MoreKnig.org

Талісман: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гілевіч Ніл



Шрифт:

У чым жа ўсё-такі прычына нсгатыўнага стаўлення многіх дэпутатаў Вярхоўнага Савета да беларускай мовы?

Дэпутаты, якія рэзка выступаюць супраць беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і дабіваюцца дзяржаўнага двухмоўя, кіруюцца, канешне ж, палітычнымі меркаваннямі. I тут не трэба гуляць у жмуркі. Ніхто не павінен рабіць выгляд, што не разумее, у чым тут справа. Гэтыя людзі не могуць змірыцца з тым, што Беларусь стала самастойнай і незалежнай. Яны не хочуць прызнаць законнае, Богам дадзенае права нашаму народу на свой дзяржаўны суверэнітэт. Яны крычаць, што без суверэнітэту будзе лепш. Для каго лепш? Можа, для іх і будзе лепш, а ці будзе гэта лепш для беларусаў? Мы бачым, да чаго ўсе дайшло, да чаго была зведзена беларуская школа, культура, на якіх задворках апынулася наша мова. I кожны раз паўставала пытанне: ''У імя чаго гэта робіцца? Каму і навошта патрэбна, каб знікла на зямлі адна са славянскіх моў — такая распрацаваная, развітая, багатая, на якой створанавыдатная літаратура, што выйшла ў вялікі свет?'' Вось на гэта пытанне ніхто з іх і ніколі не даў адказу. Па сваёй выхаванасці і далікатнасці мы адкрыта стараліся не гаварыць, каму замінае беларуская мова, ды, відаць, прыйшла пара сказаць. Таму што заставацца далікатнымі ў той час, як бачыш, адчуваеш, што на цябе глядзяць як на дурня, — нельга.

Гэта называецца талерантнасцю беларусаў.

Ну так, мы і самі звыкліся з тым, што нас хваляць за сціпласць і талерантнасць. Выдатна! Мы сапраўды хочам быць талерантнымі, і мы не крычым на ўвесь свет аб сабе і сваіх якасцях, але мы хочам жыць, як і ўсе людзі, сваім жыццём. Таму і кажам: "Шаноўныя, паважаныя, не бярыце нас за горла, дайце нам падыхаць і пажыць так, як нам хочацца! Раз усе вы лічыце, што мы сціплыя і талерантныя, дык адкуль жа ў вас тады страх? Я ўжо тут звяртаюся да братоў нашых іншых нацыянальнасцяў: адкуль жа тады страх, калі вы ведаеце, што нішто вам у нас і ад нас не пагражае? Мы сапраўды пастараемся ўсё зрабіць так, каб усім вам на Беларусі было добра. Зразумейце толькі і вы нас".

У прынцыпе я хацеў бы, каб наша пазіцыя такой і заставалася, каб нас ведалі як культурную нацыю, як цывілізаваную нацыю, з якой усім добра жыць. Бясспрэчна, пры ўмове, што нацыянальныя меншасці будуць ведаць, дзе, сярод якога карэннага народа яны жывуць, якая наша культура і гісторыя, і што яны прымаюць усе законы нашай беларускай дзяржавы. I тады я ўпэўнены, што ўсім на нашай зямлі будзе добра — і беларусам, і небеларусам.

Ніл Сымонавіч, сённяшні дзень для Вас — зацішша перад бурай. А якую стратэгію і тактыку ў сваёй палітычнай барацьбе Вы прадбачыце на бліжэйшы час?

Рэальнасць такая: прыняты вельмі важны артыкул нашай Канстытуцыі. Аднак нельга думаць, што яго ажыццяўленне будзе простым, лёгкім і хуткім, і што ў бліжэйшыя гады мы ўжо ўбачым плады і вынікі гэтай заканадаўчай перамогі. Ажыццяўленне артыкула аб мове будзе няпростым і няскорым. Спадзявацца, што сілы, якія супраціўляліся яго паяўленню, тут жа "складуць зброю", будзе наіўнасцю. Яны з гэтым не змірацца. У той дзень, калі прымаўся ў Вярхоўным Савеце дадзены артыкул, у сакратарыят ішлі тэлеграмы, тэлефанаграмы, абразлівыя для нашай мовы і асабіста для мяне. Вядомы і факты прамога сабатажу Закона аб мовах у рэспубліцы. Вы пытаеце пра нашу стратэгію і тактыку? Стратэгія зразумелая. Нам трэба, каб беларуская мова канчаткова замацавалася ў якасці дзяржаўнай ва ўсіх сферах афіцыйнага ўжытку. Тады яна непрыкметна стане мовай і нашых сем'яў, мовай міжасабовых зносін на побытавым узроўні, гэта непазбежна. Вось наша вялікая мэта, на якую трэба пакласці ўсе сілы. А што да сродкаў і прыёмаў ажыццяўлення прынятага артыкул а, аб гэтым цяпер трэба думаць не тол ькі дэпутатам Вярхоўнага Савета, а і ўсім патрыётам роднага слова. Справа гэта будзе ісці са скрыпам і з нежаданнем многіх прыкласці да яе ну хаця б частачку душы.

