MoreKnig.org

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Лукашук Аляксандар , Навумчык Сяргей , Мацур Генадзь , Шупа Сяргей



Шрифт:

Да Праханава, Прылепіна і Лімонава, мабыць, на покліч душы далучыўся і яшчэ адзін «неопочвенник», Вадзім Левенталь. Гэта малады пісьменьнік. На ягоным рахунку літаратурная крытыка, некалькі апавяданьняў і аповесьцяў і невялікі раман «Маша Рэгіна». Я чытала, калі выйшаў, два гады таму. Запомнілася нямногае: правінцыйная дзяўчына Маша становіцца знакамітым эўрапейскім кінарэжысэрам, а шчасьця ў жыцьці ўсё няма і няма. «Маша і тры мядзьведзі» (у сэнсе — тры мужчыны) — і з усімі ўсё дрэнна. І вось тлумачыць нам, някемлівым, аўтар у калёнцы «Известий», што «чалавек, які зьбірае і расшыфроўвае інтэрвію — гэта журналіст. Пісьменьнік — ён стварае гісторыі».

Праблема ў тым, што любая з гісторыяў Сьвятланы Алексіевіч кранае і цаляе ў цябе чулым словам значна больш, чым проза Левенталя. Таму што гісторыі ён стварае прыкладна так: «... чарада не падзей нават (якія ж гэта падзеі; размазьня адна), а чыстага, дыстыляваная жаху, — менавіта яна, мяркуючы па ўсім, і падштурхне Машу да думкі пра тое, што — зноў жа: гэта не была думка, гэта было прыцягненьне зямлі для ядра, якое ляціць (прывітаньне Стопарду) зь Пізанскай вежы, пэўная зьнешняя непазьбежнасьць таго, што — ёй трэба як мага хутчэй нарадзіць дзіця». Зразумела, што дакладнасьць і выразнасьць Алексіевіч такога пісьменьніка можа ўсур’ёз спалохаць.

Гэта, і праўда, самы просты шлях — абвінаваціць аўтара, які працуе ў жанры verbatim, у тым, што ён нічога ня робіць — толькі запісвае.

Але Алексіевіч ня проста запісвае — стварае поліфанічны гул галасоў, скрупулёзна камбінуючы, будуючы кампазыцыю трагедыі. «У сапраўднай трагедыі гіне не герой — гіне хор», — пісаў Бродзкі. Гэта можна было б паставіць эпіграфам да ўсёй яе творчасьці. Усе мы ведаем, што прыгожы кадар і нават добры актор — гэта не кіно, кіно — гэта шмат і шмат у чым рэжысэрскі мантаж, а ўжо дакумэнтальнае кіно...

Памятаеце, Адорна пытаўся: «Ці магчымая паэзія пасьля Асьвенціма?». Пасьля вайны, Афгану, Чарнобылю, краху краіны, якую многія лічылі сваёй? Адамовіч, Брыль, Калесьнік, Гранін разумелі гэтую праблему. Часам прыдумляць і прыкладаць ад сябе — проста няёмка: такія ўжо гісторыі, пра якія «літаратурна» ў нашым звыклым разуменьні гэтага слова ня скажаш. Таму нон-фікшн (у прыватнасьці, verbatim — жанр Алексіевіч) становіцца ўсё больш папулярны — і ў сусьветнай літаратуры, і ў тэатры, а постсавецкая прастора па-ранейшаму «паперадзе плянэты ўсёй».

Дадам: нобэлеўскія прэміі па літаратуры ў гэтым стагодзьдзі былі прысуджаныя Тэадору Момзэну (за «Рымскую гісторыю»), Анры Бэргсону (за філязофскія кнігі), Бэртрану Расэлу (за філязофію і публіцыстыку), Уінстану Чэрчылю (за мэмуары). Наўрад ці тады хтосьці галасіў, трасучы кулакамі: «А Бібліі б вы таксама не далі Нобэля, гэта ж нон-фікшн нібы?» — пытаецца наконт гэтага расейскі пісьменьнік Ігар Сьвінарэнка. Гратэск, але праўда.

Чаму дакумэнтальны фільм можа атрымаць галоўны прыз Канскага фэстывалю, а проза, створаная на дакумэнтальнай аснове, ня можа атрымаць Нобэля? Напэўна, таму што — стоп, увага, зноў Левенталь: «Нягледзячы на тое, што фармальна Алексіевіч і беларускі журналіст (аргкамітэт назваў яе беларускай пісьменьніцай), але піша (расшыфроўвае) яна на расейскай мове, і прэмію далі «у залік» расейскамоўнай скарбонкі — цяпер справа да нас дойдзе ня хутка».

