MoreKnig.org

Талісман: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гілевіч Ніл



Шрифт:

Вядома ж, у гэтых інфармацыях гучаць і трывожна-горкія ноты са спасылкамі на нашу новую эканамічную сітуацыю — на рынак. "Ствараюцца камерцыйныя структуры, якія ажыццяўляюць стыхійнае супрацьдзеянне беларускаму Закону аб мовах. Амаль усе рэкламныя аб'явы друкуюцца імі ў беларускамоўных газетах па-руску, усе шыльды на гандлёвых кіёсках выконваюцца на рускай мове''.

Вельмі няпростым застаецца пытанне аб дзяржаўнай мове ў сродках масавай інфармацыі. Выданне масавых газет і часопісаў на беларускай мове на сённяшнім этапе дзяржаўнага станаўлення Беларусі набывае асаблівае значэнне. Але без падтрымкі з боку дзяржавы існаваць яны практычна не могуць — нават і рэкламныя публікацыі іх не ўратуюць. У 1993 годзе на фінансаванне беларускіх перыядычных выданняў Урад выдзеліў 400 млн. рублёў. У бягучым годзе гэтая падтрымка працягваецца.

На 1.IV.1994 г. у рэспубліцы зарэгістравана 659 перыядычных выданняў, з іх — толькі 147 на беларускай мове, г. зн. менш 1/4 ад усёй колькасці газет і часопісаў. Праўда, у даведцы Савета Міністраў пазначана, што 128 выданняў выпускаюцца на беларускай і рускай мовах, а 137 — на рускай і беларускай, але на паверку ўсё гэта не больш, чым хітры палітычны ход, у сапраўднасці ж — з гэтых 265 нібыта двухмоўных выданняў толькі некалькі з'яўляюцца такімі, астатнія ж — фактычна рускамоўныя, паколькі на іх старонках матэрыялы на беларускай мове памяшчаюцца рады ў гады. Найбольш яскравы прыклад — урадавая газета Рэспубліка'', якая, няйначай як на здзек, друкуе вялізнымі літарамі сваё імя па-беларуску, а далей — беларускага ні радка, ні слова.

У сярэдзіне 20-х гадоў у Беларусі выходзілі 234 газеты, з іх 194 — на беларускай, гэта — 83%, выходзіла ўсяго 30 часопісаў — але 27 з 30-і — на беларускай мове, гэта — 90%. I не было праблемы. Пісьменныя людзі, чытачы былі непараўнана менш падрыхтаваны ў беларускай мове, чым сёння, аднак жа выпісвалі беларускія газеты і часопісы, чыталі, ды яшчэ і ганарыліся гэтым.

Засмучае ўпартае нежаданне некаторых газет і часопісаў вярнуцца на мову гэтай зямлі, на мову, якая калісьці дала ім Жыццё — як, напрыклад, галоўнай вясковай газеце "Белорусская нива" (пасля вайны яна была "Сялянскай праўдай" і выходзіла па-беларуску). Яшчэ больш засмучае адкат назад ад даўно заваяванага — свайго роду здрада нацыянальным інтарэсам у нашы гістарычныя лёсавызначальныя дні, калі так патрэбна, каб як мага шырэй і галасней гучала роднае слова.

У пастанове прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 05.05.1991 г. "Аб мерах па захаванню і развіццю нацыянальнай культуры і мовы" запісана: "Рэдакцыям "Магілёўскай праўды", "Магілёўскія ведамасці", абласному радыё і тэлебачанню ў сваіх матэрыялах прапагандаваць беларускую мову..." I як жа ідзе прапаганда? У нашу Камісію прыслалі нумары "Магілёускай праўды", у якіх, апрача загалоўка, ніводнага слова па-беларуску! А гэта газета амаль 70 гадоў выходзіла на беларускай мове. Вось вам і прапаганда, вось і змаганне за ажыццяўленне Закона аб мовах, за духоўнае адраджэнне нацыі!..

