў ён дамоў і галушак не захацеў есці. Пабудзіўшы брата Астапа, запытаў толькі, ці даўно паехалі чумакі, і закруціўся ў кажух. І калі той пачаў быў пытацца: а куды цябе, дзед, чэрці падзелі сёння? — «Не пытайся», сказаў ён, закручваючыся яшчэ шчыльней: «не пытайся, Астап, бо пасівееш!» і захроп так, што вераб'і, якія пазалазілі былі на баштан, паўзнімаліся з перапуду на паветра. Але дзе ўжо там яму спалася? Няма чаго сказаць, хітры быў пройда, дай божа яму царства нябеснае! умеў выкруціцца заўсёды. Іншы раз такую заспявае песню, што вусны пачнеш кусаць.

Назаўтра, ледзь толькі пачало змяркацца ў полі, дзед надзеў світку, падперазаўся, узяў пад паху лапату і рыдлёўку, надзеў на галаву шапку, выпіў кухаль сіраўцу[82], уцёр губы крысом, і пайшоў проста да паповага гароду. Вось мінуў і заплот і нізенькі дубовы лес. Праміж дрэў віецца сцяжынка і выходзіць у поле. Здаецца, тая самая! Вышаў і на поле: месца кропля ў кроплю ўчарайшае: вунь і галубятня тырчыць, але гумна не відаць. «Не, гэта не тое месца. Тое, значыць, далей; трэба, відаць, павярнуць да гумна!» Павярнуў назад, пачаў ісці іншаю дарогаю — гумно відаць, а галубятні няма! Ізноў павярнуў бліжэй да галубятні — гумно схавалася. У полі, як знарок, пачаў накрапваць дожджык. Пабег ізноў да гумна — галубятня прапала; да галубятні — гумно знікла. «А каб ты, пракляты шайтан, не даждаў дзяцей сваіх бачыць!» А дождж прыпусціў, як быццам з вядра. Вось, скінуўшы новыя боты і абгарнуўшы іх хусткай, каб не пакарабаціліся ад дажджу, задаў ён такога драпака, нібыта панскі інаходзец. Улез у курэнь, прамокшы наскрозь, накрыўся кажухом і ўзяўся бурчаць нешта праз зубы і прылашчваць чорта такімі словамі, якіх мне яшчэ зроду не здаралася чуць. Прызнаюся, я-б, напэўна, пачырванеў, калі-б здарылася гэта сярод дня. Назаўтра прачнуўся, гляджу: ужо дзед ходзіць па баштане, нібыта нічога не здарылася, і прыкрывае лопухам кавуны. За абедам ізноў старычына разгаварыўся, пачаў палохаць малодшага брата, што змяняе яго на курэй замест кавуна; а, паабедаўшы, зрабіў сам з дрэва пішчык і пачаў на ім іграць; і даў, нам забаўляцца, дыню, скурчаную ў тры пагібелі, быццам змяю, якую называў ён турэцкаю. Цяпер такіх дынь мне нідзе і не траплялася бачыць. Праўда, насенне яму штосьці здалёк дасталося. Увечары, павячэраўшы ўжо, дзед пайшоў з рыдлёўкаю пракапаць новую градку для позніх гарбузоў. Пачаў праходзіць паўз тое зачарованае месца, не вытрымаў, каб не прабурчаць праз зубы: «праклятае месца!» узышоў на сярэдзіну, дзе не вытанцоўвалася пазаўчора, і ўдарыў усердзіўшыся рыдлёўкаю. Зірк, наўкол яго зноў тое самае поле: з аднаго боку тырчыць галубятня, а з другога гумно. «Ну, добра, што здагадаўся ўзяць з сабою рыдлёўку. Вунь і дарожка! вунь і магілка стаіць! вунь і галіна навалена! вунь-вунь гарыць і свечка. Як-бы толькі не памыліцца». Ціхенька пабег ён, падняўшы рыдлёўку ўгару, як быццам хацеў ёю пачаставаць япрука, які ўбіўся на баштан, і спыніўся перад магілкаю. Свечка пагасла, на магіле ляжаў камень, заросшы травою. «Гэты камень трэба падняць!» падумаў дзед, і пачаў яго абкопваць з усіх бакоў. Вялікі пракляты камень! вось, аднак-жа, упёршыся моцна нагамі ў зямлю, папхнуў ён яго з магілы! «Гу!» пайшло па даліне. «Туды табе і дарога! Цяпер ямчэй пойдзе справа». Тут дзед спыніўся, дастаў ражок, насыпаў на кулак табакі, і быў зрыхтаваўся паднесці да носа, як раптам над галавою яго «чыхі!» чхнула нешта так, што пахіснуліся дрэвы і дзеду апырскала ўвесь твар. «Адвярнуўся хоць-бы ўбок, калі хочаш чхнуць!» прамовіў дзед, праціраючы вочы. Азірнуўся, нікога няма. «Не, не любіць, відаць, чорт табакі!» гаварыў ён далей, кладучы ражок у пазуху і беручыся за рыдлёўку. «Дурань-жа ён, а такой табакі ні дзеду, ні бацьку яго не даводзілася нюхаць!» Пачаў капаць — зямля мяккая, рыдлёўка так і плыве. Вось нешта бразнула. Выкідаўшы зямлю, убачыў ён чыгун. «А, галубок! вось дзе ты!» ускрыкнуў дзед, падсоўваючы пад яго рыдлёўку. «А!.. галубок, вось дзе ты!» запішчаў птушыны нос, клюнуўшы чыгун! Адступіўся дзед і ўпусціў рыдлёўку. «А, галубок, вось дзе ты!» замэкала баранова галава з верхавіны дрэва. «А, галубок, вось дзе ты!» зароў мядзведзь, высунуўшы з-за дрэва сваё рыла. Дрыжыкі пранялі дзеда. «Ды тут страшна слова сказаць!» прабурчэў ён сам сабе. «Тут страшна слова сказаць!» піскнуў птушыны нос. «Страшна слова сказаць!» замэкала баранова галава. «Слова сказаць!» раўнуў мядзведзь. «Гм…» сказаў дзед, і сам перапалохаўся. «Гм!» прапішчаў нос. «Гм!» прамэкаў баран. «Гум!» зароў мядзведзь.