Вось яно што: праціўнікі беларускага Нобэля могуць называць у якасьці прэтэндэнтаў чые заўгодна імёны — самых годных Петрушэўскай, Бітава і Іскандэра — але ўсё роўна прымяраюць карону на сябе. У тым сэнсе, што, эх, няхутка, глядзіш, я і не дажыву да Нобэля. Можа, і не дажыве...

Дарэчы, наконт «не дадуць сваім» — гэта няпраўда, нягледзячы на расейскамоўнасьць Алексіевіч. Паміж прэміямі Пастэрнаку і Шолахаву прайшло восем гадоў, паміж прэміямі Шолахаву і Салжаніцыну — пяць. І гэта ўжо ня кажучы пра тое, што беларускі пісьменьнік — зь іншай краіны. Цікава, што б яны казалі, калі б на прэмію прэтэндавалі расейскамоўныя Марыям Петрасян (Армэнія), Алена Бачарышвілі (грузінка, якая жыве ў Канадзе) і Міхаіл Шышкін, які жыве ў Швэйцарыі? Думаю, было б менш прэтэнзіяў. Таму што яны ня «нашы», а Алексіевіч, якая пісала пра дзьве вайны, павінна быць «наша, руская, раз беларуска», ажно вось думае і піша не па-нашаму. Тое, што «рускі» і «беларускі» для сьвядомасьці абывацеля адно і тое ж — гэта чакалася. Нечакана, што сынонімамі іх лічыць частка літаратурнай эліты.

Алексіевіч — спадкаемца некалькіх школ: зусім ня толькі расейскай клясыкі, але і беларускай франтавой прозы, і заходняй экзыстэнцыяльнай літаратуры. Вось дзьве апошнія часткі сынтэзу і раздражняюць. Для пуцінскага «рускага сьвету» Беларусь па-ранейшаму частка Расеі. «Малодшы» брат — здраднік «старэйшага». А Захад — вораг апрыёры.

Адсюль прэтэнзія № 3. Русафобія

Вось што піша сустаршыня Саюзу пісьменьнікаў Расеі Ўладзімір Крупін: «Нобэлеўскую прэмію заўсёды ўручаюць у сьвятле палітычных матываў... Заслужана ўручылі Нобэля толькі Шолахаву, дый тое з-за таго, што спалохаліся савецкіх ракет на Кубе... Прэмію ўручалі Буніну за яго «Акаянныя дні», дзе ён лае Расею, Пастэрнаку ўручылі за іншадумства, а так ён слабенькі празаік і не высокага кшталту паэт». Мяркуючы па ўсім, Пастэрнака Крупін так і не знайшоў час прачытаць, але асуджае. А Буніну прэмія была ўручана з фармулёўкай «за строгае майстэрства, зь якім ён разьвівае традыцыі расейскай клясычнай прозы» і «за праўдзівы артыстычны талент, зь якім ён узнавіў у мастацкай прозе тыпова рускі характар». Сам Бунін лічыў, што яго ўзнагародзілі за «Жыцьцё Арсеньнева».

На думцы Праханава і спыняцца не варта: Праханаў, як той казаў, ён і ў Афрыцы «Господин Гексоген»: усе мы ведаем, што ён можа сказаць. Тое і кажа.

Самы адораны з «почвенников», безумоўна, — Прылепін. Летась на «Вялікай кнізе» чытачы яго пакрыўдзілі, аддаўшы перавагу Алексіевіч. Журы вырашыла ўсё правільна, па-прылепінску (а ці магло быць інакш?), «але асадачак застаўся». Вось і піша цяпер: «Акадэмікі... выбралі самы недарэчны, самы ўбогі варыянт: даць прэмію добрай журналістцы, якая больш за ўсё слаўная сваімі нават для людзей яе перакананьняў надзіва банальнымі інтэрвію з прыпевам: „Расея ўсіх забіла, забіла, забіла, заўсёды ўсіх забівала і будзе забіваць, спыніце гэтае зло, гэтыя рабы, яны ніколі не перастануць быць рабамі, там Сталін і папы, і вы ведаеце, чым усё гэта сканчаецца, і асабліва я ведаю”...»

