MoreKnig.org

Талісман: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гілевіч Ніл



Шрифт:

Калі ідэю славянскага адзінства разглядаць у кантэксце Другой сусветнай вайны — дык трэба гаварыць не толькі пра рускіх і ўкраінцаў, але і пра палякаў, сербаў, славенцаў, балгараў, чэхаў і іншых. У кожнага з гэтых народаў свой ваенны лёс... У беларусаў — таксама, хоць ёсць і шмат агульнага з іншымі. Пра яго адметнасць я ўжо па сутнасці сказаў. Дадам толькі вось што. Беларусь была так пакрыўджана — як народ, як нацыя, што, здавалася б, менавіта яна найбольш павінна была паставіць Гітлеру служак, даць калабарантаў... А дала — найменш. Гэта — да пытання, ці ёсць нам чым ганарыцца перад людзьмі і народамі.

Вялікай Айчынная вайна абярнулася для нас, для нашага лёсу нечуванай трагедыяй. Яна застанецца самай трагічнай старонкай у гісторыі Беларусі. Колькі загінула ў ёй нашага народу! I вядома ж — лепшага. Як аслабеў і збяднеў у выніку наш нацыянальны генафонд! А якія панеслі страты ў тэрыторыях! Колькі этнічна беларускіх земляў адабраў у нас і аддаў суседзям крывавы крэмлёўскі тыран! А колькі беларусаў пасля вайны выехала з Беларусі — у Калінінградскую вобласць, у Карэлію, у Данбас, у Казахстан, у Полынчу! Мільён? Ці нават з гакам? А яшчэ колькі іх вывезлі гвалтам — у Сібір і на Калыму!.. Затое — колькі панаехал а за той жа час рознага народу да нас, каб пазаймаць тут пасады і папераводзіць усе ўстановы і школы з беларускай мовы на рускую!.. О, Божа прасветлы! Ці бачыў ён усё гэта?!.. I аднак жа мы ацалелі. I дажылі да незалежнасці. А таму і ўрок з усяго гэтага можа быць толькі адзін: значыць, сілы не пакінулі нас, воля і дух не зломленыя, і мы, у клопатах пра нашу незалежную Бацькаўшчыну, абавязаны апраўдаць усе пакладзеныя на яе алтар ахвяры і страты.

Размову вяла Г. Уліцёнак

КЛОПАТ НАДЗВЫЧАЙНАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ ВАЖНАСЦІ

Слова на адкрыцці першай нацыянальнай канферэнцыі "Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі" 4 траўня 1994 г.

Паважаныя калегі, паплечнікі, сябры! Мы задумалі і арганізавалі гэту канферэнцыю ў такі незвычайны, можна сказаць, лёсавызначальны для нашай краіны час, калі разгляд праблем беларускай тэрміналогіі не можа ўспрымацца толькі як праца навуковая, мовазнаўчая, мы выдатна разумеем, што сёння яна мае і вельмі актуальнае палітычнае значэнне. Станаўленне суверэннай беларускай дзяржавы абавязкова вымагае клопату грамадскасці пра стан сваёй дзяржаўнай мовы, пра яе пашырэнне і замацаванне ў ва ўсіх без вынятку сферах грамадскага жыцця — калі мы хочам, каб наша грамадскае жыццё было нацыянальным, працякала ў сваіх уласных формах. Паколькі жыццядзейнасць любой паасобнай сферы і ўсяго дзяржаўнага цэлага забяспечваецца ў вельмі вялікай меры функцыянаваннем навуковых і спецыяльных тэрмінаў, без якіх гэтая жыццядзейнасць была б проста паралізавана, то зусім зразумела, чаму клопат пра навуковую тэрміналогію ёсць клопатам надзвычайнай дзяржаўнай важнасці. Увесь механізм дзяржавы павінен працаваць спраўна — і менавіта як механізм дзяржавы беларускай, г. зн. — сканструяваны на асобы, непаўторны і не падлеглы перайначанню лад.

Тэрміналагічнае забеспячэнне работы гэтага механізму кладзецца, вядома, на ўсё грамадства, але ў першую чаргу, па зразумелых прычынах — на навукоўцаў і на практыкаў-спецыялістаў.