Са страхам павярнуўся ён: божа ты мой, якая ноч! ні зор, ні месяца; наўкол прорвы; пад нагамі строма без дна; над галавою звесілася гара, і вось-вось, здаецца, так і хоча абарвацца на яго! і ўяўляецца дзеду, што з-за яе міргае нейкая храпа: у! у! нос, як кавальскія мяхі; ноздры — хоць па вядру вады ўлі ў кожную! губы, дальбог, як дзве калоды! чырвоныя вочы выкаціліся наверх, і яшчэ і язык высунула і дражніць! «Чорт з табою!» сказаў дзед, кінуўшы кацёл. «На табе і клад твой! Гэткая-ж паскудная храпа!» і прыўдарыўся быў бегчы, ды агледзеўся і стаў, убачыўшы, што ўсё было паранейшаму. «Гэта толькі палохае нячыстая сіла!» Узяўся ізноў за чыгун — не, цяжкі! Што рабіць? Тут-жа не пакінуць! Вось, сабраўшы ўсе сілы, ухапіўся ён за яго рукамі: «ну, разам, разам! яшчэ, яшчэ!» і выцягнуў! «Ух! цяпер панюхаць табакі!» Дастаў ражок; перш, аднак-жа, чым насыпаць, агледзеўся добра, ці няма каго. Здаецца, што няма; але вось уяўляецца яму, што пень дрэва сапе і надзімаецца, паказваюцца вушы, наліваюцца чырвоныя вочы; ноздры раздзьмуліся, нос паморшчыўся, і вось, так і збіраецца чхнуць. «Не, не панюхаю табакі!» падумаў дзед, схаваўшы ражок: «ізноў заплюе шайтан вочы!» Схапіў хутчэй кацёл, і давай бегчы, колькі ставала духу; толькі чуе, што ззаду нешта так і хвошча дубцамі па нагах… «Ай, ай, ай!» пакрыкваў толькі дзед, прышпорыўшы на ўсю сілу. І як дабег да паповага гароду, тады толькі перавёў крыху дух.

«Куды гэта зайшоў дзед?» думалі мы, чакаючы гадзіны са тры. Ужо з хутара даўно прышла маці і прынесла гаршчок гарачых галушак. Няма, дый няма дзеда! Пачалі ізноў вячэраць самі. Пасля вячэры маці памыла гаршчок і шукала вачыма, куды-б выліць памыі, бо наўкола ўсё былі грады, як бачыць, ідзе проста да яе кухва[83]. На небе было такі цемнавата. Мусіць, хто-небудзь з хлопцаў, дурэючы, схаваўся ззаду і падпіхае яе. «Вось, дарэчы, сюды выліць памыі!» сказала і выліла гарачыя памыі.