Прылепіну, якога ўздымаюць у жывыя клясыкі, відавочна здраджвае густ (дарэчы, і без таго найбольш уразьлівая грань ягоных здольнасьцяў). Вось чытаеш гэтае «слаўная сваімі нават для людзей яе перакананьняў надзіва...» — і дзіву даесься: няўжо гэта той самы, безумоўна, таленавіты чалавек, які калісьці напісаў «Санькю» — хоць гэта, як сказала пра Алексіевіч Уліцкая, «ня мой кандыдат». «На самой справе гэтая прэмія — Расеі, — усклікае Прылепін. — Яе незалежнасьці, яе ўплыву, яе месцу ў сьвеце. Дарэчы, хочаце прагноз? У бліжэйшы год прэмію дадуць чалавеку якога-небудзь трэцяга ці пятага полу».

У асобе Прылепіна — каторы ўжо раз — паўтараецца сумная гісторыя самародка, занадта вернападданага, каб аказацца золатам. Зрэшты, галоўны рэдактар улюбёнай некалі інтэлігенцыяй «Літаратуркі» Юры Палякоў бярэ круцей: на яго думку, Алексіевіч атрымала Нобэля, таму што Расея пачала бамбіць Сырыю. І няважна, што Алексіевіч ужо колькі гадоў была ў «шорт-лістах» прэміі і што канчатковае рашэньне Нобэлеўскага камітэту прымалася на пачатку верасьня, а першае бамбаваньне адбылося 30 верасьня.

У гэтым лягеры і Касандра мужчынскага полу Халмагораў, які лічыць, што прэмія — вынік «флірту» Лукашэнкі з Захадам. Мабыць, ён мяркуе, што Сьвятлана Алексіевіч — улюбёны аўтар прэзыдэнта нашай краіны...

І тут мы плаўна пераходзім да прэтэнзіі № 4, прамоўленай зноў жа вуснамі сп. Халмагорава: «незалежныя» расейскамоўныя аўтары вельмі любяць умешвацца ў палітыку краіны і народу, ад якога яны аднезалежыліся, — піша ён. — А трэба ў Беларусі ня так ужо і шмат. Пастаянная падтрымка той часткі інтэлігенцыі, якая арыентаваная на Расею і рускі сьвет. Пасьлядоўнае падтрыманьне ідэі еднасьці рускай зямлі і рускага праваслаўя ва ўсе эпохі. Ахова памяці пра рускіх герояў, якія баранілі беларускі народ ад палянізацыі — мітрапаліта Ёсіфа (Сямашку) (ганьба, што ён дагэтуль не кананізаваны РПЦ), Міхаіла Мураўёва, якому няма ніводнага помніка, гісторыка Міхаіла Каяловіча...». Паказальны падбор імёнаў, хоць, вядома, заходнерусіст Каяловіч менш адыёзны, чым «вешальнік» Мураўёў і мітрапаліт Ёсіф, якога яшчэ Герцэн называў «у Юдзе здраднік, кат, які заслужыў эўрапейскую вядомасьць» (артыкул «Секущее православие» ў лонданскім «Колоколе»). Гэта і ёсьць тое, што трэба беларусам? А што, калі яны ня згодныя зь Ягорам Халмагоравым? Але Халмагорава не хвалюе, што думаюць беларусы. Ён ужо абвясьціў нам сваю адзіна слушную праўду, і, мабыць, палічыў бы, што «торг тут не да месца».

Словам:

Гэтыя аўтары пішуць ад імя Расеі — і настолькі ўпэўнена, што можа скласьціся ўражаньне: усе расейцы лічаць так. Няпраўда. Ня ўсе.

Вось адказ расейскага палітычнага журналіста і пісьменьніка Алега Кашына: «Чалавек зь Беларускай ССР, Алексіевіч, якая піша на расейскай мове, належыць да таго адгалінаваньня савецкай расейскамоўнай культуры, якое і ў савецкія гады, калі яго прыкрываў статус саюзнай рэспублікі, існавала аўтаномна і магло сабе дазволіць больш, чым было прынята ў Маскве, прычым (і гэта ўнікальная беларуская рыса) ніякіх абавязковых вышыванак і іншых паказных этнічных аксэсуараў на гэтую культуру накладзена не было... ня менш важна тое, што Сьвятлана Алексіевіч ня мае наогул ніякага дачыненьня да цяперашняй Расейскай Фэдэрацыі. Яна ніколі ў ёй не жыла, яна вольная ад партыйных і групавых абавязаньняў і абмежаваньняў, накладзеных рознай сілы акалічнасьцямі на ўсіх іншых гульцоў на расейскім культурным полі... З Нобэлеўскай прэміяй Алексіевіч сёньня ж зможа прэтэндаваць на лідэрства ў альтэрнатыўным рускім сьвеце — у тым, дзе слова «людзі» пішацца зь вялікай літары, дзе няма каштоўнасьці вышэйшай, чым чалавечае жыцьцё, і дзе Эўропа — не садомскі запаведнік граху, а родны дом для кожнага чалавека расейскай культуры».