Вялікая праца па стварэнню беларускай навуковай тэрміналогіі пачалася, як мы ведаем, не ўчора і нават не пазаўчора; многае, асабліва ў сферах эканомікі, заканадаўства, пэўных прыродазнаўчых і гуманітарных навук, прарастала і фарміравалася яшчэ ў той нашай мове, якую мы называем старабеларускай і якая была афіцыйнай у нашай магутнай тагачаснай дзяржаве — у Вялікім Княстве Літоўскім. Шмат гаворыцца ў апошні час пра неспрыяльныя для развіцця нашай мовы дзесяцігоддзі паслякастрычніцкага перыяду. Вядома, агулам кажучы, спрыяльнымі іх не назавеш. Аднак жа і ў гэты перыяд, па-першае, былі 20-я гады — час, калі нашы навукоўцы, зацікаўленыя ў нацыянальным абліччы беларускай культуры і самой Беларусі, мелі пэўную, на жаль, зусім нядоўгую аддушыну і вельмі плённа пакарысталіся ёю; здаецца мне, што плён іх працы належным чынам мы яшчэ не ацанілі; па-другое, і пазней, калі беларушчыне дыхалася цяжка, і надта цяжка, насуперак усяму нашы навукоўцы працавалі і напрацавалі досыць багата таго, што несумненна на карысць развіццю беларускай літаратурнай мовы, і было б проста неразумна і не па-гаспадарску ўсё напрацаванае імі адкінуць і закрэсліць за непрыгоднасцю. Зразумела, дыктат часу, дыктат пэўнага палітычнага курсу краіны не мог не адбіцца на рабоце па фарміраванні бел ару скай навуковай тэрміналогіі, і адмоўныя вынікі гэтага дыктату, гэтай русіфікатарскай палітыкі недаацэньваць нельга, — дум аць іначай — значыць спрашчаць задачу, якая сёння стаіць перад людзьмі беларускай навукі, перад усёй грамадскасцю Беларусі і ўсведамленне якой сабрала ў гэтай вялікай зале нас.

Што нам усім для паспяховай працы ў гэтым кірунку трэба? Па-першае, відочна, трэба грунтоўна і ўсебакова прааналізаваць саму тэрміналагічную сітуацыю ці, калі хочаце, гаспадарку. Уважліва паглядзець, у якім яна стане. У якой меры запушчана? Як моцна яе скоўваюць нялепшыя, мякка кажучы, традыцыі? Наколькі ў нас тэрміналогія свая і наколькі запазычаная? Зрэшты, як многа ў нас грамадзян, для якіх неабходнасць актыўна авалодаць беларускай навуковай тэрміналогіяй ёсць адной з прычын іх пратэсту супроць таго, што ў нас не ўзаконена афіцыйнае двухмоўе, што статус дзяржаўнай мовы нададзены толькі беларускай?

Па-другое, нам трэба прадумаць, як я разумею, усе аспекты работы над стварэннем уласнай беларускай тэрміналогіі. Перш за ўсё, вядома, нас цікавіць навукова-тэарэтычны аспект праблемы. Але не толькі. Вельмі важнай уяўляецца і работа арганізацыйнага, вытворча-тэхнічнага і метадычнага парадку; будзем помніць, што мы жывем у век камп'ютараў і што слоўнікі навуковых тэрмінаў самі сабой не складуцца і на свет не паявяцца.

Самае складанае, безумоўна, гэта — пошук прынцыповых падыходаў да праблемы стварэння бел арускай тэрміналогіі, — падыходаў, якія б абапіраліся на належны навукова-тэарэтычны грунт. Што прымем з таго, чым карысталіся, узгадніўшы з законамі нашай мовы? У якой меры будзем адшукваць і вяртаць сваё забытае? У якой меры і якімі спосабамі будзем выпрацоўваць новыя, свае ўласныя тэрміны? Як быць з наяўнымі дублетнымі формамі? Пытанняў. шмат. Выпрацоўка ці адшукванне ў лексічных запасніках уласных беларускіх тэрмінаў — не самамэта, вядома. Так пытанне не павінна ставіцца — любой цаной, але каб было сваё, каб не супадала з іншамоўнымі. Аднак жа калі карыстацца толькі чужымі, толькі запазычанымі тэрмінамі — гэта будзе зусім не на карысць і не на здароўе нашай мове як жывому арганізму, будзе занадта шмат таго чужароднага, што яна не ператравіць, не засвоіць, а ў выніку — і не падужэе, а наадварот — аслабне ў сваёй прыроднай моцы.

