MoreKnig.org

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Лукашук Аляксандар , Навумчык Сяргей , Мацур Генадзь , Шупа Сяргей



Шрифт:

Алексіевіч: Гэта будзе вельмі доўга цягнуцца, мне так здаецца, у той або іншай ступені. Гэта пагражае, нават калі будзе прыняты нейкі дакумэнт, партызанскай барацьбой. Я баюся, што будзе вялікая вайна. Мы жывем тут побач, і чым больш я гавару зь людзьмі, беларусамі, якія тут побач — ва ўсіх, тым больш, вайна прайшла па Беларусі, кожны чацьвёрты загінуў, Другая сусьветная вайна, і гэтая памяць яшчэ блізкая — у людзей досыць змрочныя прадчуваньні. Але мне падабаецца той розум, які праяўляюць эўрапейскія палітыкі, тая асьцярожнасьць, якую праяўляе Абама. Эўрапейскі чалавек не жадае паміраць, ён не гатовы паміраць. Гэта ў нас знаходзяцца людзі, якія гатовыя паехаць і вось так паміраць за 15 тысяч у месяц, нават не заўсёды за ідэю, а проста вось за жаданьне пабыць такім мужчынам, хоць гэта — пабыць не мужчынам, а жывёлай. Я баюся, што гэта надоўга. І на мяжы з гэтым мы жывем.

Свабода: Вы, з аднаго боку, апэлюеце да маральных каштоўнасьцяў, да маральных нейкіх якасьцяў характару Ўладзіміра Пуціна, калі падпісваеце гэты ліст, а з другога боку, усё, што Вы кажаце, сьведчыць пра пазамаральнасьць таго, што адбываецца. Як гэта спалучаецца ўнутры вашай канцэпцыі разуменьня сьвету?

Алексіевіч: Вось я ўвесь час думаю, што ў той культуры, у якой мы жывем, я спадзяюся, усё ж застаецца... Гэта патрыярхальная культура, гэта не сучасная эўрапейская культура, дзе мужчына і жанчына — партнэры, гэта мачызм такі. А з другога боку, вось жанчына як бы на другіх ролях. І таму, зыходзячы з таго, што мы маем, з нашага выхаваньня, з нашых паняцьцяў, я хачу сказаць, што сорамна ваяваць з жанчынай. Сорамна! Сорамна яе так зьневажаць перш за ўсё, сорамна яе так не шкадаваць. Сорамна быць не мужчынам! І ўжо пачынаецца гандаль Саўчанкай, яе імем, яе сымбалем. Гэта такі козыр, які досыць пошла прыхоўваюць палітыкі. Гэты гандаль — па-мойму, верх цынізму.

28 красавіка 2015

Віталь Цыганкоў, Менск

У апошнім інтэрвію «Белсату» Сьвятлана Алексіевіч па-свойму ўбачыла місію і функцыю Радыё Свабода. «Радыё Свабода абслугоўвае гета. Яно не абслугоўвае шырокую масу беларускіх людзей, яно абслугоўвае беларускамоўнае гета. І гэта злое, малаадукаванае, прымітыўнае гета... Пачытайце камэнтары да маіх выступаў, гэта менавіта злыя і прымітыўныя камэнтары», — сказала Алексіевіч.

Першае памкненьне, якое ўзьнікае пасьля такіх словаў, — гэта параіць шаноўнай Сьвятлане пачытаць камэнтары на «Нашай Ніве», Tut.by ці Онлайнэры. На Свабодзе, бадай, самая строгая сярод усіх беларускіх мэдыяў прэмадэрацыя камэнтароў. Але баюся, што гэта нічога б не зьмяніла, бо нэгатыўнае стаўленьне да «беларускамоўных» прарывалася ў Алексіевіч некалькі разоў праз усё інтэрвію — часам нават вырывалася спантанна, без адпаведнага пытаньня вядучай. Я ня буду вылучаць вэрсіі наконт таго, чым гэтая «злобная і малаадукаваная група» (паводле Алексіевіч) спрычыніла такую цяжкую псыхалягічную траўму шаноўнай пісьменьніцы. Падзялюся толькі адным сваім уражаньнем — пакуль быў жывы Васіль Быкаў, Алексіевіч так не выказвалася.