Падобнай думкі прытрымліваецца і Андрэй Архангельскі, які назваў творчасьць Алексіевіч «гуманістычным сыгналам сьвету»; і Дзьмітры Быкаў, які казаў пра яе «дзіўнае ўменьне адчуваць болевы нэрв эпохі і пранікаць у самыя цёмныя зоны змаўчаньня»; і Людміла Ўліцкая, якая «рада за расейскую літаратуру і за беларускую літаратуру»; і знакаміты булгакавазнаўца Марыэта Чудакова («У сваіх кнігах яна закранае тое, над чым усе мы думаем і ніяк ні да чога ня можам прыйсьці: што ж такое адбываецца, чаму людзі, зусім абыякавыя да відавочна жудасных рэчаў, якія адбываюцца, усё ўхваляюць?»). Гэта і Барыс Мінаеў, які называе Алексіевіч «жывым клясыкам» і лічыць ганебнай рэакцыю Прылепіна з Халмогоравым і да іх падобных. Так лічыць доктар філялёгіі Гасан Гусейнаў, які адзначае ўнікальнасьць беларускай самасьвядомасьці Алексіевіч, да таго ж перададзенай на інакшай расейскай мове, чым у Расеі. У ліку тых, хто радуецца Нобэлю-2015 — і пісьменьнік Павал Басінскі, які тлумачыць недасьведчаным, што жанр verbatim даўно ўжо прызнаны сьветам, і толькі на постсавецкай прасторы пра гэта ня ў курсе (у гэтым мы, як заўсёды, «паперадзе плянэты ўсёй»). І пісьменьнік Дзяніс Драгунскі, які настойвае на тым, што «“Бесаў” Дастаеўскага, напісаных пад уражаньнем ад нячаеўскага працэсу, таксама можна назваць дакумэнтальнай прозай». «Прэміі вартая добрая проза, — заключае ён. — А проза Алексіевіч — на мой погляд, проста выдатная».

Найбліжэйшы да разуменьня прозы Алексіевіч, на мой погляд, іншы Архангельскі — Аляксандар: «Сьвет Алексіевіч часта бывае ня вельмі прыемны: ён прыглушаны, яркія фарбы ў ім немагчымыя, але і чорна-белай графікі тут таксама няма. Калі ўжо шукаць нейкае параўнаньне з мастацтвам, то яе невясёлая проза нагадвае выцьвілыя фрэскі. Гэта было. Гэта ня скончылася. Гэтага няма. І праславуты дакумэнталізм, якім яе папракаюць у Расеі, — ня проста мэтад збору матэрыялу, але і адзіна магчымы стыль для выражэньня такога жаху — які вечна згасае. Ён... набліжае да гэтага бледнага і няшчаснага жыцьця, голасам якога стала шмат гадоў таму Алексіевіч. Яна несупынна прамаўляе катастрофу, і пакуль пісьменьніца не змаўкае, катастрофа нас ня зможа паглынуць. Праўда, і скончыцца — ня зможа...»

Так што, на шчасьце, існуе і іншы рускі сьвет — той, пра які кажа сама Алексіевіч: «Я люблю добры гуманітарны рускі сьвет, перад якім схіляецца ўвесь сьвет. Перад літаратурай, балетам, музыкай, — сказала яна. — Але не люблю сьвет Берыі, Сталіна, Пуціна».

І вось гэты першы сьвет не варожы ні беларускаму сьвету, ні заходняму. Давайце спадзявацца, што прыйдзе дзень, і ў спрэчцы двух «рускіх сьветаў» пераможа менавіта гэты. Хоць бы таму, што нашмат менш крычыць і значна больш робіць.

16 лістапада 2015

Алесь Дашчынскі, Менск

14 лістапада ў Парыжы адбылася сэрыя тэрарыстычных актаў, у выніку якіх загінулі больш як 130 чалавек, сотні параненых. Адказнасьць узяла на сябе «Ісламская дзяржава». Нобэлеўскі ляўрэат Сьвятлана Алексіевіч пракамэнтавала сытуацыю вакол тэрактаў у Парыжы.

