MoreKnig.org

Толькi не гавары маёй маме...: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Глёбус Адам



Шрифт:

Толькi ўсё мяняецца, забываецца i згладжваецца вельмi хутка, калi ты ў Амстэрдаме i навокал усё паўсапраўднае i крывое, як руль у ровара. У Амстэрдаме крывыя вулiцы, нахiленыя дамы, няроўныя фасады, хiсткiя адлюстраваннi. У Амстэрдаме, як у казцы, няма мяжы мiж сапраўдным i штучным, сном i рэальнасцю, падманам i праўдаю. І ты можаш пачуць, як у канале стогне амстэрдамская пачвара-людажэр, якi высмактаў кроў з трыццацi шасцi прыгажунь, i стогн крывасмока цябе не здзiвiць.

Цябе ўразiць лiтоўскi жабрак у пальчатках з адрэзанымi пальцамi. Ён прынясе ў кавярню процьму смуроду. Ён сцягне з талеркi недаедзены гамбургер i кiнецца ўцякаць ад раз'юшанага гаспадара. Лiтовец знясе ў ранiшнi туман не толькi бадзяжны дух, а i зялёную шапку з вайсковай кукардаю. Спачатку я падумаў, што на ваўнянай шапцы беларускi герб "Пагоня", якi носяць мiлiцыянты, але прыгледзеўся, пазнаў лiтоўскi, i на сэрцы зрабiлася крышачку весялей. Хай сабе злодзей ганьбiць дзябёлую суседку Лiтву, абы радзiмую Беларусь не чапаў бруднымi пальчаткамi. Вось так выяўляецца дробны патрыятызм. Ну i што? У Еўропе ўсё дробнае. Гэта ў Азii з Амерыкай усё вялiкае. Вялiкая нацыя. Вялiкая мова. Вялiкая будучыня. Для Еўропы празмерная велiч — ненавiсная, а ўсялякiя загусценнi — антыпатычныя. Таму яна ўсё чыста дзелiць, разнiмае, рассмоктвае i памяншае да чалавечых памераў. Пасля эсэсэсэраўскiх iмперскiх маштабаў нармальныя прапорцыi выдаюць за дробнае, за няважнае, за не вартае ўвагi. Але да чалавечага iмгненна прывыкаеш, яно ж сваё, роднае, еўрапейскае, забытае, але сваё. І калi ты ў Амстэрдаме, дык выразна разумееш, што ў Расейскай iмперыi ты працуеш, а ў Еўропе жывеш, бо нарадзiўся беларусам.

Вядома, у Амстэрдаме шмат амерыканскага, шмат азiяцкага, але яно падпарадкавана еўрапейскiм законам, яно пасечана i ўстаўлена ў невялiкую раму. На галандскай зямлi не збудуеш хмарачос.

Калi ты ведаеш Мiнск лепей за астатнiя гарады свету, дык я скажу так: Амстэрдам падобны да Траецкага прадмесця. А рознiца толькi ў тым, што калi ты набудзеш дыямент у Траецкiм прадмесцi, дык не атрымаеш нiякага дакумента. На прас, на вентылятар, на магнiтафон i на электрычную брытву выдадуць пашпарт, а на дыямент толькi чэк. І калi па вяртаннi з Галандыi я зайшоў у "Антыкварную лаўку", што на вулiцы Максiма Багдановiча, i спытаў, цi сапраўдныя на вiтрыне дыяменты, гандлярка сказала, што, вядома, сапраўдныя, а я запытаўся, цi ёсць на камянi дакументы, а гандлярка азлiлася i сказала, што яна нi разу ў жыццi не бачыла, каб да каштоўных камянёў прыкладаўся нейкi там пашпарт. Тады я сказаў у атынкаваны танажам i пудраю твар, што яна, у такiм разе, нiколi ў жыццi не бачыла сапраўдных каштоўнасцей. Не верыш? Можаш спытацца ў майго брата, я нiколi не хлушу. Думаю, што i гандлярка з Траецкага прадмесця не падманвала, яна сапраўды ведаць не ведала пра пашпарты на дыяменты.