Што нам трэба яшчэ? Вера ў свае магчымасці, у свае творчыя сілы. Асабіста я глыбока перакананы, што ў нас гэтых сіл дастаткова. Ёсць вялікая армія таленавітых і проста здольных навукоўцаў, як паважнага, так і маладога ўзросту, што асабліва радуе, людзей вельмі дасведчаных, высокакваліфікаваных, агалоўнае — шчыразаклапочаных справай нацыянальнага адраджэння. Значыць, ёсць каму працаваць, ёсць ад каго чакаць жаданага плёну.

Што нам можа шкодзіць у гэтай працы? Нязгода між сабою там, дзе яе не павінна быць, дзе павінна быць згода. Няздольнасць ці няўменне аб'яднаць свае сілы тады, калі гэта абвязкова — перад велічнасцю мэты і перад тварам небяспекі — трэба зрабіць. Навучы і памажы, Божа, каб мы не распылялі сваіх сіл і не кідаліся ў ганебнае самаедства, з-за чаго ўжо столькі страціла за сваю доўгую гісторыю наша Маці-Беларусь!..

БЕЗ СВАЁЙ МОВЫ, ЯК БЕЗ ПАВЕТРА, АРГАНІЗМ КРАІНЫ СВАБОДНА ДЫХАЦЬ НЕ ЗМОЖА

Даклад на Прэзідыуме Вярхоўнаеа Савета Рэспублікі Беларусь 18 траўня 1994 года (у скарочаным варыянце)

26 студзеня б.г. споўнілася 4 гады, як быў створаны Закон "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь". Паводле гэтага Закона беларуская мова прызнана адзінай дзяржаўнай мовай краіны. Законам вызначаны і статус моў іншых нацыянальных супольнасцей на Беларусі. Тады ж былі ўнесены адпаведныя змяненні ў Канстытуцыю (Асноўны Закон) рэспублікі. 15 сакавіка б.г. на ХІП сесіі Вярхоўнага Савета прынята новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, артыкул 17-ы якой цвердзіць: "Дзяржаўнай мовай рэспублікі Беларусь з'яўляецца беларуская мова. Рэспубліка Беларусь забяспечвае правы свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін".

Значэнне і рол ю дзяржаўнай мовы ў су верэннай дзяржаве, асабліва на этапе яе станаўлення, тлумачыць, здавалася б, няма патрэбы. Каб нацыянальна-этнічны арганізм краіны развіваўся натуральна і нармальна — яму, гэтак жа як жывой істоце дыхаць, трэбакарыстаццасваёй уласнай мовай. Без гэтага — натуральнага свабоднага развіцця арганізму не будзе, бо яго дыханне будзе здушанае, а яго аблічча будзе фармавацца звыродлівае, пачварнае, што мы і бачылі на працягу многіх дзесяцігоддзяў, што мы бачым яшчэ і сёння.

Здавалася б, паўтараю, гэта павінна быць само сабой зразумелым — ва ўсякім разе для мужоў дзяржаўных, у першую чаргу адказных за лёс свайго народа і сваёй краіны. Мяркуючы па тым, што Закон аб мовах быў усё-такі Вярхоўным Саветам прыняты і што дзяржаўны статус беларускай мовы зараз замацаваны новай Канстытуцыяй, — такіх мужоў у рэспубліцы дастаткова. Тады чаму ж такою востраю застаецца ў нас моўная праблема? А таму, што Закон мала прыняць, абвясціць народу, закон толькі тады закон. калі ён выконваецца.

Закон аб мовах згодна Пастановы Вярхоўнага Савета ўступіў у дзеянне 1 верасня 1990 г. У Пастанове вызначаны тэрміны выканання Закона ў поўным аб'ёме ў розных сферах і галінах дзяржаўна-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і культурна-духоўнай жыццядзейнасці грамадства. Тэрміны гэтыя ўкладзены ў рамкі ад 3-х да 10-і гадоў — з улікам рэальных магчымасцей пераходу на дзяржаўную мову.

На аснове гэтай Пастановы Вярхоўнага Савета Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь распрацаваў і 20 верасня 1990г. прыняўпастанову "Аб Дзяржаўнай праграме развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Беларусь" —рабочы дакумент, які мог бы стаць дакументам надзвычайнай важнасці, калі б выконваўся ў тэрмін, па ўсіх параграфах і ў поўным аб'ёме. На жаль, як сведчыць Дакладная запіска ад 6 мая 1993 г. Старшыні Савета Міністраў В. Ф. Кебічу (падпісана М. І. Дземчуком), у рэспубліцы робяцца толькі "пэўныя крокі па выкананню Дзяржаўнай праграмы". Дададзім, што ў большасці выпадкаў — крокі вельмі і вельмі нясмелыя.

