- Думаю – гэта не, - сказаў літвін. – Калі чукчы не захапілі іх у XVII стагоддзі, таксама зрабіліся б цывілізаванымі яны. Традыцыі забыліся б такім жа чынам. Не сьвяткавалі б ужо Красную Горку.
- Значыцца мы іх уратавалі?
- Ведаю не, можна ці сказаць так. Што лепш – лапці ці туфлі? Студня, ці душ гарачы? “Ізба”, ці яранга на сто паверхаў? Ніхто ведае не.
***
- Ну, вось і ўсё, - сказала Вынтэнэ.
- Што “ўсё” ёсьць? – спытаў Уладзь.
Ён выцягнуўся на канапе. Вынтэнэ сядзела за сталом, каля кампутара.
- Усё, дапісала рэпартаж! Хочаш пачытаць?
- І так я ведаю ўжо, што там, - адгукнуўся літвін. – Мы гаварылі столькі пра гэта.
- Можа адрэдагуеш?
- Я? Сьмяешся ці ты? Чукоцкая ў мяне ня добрая.
- Ужо значна лепей, чым раней!
- Дзіва што. Практыкі багата ёсьць. - Ён прачнуўся канчаткова. - Ты заўжды працуеш у голай?
- Толькі ў тваёй прысутнасьці!
Вынтэнэ ўсьміхнулася. Насамрэч ёй было лянота апранацца ранкам.
- Дзіўна, я цябе зусім не саромеюся, - сказала яна.
- Я цябе таксама.
- Але ж ты мужчына. Мужчынам прасьцей.
- У чым – ня бачу зусім. - Уладзь перавярнуўся на сьпіну. - Ідзі да мяне, паклікаў ён.
- Зараз… Толькі адпраўлю матэрыял у Анадыр…
***
- Тры дні хапіла табе для рэпартажу? Віншаваньні прымай, сяброўка! - Хрысьца пацалавала Вынтэнэ ў вусны. Пацалунак атрымаўся доўгім.
- Vinšuju! – сказаў Вінцук.
- Што? – не зразумела Вынтэнэ.
- “Vinšuju!” – значыць “Віншую!” на мове літвінаў, - пераклаў Уладзь.
- Ja-jašče-nie-razmaŭlać-na-lićvinskaj-movie.
- Małajčynka, - сказала Хрысьця. – U ciabie vielmi dobraje vymaŭleńnie. Зразумела ты, што я прамовіла?
- Трошкі… Але я вучуся!
- Прыемна гэта вельмі ёсьць, - пахваліў Вінцук.
- Дзякую…