Зрэшты, я i сам быў у музеi дыяментаў толькi адзiн раз, але гэта зусiм не азначае, што не хачу туды трапiць паўторна. Тое-сёе ў дыяментавым бляску для мяне засталося таямнiцаю i пасля наведання музея, бо кола ведаў павялiчылася i адпаведна ўзрасла колькасць кропак судакранання з невядомым. Праз невядомае, дарэчы, лягчэй прабiрацца з павадыром. Быў у Амстэрдаме ў мяне павадыр-экскурсавод-перакладчык-армянiн- таўстун-пустаслоў Андранiк. Ён нагаварыў цэлую гурбу рознай лухты, вычытанай у танных геаграфiчных даведнiках. З яго сыпалiся лiчбы i назовы, як соль з дзiравага меха. Ён выцiраў сiнi нос бруднай хустачкай i скардзiўся на падатковую iнспекцыю, якая можа арыштаваць грамадзянiна Нiдэрландаў нават на аўстралiйскiм пляжы, i той не паспее схаваць дакументы. Андранiк вельмi хутка надакучыў, але давялося трываць, грошы ж заплачаны.

Нарэшце армянiн прывёз мяне з братам у музей дыяментаў. Калi ты думаеш: там палац у сто дзвярэй, дык памыляешся. Чатыры чатырохпавярховыя дамкi, але ў гэтых дамках на дыяменты я нагледзеўся.

I куды толькi глядзяць розныя рабаўнiкi? Праўда, Андранiк расказаў нам пра аднаго амстэрдамскага злодзея. Той, абрабаваўшы краму, трапiў на мушку палiцыянткi, але не разгубiўся, забраў зброю i навешаў палiцыянтцы кухталёў, забiваць не стаў, адно памясiў кулакамi, дзеля навукi. Пасля сеў у машыну i ўцякаў, але яго злавiлi i, дзеля навукi ўсiм астатнiм непаслухмяным крымiнальнiкам, увагналi ў смяротнае цела васемнаццаць куль. Журналiсты паспрабавалi разгарнуць кампанiю пра парушэнне правоў чалавека, але з такiх памкненняў нiдзе нiчога не выгарае. У апавяданнi армянiна мяне здзiвiла не колькасць куль у рабаўнiковым целе, а пазiцыя апавядальнiка. Андранiк заўсёды заставаўся на баку дэмакратычнага друку. Напэўна, усе народжаныя на берагах СССР не любяць мiлiцыянтаў, палiцыянтаў, цэнтурыёнаў i нiколi не займаюць iх бок, нават у тых выпадках, калi палiцыянт — жанчына. І яно мне зразумела. А паглядзеў бы я на таго ж армянiна, калi б ён меў уласны музей дыяментаў. Якi б бок ён займаў?.. Вось i я пра тое думаў, заходзячы ў музей.

На першым паверсе стаяў станок па апрацоўцы каштоўных камянёў узору семнаццатага стагоддзя. Высокi лысаваты бландзiн з марскiмi галандскiмi вачыма сказаў, што станок каштуе столькi, колькi машына "ферары" апошняй мадэлi. Я не ведаю, колькi каштуе "ферары", але, думаю, шмат, калi гэтым хочуць здзiвiць наведнiка музея каштоўнасцей. Станок быў вiдавочна стары i цёмны, як лёс прыгоннага беларуса. А выглядаў ён, як непрыстасаваная да жыцця ў цывiлiзаваным свеце пачварная жывёлiна. Станок мяне крануў. На гэта i быў тонкi галандскi разлiк, я паверыў у сапраўднасць убачанага. Побач са старажытным станком гулi восем сучасных, за адным з якiх сядзеў зусiм сiвы майстар i апрацоўваў камень. Сучасныя станкi нiякай эстэтычнай каштоўнасцi не ўяўлялi, таму вельмi хутка я апынуўся на другiм паверсе, за доўгiм шкляным сталом з празрыстымi кубачкамi ласкава прапанаванай гарбаты. Светлавокi амстэрдамец маляваў на вялiкiм белым аркушы розныя формы дыяментаў, а потым даставаў са скрыначкi канверты, а з блакiтных канвертаў выкочваў дыяменты i раскладаў iх пiнцэтам на малюнках. На тупаватае пытанне "А колькi каштуе самы вялiкi, самы блакiтны, самы чысты дыямент з тых, што ляжаць на аркушы?" я пачуў даволi важкую лiчбу — дваццаць пяць тысяч гульдэнаў. Праўда, не самы найлепшы, а зусiм жоўты камень, каштаваў яшчэ на пяць тысяч даражэй. Я склаў у думках кошты раскладзеных на стале каменьчыкаў, i атрымалася чвэрць мiльёна ў гульдэнах, а ў беларускiх рублях яшчэ ў сем тысяч разоў болей. За жыццё не патрацiш, калi не будзеш таўчы ў ступе i сыпаць вострыя аскепкi ў стравы ворагаў.