Пазначаныя ў Пастанове Вярхоўнага Савета тэрміны ўвядзення ў дзеянне артыкулаў Закона аб мовах, на нашу думку, больш чым дастатковыя, каб у іх — паступова, непаспешліва — укласціся, каб Закон няўхільна выконваўся. Пры жаданні мы ўжо маглі б мець на сёння досыць відочныя і адчувальныя вынікі яго выканання — усё-такі мінула чатыры гады, мог бы ўжо, шчыра кажучы, адбыцца рашучы пералом у справе пашырэння дзяржаўнай мовы ў афіцыйным ужытку, што непазбежна і адразу ж сказалася б і на бытавым узроўні. На вялікі жаль, жаданага пералому яшчэ не адбылося. Па агульнай грамадскай атмасферы яшчэ не адчуваецца, што ў Беларусі запанавала Беларусь, як, скажам, у Польшчы пануе Польшча, ці ў Балгарыі — Балгарыя, ці ў Славеніі — Славенія, ці ў Эстоніі — Эстонія і г.д. I гэта асабліва кідаецца ў вочы людзям збоку — замежнікам. Вось сведчанне аднаго з іх — культурнага аташэ французскага пасольства ў Вільні Фрэдэрыка Жужо: ''У Літве 80% жыхарства гаворыць па-літоўску, нават болей... У Беларусі гавораць па-руску, а па-беларуску гавораць вельмі мала. I вось гэты фактар еднасці і сцвярджэння сваёй культурнай тоеснасці ўскладняе выдзяленне сябе як культурнай нацыі ў дачыненні да сваіх суседзяў" ("Наша ніва", № 2 за 1994 г.). Іншыя на нашым месцы ўжо даўно схамянуліся б і пачалі ўсур'ёз клапаціцца пра сябе як пра культурную нацыю са сваім уласным абліччам. Ужо даўно б зразумелі, што мова — асноўны камень у падмурку нацыянальнага быту, і калі яго вывернуць з фундаменту — будыніна быту перакосіцца і разваліцца. У адрозненне ад іншых, мы адчуць сябе сярод суседзяў асобнай самабытнай нацыяй не спяшаемся.

Тым не менш, хоць пералому яшчэ і не адбылося, нельга, аднак, не сказаць аб тым, што Закон аб мовах дарогу сабе трохі-патроху ўсё ж прабівае, і гэтым самым спрыяе працэсу нацыянальнага адраджэння і дзяржаўнага станаўлення Беларусі.

Камісія Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны, у межах сваіх магчымасцей, кантралявала ход выканання Закона аб мовах у рэспубліцы, умешвалася, дзе было неабходна, у пэўную рэальную сітуацыю — на карысць Закона, дапамагала вырашыць тое ці іншае канкрэтнае пытанне — зноў жа, строга захоўваючы дух і літару Закона. Сіламі сваіх супрацоўнікаў (дэпутатаў і рэферэнтаў), Камісія наладжвала праверкі выканання Закона аб мовах на месцах — у абласцях, гарадах і раёнах рэспублікі, патрабавала ад міністэрстваў і ведамстваў, а таксама ад выканкомаў усіх узроўняў адпаведную інфармацыю; правяла некалькі спецыяльных пасяджэнняў, прысвечаных разгляду пытання, як выконваецца ў краіне Закон аб мовах. Адно з асабліва важных пытанняў, а менавіта — аб мове перыядычнага друку, радыё і тэлебачання — было, пасля абмеркавання на Камісіі, вынесена наразгляд Прэзідыума Вярхоўнага Савета, які 10 чэрвеця 1992 года абмеркаваў яго і прыняў Пастанову "Аб беларускай мове ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі". Вельмі грунтоўна быў разгледжаны на пасяджэнні Камісіі (11 сакавіка 1993 г.) стан выканання Закона аб мовах у сістэме ВНУ рэспублікі. Абмеркаванню папярэднічала карпатл івая праверачная і аналітычная праца спецыяльнай Рабочай групы Камісіі, якая, дарэчы, з'яўляецца пастаяннай і працягвае работу і далей (на грамадскіх пачатках, зразумела).

