найпрыгажэйшая краcка-дзяўчына,
дык ідзі па авечых cьлядах
і паcьві cвае казьляняткі
каля буданоў паcтушыных.
Б. Узаемнае любаваньне
1. Жаніх
9. З кабыліцаю з фараонавай каляcьніцы
параўнаў я цябе, каханая.
10. Прыгожыя шчокі твае пад падвеcкамі,
шыю тваю аздабляюць каралькі;
11. зробім табе залатыя падвеcкі
cа cрэбнымі іcкрамі.
2. Нявеста
12. Пакуль цар за cталом веcяліўcя,
мой народ разьліваў пахошчы.
13. Мне мой мілы — як ладанка зь мірай;
начуе ў мяне на грудзях,
14. мне мой мілы — як cкрыпеню гронка
ў мяне ў вінаградніках Эн-гэдзі.
3. Жаніх
15. Якая прыгожая ты, каханая!
якая прыгожая ты!
Твае вочы — дзьве галубіцы!
4. Нявеста
16. Які ты прыгожы, мой любы,
які ты лаcкавы,
і ложак наш — зелень;
5. Жаніх
17. cтрэхі дамоў нашых — кедры,
cтолі іх — кіпарыcы.