Жадання схапiць камянi i ўцячы не ўзнiкала. Розум вельмi ясна падказваў: схапiць можна, уцячы нельга. Пэўна, адсюль i прарасло памкненне пагаварыць пра набыццё каменя. Крый Бог, я не пачаў з прапановы — давайце я набуду жоўты дыямент. Я цiхенька, па-жыдоўску спытаў: "А хто набывае такiя каштоўныя i дарагiя камянi?" — "Японцы!" Можна было i здагадацца.

У Амстэрдаме куды нi пойдзеш, паўсюль японцы. У iх маленькiя выспы, мала месца i няма дзе захоўваць грошы, а тут раз — i мiльён гульдэнаў у адной скураной пудэлцы. Кампактна, па-японску i па-нiдэрландску, дарэчы. У нiдэрландцаў i японцаў ёсць агульны вораг — мора, i яны стагоддзе за стагоддзем змагаюцца з iм. На першы погляд, у беларусаў нi з японцамi, нi з нiдэрландцамi нiякiх агульных рыс няма, бо ў нас няма мора. Але калi прыгледзецца, дык i ўбачыш. І японцы, i нiдэрландцы, i беларусы занепакоеныя станам, статусам, чысцiнёю роднай мовы, якую ўвесь час трэба ахоўваць ад хваляў суседнiх моўных стыхiй. У названых народаў нацыянальнае пытанне абавязкова ўвязваецца са станам мовы. Таму i армяне i габрэi, якiя пасялiлiся ў Амстэрдаме, першае, што робяць пры сустрэчы з былымi суайчыннiкамi, гэта заводзяць гутарку пра складанасцi ў вывучэннi тамтэйшых слоў, i пра ўласныя поспехi ў гэтай нялёгкай справе. Не раўнуючы, мiнскiя армяне i габрэi, што спрабуюць вучыць беларускую мову, якая ўпарцiцца, не даецца, трансфармуецца з адной граматыкi ў другую. І як яе такую неакрэсленую вывучыш? А так, як i японскую з нiдэрландскай, пацiху- патроху. Экскурсавод Андранiк, да прыкладу, склаў нiдэрландска-армянскi слоўнiк i атрымаў званне доктара, пра што паведамляў усiм па тры разы, нават у музеi дыяментаў уставiў некалькi сказаў пра слоўнiк. А пакуль ён пахваляўся слоўнiкам, я саспеў, каб набыць дыямент.

Сапраўды, калi я ў Амстэрдаме — сталiцы дыяментаў, калi столькi ведаю пра камянi, калi... Толькi, я цябе папярэджваю, не гавары пра гэта маёй маме. Прыйдзе час, i я сам усё раскажу.

"Я хацеў бы набыць два дыяменты на тры тысячы гульдэнаў!" — сказаў я гандляру з марскiмi вочкамi. Ён узрадаваўся. А вось Андранiк папярхнуўся гарбатаю. "Ты што, сапраўды будзеш купляць дыяменты на тры тысячы?" — "А чаму б i не? Я ж у Амстэрдаме, у сталiцы каштоўных камянёў". Вядома, можаш не паверыць, што так проста вырашаецца набыццё дыяментаў. Можаш засумнявацца. Тады спытай у майго брата, якi адразу прыняў прапанову, без усялякiх ваганняў. Сапраўды, нашто тут вагацца, калi на белым аркушы паклалi два ясныя дыяменты. Застаецца толькi дастаць грошы. Але ў Нiдэрландах прынята патаргавацца. "Таргуйцеся!" — засiпеў армянiн i так выразна вырачыўся, што ў мяне мову адняло. Ну як я буду таргавацца? А галандзец нахвальваў камянi. Яны i чыстыя, яны i iскрыстыя i каштуюць зусiм танна, усяго толькi тры тысячы i восемсот гульдэнаў, i залатыя пярсцёнкi дадаюцца бясплатна. Ёсць, ёсць у Амстэрдаме крама, дзе золата даюць бясплатна! Нездарма Галандыя з сваiм багаццем была ў еўрапейцаў правобразам раю зямнога. Золата бясплатна! Не можа быць? Можа! "I яшчэ, калi вы вернецеся ў музей дыяментаў, дык заўсёды можаце вярнуць камень цi здаць, даплацiўшы, атрымаць лепшы, бо ўкладанне грошай у дыяменты ёсць адна з найлепшых формаў iнвеставання".