Відочнае паляпшэнне сітуацыі ў справе пераходу на дзяржаўную мову назіраецца ў міністэрствах адукацыі, культуры і друку. Пэўныя станоўчыя зрухі ў гэтым плане ёсць у міністэрствах унутраных спраў, замежных спраў, транспарту і камунікацый, сувязі і інфарматыкі, сацыяльнага забеспячэння, у Нацыянальным банку Беларусі, у асобных ведамствах. На вялікі жаль, у дачыненні да многіх іншых міністэрстваў і ведамстваў нават пра нязначныя зрухі ў гэтай справе гаварыць рызыкоўна.

Між тым, у артыкуле 4-м Закона чытаем: "Кіраўнікі, іншыя работнікі дзяржаўных устаноў... павінны валодаць беларускай і рускай мовамі ў аб'ёме, неабходным для выканання слу жбовых абавязкаў". У артыкуле 7-м чытаем: "Акты міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання Рэспублікі Беларусь прымаюцца і публікуюцца на беларускай мове" і толькі "пры неабходнасці — на нацыянальнай мове большасці насельніцтва той ці іншай мясцовасці''. Тэрмін уступлення ў сілу абодвух гэтых артыкулаў — ад трох да пяці гадоў. У наступным годзе гэты тэрмін скончыцца. Калі не прыняць ужо сёння рашучых захадаў да паляпшэння сітуацыі — і па зыходзе тэрміну мы будзем на тым жа самым месцы. Як амаль на тым самым месцы застаецца на сёння выкананне артыкула 31 — "Мова аб'яў і паведамленняў", тэрмін уступлення ў сілу якога скончыўся ў верасні мінулага года. Як у значнай меры з'ігнараванымі застаюцца на сёння артыкулы 27 ("Мова ў сферы навукі''), 28 ("Мова ў сферы культуры"), 29 ("Мова сродкаў масавай інфармацыі").

Аб прычынах такога тармажэння пераходу на бел аруску ю мову ў міністэрствах і ведамствах мы гаварылі 3 чэрвеня мінулага году на пасяджэнні Камісіі, калі разглядалася пытанне "Аб ходзе выканання Міністэрствам сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь Закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь". Камісія зазначыла: "Для большай часткі кіраўнікоў падраздзяленняў міністэрства разуменне таго, што дзяржаўнасць беларускай мовы ёсць атрыбут суверэннасці і незалежнасці, яшчэ не стала дастаткова асэнсаваным і ўсвядомленым. Па віне такіх кіраўнікоў зацягваецца працэс па пераводу на беларускую мову справаводства, арганізацыя курсаў па вывучэнню беларускай мовы".

У рашэнні Камісіі ўказана на неабходнасць выканання Закона аб мове ў поўным аб'ёме — з тым, "каб беларуская мова ў сістэме сувязі і інфарматыкі, перш за ўсё ў справаводстве, у інфармацыйнай прасторы, у жыцці працоўных калектываў і навучальных устаноў, у выхаваўчай рабоце з людзьмі як мага хутчэй набывала статус дзяржаўнай".

Сказанае цалкам стасуецца і да іншых міністэрстваў і ведамстваў — асабліва тых, дзе на сённяшні дзень, можна сказаць, зусім забыліся наогул, што ёсць Закон аб мовах і што яго, як і ўсякі іншы закон дзяржавы, трэба выконваць.

Можна прывесці безліч прыкладаў таго, як дзяржаўнымі ўстановамі ігнаруецца Закон аб мовах. У многіх гарадскіх і раённых выканкомах само пытанне аб выкананні гэтага Закона або не разглядалася зусім, або разглядалася два ці тры гады назад; справаводства на дзяржаўную мову не пераведзена, у памяшканнях усе стэнды, шыльды на дзвярах пакояў і г.д. выкананы на рускай мове. Але што карысці, калі я зраблю гэты даўжэзны пералік? Кожны з нас можа пераканацца ў гэтым, зайшоўшы ў першы бліжэйшы выканком, калі не ў першы — дык у другі ці трэці, калі не ў выканком — дык у якую-небудзь іншую дзяржаўную ўстанову, зноў жа — калі не ў першую, дык у другую ці трэцюю. У распараджэнні Камісіі ёсць дастаткова матэрыялаў, якія характарызуюць адносіны самых розных дзяржаўных структур да выканання Закона аб мовах. Ёсць і такія звесткі, якія сведчаць, што ў нас, дзякаваць Богу, ёсць нямала людзей законапаслухмяных, і больш таго — людзей, якія шчыра зацікаўлены ў нацыянальна-дзяржаўным станаўленні Беларусі і самааддана працуюць дзеля выканання Закона аб мовад.