Думаю, было памылкай рашэнне Вярхоўнага Савета зрабіць сваё выданне — "Народную газету" — беларуска-рускім, змешаным. Выбачайце, але газета Вярхоўнага Савета павінна паказваць прыклад павагі да дзяржаўнай мовы рэспублікі, да Закона аб мовах. Як, дарэчы, і сам Вярхоўны Савет Беларусі, і яго Прэзідыум. Як і Савет Міністраў рэспублікі і амаль усе яго аддзелы (пэўным выняткам суцяшацца пакуль не будзем).

Не задавальняе патрыётаў роднага слова беларускае тэлебачаннеі радыё — аб гэтым сведчаць іх лісты ў Вярхоўны Савет і допісы ў газетах. Прэтэнзій наконт месца беларускай мовы ў радыё- і тэлеперадачах, не кажучы аб якасці гэтай мовы, выказваецца вельмі шмат.

З увагі на асаблівае значэнне і ролю мовы ў навучанні і выхаванні дзяцей і моладзі, хацеў бы трохі спыніццана тым, як выконваецца Закон аб мовах у сістэме адукацыі.

Радуюць добрыя перамены ў адраджэнні нацыянальнай беларускай школы ўсіх ступеняў, пачынаючы з дзіцячага саду і да інстытутаў і універсітэтаў. Працэс гэты — болыл ці менш паспяхова — ідзе па ўсёй Беларусі. Сотні школ у гарадах і пасёлках пачынаюць пераводзіць працэс навучання на дзяржаўную мову — шляхам камплектавання беларускамоўных класаў з ліку вучняў-першагодкаў. Асабліва важна, што гэтым працэсам ахоплена ў вялікай меры дашкольнае выхаванне. Чым раней далучыцца дзіця да беларускай, г. зн. дзяржаўнай мовы — тым лепш для яго і для яго дзяржавы.

Што тармозіць работу па беларусізацыі школы? Недахоп настаўнікаў беларускай мовы (выкарыстоўваюцца пенсіянеры, нават студэнты). Недахоп падручнікаў і дапаможнікаў на беларускай мове. Неўкамплектаванасць школьных бібліятэк беларускімі праграмнымі, а тым больш пазапраграмнымі творамі. Агалоўнае — затоенае нежаданне многіх кіраўнікоў школ і настаўнікаў спрыяць справе нацыянальнага адраджэння Беларусі; і звычайнае неразуменне важнасці гэтай работы; і адсутнасць пачуцця прафесійнага абавязку.

На ўзроўні вышэйшай школы выкананне Закона аб мовах яшчэ менш паддаецца адназначнай ацэнцы, а праблем і пытанняў відочна больш.

У 20-я гады ў флагманах вышэйшай школы рэспублікі аду кацыя вялася на беларускай мове — і асаблівых праблем не ўзнікала. Напрыклад, у Сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках была кафедра беларускай мовы і літаратуры — і гэта не шкодзіла справе. Наадварот, з акадэміі выходзілі не толькі спецыялісты, але і інтэлігенты, якія добра валодалі літаратурнай беларускай мовай і ведалі не толькі айчынную, але і замежную літаратуру. Пасля кафедру скасавалі як нацыяналістычную, і з акадэміі вось ужо паўвека выходзяць спецыялісты, пазбаўленыя належнай гуманітарнай падрыхтоўкі. I не толькі з гэтай акадэміі. Вынікі гэтага, па-мойму, відочныя.

Сістэмы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі былі з'арыентаваны на патрэбы г.зв. усесаюзных міністэрстваў, і асабліва — наваенна-прамысловы комплекс, якому, канешне ж, была патрэбна толькі "усесаюзная" руская мова. Сёння перад намі новая, іншая рэальнасць — і яна патрабуе адпаведных адносін да сябе.

Хацеў бы прывесці некаторыя факты, якія ўсяляюць надзею, што вышэйшая школа пойдзе шляхам перабудовы, і беларуская мова зойме ў ёй належнае месца. Найболын відочныя перамены азначыліся ў Беларускім універсітэце культуры, дзе, пачынаючы з 1993/94 навучальнага года, заняткі на першых курсах поўнасцю вядуцца на дзяржаўнай мове. Несумненнае ажыўленне клопату пра ўвядзенне беларускай мовы ў навучальны працэс назіраецца ў Гродзенскім універсітэце імя Я.Купалы, у Беларускім педагагічным універсітэце, у Беларускай політэхнічнай акадэміі, у Беларускім тэхналагічным універсітэце, у Беларускім універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, у Беларускім эканамічным універсітэце, у Беларускім лінгвістычным універсітэце...