Дашчынскі: Тэракты ў Парыжы скаланулі ўвесь сьвет. Як Вы ацэньваеце гэтыя падзеі? Чаму мішэньню стала менавіта Францыя?

Алексіевіч: Я думаю, што тое, што адбылося ў Парыжы — гэта толькі пачатак. Насамрэч «Ісламская дзяржава» абвясьціла ўсім вайну. І гэта ўжо было ў Расеі. Бо катастрофа над Сынаем — гэта тэракт. Эўропа, Расея, якая таксама ўступіла ў гэтую вайну, павінна быць гатова да выкліку, які зрабіў ісламскі сьвет. Нас чакаюць новыя страты, новыя катастрофы. Гэта зусім відавочна, паколькі эўрапейская кааліцыя аб’ядналася, Расея ўступіла. А яны там ужо бездапаможныя, таму яны будуць дзейнічаць партызанскімі, тэрарыстычнымі мэтадамі. А тут мы зусім бездапаможныя перад вар’яцтвам адзіночак. Сучаснае грамадзтва ўразьлівае перад адзіночкамі. І гэта будзе ланцуг адзіночак і сьмяротнікаў. Наогул, гэта новая форма вайны. І насамрэч сутыкнуліся дзьве цывілізацыі, два сусьветы.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Дамы и господа [2008]
Дамы и господа [2008]
[Исторические любовные романы]
Начало двадцатого века. Состоятельные москвичи проводят время в праздности. Театры, рестораны, балы — вот их основные места обитания. Заданная модой круговерть порождает мучительные отношения:
0
Барышни и хулиганы [2008]
Барышни и хулиганы [2008]
[Исторические любовные романы]
Последние годы перед Первой мировой войной… Бум синематографа — юные барышни до безумия увлечены новомодными фильмами, влюблены в красавцев-актеров и мечтают о карьере королевы экрана. Но только
0
Выпьем конструктивно! Алкоголь и другие напитки с точки зрения антропологии
Выпьем конструктивно! Алкоголь и другие напитки с точки зрения антропологии
[Публицистика / Культурология / Наука и образование]
Сборник статей «Выпьем конструктивно!» под редакцией выдающегося антрополога Мэри Дуглас даже почти четыре десятилетия после его оригинальной публикации обещает российскому читателю немало открытий.
0
Трое в лодке, не считая Харона
Трое в лодке, не считая Харона
[Детективы / Триллер / Проза / Современная проза]
Кто-то назовёт Эдуарда интеллектуалом, добрым человеком и хорошим другом. Другие увидят в нём легкомысленного бездаря и выпивоху. Он идёт по жизни без цели, часто не выбирая средств. Может, бес
0
Страх. Его нам стоит бояться
Страх. Его нам стоит бояться
[Документальная литература / Публицистика / Психология / Секс и семейная психология]
В своей книге практикующий психоаналитик с тридцатилетним стажем рассуждает о природе страха и о том, почему его стоит бояться. Страх – чувство, знакомое многим. Мы стремимся его избежать, обойти,
0
Имя моё-смерть
Имя моё-смерть
[Проза / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Лавка зелий попаданки
Лавка зелий попаданки
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Вернулась к жизни в теле сироты из другого мира, получила наследство. Да вот только моя земля поражена скверной, а дом выглядит пустым и заброшенным. Но унывать не в моих привычках! Исцелю землю,
0
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
[Детская литература: прочее / Сказка / Детская проза / Детские приключения]
Зима пришла в Пёсбург, а значит, у Барбоскиных начинается время самых снежных приключений! Дружок, Гена, Роза, Лиза и Малыш знают: мороз и сугробы – совсем не повод сидеть дома. Дружок попробует
0
Моя истинная любовь
Моя истинная любовь
[Ужасы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Я врезалась в него в школьном коридоре, и мне тогда показалось, будто сама судьба на секунду запнулась, узнав нас. Он шептал клятвы, а я, верила, что вот она, любовь. Потом всё покатилось под откос:
0
Жизнь и подвиги Роланда Отважного. Французский средневековый эпос в пересказе Дмитрия Григорьева
Жизнь и подвиги Роланда Отважного. Французский средневековый эпос в пересказе Дмитрия Григорьева
[Военное дело, спецслужбы / Историческая проза / Поэзия / Исторические приключения]
Многим читателям хорошо знакомы поэтические переводы «Песни о Роланде». Однако это лишь один из ярких фрагментов обширного эпического наследия средневековой Франции – в действительности цикл сказаний
0
Русская агентурная разведка всех видов 1901–1918 годы
Русская агентурная разведка всех видов 1901–1918 годы
[Документальная литература / Военное дело, спецслужбы / История]
