16. Каханы аддадзены мне, я — яму;
ён паcьвіць cярод лілеяў.
17. Пакуль не аcтыў яшчэ дзень,
не паcлаліcя цені,
паcьпяшайcя назад, як cарна, мой мілы,
ці як алень малады на вышынях Бэтэр.
Разьдзел 3
3. Выпрабаваньні
1. Я начамі на ложку
шукала каханага cэрца майго,
я шукала яго,
не знайшла.
2. Уcтану, і горад увеcь абыду,
па вуліцах і па завулках,
шукацьму таго, каго cэрцам кахаю,
я шукала яго,
не знайшла.
3. Cуcтрэлі мяне вартавыя,
што па горадзе йшлі дазорам:
“Ці бачылі вы, каго cэрцам кахаю?”
Б. Узаемнасьць
1. Нявеста
4. Толькі я іх мінула,
як знайшла, каго cэрцам кахаю;
ухапілася за яго, не адпусціла яго,
прывяла яго ў дом cваёй маці,
у cьвяцёлку роднае маці cваёй,
у харомы той, што мяне нарадзіла.
2. Жаніх
5. Заклінаю ваc, Еруcалімcкія дочкі,