— Я, вядома, не супраць такiх iнвестыцый, нават за, але ў мяне толькi тры тысячы i нi цэнта болей. А яшчэ я хацеў бы, каб дыяменты замацавалi не ў жаночыя пярсцёнкi, а ў гузiкi, якiя можна прышыць на ўрачыстую кашулю.

Амстэрдамец саступiў восемсот гульдэнаў i замовiў залатую аправу ў выглядзе круглых гузiкаў. Беларус не саступiў бы столькi, бо яшчэ не ведае, як будаваць гандлёвыя пасткi, а галандзец ведае. Ён не проста прадаў дыяменты, а прадаў iх на экспарт, а таму i дзешавей, бо падаткi меншыя.

Праўда, давялося пасылаць з гатэля ксеракопii бiлетаў Амстэрдам-Мiнск i плацiць за паслугу два гульдэны, ну ды Бог з iмi, бо гузiкi з дыяментамi ляжалi ў нашых кiшэнях. І можна было лiчыць, што ўсе справы зробленыя, бо грошы сплылi. А няма грошай, i праблемаў няма. Ідзеш сабе па вулiцы Молен, i ўсё табе — нiшто. І хай розныя мурыны прапаноўваюць какаiн i крычаць: "iтальяно кока!" А пачуўшы "ноў", кiнуць услед "албано". Яны, наiўныя, думаюць, што абразiлi, абазваўшы албанцам. Цi не дзiўна, негр зневажае славянiна, называючы албанцам. Ды хоць жыдам цi латышом называй, не пакрыўджуся. Я — беларус i маю трывалы iмунiтэт да нацыянальных зняваг. І калi заклiкальнiк на ганку стрыптыз-тэатра закрычаў: "Рускi! Горпочофф! Епля! Пэрэстроiка!", — я засмяяўся i падумаў: праз тыдзень-другi гэты сыты заклiкальнiк пачне крычаць да беларусаў: "Рускi! Ельцын! Чэчня! Бiг банан! Захоцi-i!"

У Амстэрдаме з мяне вельмi хутка выцеклi нацыяналiстычныя, панславянскiя i расiсцкiя настроi. Не скажу, што ў Мiнску я зацяты расiст. Зусiм не. Але, каб не быць расiстам, трэба хоць бы зрэдчас сутыкацца з прадстаўнiкамi iншых рас. А то раз на год праедзеш з неграм у трамваi, вось i ўсе мiжрасавыя дачыненнi. А ў Амстэрдаме зусiм не так, бо на кожным другiм кроку, у кожнай другой вiтрыне пабачыш iншую ад сябе расу.