Во второй половине 1920-х годов перед специалистами Разведывательного управления (РУ) Штаба РККА была поставлена задача «провести обширное исследование, охватывающее деятельность агентуры всех
0
Деревенская Love Story или с кем я провела лето
Деревенская Love Story или с кем я провела лето
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Мама отправила меня в ссылку, в деревню к деду, подальше от соблазнов города. И это было ужасно, пока по соседству не появился Он! Взрослый, солидный, брутальный мужчина. Не влюбиться в такого
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
10
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
14
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
10
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Персонаж
Персонаж
[Современная проза / Триллер]
После смерти любимого человека главный герой обращается к психологу в попытке избавиться от мучительных воспоминаний и постоянных видений. Доктор советует ему начать писать, чтобы забыть о прошлом.
0
Лорд Системы 24
Лорд Системы 24
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Спарта выстояла под натиском орочьей волны. Дорожная пыль осела и война подошла к концу. Но значит ли это что можно теперь вздохнуть спокойно? Как бы не так! На западе у соседей идёт
0
Мальчик, который хохочет. Странные истории
Мальчик, который хохочет. Странные истории
[Приключения: прочее / Ужасы / Триллер]
Мальчик, живущий на заброшке и сошедший с ума, привлекает к себе внимание местных ребят, и те решают навестить мальчика, но все идет, как обычно, не по плану.
0
Броуновское движение
Броуновское движение
[Самиздат / Современная проза]
Броуновским движением заняты мои мысли-воспоминания. Заканчивая цикл "Мемуриалки", я твердо его закончил и решил, что вполне очистился. Не тут-то было. Этих воспоминаний и мыслей, веселых и не очень,
0
Живая степь
Живая степь
[Самиздат / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Кто-то хотел бы «понедельники взять и отменить», а выросшему в детдоме подкидышу Платону Громову фатально не везло по пятницам. Проблемы росли вместе со своим обладателем, и к его двадцати четырем
0
Смех в Древнем Риме. Как шутили и над чем смеялись в Вечном городе
Смех в Древнем Риме. Как шутили и над чем смеялись в Вечном городе
[Исторические приключения / Культурология]
О чем шутили древние римляне? Что вызывало у них «ироничную улыбку» или заставляло «покатываться со смеху»? Какую роль играли шутки при императорском дворе, на гладиаторских аренах и даже в суде? На
0
Хочу быть мамой, и папой тоже
Хочу быть мамой, и папой тоже
[Эротика, Секс]
Эта книга – ключ к осознанному материнству и отцовству. Она охватывает весь путь будущего родителя, от момента, когда вы впервые задали себе вопрос: «Хочу ли я детей?», до первой встречи с вашим
0
Чосон. Последняя династия Кореи
Чосон. Последняя династия Кореи
[Исторические приключения / Публицистика / Биографии и Мемуары]
Чосон – династия существовавшая более пяти столетий и представляет собой один из самых значительных и длительных периодов в истории Кореи. Основателем династии стал генерал Ли Сонге, который сверг
0
Газлайтинг – тихое насилие. Как понять, что вы в ловушке манипулятора, вырваться на свободу и построить здоровые отношения
Газлайтинг – тихое насилие. Как понять, что вы в ловушке манипулятора, вырваться на свободу и построить здоровые отношения
[Психология]
Заставить усомниться в себе, своих чувствах, воспоминаниях и действиях, подавить волю и навязать свою картину мира, лишить собственного мнения и сил, сделать человека зависимым – вот задачи
0
Мне только спросить. Как болеть и лечиться правильно
Мне только спросить. Как болеть и лечиться правильно
[Старинная литература: прочее]
Олег Абакумов — врач-терапевт, пульмонолог и победитель конкурса народного признания «Спасибо, доктор!». В книге собрано все, что необходимо знать человеку, который не хочет болеть и стремится лучше
0
Петля времени
Петля времени
[Самиздат / Попаданцы / Социальная фантастика / Приключения: прочее]
Продолжение популярного цикла «Послание из прошлого». Группа школьников во время проведения игры «Зарница» попадает из 1984 года в 1941. Враг пробивается к Москве. ЧП по исчезновению в 1984 году
0