«Ай!» закрычала басам. Зірк — дзед. Ну, хто яго ведае! Дальбог, думалі, што бочка лезе. Прызнаюся, хоць яно і грэшнавата, а, дапраўды, смешна здалося, калі сівая дзедава галава ўся была акунута ў памыі і абвешана лупінамі з кавуноў і дынь.

«Бач, чортава баба!» сказаў дзед, уціраючы галаву крысом: «як апарыла! як быццам свінню перад Калядамі! Ну, хлопцы, будзе цяпер вам на абаранкі. Будзеце, сабачыя дзеці, хадзіць у залатых жупанах! Паглядзіце адно, паглядзіце сюды, што я вам прынёс!» сказаў дзед і адчыніў чыгун. Што-ж бы вы думалі, такое там было? Ну, прынамсі, падумаўшы добра, а? золата? вось у тым-то і рэч, што не золата: смецце, друз… брыдка сказаць, што такое. Плюнуў дзед, кінуў чыгун, і рукі пасля таго памыў.

І ад таго часу закляў дзед і нас верыць чорту, хоць калі. «І не думайце!», казаў ён часта нам: «усё, што ні скажа вораг госпада Хрыста, усё зманіць, сабачы сын! У яго праўды і на капейку няма!» І, бывала, ледзь толькі пачуе стары, што ў каторым месцы неспакойна: «А ну, хлопцы, давайце хрысціць!» закрычыць да нас, «так яго! так яго! як мае быць!» і пачне класці крыжы. А тое праклятае месца, дзе не вытанцоўвалася, загарадзіў пераплотам і загадаў кідаць усё, што ні ёсць паганага, увесь бур'ян і смецце, якія выграбаў з баштана. Дык вось як марочыць нячыстая сіла чалавека! Я ведаю добра гэтую зямлю: пасля таго наймалі яе ў бацькі пад баштан суседнія казакі. Зямля слаўная! і ўраджай заўжды вырастаў на дзіва; але на зачараваным месцы ніколі не было нічога добрага. Засеюць, як належыць, а ўзыйдзе такое, што і разабраць нельга: кавун не кавун, гарбуз не гарбуз, гурок не гурок… чорт ведае, што такое!

[82] Квас.

[83] Род кадушкі, падобнай да перакінутай дагары бочкі. (Слоўн. Гогаля.)