У сталiцы Нiдэрландаў ёсць цэлы раён, дзе ў шкляных вiтрынах выстаўляюцца жанчыны. Яны сядзяць на танканогiх крэслах, яны стаяць на высокiх абцасах, яны прытанцоўваюць i аблiзваюць языком паўадкрытыя вусны, яны падмiргваюць i заклiкаюць займацца просценькiм задавальненнем. Вiтрыны асвятляюцца чырвонымi i фiялетавымi лямпамi. Таму раён называецца "Квартал чырвоных лiхтароў". Таму белая бялiзна там выглядае як смарагдавая. Таму на целе не вiдаць нi сiнякоў, нi драпiнаў, нi кровападцёкаў. Усё нерэальнае, як у тэатры, як на тэлеэкране, як у пекле. І можна гадзiнамi хадзiць па вузкiх вулках паўз каналы i разглядаць жанчын. І кожны наступны лiхтар будзе здавацца прывабнейшым. А калi наважышся спынiцца на якой з жанчын, дык не паспееш i вокам мiргнуць, як цябе апярэдзiць якi-небудзь спрытны мурын. Але ён не выклiча хвалi расiсцкiх перажыванняў, бо кожная трэцяя прастытутка ў амстэрдамскiх вiтрынах належыць да жоўтай расы, а кожная другая — да чорнай. Таму ты пойдзеш далей i панясеш сваё гарачае, па-юнацку моцнае хваляванне ад вiтрыны да вiтрыны, ажно пакуль не спахопiшся i не зiрнеш на гадзiннiк i не ўбачыш, што распачалiся новыя суткi i варта спыняцца на любой жанчыне або вяртацца ў гатэль "Краснапольскi". А каб здзiўляць показкамi сяброў, ты выбераш мажную, на сем пудоў, негрыцянку. Яна пагодзiцца маркiтавацца за дваццаць пяць гульдэнаў i завядзе цябе ў маленечкi пакойчык з ложкам, за якiм на ўсю сцяну будзе глыбока цямнець люстэрка. Цябе здзiвяць жалезныя скрынi з навяснымi замкамi, там, пэўна ж, пахаваныя каштоўныя рэчы цемнакрылых начных матылёў. Ты аддасi ружовую грашовую паперку i скiнеш нагавiцы з майткамi. Ты не будзеш гаварыць. Нашто? Ты падыдзеш да рукамыйнiка, паслухаўшыся запрашальнага жэста мажной негрыцянкi. Яна памые твой прыўзняты чэлес цёплай вадой, абатрэ яго папяровай сурвэткаю i нацягне кандом. На iмгненне ты адчуеш халодны водар адэкалону, табе здасца, што навокал цырульня, у якой перагарэла верхняе святло. Такая будзе будзённасць, што нават не здзiвяць паводзiны цёплай мурынкi, якая ляжа на спiну, распахне сцёгны, але не скiне стракатыя пантофлi. Вядома, у Амстэрдаме чыстыя вулiцы, таму можна класцiся ў ложак, не скiдаючы пантофляў. Паразважаўшы, я, праўда, не стаў абувацца i лёг на мурынку без чаравiкаў. У цёмным люстэрку адбiвалiся праадэкалонены пакой, шырокi ложак, засланы цёмнай посцiлкаю, шурпатая падушка, гарачая жанчына i цямрэча, у якой я, светлы i чысты, торгаўся, рухаўся, варушыўся, знiшчаючы расавую цнатлiвасць. Раней нiколi не даводзiлася маркiтавацца з негрыцянкамi. І калi па вяртаннi ў Мiнск адна ружовашчокая бландзiначка сказала мне, што ў негрыцянак благiя фiгуры: шырокiя плечы i вузкiя сцёгны з маленькiмi сухаватымi клубамi, дык я шчыра прызнаўся, што i такая фiгура прыдатная для сексу наогул i мiнету ў прыватнасцi. Бландзiначка сказала: "Фу-у-у... І ўсё адно я не люблю негрыцянак". А я паспачуваў ёй, бо яна не знiшчыла ў сабе расiзм, ясная справа — не было магчымасцi пераштурхнуцца з мурынам. А я вось выцiснуў у мурынскую, чарнаскурую похву порцыю светлага славянскага насення, i супакоiўся.

Пакуль я апранаўся, прастытутка зусiм бессаромна набрала ў мiсу вады, падмылася, а потым гучна i дзынкна памачылася. Калi яна апаласквала ў чарупiне мiсу, у цемры ярка свяцiлася яе ўсмешка, поўная вялiкiх зубоў.

Дарэчы, я заўважыў, калi выходзiш ад прастытуткi, дык вельмi рэзка паляпшаецца настрой. Выйшаў, забыў былое, уздыхнуў на поўныя грудзi нiдэрландскага паветра, закiнуў галаву, зiрнуў у чорнае неба, i настрой паляпшаецца ў сто адзiнаццаць i адну дзесятую раза, i хочацца заспяваць песню: "Гары яно гарам, такое каханне!" Але крычаць я не стаў. У Амстэрдаме вар'ятаў i так хапае. Я цiха пайшоў на начоўку ў свой "Краснапольскi".