Большага зруху ў гэтым плане можна было чакаць ад Беларускага дзяржаўнага універсітэта — усё-такі флагман нашай вышэйшай школы. Вядома, і тут патроху пераадольваецца адчужанасць часткі выкладчыкаў ад беларускай мовы, заваёўваецца гэтаю мовай усё больш шырокая студэнцкая аўдыторыя. Разам з тым, як і ў многіх іншых ВНУ, кідаецца ў вочы недаравальная непаваротлівасць у ажыццяўленні важнейшай дзяржаўнай задачы. Не пераводзіцца на беларускую мову справаводства, недастаткова стымулюецца напісанне і выданне навуковых прац на беларускай мове, не патрабуецца авалоданне дзяржаўнай мовай ад тых, каму яе належыць ведаць для выканання службовых абавязкаў, і інш.

Некалькі слоў пра выкананне Закона аб мовах у дачыненні да іншых нацыянальных супольнасцей на Беларусі. Руская мова па-ранейшаму займае пануючае становішча ў нашым грамадстве — як на дзяржаўна-афіцыйным, так і на бытавым узроўні. У школах яна вывучаецца ў зусім дастатковых аб'ёмах. Цяпер, калі яна канстытуцыйна прызнана мовай міжнацыянальных зносін, тым больш упэўнена можна гаварыць, што належная будучыня ёй у нас, у Беларусі, гарантавана. Рэзка ўзрасла за апошнія 3-4 гады колькасць польскіх школ і класаў у Беларусі, перш за ўсё на Гродзеншчыне. Ва універсітэце ў Гродні адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасцях польска-беларускай і польска-рускай філалогіі, на польскай мове чытаюцца курсы і спецкурсы. Адкрываюцца на паўднёва-заходнім Палессі класы з украінскай мовай навучання. Паявіліся першыя школы на літоўскай мове. Усім школам для нацыянальных меншасцей наша дзяржава ў поўнай адпаведнасці з Законам аказвае неабходную падтрымку.

Трэба сказаць, што многія-многія грамадзяне Беларусі ўстрывожаны ходам выканання Закона аб мовах, абураны нежаданнем шматлікіх міністэрстваў, ведамстваў, устаноў пераходзіць на д зяржаўную мову... Гэтая трывога іабурэнне выказаны ў сотнях пісем і тэлеграм у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Выказваюць сваю ўстрывожанасць і масавыя грамадскія арганізацыі. У прыватнасці, у Пастанове Ш З'езда ТБМ імя Ф.Скарыны заяўлена: "ТБМ лічыць антынароднымі... дзеянні Вярхоўнага Савета, Урада і іншых органаў дзяржаўнага кіравання рэспублікі, якія... прыніжаюць ролю дзяржаўнай мовы ў грамадскім жыцці'' ТБМ "звяртаецца ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспу б лікі Белару сь з прапановай стварыць пры Прэзідыу ме Камісію па ажыццяўленню адзінай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь". Мінская гарадская Рада ТБМ заклікала Вярхоўны Савет і Урад Рэспублікі Беларусь "забяспечыць стварэнне поўнага беларускамоўнага інфармацыйнага асяроддзя ва ўсіх сферах жыцця нашага грамадства".

Падобных зваротаў і заклікаў прагучала вельмі шмат, яны працягваюць гучаць і сёня, — значыць, нічога не застаецца, як прыслухацца да іх. Усё ж такі гэта голас народа, а голас народа — голас Божы.