Але больш, чым пра што іншае, мне б хацелася пагаварыць пра папулярную апошнім часам мэтафару гета. Прызнаюся, пэўную няёмкасьць выклікае той факт, што «заганяе ў гета» іншых асоба, якая сама знаходзіцца ў гета — толькі ў іншым квартале. Здаецца, Сьвятлана Алексіевіч — гэта не Аляксандар Саладуха, на вуліцах да яе масава не чапляюцца з просьбамі аб аўтографе, яе не публікуюць у дзяржаўных друкарнях, не пускаюць на тэлеканалы, у школы і на ўрачыстыя канцэрты. Яна вядомая даволі вузкаму колу людзей, якія чытаюць беларускую сур’ёзную літаратуру — няважна ў дадзеным выпадку, расейскамоўную ці беларускамоўную. Колькі іх? Адзін працэнт насельніцтва, палова працэнта? Колькі людзей пранікаюцца тымі экзыстэнцыйнымі праблемамі, якія ставіць у сваіх інтэрвію Алексіевіч?

Нядаўна я быў на сэмінары ў Грузіі, і тамтэйшая журналістка скардзілася на тое, як далёкія для большасьці грузінаў пытаньні гендэрнай роўнасьці, эмансыпацыі жанчын, якія цемрашальскія погляды мае пераважная большасьць грузінаў. «Мы (людзі з прагрэсіўнымі поглядамі) у гэтым пытаньні, як на востраве», — казала яна, ня ведаючы, відаць, беларускай мэтафары з «гета» — і я ня стаў падкідаць ёй гэты яркі, але недакладны, як на маю думку, вобраз.

У Чэхіі мясцовы праваабаронца скардзіўся мне, што чэхам нічога ня трэба, ім бы толькі ляжаць на канапе ды піва піць. А амэрыканскі журналіст з нашага радыё зьдзівіў мяне ў свой час развагамі пра тое, якія тупыя большасьць амэрыканцаў, наколькі яны ня здольныя ўспрымаць сур’ёзную культуру, нават проста глядзець эўрапейскія фільмы.

Прыводжу гэтыя прыклады, каб патлумачыць тую відавочную для мяне рэч, што любы «мысьлячы чалавек» у любым грамадзтве асуджаны на тую або іншую форму гетаізацыі.

Але адны спакойна гэта разумеюць і ўспрымаюць, а другія з тых або іншых прычын спалохана лямантуюць — «ды не, я нічым не адрозьніваюся ад іншых, я з большасьці».

«Мова — гэта ўсё бура ў шклянцы ПЭН-цэнтру, Саюзу пісьменьнікаў, маленькай беларускамоўнай тусоўкі. А выйдзіце на вуліцы — і пабачыце, што ў людзей іншае ў галовах», — кажа Алексіевіч. ОК, выйшаў. І што? Я і без таго ведаю, што ў людзей у галовах — напрыклад, думкі, з кім бы выпіць, падтрымка Лукашэнкі і дзеяньняў Пуціна ва Ўкраіне.

Увогуле, мяне раздражняе гэтае крывадушнае спаборніцтва палітыкаў ці інтэлектуалаў на тэму «хто лепш ведае народ». Альбо гэта наіўная вера, што разуменьне праблемаў «простых людзей» робіць цябе нейкім асабліва мудрым, набліжаным да зрэбнай праўды жыцьця.

«Я дасьледую масавага чалавека», — кажа Алексіевіч. Добрае слова, дарэчы, — «дасьледую». Бо заоляг таксама дасьледуе кузурак, але пры гэтым ён не заяўляе з надрывам, што наблізіўся да іх разуменьня і жыве іхнімі праблемамі. Прабачце, мне гэта нагадвае сюжэты пра цынічных палітыкаў, якія самі езьдзяць на «Бэнтлі», а на сустрэчы з выбарцамі прыяжджаюць на аўто сярэдняга ўзроўню, каб быць бліжэй да народу.

Па шчырасьці, любы чалавек у Беларусі, якога хвалююць ня толькі практычныя жыцьцёвыя рэчы, а такія «абстракцыі», як свабода, культура, правы — знаходзіцца ў глыбокім гета, а з-за высокага плота з калючым дротам на яго са зьдзіўленьнем пазіраюць «звычайныя грамадзяне».

Цікава, дзе ў гэтай сытуацыі знаходзіцца сам літаратар, чалавек, які працуе са словам. Калі ня ў гета, дык дзе — разам з ахоўнікамі і канваірамі? Ці з марадзёрамі, якія рабуюць і займаюць месцы, вызваленыя тымі, каго загналі ў гета? Ці проста з нэўтральнымі абывацелямі, якіх нічога не тычыцца?