А чаму?

А таму, што ўсё яшчэ жывуць ілюзіі, быццам кола гісторыі павернецца назад і мы зноў утворым штосьці накшталт СССР, або яшчэ горш — увойдзем у рускую федэрацыю на правах вобласці ці аўтаномнага краю.

Рэальная небяспека вярнуцца да ранейшых парадкаў усё ж існуе?

У тым і справа, што існуе. I тыя, што гэту небяспеку арганізоўваюць, канешне ж, не імкнуцца забяспечыць дзяржаўнае становішча беларускай мове, бо яны ж таксама не наіўныя. Яны разумеюць, што значыць дзяржаўная мова ў дзяржаве. Калі яна запануе — тады ўжо цяжка будзе павярнуць гісторыю назад. Таму што чалавек, які авалодаў роднай мовай, адчуў яе сілу і хараство, і тое, што яна яго ўласная мова, — такі чалавек робіцца нацыянальна свядомым. I гістарычна свядомым. Ад ведання сваёй мовы ён пераходзіць да ведання сваёй гісторыі, культуры, традыцыяў і звычаяў, становіцца іншым чалавекам, іншым грамадзянінам. I яго павярнуць назад будзе проста немагчыма. Ён скажа: "Дзякую за ласку, але я нарэшце пачуўся чалавекам і грамадзянінам сваёй Маці-Беларусі". А таварышы ўсё яшчэ спадзяюцца і разлічваюць на вяртанне старога. Самі сябе яны лічаць палітычнымі лідэрамі, у тым л іку і дэпутаты Вярхоўнага Савета. Не могу чы ці не жадаючы знайсці выйсце, годнае грамадзян і патрыётаў, яны запрашаюць нас то ў агульную грашова-фінансавую сістэму, то ў ваенны саюз, то ў федэрацыю, аж да агульнай дзяржаўна-палітычнай структуры з Расіяй.

I пры гэтым матляюць жупелам нацыяналізму.

Наконт гэтага самага жупела нацыяналізму. Ужо 40 гадоў як я прафесійна працую ў літаратуры, і ўсё чую ледзь не кожны дзень, як ім палохаюць у Беларусі людзей. I ўсё чакаю: ну калі вы стоміцеся, шаноўныя, калі вам, папросту кажучы, языкі забаляць? Як вам урэшце не сорамна? Няўжо ў вас няма іншых клопатаў? Дзе і ў чым вы бачыце нацыяналізм? Аднак канца гэтаму няма. Болып таго, пачасціліся апошнім часам пісьмы і тэлеграмы ў Вярхоўны Савет, з'яўляюцца публікацыі, як ні дзіўна, у афіцыйных урадавых газетах, якія "даказваюць", што ў Беларусі разрасцецца нацыяналізм, калі законныя правы набудзе беларуская мова. Канешне ж, яны не вераць у гэта самі. Дык дзе ж прычына ўсіх прычын? У чым наша бяда? У дзяржаве павінна праводзіцца нацыянальна-культурная палітыка, угрунтаваная на беларускай ідэі. Яна павінна ажыццяўляцца клопатамі дзяржавы. Дзеля гэтага ўсе дзяржаўныя мужы, кіраўнікі дзяржавы, і самыя высокія, і ўсіх іншых узроўняў і рангаў, павінны быць нацыянальна свядомымі людзьмі. Я не ўяўляю, каб у якой-небудзь еўрапейскай дзяржаве — назавіце мне любую — на чале стаял і людзі, якім бракавала б гэтага глыбокага ўсведамлення: я сын (ці дачка) сваёй зямлі, свайго народа. Я нясу адказнасць за яго будучыню, я хачу, каб мой народ жыў на гэтай зямлі вечна са сваім духоўным абліччам, жыў так, каб яго шанавалі ў свеце. Усюды дзяржаўныя мужы робяць усё дзеля таго, каб падняць аўтарытэт сваёй нацыянальнай дзяржавы. У нас жа, на вялікі жаль, дзяржаўныя мужы ў сваёй большасці гэтага як бы не разумеюць. Ім бракуе нацыянальнага пачуцця — гэта ёсць закамплексаванасць правінцыялаў, якія спадзяюцца, што дзесьці ёсць болыл мудры і багаты дзядзька, і трэба на яго ўскладаць надзеі, а самі мы ні на што не здольныя. Калі б у нас кіраўніцтва было іншае, то проста не ўзнікла б і моўнай праблемы. У іншых дзяржавах свету такіх праблем няма. Там усімі вызначаецца азбучная ісціна: ёсць дзяржава — ёсць і дзяржаўная мова. На ёй працуюць усе ўстановы, яе вывучаюць ва ўсіх школах. Гэта тое, што ад роду, ад веку натуральнае, што разумеецца само сабой і не патрабуе тлумачэнняў. У тых дзяржавах клапоцяцца пра мову ў іншым сэнсе. Клапоцяцца, напрыклад, каб родную мову не прыніжалі і не засмечвалі. Дзейнічаюць спецыяльныя законы па ахове яе чысціні і культуры. Скажам, у Францыі ёсць ажно некалькі камітэтаў і камісій дзяржаўнага характару, не лічачы грамадскіх, якія стаяць на варце французскай мовы. У цэлым свеце клопат аб мове такі ж, як аб надзённым хлебе. А ў нас усё іначай. У нас такі, здавалася б, звычайны і зразумелы клопат пра родную мову, яе становішча і правы ўспрымаецца як нейкае злачынства, як нешта незаконнае, што пагражае бяспецы нашых добрых грамадзян. Вось у чым наша бяда.