Назад 1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
[Дом и семья / Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— А теперь ты будешь делать всё, что я хочу. И только тогда получишь зачёт, Ангел... — рычит мужчина..." — Вы что делаете?! Отдайте! Не успеваю дочитать заметку, так как только что глубоко
0
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
— Отпустите меня… — прошептала я, когда Альфа оказался так близко, что я почувствовала его дыхание на своих губах. — Нет. Я подняла голову. Его пальцы осторожно коснулись моей щеки. — Ты
0
Не смей командовать, госпожа!
Не смей командовать, госпожа!
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Фэнтези]
Мой брат всегда думал лишь о себе. Поэтому, когда он подарил мне измученного раба, я сразу поняла — это не к добру. Мне не нужны невольники! Я сама еле свожу концы с концами, пытаясь возродить
0
Взаперти с соседом
Взаперти с соседом
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
Такого праздника 8 марта у меня не было ещё никогда. Сначала моя сестра укатила к своему парню, заперев меня одну в квартире без связи. Потом я обнаружила на своём балконе соседа сверху, которого всю
0
"Зарубежный детектив 2026-40". Компиляция. Книги 1-13
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров, и вполне сможет завоевать симпатии читателей, детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Баллада о минерах
Баллада о минерах
[Советская классическая проза]
Книгу Владимира Алексеевича Монастырева (1915—1982) составили пять повестей, ярко характеризующих его жизненный путь и творчество. Герои его книг, солдаты, рабочие, спортсмены, юристы, — это люди,
0
Ветер Апокалипсиса
Ветер Апокалипсиса
[Самиздат / Боевая фантастика / Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Будни наёмника среди сталкеров в ЧЗО. Контракты. Вылазки. Артефакты. Войны группировок и бесконечное противостояние с ЗОНОЙ и всеми, кто пытается забрать что-то твоё и вальнуть тебя в процессе. Добро
0
Гастон. Возврату не подлежит
Гастон. Возврату не подлежит
[Публицистика / Современная проза / Историческая проза]
Как оставаться самим собой в чужом мире и как сохранить инакость? И нужно ли ее сохранять? Возможно, герой книги – парижанин Гастон Тивет – вечерами в своей квартирке в маленьком советском городе
0
33 несчастья для блондинки. Книга 1
33 несчастья для блондинки. Книга 1
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Капитан Лана Айсберг отбила у пиратки корабль-гарем: 33 пленных эльфа — принцы, жрецы, знаменитости. Хотела спасти — а нашла на их телах карту сокровищ исчезнувшей древней расы. Теперь за карту идёт
0
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
В город Мышкин пришла зима, а вместе с ней и множество чудес! В новый сборник вошли самые яркие и праздничные истории о приключениях Алёнки и её подруг. Юные волшебницы знакомятся с вредным кактусом,
0
Прометей № 8
Прометей № 8
[Исторические приключения / Публицистика / Документалистика / История]
В новом, восьмом выпуске историко-публицистического альманаха «Прометей» затронуты самые актуальные и спорные темы истории России и мирового левого движения. Читателям предлагается новый взгляд на
0
При чем тут хвост? Ты просто страшный
При чем тут хвост? Ты просто страшный
[Любовная фантастика]
Он — высокий, серьёзный и до неприличия воспитанный. Она — 150 см сарказма, паники и желания немедленно вернуться под одеяло. У него есть три месяца, чтобы уговорить её полететь на Аттеру. Только
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Власть двоих. Мы тебя не отпустим
Власть двоих. Мы тебя не отпустим
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Я думала, что просто спрячусь в гардеробной и пережду. Я думала, что смогу сбежать от них. От двух самых влиятельных, безжалостных и одержимых мужчин в этом городе, для которых нет слова «нет». — Ты
1
Плагиатор
Плагиатор
[Современная проза]
Тамара Крюкова — классик современной литературы для детей и подростков. В новой серии «Большие романы» писательница впервые представляет произведения, адресованные взрослой аудитории. Несмотря на
0
Звезда
Звезда
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо пришло в Иерусалим в глиняных конвертах, под печатью придворного писца из Суз. Ездра, державший связку Хранителей Ковчега, разбил конверты при свидетелях и положил девять табличек в связку как
0
Селки и колдовство
Селки и колдовство
[Любовная фантастика]
Недавно разведённая и потерявшая связь со своей магией водная ведьма Джунипер приезжает в город на семейный слёт. Однажды после вечерних посиделок она замечает на камнях у пляжа брошенную меховую
0
Наложница темного владыки
Наложница темного владыки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Наложница темного владыки автора Яны Уваровой представляет собой фэнтезийный роман с элементами эротики. Главная героиня — молодая девушка с магическим даром, который считается слабым и искажённым.
0
Вечно голодный студент 6
Вечно голодный студент 6
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Костян думал, что уже достаточно хорошо изучил этот свихнувшийся мир и его новые законы. Что научился выживать в нём, просчитывать ходы вперёд и хотя бы примерно понимать, откуда стоит ждать
2
Магия льда для мастеров
Магия льда для мастеров
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
В стране, скованной вечным льдом, законы суровы, а люди жестоки. Они медленно разрушают мир, сделав изгоями тех, кто мог бы его спасти. В том числе меня. Но они не учли одной небольшой
0
Европа. Краткая история с иллюстрациями
Европа. Краткая история с иллюстрациями
[Исторические приключения]
Возможно ли охватить всю историю Европы в 240 страницах? Возможно! – ответит вам Арсений Замостьянов. Автор умело ведет читателя сквозь века, указывая на самые важные события – от походов
0
Осколки протокола. Иллюзия контроля
Осколки протокола. Иллюзия контроля
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Я сделал то, что считалось невозможным. Вытащил из ада тех, кого уже списали в расход, и снова дал по зубам ГенТеку. Вот только вопросов меньше не стало — даже несмотря на то, что теперь есть кому на
0
Алчность
Алчность
[Современная проза / Историческая проза / Триллер]
Существует ли такая вещь, как «эликсир жизни»? Известный и очень богатый писатель Гатри Эвримен — один из героев этого увлекательного психологического романа — считает, что существует… Трое довольно
0
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
[Военная история / Военная документалистика]
Данный сборник собрал сведения о тактике действий, полученные от солдат и офицеров, воюющих в зоне СВО. Из них можно подчеркнуть представления об особенностях боевой практики в условиях текущего
0
Дама в беде, Эльф на страже
Дама в беде, Эльф на страже
[Любовная фантастика / Самиздат]
Помогла деве в беде, а та оказалась мужчиной рабом. Сходила на бал во дворец – стала политической преступницей. Теперь я дева не только в беде, но и в бегах. Вместе с рабом. На моем пути к спасению я
0