На заканчэнне — кароценькая інфармацыя для роздуму пра гэта ж самае: пра нашы адносіны да сваей дзяржаўнай мовы. Можа, будзе не лішне даведацца, што апошнім часам грамадскую думку Францыі моцна непакоіць праблема функцыянавання французскай мовы. Як заявіў міністр культуры Францыі п.Тубон, Францыя надае недастатковую ўвагу сваёй мове, якая пачала адступаць перад англійскай у такіх галінах, як гандаль, культура, навуковыя абмены і інш. Менавіта таму фразцузскі ўрад разглядае моўную палітыку як справу агульнанацыянальную і агульнадзяржаўную. У сувязі з гэтым, сенат Францыі прыняў Закон "У абарону французскай мовы", паводле якога прадугледжаны, я сказаў бы — вельмі строгія фінансавыя і адміністрацыйныя санкцыі ў выпадку парушэння яго патрабаванняў.

Гэта — у Францыі.

Ну, а ў нас клопаты і праблемы зусім іншыя. Будзем аднак спадзявацца, што аднойчы і наш Урад пачне разглядаць моўную палітыку як справу агульнанацыянальную і агульнадзяржаўную.

ДАЛУЧАЕМ I ДАЛУЧАЕМСЯ

Слова на адкрыцці канферэнцыі "Культура беларускага замежжа" 12 чэрвеня 1994 г.

Як, напэўна, і многія з прысутных, я перажываю зараз пачуццё радасці, але — з дамешкам горычы і шкадавання. Радасці — ад усведамлення, што ўсё ж мы адкрываем для сябе культуру беларускага замежжа, далучаем і далучаемся да яе. А горычы і засмучэння — ад непазбыўнага пытання: чаму толькі цяпер? Ад разумення: колькі за гэты ўпушчаны час намі страчана! Наколькі ўжо багацейшымі маглі б мы быць, калі б своечасова пачалі далучаць і далучацца!

Чаму мы прыступаем да гэтай справы толькі цяпер — вядома. Хіба сорак-трыццаць, а нават і пятнаццаць гадоў назад можна было ўявіць вось такі сход і такую размову? Хіба можна было разл ічваць на нейкія рэальныя практычныя крокі?

Культура беларускага замежжа існавала і развівалася ў іншых умовах, чым беларуская культура тут, так бы мовіць — у метраполіі. Не кажу, што мы тут былі ад яе зусім наглуха адрэзаны, сёе-тое да нас даходзіла, што-кольвечы мы ведалі, і аднак жа, калі па шчырасці, ведалі вел ьмі мала. А між тым — беларуская культуратам, на Захадзе, насуперак усім нягодам — цеплілася, жыла, стваралася, і была яна, вядома ж, часткай нашай усёй беларускай культуры.

Калі жыццё, ці дакладней — стварэнне культуры параўнаць з тканнем на кроснах, дзе ёсць аснова і ёсць уток г. зн. традыцыя і яе ўзбагачэнне, дык уток можа даць вельмі цікавыя і непажаданыя плёны... Якія яны, гэтыя плёны, у духоўнай творчасці замежных беларусаў, — творчасці, што працягвала пэўныя нацыянальныя традыцыі, адкрыць і пазнаць іх, безумоўна, цікава. Вывучэнне культуры беларускага замежжа, як я разумею, мае некалькі аспектаў, кожны з якіх вельмі важны.

Па-першае, навукова-тэарэтычны аспект. Даследаванне гэтай праблемы непазбежна прывядзе да цікавых і карысных назіранняў, якія маюць агульнае навукова-тэарэтычнае значэнне. На прыкладзе гэтай часткі нашай культуры, яе лёсу, асаблівасцей яе існавання можна зрабіць пэўныя высновы, якія датычаць і культуры іншых народаў, культуры агульналюдскай. Далучаючы і далучаючыся, мы адкрыем для сябе шмат такога, што дапаможа нам лепш зразумець саміх сябе, сваю духоўную існасць. Лепш убачыць, наколькі наш дух трывалы, моцны, жыццястойкі, наколькі ён здольны выжыць і не растварыцца, не сысці на ніжнюю ва ўмовах акружэння іншымі нацыянальнымі стыхіямі, наколькі ён здатны да арганічнага ўтрымання іншага, можа, нават далёкага і чужога.

