Валізы сабралі хвілін за пятнаццаць.
- Paśniedajem paśla, - сказаў Вінцук. – Zaraz hałoŭnaje – vybracca adsiul.
- Куды мы цяпер? – спытала Вынтэнэ.
- Сядаем мы ў гэлікоптэр, - патлумачыла Хрысьця. – едзем на аўтамабілі спачатку.
- Što budziem rabić z hetymi? – яна зірнула ў бок прыбіральні, дзе ляжалі зьвязаныя чээсбэшнікі.
- Maju ideju! -Уладзь адкрыў паўлітровую пляшку. Вынтэнэ пазнала той пах.
- Harełka?
- Менавіта яна. Пачастунак зараз ім падрыхтуем. Як шаўковыя будуць.
***
Яны выйшлі з машыны. Перад імі быў аэрадром. Халупка, іржавы ангар, а далей – гэлікоптары.
Перад імі стаў чалавек. Вынтэнэ пазнала Кэленкеў.
- Далёка вы сабраліся? – сказаў ён.
- Экспедыцыя неабходная тэрмінова… - пачаў Уладзь.
- Экспедыцыя ў Літву?
- Не, не, Цьвярскі раён…
- Пасьля нападу на супрацоўнікаў ЧСБ? – Кэленкеў усьміхнуўся. – Ды не глядзі на мяне так. Я, брат, у курсе вашых прыгодаў. Уладзь напружыў цягліцы.
- А ты, я бачу, біцца сабраўся? – Кэленкеў дастаў пісталет. – Дурное! Усё роўна нічога не атрымаецца.
- Вы таксама з ЧСБ? – спытала Вынтэнэ.
- Не, я з Адміністрацыі. У гэтым уся розьніца…
- Чаго вам трэба? – спытаў Уладзь.
- Вось вы, як думаеце? Калі чалавек угнаў гэлікоптэр ды пераляцеў са скрадзеным за мяжу, дык як гэта называецца?
Літвіны маўчалі.
- Крымінальнае злачынства, - адказаў за іх Кэленкеў. – Чукотка мае права патрабаваць вашай выдачы. А асабліва – вось яе. - Ён паказаў на Вынтэнэ. - Таму не не рабіце глупстваў і падпішыце дакумент. - Ён працягнуў аркушык паперы.
- Што гэта ёсьць такое?
- Дамова пра арэнду гэлікоптэра. Дата – пазаўчорашняя, аформім задняю датаю. А гэта – ключы ад 8-й машыны. Вось яна, каля ангара…
Уцекачы не давалі веры сваім вушам.
- Вы ня ўгоншчыкі, а арандатары, - патлумачыў Кэленкеў. – Дарэчы, платы з вас ня возмуць. Бо маеце гуманітарную місію. Гэта ж як рэкляма нашай Акрузе.
- Чаму дапамагаеце Вы нам? – спытаў Вінцук.
Кэленкеў обвел іх поглядам.
- Праз рэпартаж, - сказаў ён, ківаючы на Вынтэнэ. – Я хачу, каб яго надрукавалі.