Андрэй Шары, Прага

7 траўня 2015

Напярэдадні Дня перамогі беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч дала інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода.

Размова пачалася з кніжкі «У вайны не жаночае аблічча», якая выйшла ў 1985 годзе з цэнзурнымі купюрамі.

Алексіевіч: У 2002 годзе, калі ў мяне выходзіў чатырохтомнік у маскоўскім выдавецтве «Время», я напісала новую прадмову да кнігі «У вайны не жаночае аблічча» — пра тое, як шмат пры першым выданьні з кнігі было выкінута, па якіх матывах гэта выкідалі. Па меры таго, як разьвівалася перабудова, многія людзі неяк патроху «падымаліся». Тым больш мае гераіні, жанчыны ваеннага часу. Гэта былі ўжо старыя людзі, як яны сябе называлі, людзі з натуры, якая сыходзіць, але яны не хацелі сысьці, да канца ня выказаўшыся. І яны мне ўжо пасьля выхаду кнігі дасылалі матэрыялы, тэлефанавалі, зь некаторымі я зноў сустракалася. У апошніх перавыданьнях (спачатку чатырохтомнік, потым пяцітомнік) кніга «У вайны не жаночае аблічча» выйшла такая, якой яна была задуманая ў самым пачатку.

Уласныя ўнутраныя абмежаваньні, вядома, у савецкі час і ў мяне таксама былі, і я таксама не магла нейкія рэчы прыняць, паколькі цэлы пласт сусьветнай ваеннай літаратуры прайшоў міма мяне. Сутнасьць савецкага разуменьня ваеннага супрацьстаяньня была такой: «вайна — бяда», а экзыстэнцыйныя пытаньні адсутнічалі. Пра іх упершыню, і то не зусім да канца, у адкрытай манеры загаварыў Васіль Быкаў. Мы ў цэлым былі занадта прывязаныя да свайго часу, і спатрэбілася пажыць у стане хоць бы духоўнай паўсвабоды (у якой мы да гэтага часу ўсе жывем), каб нейкія рэчы я зразумела і змагла сказаць. Каб я зразумела: чалавек — і страшны, і выдатны, і незразумелы, зло — і яркае, і драпежнае, вайна — страшны, але вельмі яркі і вельмі розны сьвет, і чалавек у гэтым сьвеце таксама вельмі розны. Сёньня, гартаючы апошнія выданьні кнігі, магу сказаць: я зрабіла ўсё, што ў маіх сілах. Было б у мяне ў 1980-я гады сёньняшняе адчуваньне часу, напэўна, часткова іншым было б і разуменьне вайны. Але і трыццаць гадоў таму я зрабіла ўсё, што змагла.

Шары: Вы казалі ў адным з інтэрвію, што для вас важнай у працы над ваеннай прозай была традыцыя Алеся Адамовіча. Як вы ацэньваеце савецкую літаратуру пра вайну? Чаму не напісана вялікага расейскага раману пра вялікую вайну, як вы лічыце?

Алексіевіч: Я думаю, паўплывала абмежаваньне ідэй савецкага часу. Сталін магутным каўпаком лёг на нашу сьвядомасьць — і, як высьвятляецца, гэты каўпак да гэтага часу прыціскае і новыя пакаленьні, і валадароў, і масавую сьвядомасьць. Мы бачым, што пачынаецца новае адраджэньне Сталіна. І вядома, наша ўяўленьне аб сьвеце было моцна звужанае, сьвет дзяліўся толькі на ахвяры і катаў, а сьвет насамрэч куды больш складаны. Калі паглядзець, што дзеецца сёньня ва Ўкраіне, адкуль я нядаўна прыехала, то там палова людзей — закладнікі, якія апынуліся ў сытуацыі акупацыі. Я бачыла вочы ўцекачоў, зусім разгубленыя, сьвет для іх пахіснуўся. Цэлае пакаленьне старых савецкіх людзей ад інфарктаў і інсультаў сёньня памірае, іх сьвет абсалютна абрынуўся.