Па-другое, практычна-творчы аспект. Адкрываючы для сябе культуру замежных беларусаў ва ўсёй яе разнастайнасці, ва ўсім багацці імён, асоб, почыркаў, вывучаючы і засвойваючы яе, мы значна пашыраем для сябе магчымасці творчых пошукаў, мастацкі арыентацый. Амызацікаўлены ў гэтым, мы — не дагматыкі, не правінцыялы (ва ўсякім разе не хочам імі быць). Значыць, трэба выдаваць у нас кнігі замежных беларускіх пісьменнікаў і наву коўцаў, наладжваць мастацкія выстаўкі, музычна-песенныя канцэрты і рабіць усё іншае, каб агульная палітра беларускай мастацкай культуры значна ўзбагацілася.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Близнецы для попаданки
Близнецы для попаданки
[Любовные романы / Исторические любовные романы / Историческая проза / Попаданцы]
Я думала, прошлое можно только изучать, пока сама в него не попала. 1812 год, Смоленск и наступающая армия Наполеона. И будто этого мне было мало – я еще и нашла близнецов, сбежавших из французского
0
Шрам: Обитель мертвых
Шрам: Обитель мертвых
[Детективы / Триллер / Боевик / Ужасы]
Создано с помощью нейросети. Май 2001 года, пустыня Нью-Мексико. Бывший легионер и ликвидатор двадцать восьмого отдела Пьер Дюбуа садится под чужим именем в закрытый федеральный супермакс
0
Спаситель для Целительницы
Спаситель для Целительницы
[Любовное фэнтези / Приключения / Фэнтези]
Пора признаться хотя бы себе – я не справляюсь! Племянники ведут себя отвратительно, новое начальство сочло меня не достаточно квалифицированной целительницей, из-за чего обещанного повышения мне не
0
Катков. Издатель Тургенева, Достоевского и Толстого
Катков. Издатель Тургенева, Достоевского и Толстого
[Биографии и Мемуары / Публицистика / История]
«Отцы и дети», «Война и мир», «Анна Каренина», «Преступление и наказание», «Братья Кармазовы» – все эти произведения были впервые опубликованы в журнале «Русский вестник» Михаилом Катковым, его
0
Легенды Петроградки. Истории домов, которые видели империю
Легенды Петроградки. Истории домов, которые видели империю
[Документальная литература / История / Фольклор / Другое]
Петроградская сторона – один из самых парадоксальных районов Петербурга, где буржуазный модерн соседствует с революционной памятью, а легенды легко переплетаются с исторической правдой. Эта книга
0
Реки жизни
Реки жизни
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Люси – самая желанная проститутка в городе, женщина, не знающая отказов и запретов. Но по року судьбы единственное, чего она хочет, – ей недоступно. Венансио даже не смотрит на Люси, ведь все, о чем
0
От Алисы до Хоббита
От Алисы до Хоббита
[Детская литература: прочее / Сказка / Искусство и Дизайн / Культурология]
Пятая книга для бывших пионеров и октябрят, в детстве любивших сказки. В этой книге я продолжаю рассказ про легендарных сказочных героев, созданных зарубежными авторами.
0
От Чудовища до Снежной королевы
От Чудовища до Снежной королевы
[Детская литература: прочее / Сказка / Военное дело, спецслужбы / Проза]
Четвертая книга для бывших пионеров и октябрят, в детстве любивших сказки. В этой книге я продолжаю рассказ про легендарных сказочных героев, созданных зарубежными авторами.
0
От мальчика Пети до мальчика Феди
От мальчика Пети до мальчика Феди
[Детская литература: прочее / Сказка / Детская фантастика / Биографии и Мемуары]
Несмотря на обложки, этот цикл не для детей, а для взрослых. Даже весьма взрослых. Эта книга для бывших пионеров и октябрят, в детстве любивших сказки. В ней я решил рассказать про рождение культовых
0
От осла до Золушки
От осла до Золушки
[Детская литература: прочее / Сказка / Культурология / История]
Третья книга для бывших пионеров и октябрят, в детстве любивших сказки. В этой книге я рассказываю про легендарных сказочных героев, созданных зарубежными авторами.
0
Люблю. Ненавижу (издание 2026 г, файл с оглавлением)
Люблю. Ненавижу (издание 2026 г, файл с оглавлением)
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