Сапраўды, манкуртызм шырока распаўсюджаны ў беларусаў. Паколькі на яго "хварэюць" вышэйшыя эшалоны ўлады, то і адносіны да мовы грэблівыя і пагардлівыя. Не магу зразумець такую анамалію душы! Чым яе растлумачыць?

Пра гэта я многа думаў. Здзіўляюся, чаму нашы кіраўнікі не могуць мабілізаваць свае ўнутраныя, душэўныя рэсурсы, свой інтэлект, каб зразумець, што яны памыляюцца. Вядома, камусьці крыўдна і клопатна, што ў паважным узросце даводзіцца вяртацца да мовы, ад якой адвык. I ўсё-такі, чаму б не прыйсці да такой высновы, што лепш позна, чым ніколі? Гэта якраз той выпадак, калі трэба сабе сказаць: ''Ну добра, мяне ўводзілі ў зман, мяне так выхавалі, але ў гэтым я не вінаваты", пасля чаго павярнуцца сэрцам да занядбанай Бацькаўшчыны і роднай культуры; да сваёй гісторыі, да тых жа песень, да народнага побыту, традыцый, звычаяў. Тады б і дайшоў да думкі, як яго абакрал і, што ўжо нават і гаварыць на мове дзядоў-прадзедаў не можа. Вядома, ёсць людзі безнадзейныя, а многім вярнуцца на ўлонне роднай мовы, па маіх назіраннях, перашкаджае звычайная душэўная лянота. У былых вучняў беларускіх школ не-не ды і прарвецца роднае слова. Здавалася б, яшчэ трошкі намаганняў, і ўсё стане на месца. Ды штосьці стрымлівае чалавека. Думаю, што гэта недахоп культуры.

Якую не набылі ў свой час у маладосці...

Гэта так. Многія лічаць, што той мінімум этыкі, якім валодаюць, і ёсць культура. I гэтага дастаткова. У іх аказаўся слабаразвітым духоўны пачатак. Ім проста гэта нецікава. Вы думаеце, што такія людзі не чытаюць толькі Гарэцкага, Быкава ці Брыля? Я думаю, што яны ўвогуле не чытаюць су р' ёзну ю мастацку ю літарату ру і на ру скай мове, а чытаюць толькі штосьці лёгкае, як адзін гумарыст сказаў: "тое, што для казытання пятак'', а не для ўзбагачэння свайго духоўнага свету. Так што гэта праблема яшчэ ўвязваецца з праблемай агульнага культурнага ўзроўню нашага грамадства і грамадзян. А гэта, у сваю чаргу, увязваецца з сістэмай нашай адукацыі, з нашай школай. Каго мы выпускаем, у прыватнасці, з вышэйшай школы? Хто сёння займае пасады на абласным узроўні і гарадскім? У міністэрствах і Саўміне? Часцей за ўсё гэта выпускнікі тэхнічных і сельскагаспадарчых інстытутаў. А мы ведаем, як там было пастаўлена да нядаўняга часу выкладанне гуманітарных дысцыплін. Усё зводзілася да так званай марксісцка-ленінскай філасофіі. Хоць філасофіяй яе цяжка назваць. Гэта ўсё-такі ідэалогія і палітыка. Увесь час траціўся на гэта, а ніводзін сур'ёзны філосаф свету не вывучаўся. Эстэтычныя тэорыі тым больш не выкладаліся. Далучэнне да літаратуры і мастацтва цалкам трымалася на самаініцыятыве. Калі ў некага жыло штосьці высокае ў душы, той чытаў, хадзіў у тэатры. Аднак у большасці выпадкаў студэнт выходзіў з ВНУ з дыпломам спецыяліста, але не культурным і высокаадукаваным інтэлігентам.