Не паспеў я зайсцi ў нумар i запарыць кубачак гарбаты, як начную цiшу падзёрла на шматкi аўтаматная чарга стрэлаў. Я адчынiў акно i высунуўся. Усё ж Амстэрдам, а не Тбiлiсi цi Грозны, i можна высоўвацца з акна, пачуўшы аўтаматны трэск. "Можа, нейкi рабаўнiк зноў забраў у палiцыянткi зброю, i помслiвыя калегi ўганяюць у рабаўнiкова цела смертаносны свiнец?" I тут у чарноцце ўварвалася iмклiвая знiчка петарды, якая заскакала па пляцы, зазiхцела, растрасаючы блiскавiчныя пырскi, закруцiлася i сыпнула ў неба аўтаматную чаргу. "Ясна, негры балдзеюць!" Чаму падумалася на мурынаў, не ведаю. Але падумалася, i я злавiў сябе на такой думцы якраз тады, калi з-за фаласападобнага манумента выскачыў лысы вар'ят i, трасучы над галавою кулакамi, паскакаў у завулак. Вось быў i доказ: вар'ятаў i крыкуноў у краiнах БеНiЛюкс хапае без мяне. І добра, бо менавiта вар'яты складаюць адметнасць краiн.

Ну хiба можна ў Мiнску ўбачыць чалавека ў высознай цялесна-ружовай шапцы, пашытай у форме чэлеса? А ў Амстэрдаме — калi ласка. Ідзе сабе чалавек у белым палатняным строi, а замест галавы — здаравенны мужчынскi орган з блiскучай галоўкай. А чалавек iдзе i спакойна размаўляе з сябрамi, вельмi цывiльнымi спадарамi ў добрых дарагiх палiтонах. Вось i адметнасць, вось i жывы экспанат з музея эротыкi.

Ёсць у сталiцы Нiдэрландаў i такая ўстанова — музей сексу. Зрэшты, ён расчараваў. Чакалася большага, думаў, пабачу каштоўныя творы мастацтва на зададзеную тэму, а сутыкнуўся з кепска зробленымi муляжамi. Ну хiба можа ўразiць пластмасавая дупа, якая вiсiць на сцяне i iмiтуе гук выпушчэння газаў? Цi каго здзiвiць гiдкi манекен старой прастытуткi, якi выскачыць на цябе з цёмнага кутка? Вялiкiя, блага зробленыя цацкi, i больш нiчога. Чым уразiць чучала Мэрылiн Манро, што прыцiскае да сцёгнаў падхоплены ветрам прыпол; цi пудзiла Маты Хары ў час расстрэлу; цi ўкленчаная мiнетчыца з пластмасавым чэлесам каля пластмасавых вуснаў? Парад разбэшчаных лялек. Збор пратэзаў. А вось на гледачоў цiкава глянуць, асаблiва ў залах з фотакарткамi, якiя рабiлiся аматарамi эротыкi выключна дзеля заробку. Амаль усе гледачы iнстынктыўна папраўляюць рукамi свае палавыя органы, прыкладна так, як дэпутаты папраўляюць гальштукi перад выхадам на трыбуну. Ну, калi ты ў Амстэрдаме, дык можна i паправiць напяты чэлес. Нашто трываць? Нашто каб муляла? Нашто рабiць выгляд, што ў цябе няма органа, калi орган ёсць? А так адвярнуўся, паправiў, уздыхнуў i выйшаў з музея эротыкi, хаваючы ў кiшэню калоду парнаграфiчных картаў.