Мы былі паралізаваныя гэтай карцінай чорна-белага сьвету, нават найлепшыя, нават самыя таленавітыя людзі. Як казаў, здаецца, Усевалад Гаршын ці Леанід Андрэеў, для нас вайна — бяда, а вайна насамрэч — гэта вар’яцтва. Я ўжо адношу сябе да пакаленьня, якому ўдалося вырвацца з чорна-белага ўспрыманьня вайны. Для нас, вядома, вайна ставіць велізарную колькасьць экзыстэнцыйных пытаньняў: чалавек застаецца сам-насам з думкай аб тым, што ён можа забіць іншага чалавека. У чым справядлівасьць вайны, якая адноснасьць гэтай справядлівасьці? Адзін з маіх герояў сказаў: «Я напісаў завяшчаньне, каб, калі я памру, мае мэдалі не хавалі са мной, як гэта зрабілі з маімі аднапалчанамі, а аднесьлі іх у царкву. Бо і я забіваў». Гэта іншы, экзыстэнцыйны ўзровень разуменьня вайны.

На жаль, экзыстэнцыйная рэфлексія ў нашай культуры адсутнічае — гэта тычыцца і лягернай тэмы, і сталінскай тэмы, і вайны, асабліва партызанскай вайны, сумленная кніга пра якую яшчэ не напісана. Разумееце, вялікі раман магчымы, толькі калі ў яго аснову лягуць асабістыя, экзыстэнцыйныя пытаньні — чалавечай прыроды, узаемаадносін з космасам. Калі ставяцца пытаньні не пра тое, хто такі Сталін, а пра тое, што такое чалавек. Гэтыя пытаньні былі для нас у савецкі пэрыяд закрытымі. Вось я гляджу на сусьветную літаратуру: яны былі бліжэй да гэтых пытаньняў, яны былі болей свабоднымі. Можа быць, таму моладзь цяпер чытае Рэмарка, а не чытае Юрыя Бондарава, хоць «Гарачы сьнег» — для свайго часу вельмі таленавітая рэч. Але час цяпер вырваўся на агульны прастор, у агульнае жаданьне зразумець чалавека: навошта наогул усё гэта, хто ён, што ён? А мы зноў зачыніліся ў нейкую ракавіну, у абсалютна ўнутраную сацыяльнасьць.

Шары: Вы згадалі Юрыя Бондарава, ён бадай ці не апошні з жывых пісьменьнікаў «пакаленьня лейтэнантаў», а пасьля іх шмат і дэталёва пра вайну ўжо ніхто не пісаў. Як Вы лічыце, чаму ў апошнія дзесяцігодзьдзі ўпала цікавасьць да тэмы Другой сусьветнай вайны? Леў Талстой напісаў «Вайну і мір» праз паўстагодзьдзя пасьля заканчэньня вайны з Напалеонам. У Расеі быццам бы прыйшоў час, калі трэба ставіць тыя самыя экзыстэнцыйныя пытаньні, пра якія Вы кажаце. Чаму ніхто з Вашага пакаленьня пісьменьнікаў-мэтраў ці больш маладых літаратараў не зьвяртаецца да гэтай тэмы ўсур’ёз?

Алексіевіч: Таму што наша постсавецкая культура жыве ў закрытым стане. Мы ня выйшлі ў адкрыты сьвет, мы не ўпусьцілі ў сябе сьвет. У гэтым зачыненым стане мы ня можам набыць сувязі з новымі маладымі людзьмі, таму што гэтыя маладыя людзі належаць іншаму сьвету. А закрыты стан культуры нараджае такія самыя абсалютна закрытыя, гермэтычныя кнігі, яны не цікавыя ні зьнешняму сьвету, ні маладым чытачам. Калі маладое пакаленьне і чытае нешта, то ўспаміны Мікалая Нікуліна пра вайну — кнігу, якая недзе доўга ляжала, яе не было, і раптам яна зусім у новым вобразе прадставіла вайну. Або кніга пра вайну актора Георгія Жжонава. Гэтыя людзі ішлі ад асабістага досьведу, вайна або лягер былі іх асабістым узрушэньнем, яны не паддаліся нівэліроўцы прапаганды. І, магчыма, выратавала іх кнігі яшчэ і тое, што яны не былі прафэсійнымі літаратарамі, у іх не было навыку банальнасьці, канону.