Ніл Сымонавіч, давайце яшчэ зазірнёму літаратурную шкатулку. Сёння Вашы творы, як ніколі, насычаны грамадзянскім пафасам, болем за родную Беларусь.

Калі вы перагортваеце мае паэтычныя старонкі апошняга часу, то заўважаеце, напэўна, што там большасць плошчы займае размова вершам пра тое, што мне баліць. Я, ведаеце, не належу да тых, хто лёгка развітваецца са сваім мінулым. Памяняў перакананні, як мяняюць кашулю ці пальчаткі, — і ты ўжо іншы. Для мяне гэта — боль, гэта — нават больш чым драма; гэта трагедыя для мяне. Таму: не лезце, прашу грамадзян, у маю душу. Я сам перажываю, думаю, але я сябе, сваё мінулае жыццё не закрэсліваю. Яно маё. Іншага ў мяне не было і ўжо не будзе. Таму не спяшайцеся асудзіць. Чытайце тое, чым я жыву сёння, калі ўвогуле вы хочаце і здольныя зразумець чалавека. Пастарайцеся зразумець мяне па сённяшніх маіх вершах. Там я гранічна шчыра гавару пра свае пакутныя роздумы, пра тое, што ў мяне сёння робіцца на душы і што робіцца з душою. Там усё гэта ёсць. Калі хто ўважліва чытае, ён гэта адчуе і, спадзяюся, не стане папракаць мяне, што вось ты быў гэткім, а цяпер стаў такім...

Змяніліся погляды на стан рэчаў, але ж не творчае крэда — служыць роднаму слову і яго носьбітам.

Сапраўды так. Гэта магла быць іншая падсветка, магла мець месца наіўнасць, але ніхто не папракне мяне ў тым, што, скажам, тады я не цаніў, не даражыў, больш таго — не змагаўся за роднае слова, за духоўную самабытнасць народа, яго культуру, яго гісторыю, што ў самым галоўным, чым жыву, я займаў іншую пазіцыю.

Гутарку вяла Ірына Крэнь

ПРА НАШУ ЧАЛАВЕЧУЮ I НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ГОДНАСЦЬ

Выступленне на XI з'ездзе пісьменнікаў Беларусі 27 красавіка 1994 года

Паважаныя калегі!

Мы зноў, як і мінулы раз, сабраліся ў жалобныя дні ўгодкаў чарнобыльскай трагедыі. Думаю, што гэты наш незагойны боль дадаткова абавязвае нас весці размову пра рэчы першаступеннай важнасці. Вядома, на з'ездзе пісьменнікаў трэба гаварыць пра літаратуру, пра творчыя набыткі апошняга часу, пра новыя цікавыя кнігі, новыя імёны. Гэта натуральна. Літаратура — наша жыццё, наш прафесійны клопат, наш адметны ад іншых спосаб рэалізацыі сваіх прыродных, з Божай ласкі, магчымасцей, кажучы высокім стылем — наш спосаб служэння Бацькаўшчыне. I кал і нешта характэрнае пра сённяшні дзень нашай л ітаратуры будзе з трыбуны з'езда сказана — то дай Божа! Гэта будзе вельмі добра.

Асабіста я мушу некалькі слоў сказаць пра нашу чалавечую і нацыянальную годнасць. Увогуле пра гэта мы гаворым шмат — і ў прэсе, і па радыё, і з блакітнага экрана. Вядома ж, і ў мастацкіх рэчах таксама. Але нярэдка гаворым з нейкім перакосам, змяшчаючы акцэнты з момантаў прыватных на агульнае, на ўсё супольнае мноства.