А далей пашыбаваў у якi-небудзь зацiшны рэстаранчык- кабачок на два столiкi, шэсць месцаў. А там замовiў порцыю смажанай камбалы. І рудабровы кухар-гаспадар падсмажыць рыбiну найлепшым чынам i ўсмiхнецца, а ты пабачыш шырозны свiшч памiж пярэднiмi верхнiмi зубамi. Такi шырокi, што праз яго можа праплыць не толькi камбала, але i каравела, а за ёй i ўся iспанская армада, якую так люта ненавiдзяць галандцы. О, гэтая святая вайна за незалежнасць! О, гэтая праклятая Богам каланiяльная вайна! Iспанцы захапiлi Амстэрдам i амаль усё шаснаццатае стагоддзе рабавалi i ўцiскалi вось такiх рудабровых прадаўцоў камбалы. Але свет плыве, свет мяняецца. Імперыi руйнуюцца. Пясок сочыцца праз пальцы. Вада точыць камень. Нiдэрландскiя партызаны — гёзы — вызвалiлi родны Амстэрдам ад iспанскае навалы i вярнулiся ў свае крамкi гандляваць смажанай рыбаю. І калi сумна, а ты ў Галандыi, дык пашукай у дамках, падобных да кухонных буфетаў, маленькi рэстаран, з'еш сакаўны кавалак залатой камбалы, i стане ўтульней у гэтым свеце. Пад'еўшы, яно заўсёды спакайней.

Можна зноў прагуляцца вакол каралеўскага палаца, у якi так i не завiтала каралева. Яна любiць жыць у нейкай Гаазе. Вокны палаца цёмныя, як люстэркi за ложкамi прастытутак. Усё ж нельга надоўга пакiдаць каралеўскiя палацы.

Хай даруе Яе Каралеўская Вялiкасць усiх Нiдэрландаў, але трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем, каб не страцiць павагу i любоў уласнага народа. Вось такое нахабнае пажаданне выказалася нiдэрландскай каралеве ў музеi мадам Цюсо. Ясна, калi ты ў музеi спадарынi Цюсо, дык каралева не сапраўдная, а цацачная. Ну i што?

Я i сам ведаю, што лепей было пайсцi ў дом-музей найвялiкшага з галандскiх жывапiсцаў, чым да Цюсо. Але дом Рэмбранта, як высветлiлася, адчыняюць толькi ў нядзелю. Пацалуй прабой i кiруй дамоў. Але ты далёка ад Мiнска, ты ў Амстэрдаме, iдзеш на пляц Дам, i цябе ветлiва запрашаюць у музей бабулi Цюсо. Ідзеш.

"Русiш?" I атрымлiваеш паперку з тэкстам, якую чытаеш у хуткасным лiфце, якi iмчыць на самы верх вялiзнага будынка. З лiфта накiроўваешся ў цёмны, кепска асветлены пакой. І тут успыхваюць пражэктары, у конусах промняў на цябе насоўваецца са столi вялiкая чатырохметровая фiгура Клааса Янсзоона, якi нагадвае Якуба Коласа з аднайменнага мiнскага пляца, пераапранутага ў строй залатога для Галандыi семнаццатага стагоддзя. Амстэрдамскi калос пачынае расказваць пра васьмiдзесяцiгадовую вайну за незалежнасць. Леваруч ад яго высвецiцца дыярама бiтвы. Сапраўдная гармата стрэлiць сапраўдным колцам дыму, якое паляцiць над табою, нiбыта ядро. А ты ўспомнiш бронзавага партызана Дзеда Талаша з унукам, якi цягне скрыню з патронамi. Раней у праекце недалёка ад скрынi з патронамi каля коласаўскага чаравiка ляжаў вялiзны капялюш, але бронза — рэч каштоўная, вырашылi эканомiць i не адлiваць капялюш. Народны пясняр цяпер сядзiць на пляцы без галаўнога ўбору. А ягоны стрыечны брат Клаас хоць i ў памяшканнi, але пры капелюшы. Вядома, Клаас у Амстэрдаме, а Колас у Мiнску, i хай яны абодва калосы, але Бог не роўна дзелiць.

Кожная няроўнасць вельмi добра вымалёўваецца на геаграфiчных мапах. Вось у музеi Цюсо ёсць мапа Нiдэрландаў, падзеленая на правiнцыi: Гелдэрланд, Утрэхт, Паўночная Галандыя, Галандыя, Паўднёвая Галандыя, Зеландыя... І правiльна, дарэчы, зрабiла, што падзялiлася, што не iснуе адзiнага i непадзельнага саюзу, няма адзiнай партыi, якая са зброяю ў руках будзе змагацца за нейкае ўяўнае адзiнства. Саюзу няма, а Нiдэрланды ёсць, як i краiны БеНiЛюкс ёсць, як ёсць i добраахвотна аб'яднаная Еўропа.