У многіх і многіх інфармацыйных даведках, якія паступілі з гарадскіх і раённых выканкомаў, знаходзім шчырае самакрытычнае прызнанне, накшталт: "Беларуская мова не знайшла яшчэ належнага прымянення ў паўсядзённай рабоце і справаводстве", "Не забяспечаны адзінамоўны рэжым у школах і пазашкольных установах", "Амаль не вядзецца работа па пераафармленню на беларускую мову назваў вуліц, прадпрыемстваў і арганізацый", "Не праведзена замена на беларускую мову на пячатках, штампах, штэмпелях, фармулярах, афіцыйных бланках", "Не заменены на беларускую мову назвы прыпынкаў, правілы карыстання пасажырскім транспартам", "Справаводства, нават у адцзелах культуры і адукацыі, далёка не ўсюды пераведзена на дзяржаўную мову, або пераведзена не поўнасцю", і г.д., і г.д.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Каменный человек. Книга 2
Каменный человек. Книга 2
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Утром я смотрел новости - число обратившихся камнем людей перевалило за 30 миллионов. У меня самого симптомы появились месяц назад. А сегодня, подходя к машине я стал статуей. Вот только не умер.
0
Стальная гвардия
Стальная гвардия
[Биографии и Мемуары / Военная документалистика / Военная история]
В годы Великой Отечественной войны Павел Алексеевич Ротмистров проявил себя как талантливейший командир танковых соединений. За годы войны он прошел путь от полковника до маршала бронетанковых войск.
0
Генеральный штаб в годы войны. Книга 1. В дни огорчений и побед
Генеральный штаб в годы войны. Книга 1. В дни огорчений и побед
[Биографии и Мемуары / Военная документалистика / Военная история]
Воспоминания генерала армии С. М. Штеменко рассказывают о работе советского Генерального штаба в годы Великой Отечественной войны. На страницах первой книги раскрывается роль Ставки, Генштаба и
0
Балтийцы сражаются
Балтийцы сражаются
[Биографии и Мемуары / Военная документалистика / Военная история]
Воспоминания адмирала Владимира Филипповича Трибуна рассказывают о боевых действиях Балтийского флота в годы Великой Отечественной войны. Автор уделяет большое внимание операциям моряков-балтийцев у
0
Генеральный штаб в годы войны. Книга 2. Освобождение Европы
Генеральный штаб в годы войны. Книга 2. Освобождение Европы
[Биографии и Мемуары / Военная документалистика / Военная история]
Вторая книга воспоминаний С. М. Штеменко рассказывает об участии Красной армии в освобождении европейских стран в 1944–1945 гг. Подробно рассматривается взаимодействие советского Генштаба со штабами
0
Измена. Испытание диетой
Измена. Испытание диетой
[Здоровье / Психология / Секс и семейная психология / Спорт]
В последнее время мой муж Никита сильно переживает за мое питание. Оказывается, не просто так. Пока я соблюдаю строгую диету, он изменяет мне с лучшей подругой. Именно такой сюрприз они устроили на
0
Как победить страх сцены? Практические советы для юных музыкантов
Как победить страх сцены? Практические советы для юных музыкантов
[Психология / Музыка / Саморазвитие / Руководства]
Как перестать бояться сцены и научиться выступать уверенно? Можно месяцами разучивать произведение, идеально отрабатывать пассажи и знать текст наизусть – а на сцене вдруг обнаружить, что руки
0
Записки о Русско-японской войне
Записки о Русско-японской войне
[Биографии и Мемуары / Военная документалистика / Военная история]
В своей книге «Записки о Русско-японской войне» Главнокомандующий вооруженными силами России на Дальнем Востоке генерал-адъютант А. Н. Куропаткин (1848–1925) рассказывает о событиях той трагической
0
Закаленный войной
Закаленный войной
[Военная документалистика / Биографии и Мемуары / Военная история]
Воспоминания генерал-лейтенанта Е. И. Малашенко рассказывают читателям о военной службе автора. Начиная с 1941 г. Евгений Иванович Малашенко прошел всю Великую Отечественную. Война закалила молодого
0
"Зарубежный детектив 2026-43". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров, и вполне сможет завоевать симпатии читателей, детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Атрибут с изъяном
Атрибут с изъяном
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Я был проклят, и у меня был зарок. Избавился и от того, и от другого, но на свете нет ничего прилипчивей старой доброй порчи — замарает раз и непременно отыщет возможность вернуться, сколько её ни
0
Исповедь дочери
Исповедь дочери "Маньяка"
[Детективы / Ужасы / Современная проза]
Два Арбата. Старый и Новый, а на стыке — старинный дом. Здание, которое помнит всё: от вонючих трактиров до золотых времен СССР, когда здесь рождались легенды гастрономии в виде торта «Птичье
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