Я, напрыклад, раней вельмі шмат чытала пра вайну (хоць ужо даўно не чытаю), але вось Нікуліна я прачытала, і гэта было для мяне адкрыцьцё, гэта было цікава. Вядома, у абставінах той гермэтычнасьці, у якую мы зноў апускаемся, чакаць нараджэньня моцных і яркіх рэчаў зусім не прыходзіцца. Затое ёсьць у нас прыдворныя пісьменьнікі, накшталт Захара Прылепіна і падобных яму, зь іх ідэямі гвалту... Мастак ня можа прымаць ідэю гвалту, сапраўдны мастак ня можа ў нашы дні быць імпэрцам, дзяржаўнікам, гэта не сумяшчаецца. І вядома, у такім коле ідэй нічога значнага ня можа нарадзіцца — тым больш калі Дума друкуе зусім сярэднявечныя ўказы: забараніць, нельга думаць... Што гэта за грамадзтва, што за культура, калі казакі з нагайкамі будуць вырашаць, які спэктакль ставіць, а які не? Ну які вялікі новы раман у гэтых умовах можа зьявіцца, як можа захавацца вялікі новы чалавек? У часы Сталіна былі Андрэй Платонаў і іншыя, але, напэўна, тады яшчэ заставалася энэргія духоўнага супраціву, а цяпер, праз сто гадоў, яна, па-мойму, канчаткова задушана.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Лавка зелий попаданки
Лавка зелий попаданки
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Вернулась к жизни в теле сироты из другого мира, получила наследство. Да вот только моя земля поражена скверной, а дом выглядит пустым и заброшенным. Но унывать не в моих привычках! Исцелю землю,
0
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
[Детская литература: прочее / Сказка / Детская проза / Детские приключения]
Зима пришла в Пёсбург, а значит, у Барбоскиных начинается время самых снежных приключений! Дружок, Гена, Роза, Лиза и Малыш знают: мороз и сугробы – совсем не повод сидеть дома. Дружок попробует
0
Моя истинная любовь
Моя истинная любовь
[Ужасы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Я врезалась в него в школьном коридоре, и мне тогда показалось, будто сама судьба на секунду запнулась, узнав нас. Он шептал клятвы, а я, верила, что вот она, любовь. Потом всё покатилось под откос:
0
Жизнь и подвиги Роланда Отважного. Французский средневековый эпос в пересказе Дмитрия Григорьева
Жизнь и подвиги Роланда Отважного. Французский средневековый эпос в пересказе Дмитрия Григорьева
[Военное дело, спецслужбы / Историческая проза / Поэзия / Исторические приключения]
Многим читателям хорошо знакомы поэтические переводы «Песни о Роланде». Однако это лишь один из ярких фрагментов обширного эпического наследия средневековой Франции – в действительности цикл сказаний
0
Русская агентурная разведка всех видов 1901–1918 годы
Русская агентурная разведка всех видов 1901–1918 годы
[Документальная литература / Военное дело, спецслужбы / История]
Во второй половине 1920-х годов перед специалистами Разведывательного управления (РУ) Штаба РККА была поставлена задача «провести обширное исследование, охватывающее деятельность агентуры всех
0
Деревенская Love Story или с кем я провела лето
Деревенская Love Story или с кем я провела лето
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Мама отправила меня в ссылку, в деревню к деду, подальше от соблазнов города. И это было ужасно, пока по соседству не появился Он! Взрослый, солидный, брутальный мужчина. Не влюбиться в такого
0
Лесок 125. Хроника окопных боев 1918
Лесок 125. Хроника окопных боев 1918
[Документальная литература / Биографии и Мемуары / Военное дело, спецслужбы / История]
Будущий немецкий писатель и энтомолог Эрнст Юнгер (1895-1998) с началом Первой мировой войны записывается в армию рядовым добровольцем, воюет на Западном фронте, получает ранения и награды. Летом
0
Сад добрых историй
Сад добрых историй
[Детская литература: прочее / Сказка / Детская проза / Приключения]
«Сад добрых историй» – это сборник уютных и мудрых сказок, которые согреют сердце и ребёнка, и взрослого. Вместе с героями – отважным Каппи, мечтательной Розой и мудрым гномом Фёдором – юные читатели
0
Душа и пепел
Душа и пепел
[Любовные романы / Фантастика / Фэнтези]
Фирин, бывшая актриса и нодтакт, должна была сгореть в театре вместе со своим прошлым. Но она выжила. Скрываясь под новой маской театральной деятельницы Торы Дейли, она готовит убийство президента,
0
Аутизм: жизнь в своем ритме. Как справляться с сенсорной перегрузкой и настроить мир под себя
Аутизм: жизнь в своем ритме. Как справляться с сенсорной перегрузкой и настроить мир под себя