Іншы раз мы так абагульняем, як быццам нацыянальнай годнасці ў нас, беларусаў, няма наогул, у тым ліку — і ў нашым пісьменніцкім асяроддзі. Але ж гэта няпраўда! Ёсць яно ў нас, пачуццё ўласнай годнасці, ёсць — і самапрыніжэннем, ці, прабачце, самааплёуваннем займацца не трэба. Ва ўсякім разе, у народзе, у бальшыні нашых простых людзей, гэтага пачуцця дастаткова, — намнога больш, чым некаторыя думаюць.

Годнасці — і чалавечай, і нацыянальнай — бракуе не народу, а тым, хто яго ашу квае, хто яго абдзірае да апошняй ніткі, хто на яго страшным збядненні, на нястачах і паўгалодным існаванні, на знясіленні і хваробах ладзіць сабе раскошнае жыццё, будуе сабе белакаменныя палацы, скупляе дзяржаўную, г.зн., народную маёмасць.

Годнасці бракуе тым, хто, узурпіраваўшы ўладу, прыкладае сёння намаганні, каб пазбавіць наш народ права самастойна распараджацца сваім жыццём, сваім лёсам.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Осада Кастеллакса
Осада Кастеллакса
[Боевая фантастика]
Космические десантники Хаоса из Легиона Железных Воинов издавна славились как мастера осадной войны, способные обрушить на врагов сокрушительную огневую мощь и невообразимую жестокость. На планете
0
Призрак Сталинграда 7
Призрак Сталинграда 7
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Снайпер из нашего времени приходит в себя в сентябре 1942 года — в теле молодого красноармейца, которого с маршевым пополнением отправляют в Сталинград. Вокруг самое пекло войны: горящий город,
0
Танкист. 1941. Том 2
Танкист. 1941. Том 2
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
В Афгане я прикрывал пехоту бронёй, в Чечне — горел в танке. В 2022 погиб, выводя мирняк с линии фронта. И очнулся в декабре 41-го. Вокруг бой, а я в теле загадочного парнишки без звания и
0
Мера преданности
Мера преданности
[Современные любовные романы]
Двадцатилетняя Эмбер Ховард выросла в семье военного и давно усвоила жестокий урок: если на пороге появятся люди в форме, значит отец больше не вернется домой. Однако жизнь не подготовила ее к тому,
0
Капли магии 2
Капли магии 2
[Книги про волшебников / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Городское фэнтези / Самиздат]
Теперь у неё новое имя, новое тело и ни одного союзника — кроме младшего княжича Скоропадского, который отчаянно нуждается в её помощи, чтобы выжить в войне со своим братом. История о выживании,
0
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Месть лорда-палача. Том 2
Месть лорда-палача. Том 2
[Классическое фэнтези / Юмористическая фантастика]
Наконец-то Кадия очистилась от гнили. Теперь же ей и роду ничто не может помешать расцвести в прекрасный цветок! Хотел бы я так сказать, но реальность уже готовит нам свои подлянки: тайные враги
0
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Добрые люди
Добрые люди
[Книги про волшебников / Самиздат]
Наёмница. Воительница. Посланница богов? Никто точно не знает кто она и откуда пришла, но не стоит становиться у неё на пути.
0
Тень доктора Морроу
Тень доктора Морроу
[Городское фэнтези / Ужасы]
Жизнь Мэри Белл могла оборваться год назад, в канун Дня всех святых. Но девушке повезло — ее спас таинственный доктор Морроу. Пройдет ровно год, и Мэри вновь придется столкнуться с Тенью из прошлого.
1
Палехские шкатулки
Палехские шкатулки
[Современная проза]
В рассказе проступает второе измерение мира вещей советской повседневности. Их бытие вторгается в жизнь человека, надломленного несбывшимися ожиданиями и пытающегося примириться с собственной
0
Коран. Богословский перевод. Том 3
Коран. Богословский перевод. Том 3
[Религиозная литература: прочее]
Переведен весь Коран, данная книга — третий из четырех томов. В томе 3 содержится перевод с 18-й по 35-ю суры. Почему перевод смыслов Корана, выполненный автором, считается первым богословским? Дело
0
Из пустого в порожнее
Из пустого в порожнее
[Любовная фантастика]
Ксюша Окунёва — глупенькая, но миленькая, а ещё по уши влюблённая в Стаса Бережного. Вот что знают о ней окружающие. Ну, те, которые живут в нашем мире. В родном мире Ксюши знают, что она
0
Попытка восхождения
Попытка восхождения
[Рассказ]
Рассказ о том, как недавний житель Восточной Европы поднимается на Мецаду, рассматривает окрестности Мертвого моря и осажденные здесь в 73-м году евреи, убившие себя, беспокоят его пытливость.
0