История доброго человека
История доброго человека
[Самиздат / Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
«Диагноз: доброта души.» Эмоции обеспечены! «История доброго человека» — это не роман о войне. Это роман о человеке, который отдаёт всё, ничего не прося взамен, и о том, как дорого порой
0
Китайская армия эпохи Хань (I в. до н. э.)
Китайская армия эпохи Хань (I в. до н. э.)
[Военная документалистика / История]
В эпоху Хань Китай становится империей, фактически равной по территории современному Китаю, формируются институты власти и механизмы государственного управления, почти без изменений просуществовавшие
0
Пышка на Страже Закона: Я Достану тебя Дракон!
Пышка на Страже Закона: Я Достану тебя Дракон!
[Эротика, Секс / Исторические любовные романы / Любовная фантастика]
→ Я соблазню тебя, Дракон! Думала, что охмуряю красавчика, а оказалось, он охотился на меня. Дракон, генерал и самая большая неприятность в жизни! Вместо бурной ночи я получила камеру, а вместо
1
Последние дни шахского Ирана. Глазами корреспондента ТАСС
Последние дни шахского Ирана. Глазами корреспондента ТАСС
[Биографии и Мемуары]
Монархия казалась вечной — с родословной от Кира Великого, нефтяным могуществом и непобедимой армией. Но рухнула она не от внешнего вторжения, а под тяжестью собственных иллюзий и ошибок. Михаил
0
Чёрный ратник 3
Чёрный ратник 3
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Я был первым Черным Ратником, чья аура стояла на вершине Империи. Вместо благодарности я был предан и поплатился жизнью. Мой дух пробудился, когда последний наследник моего рода пал от подлого
3
Мятежник
Мятежник
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Был Михаил Харитонов - стал теперь Майклом О`Хара. Поездка в Дублин закончилась самым неожиданным образом, из 2026 года я попал в 1916. И всё из-за этих поганых англичашек... Значит, придётся
0
Мангака 5
Мангака 5
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Я не знаю, кто решил дать мне второй шанс, и отправил меня в тело японского школьника, но сделаю всё, чтобы не упустить этот шанс стать лучшим мангакой этого мира! Пятая часть
1
"Фантастика 2025-196". Компиляция. Книги 1-20
[Боевая фантастика / Попаданцы / Альтернативная история]
Очередной, 196-й томик "Фантастика 2025", содержит в себе законченные и полные циклы фантастических романов и отдельные романы российских авторов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание:
1
Любовь моя, Анайя
Любовь моя, Анайя
[Современные любовные романы]
Эта история стара как мир, но вечно нова и чарующе увлекательна. Зо — сирота, он научился драться раньше, чем говорить. Его жизнь — бесконечные скитания и тяжелая поденная работа. Анайя —
0
Здесь нет места любви
Здесь нет места любви
[Любовные детективы / Детективы / Криминальный детектив]
Хэдж-фонд, шортить, своп, облигация. Вот краткий перечень того, к чему аферистка Уна Боннер не имеет никакого отношения. Чтобы не работать, она живет на «добровольные пожертвования» богатых мужчин,
0
Баллада Редингской тюрьмы
Баллада Редингской тюрьмы
[Поэзия: прочее]
Оскар Уайльд вошел в историю мировой литературы и театра как незаурядный прозаик, драматург, поэт и эссеист. Но началось и закончилось его творчество со стихотворений: в 1878 году он завоевал
0
Искатель,1994 №1
Искатель,1994 №1
[Приключения: прочее / Детективы / Газеты и журналы / Научная фантастика]
«ИСКАТЕЛЬ» — советский и российский литературный альманах. Издаётся с 1961 года. Публикует фантастические, приключенческие, детективные, военно-патриотические произведения, научно-популярные очерки и
0