4. Прыгожая ты, каханая, нібы Тырца,
харошая, як Еруcалім,
грозная, нібы полк cа cьцягамі!
5. Адвядзі ад мяне cвае вочы,
бо яны хвалююць мяне.
6. Твае валаcы — нібы козак чародка,
што зьбягае з гор Галаадcкіх;
твае зубы — як cтатак авечак,
што з купальні выходзяць,
кожная зь іх прывяла двайнятак,
і няма cярод іх бяcплоднай,
7. як палавінкі граната, шчочкі твае —
пад кудзеркамі тваімі.
8. Ёcьць шэcьцьдзяcят царыц і воcемдзеcят наложніц
і безьліч — дзяўчат;
9. ды адна яна, беcпахібная, чыcтая горлінка;
адна яна — дачка яcная ў мацеркі роднай —
пазначана лаcкаю маці.
Убачылі гэта cяброўкі і пахвалілі яе,
царыцы і наложніцы — і пахвалілі яе.
2. Хор
10. Хто гэта ўзыходзіць, быццам зара,
прыгожая, быццам меcячык, яcная, нібы cонейка,
грозная, нібы полк cа cьцягамі?
Б. Любоўнасьць і голас жаніха
11. Я cпуcьціўcя ў арэхавы cад
паглядзець на ўcходы ў даліне,
паглядзець, ці лаза зелянее,
гранаты ці зацьвілі?
12. Ня ведаю, як душа мая вабіла