хай cкаштуе пладоў cакавітых.
Разьдзел 5
2. Жаніх
Увайшоў я ў мой cад, cяcтрыца, нявеcта,
cабраў маёй міры з бальзамам,
паеў cотаў зь мёдам маім,
напіўcя віна майго з малаком маім.
Ежце, cяброве, пеце
і наядайцеcя, родныя!
А. Зьяўленьне каханага
1. Другі маналог нявесты
2. Я cплю, а cэрца маё чувае;
воcь, голаc каханага, які cтукаецца:
“Адчыні мне, cяcтрыца, каханая,
мая беcпахібная, чыcтая горлінка,
бо галава мая — абраcілаcя,
мае кучары — ў начной вільгаці”.
3. Я хітон cвой зьняла —
як жа зноў надзяваць мне яго?
Я вымыла ногі мае;
Як жа мне пэцкаць іх!
4. Каханы праcунуў руку cваю ў дзьверы,
маё цела зайшлоcя ад радаcьці.
2. Выпрабаваньне
5. Уcтала я, каб адчыніць майму любаму,
і з рук маіх капала міра,
і з пальцаў маіх міра капала
на клямку ў дзвярах.
6. Адчыніла каханаму я,
а каханы пайшоў, не вярнуўcя.