- Але чаму? – вырвалася ў дзяўчыны.
- Таму, што я нарадзіўся тут. І мама ў мяне маскавітка. Я хачу, каб пра нас ведалі праўду!
Вынтэнэ падышла да яго.
- Дзякую… Вельмі дзякую…
- Што, анадырка? Ужо не фанабэрышся…
- Прабачце, што я тады…
- Добра! Што было, тое сплыло!
- Дзякую… Праўда…
Яна пацалавала Кэленкеў ў шчаку.
***
- Rady vitać na radzimie! – сказаў памежнік. – A voś pani, bajusia, daviadziecca zatrymacca.
- Jana uciakačka, - пачала Хрысьця.
- Prašeńnie pra status palityčnaha ŭciekača razhladajecca ciaham tydnia.A da taho času treba čakać na zastavie...
Уладзь зірнуў на Вынтэнэ.
- Усё добра? – спытала яна.
- Цалкам добра…
- Heta maja žonka, - сказаў ён, зьвяртаючыся да памежніка.
- Ci jość paśviedčańnie pra šlub?
- Stračanaje na terytoryi Čukotki.
Памежнік задумаўся.
- Nu, dobra, - сказаў ён нарэшце. – Vydam joj vizu na miesiac. Tolki hladzicie, adnavicie dakumenty... Ci ažaniciesia znoŭku!
Ён усьміхнуўся і сказаў па-чукоцку:
- У Літву сардэчна запрашаем, пані Радкевіч!
Над КПП лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
Асфальтаваная дарога ішла ўдалячынь. Яна вяла ў Менск…