Романтические истории Насти Орловой такие чувственные и увлекательные, что задевают за живое, заставляя сопереживать героям и радоваться за них, как за своих давних знакомых. Пять лет назад Илья
0
Рубите темные аллеи
Рубите темные аллеи
[Драматургия / Проза / Современная проза]
Темный эрос загнан в ограниченный метраж однокомнатных панелек, в близлежащую лесополосу и пивной бар напротив. Покинув куда более поэтичные пространства, он не теряет своей силы. Напротив, подобно
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Любить меня - плохая идея
Любить меня - плохая идея
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
— Ну что, соседка, зайдёшь? Или так и будешь стоять, пускать слюни на мои татухи? — Слюни? — фыркаю. — Я просто пыталась разглядеть, не набита ли там инструкция по пользованию наушниками. Потому
0
Красота внутри
Красота внутри
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Погибла из-за досадной случайности? Не повезло. Тот, кто не сумел это предотвратить, должен исправить ошибку и предлагает еще один шанс? Стоит попробовать! После смерти Вероника очнулась в
1
Если ты позволишь
Если ты позволишь
[Эротика, Секс]
Она старше его, но ему на это абсолютно плевать. Он даже рад этому обстоятельству. Как оказалось, во многих вопросах она просто девочка по сравнению с ним. Летнее приключение, в которое они
0
Чужие дети
Чужие дети
[О любви / Современные любовные романы]
— Я хочу видеть свою дочь, Катерина, — произносит Адам с едва уловимым специфическим акцентом и открыто на меня смотрит. На безымянном пальце правой руки красуется гладкое обручальное кольцо. Не
2
Сметанка для порочных котов
Сметанка для порочных котов
[Эротика, Секс / Городское фэнтези]
обычная волчица, заведующая волчьей лабораторией. Они несносные, наглые и очень обаятельные оборотни-коты, владельцы популярного среди нелюдей ночного клуба. Одна случайная встреча и нас крепко
0
Как государство богатеет… Путеводитель по исторической социологии
Как государство богатеет… Путеводитель по исторической социологии
[Публицистика / Обществознание]
÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷÷ В этой книге Дмитрий Травин — научный руководитель Центра исследований модернизации Европейского университета в Санкт-Петербурге — рассказывает о важнейших
0
Авалон. Эра Синтеза. Книга 6
Авалон. Эра Синтеза. Книга 6
[Книги про волшебников / Попаданцы]
Когда жизненные проблемы чуть не сожрали меня, я обрел шанс все изменить. И подарили мне его, неожиданно, сказки – мифы ушедших эпох. Теперь я знаю, что мифология не такая уж фантазия. Те же
1
Развод. Цена лжи
Развод. Цена лжи
[Современные любовные романы / Самиздат]
— Неужели забыла? Ты моя жена. И я не собираюсь тебя отпускать. Такая корова нужна самому… — Закон на моей стороне. И я добьюсь справедливости! Лицо мужа вмиг сделалось каменной маской. Он
2
Кадровик 5.0
Кадровик 5.0
[Попаданцы / Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Городское фэнтези]
Я осознал себя в новом мире. Лишен семьи и титула. Подброшен сиротой в Академию магии. Воспоминания – кусочки картины, некоторых не хватает. Мои спутники – фей, магия и удача. Вместе мы нанесем
0
И тогда случится чудо. Исцеление души
И тогда случится чудо. Исцеление души
[Бизнес / Психология]
Мира Иосифовна Моисеева – человек, который помог очень многим людям. Среди них есть и известные: художник Габриэль Юон, актер Михаил Дорожкин, академик Илья Моисеев, писатель Александра Маринина,
2
Через два океана
Через два океана
[Попаданцы / Альтернативная история]
Большая война вышла за пределы Европы. Но если в прошлой истории она захватила только Дальний Восток, то на этот раз география ее стала куда шире. Вырвавшись из плена внутренних морей и объятий
2
Пари на практикантку
Пари на практикантку
[Любовная фантастика]
Меня, выпускницу Магической Академии, отправили на практику в элитное спецподразделение, в котором служат лишь представители Высших рас — драконы, оборотни, вампиры. Повезло? Вот только капитан
20