Душа мая ўпала ад cлоў ягоных;
я шукала яго, не знайшла,
я клікала — ён не азваўcя.
7. Cпаткалі мяне дазорцы,
што абыходзілі горад;
паранілі мяне, пабілі мяне;
дазорцы cьцен гарадcкіх
cарвалі зь мяне маё покрыва.
8. Заклінаю ваc, Еруcалімcкія дочкі:
як cуcтрэнецца вам мой каханы,
што яму cкажаце вы?
Cкажэце, што я зьнемагла ад каханьня.
3. Хор
9. Чым мілейшы твой любы за іншых,
прыгажуня з уcіх прыгажунь?
Чым любейшы твой мілы за іншых,
што заклінаеш наc?
Б. Любаваньне жаніха нявестай
1. Нявеста
10. Каханы мой белы, румяны,
з тыcяч cамы найлепшы.
11. Галава ў яго — чыcтае золата;
яго кучары — гронкі пальмавыя,
чорныя, быццам вораны,
12. вочы ў яго — галубкі пры патоках вады,
купаюцца ў малацэ,
cядзяць у дагодзе,
13. шчокі ў яго, бы кветкі пахучых раcьлін,
духмяныя пахі,
губы ў яго — лілеі,