[Психология / Медицина / Саморазвитие / Руководства]
«Со мной что-то не так?» Если вы хоть раз задавали себе этот вопрос, потому что устаете от шума, ненавидите лишние разговоры, срезаете бирки с одежды или чувствуете себя лишним на любом мероприятии —
0
Право на обладание
Право на обладание
[Любовные романы / Современные любовные романы / Роман]
Чтобы получить контроль над семейным фондом и спасти репутацию компании после скандала с бывшей невестой, Александру срочно нужен образ «семейного человека». Ему нужна жена. Случайная встреча в его
0
Беовульф. Англосаксонский эпос в пересказе Алексея Ахматова
Беовульф. Англосаксонский эпос в пересказе Алексея Ахматова
[Историческая проза / Приключения / Старинная литература: прочее / Другое]
«Беовульф» – это не только литературный памятник VII века, самый объёмный из дошедших до нас на древнеанглийском языке, но и воистину захватывающая история о приключениях отважного скандинавского
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
10
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
14
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
10
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Аморальные
Аморальные
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Костя, я чего это вы детей всё не заводите? Вам обоим уже по сколько лет?! Я застываю. Мать же помирала только что. Причём тут опять дети? К Эмме оборачиваюсь и вижу, что у неё аж глаза
0
Двадцать два несчастья. Том 14
Двадцать два несчастья. Том 14
[Самиздат / Попаданцы]
У Епиходова несчастий — двадцать два подряд, Но враги от этих бед в панике бежат! Фортуна! Лотерея! В жизни как в кино, Но не как в кино… Здесь все предрешено! У Таисии на шоу выдал весь
2
Торн
Торн
[Современные любовные романы]
Кленовый лист
Кленовый лист
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Максим умер в тёмном переулке и очнулся в мире культиваторов Дао Цзы, где сила решает всё. Здесь властвуют мастера, культивирующие силу энергии Янь — энергии жизни, которой подчиняется весь мир. Но в
0
Смертельный вызов
Смертельный вызов
[Медицинский триллер / Криминальный детектив]
Весна 1993 года. Молодому фельдшеру скорой помощи Ивану Тупицину не хочется уходить в армию, и его тесть — замначальника РУВД — настоятельно рекомендует зятю перейти на службу… в милицию! Иван
0
Боерожденный
Боерожденный
[Классическое фэнтези]
Бенедикт Сореллин-Ланкастер ещё не успел привыкнуть к своим новым лейтенантским нашивкам, когда его вызвали к самому Копьеарху Копья Альбион для особой (и крайне секретной) цели. Копьеарху нужно,
0
Волшаны. Гнев земли
Волшаны. Гнев земли
[Любовная фантастика / Классическое фэнтези / Героическая фантастика]
Я мечтала получить своего волшана. Мое желание исполнилось, но с тех пор так много всего изменилось! Теперь я – паршивая овца в семье. Родители готовы от меня отвернуться, если не соглашусь
1
Нефритовый пепел твоих желаний
Нефритовый пепел твоих желаний
[Любовная фантастика / Самиздат]
Она — злодейка, у которой было 48 мужей (фиктивных, но всё же). Он — её 49 супруг, воплощение тьмы и тот, кого она должна бояться больше всего. Однако феникс из древнего пророчества уже
0
Омега. Ты родишь мне сына
Омега. Ты родишь мне сына
[Любовная фантастика / Городское фэнтези]
— Я не соглашалась на это! Я не просила! — кричу. Потому что иначе задохнусь. Он стоит у двери. Просто стоит. И всё внутри меня сжимается. Словно воздух в палате больше не мой. — Меня не
0
Ты попала, детка!
Ты попала, детка!
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Вот я и вернулась домой. И, как оказалось, только лишь для того, чтобы потерять всё, что имела раньше, и то, что совершенно неожиданно обрела совсем недавно. Свою «истинную пару». Чересчур
1
Между стенами
Между стенами
[Любовная фантастика]
Не подходи слишком близко к людям. Это правило номер один. Ну, это если ты страдающий эмоциональным запором повелитель фейри. Насколько я понимаю, у вампира лучше получается держать дистанцию, но
0
Плоть и кровь Эймерика
Плоть и кровь Эймерика
[Детективная фантастика / Историческое фэнтези / Ужасы / Классическое фэнтези]
1358 год. Великий инквизитор Николас Эймерик отправляется на юг Франции, в город Кастр, где ходят слухи о странных «масках» – сектантах, которые хотят заразить всех в округе зловещей Красной смертью
1