I хай праклянуць мяне дробныя беларускiя нацыяналiсты, але не бачу нiчога кепскага ў палескiм культурным сепаратызме. Хай акрэслiваюцца, хай вылучаюцца, хай Пiнскi раён стане Палескiм раёнам. Хай змяняюцца межы абласцей Рэспублiкi Беларусь. Хай усё дзелiцца i множыцца, асабiста я за жывы i мiрны працэс змены межаў, бо нiколi не ўцiскаў геапалiтычнае паняцце сваёй Беларусi i Радзiмы ў рамкi, акрэсленыя Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай цi Рэспублiкай Беларусь. Мяжа — умоўнасць, а з яе зрабiлi паласу смерцi. Дык хай паадсыхаюць тыя рукi, што на геаграфiчнай мапе малююць палiтычныя межы. Вось так, я не толькi касмапалiт, а яшчэ i iнтэрнацыяналiст, праўда, апрануты ў нацыянальны мундзiр.

Аднойчы мая жанчына Тамара сказала: "Глобус, ты заўсёды зашпiлены на ўсе гузiкi". Вельмi эратычнае назiранне, праўда? Згадалася цалкам iдыёцкая Тамарына манера падыходзiць i падкрадацца ззаду. Яна любiла падысцi крадком на дыбачках i напалохаць: крыкнуць што-небудзь гучнае ў самае вуха, цi пляснуць чым-небудзь, цi яшчэ горш — ударыць. Аднаго разу на маю галаву абрынулася паўлiтровая бутэлька. Тамара ўдарыла мяне бутэлькай па цемi. Зразумела, я пакрыўдзiў яе, усе людзi сварацца. Бывае. І мы пасварылiся з-за нейкай там фiгнi, з-за цюбiка з фарбаю. Рыштаваннi былi вузкiя. Тома расклала фарбы на дошках, а я iшоў i наступiў, i з цюбiка выскачыла ўся сiняя сiнеча i паляцела з рыштаванняў на падлогу. Тамара засталася без нябеснае фарбы i сказала, што я няўклюдны, i яшчэ нагаварыла рознага бруднага. Мне давялося ўзяць яе за ногi i саштурхнуць з рыштаванняў. Яна вiсела ўнiз галавою на вышынi трэцяга паверха. Унiзе была каменная падлога. Твар Тамары зрабiўся бурачковы, але яна не збiралася прасiць прабачэння. І я зразумеў, што можна Тамару забiць, але прабачэння я ўжо не атрымаю нiколi. Я ўсцягнуў яе на рыштаваннi i пакiнуў. Хай сабе робiць копiю. Тамара капiравала фрэску "Сустрэча Марыi i Лiзаветы". Вельмi кранальны сюжэт. Выгляд цяжарных жанчын зачароўвае. На жываце ў цяжарнай Марыi было маленечкае сонца са знакам Госпада Ісуса Хрыста. На фрэсцы, дарэчы, амаль не было нябеснага колеру. Я сеў у кутку касцёла, на хорах, i думаў пра цяжарную Марыю, пра яе велiчны жэст. Рука Марыi была ўзнятая, яна вiтала Лiзавету. А тым часам узняла сваю мужную руку Тамара. Яна шарахнула бутэлькай мне па галаве i ўцякла. Я не стаў яе даганяць. Падумалася, калi iнтымныя ўзаемаадносiны будуць разгортвацца ў ваенным накiрунку, адзiн з нас загiне. І не было нiякiх перавагаў на маю карысць. Наадварот, свядомасць замуцiлася, i мяне званiтавала. Страсенне мазгоў я атрымаў. Страсцi напалялiся, але рэшткi рацыянальнага не далi загiнуць нi мне, нi Тамары. Мы памiрылiся ў той жа вечар. І расшпiлiлi ўсе нашы гузiкi. Нам было добра. Павер мне.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Добрые люди
Добрые люди
[Книги про волшебников / Самиздат]
Наёмница. Воительница. Посланница богов? Никто точно не знает кто она и откуда пришла, но не стоит становиться у неё на пути.
0