MoreKnig.org

Толькi не гавары маёй маме...: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Глёбус Адам



Шрифт:

Адам Глёбус

ТОЛЬКI НЕ ГАВАРЫ МАЁЙ МАМЕ...

Зборнік інтымнае прозы

Падрыхтаванае на падставе: Адам Глёбус, Толькi не гавары маёй маме... Зборнік інтымнае прозы. — Мінск: Сучасная Літаратура, 1995. — 312 с.

Рэдактар: Сяргей Дубавец

© Камунікат.org, 2012

Трохкутнік

Аповесьць пра першае каханьне

Кажу табе: нiчога адметнага не было, нiхто не застрэлiўся. У iншых здараецца страшнае, i яны трапляюць у лякарнi, i труцяцца, i вешаюцца, а ў мяне... Ну, калi ты настойваеш, скажу так: мне было семнаццаць.

Лядачы ўзрост, асаблiва калi вясна, травень, i табе семнаццаць, i ўсе дзяўчаты прыгожыя. А тая, што да цябе блiжэй за ўсiх, — самая прыгожая. А блiжэй за астатнiх да мяне была Вольга Пакроўская. За адным сталом на занятках сядзелi. Яна займалася на скульптурным, а я на жывапiсным, але на ўсiх фiзiках-хiмiях мы побач сядзелi, толькi на ангельскай мове я сядзеў адзiн, бо Вольга вывучала французскую. І на беларускую лiтаратуру яна не прыходзiла, дзецям вайскоўцаў дазвалялася не вывучаць бел. лiт. i бел. мову. Яна i не вучыла. Але на ўсiх астатнiх грамадазнаўствах, матэматыках, красленнях мы сядзелi разам.

Другi год сядзелi побач, i калi ў мяне ўзнiкалi розныя думкi, дык я iх праганяў з дзiўнай лёгкасцю. Ну, мала што каму захочацца цi прымроiцца на занудлiвых занятках па вайсковай справе, калi маёр Мухiн у соты раз разбiрае i збiрае аўтамат Калашнiкава, а потым прымушае гэта рабiць усiх па чарзе. А аўтамат адзiн. І калi дойдзе чарга, дык адчуеш, як ад Мухiна пахне спiртам. Звычайна на вайсковай справе я чытаў. А Мухiн не любiў тых, хто чытаў. Ён i дзяўчат не любiў, i барадатых не любiў, а тых, хто насiў даўгiя валасы, ненавiдзеў. Ён — маёр Мухiн, пехацiнец — любiў спiрт i аўтамат Калашнiкава. А я любiў чытаць пра мастакоў, пра розных там Радэнаў i Сезанаў. Ну, i калi чытаў пра тое, як Агюст Радэн прымушаў сваiх натуршчыц разгульваць па майстэрнi аголенымi... Ён, Агюст, не мог маляваць, калi натуршчыца сядзела цi ляжала. Чалавек — сабор, якi рухаецца, так ён казаў. I мне ўяўлялiся гэтыя аголеныя, што гуляюць па скульптурнай майстэрнi сярод станкоў i каркасаў.

У семнаццаць i не такое ўяўляецца. У суседнiм доме, наш дом з суседнiм вокны ў вокны стаяў, адзiн мужчына прымушаў сваю жонку мыць падлогу, i не проста так мыць, як усе мыюць, а распранацца дагала i мыць. А сам ён сядаў на канапу i глядзеў, як яна шаруе дошкi сагнуўшыся. А ў мяне быў бiнокль, i я сачыў за iмi з-за фiранак. А потым, яна i дамыць не паспявала, ён рабiў з ёй розныя рознасцi. Эксгiбiцыянiсты чортавы. Я iх на вулiцы баяўся сустракаць. Ідзе такая прыстойная парачка, заходзяць у хлебную краму i купляюць палову чорнага i батон. І ўсё ветлiва, з усмешкамi, i нiхто нiчога, а я чырванею. Натуральна, i, здаецца, усе на мяне глядзяць, нiбыта ведаюць, што я з-за кухоннай фiранкi за людзьмi ў бiнокль падглядаю. І даводзiцца ўцякаць з крамы, нiчога не купiўшы, бо кроў на шчоках так i пульсуе. А тыя нудзiсты кватэрныя хоць бы хны. Добра, што я толькi чырванеў, а то ўявi, каб хто мог думкi чужыя чытаць цi мроi бачыць.

Ну, хоць бы той жа ваенрук Мухiн, уяўляеш? Глянуў ён на мяне i бачыць майстэрню Радэна, поўную аголеных кабет, якiя гуляюць мiж розных бронзавых думальшчыкаў i грамадзян горада Кале. А замест Радэна я сяджу на крэсле i раблю мядовай акварэллю накiды. Мухiн бы зайшоўся ад злосцi. Каб я кнiгу пра вайну чытаў, нават гiстарычную, пра беларуска-расейскую вайну XVII стагоддзя, i тое б не так зазлаваў, а тут... Ён жа не ведаў, што скульптарка, якая зляпiла гэтых саўдэпаўскiх рабочага з сялянкаю трыццацiметровых з пудовымi сярпамi i малаткамi, таксама насiла такое прозвiшча — Мухiна. Якi серп? Якi молат? Вось аўтамат Калашнiкава — рэч! А я аўтамат ненавiдзеў люта. Дый чорт з iм, з аўтаматам. Не пра тое гаворка. А пра маё самае першае каханне да Вольгi Пакроўскай, з якой сядзеў на вайсковай справе за адным спiсаным рознымi гадасцямi сталом.

“Мухiн — дуб!”, “Вайскоўцы — людажэры!”, “Ненавiджу вайну. Любоў — наш сцяг!” Усё такое пацыфiсцкае. У нас уся вучэльня была з пацыфiстаў доўгавалосых. І я насiў тады доўгiя валасы, яны вiлiся i тырчалi ў розныя бакi. Жахлiвае вiдовiшча. І нязручна. Толькi як жа я без валасоў? Валасы таксама сцяг пацыфiзму. А самыя доўгiя валасы ў вучэльнi насiў Сяржук Шавец. Ён, як i Вольга, вучыўся на скульптурным. Сяржук быў з Гомля i ўсiм казаў, што самыя прыгожыя дзяўчаты ў Гомлi. Выдумляў. У семнаццаць усе дзяўчаты прыгожыя. А што да Сержука, дык ён зусiм у дзяўчатах не разбiраўся. Пазнаёмiцца з якой, прывядзе ў майстэрню, пасадзiць i мяне клiча, каб спытацца, прыгожая цi не. Бывае, такое прывалачэ, што ажно дзiўна, дзе яно такое вядзецца-плодзiцца. Але я нiколi не казаў, што ягоныя самкi — каракацiцы.

Толькi аднаго разу, калi гадзiн у адзiнаццаць вечара на вакзале мы знялi чатырох дзявуль, я не вытрываў i сказаў: выпiць вып’ю, а ад усяго астатняга адмаўляюся на карысць неграў. А ён застаўся i падчапiў трыпер, пранцускi насмарк. Ты б толькi бачыла тую ласiху. У яе каленi, ну проста жах; такiм каленам калi садануць пад зад, дык метраў семсот ляцецьмеш. Не каленi, а нейкiя голеныя салдацкiя патылiцы. А Сяржук палез памiж тых каленяў, i знайшлася радасць. Прыходзiць i просiць мяне ў аптэку схадзiць па бiцылiн, бо яму не далi. У аптэцы я нагаварыў пра хворую цётку i пра памяты рэцэпт, бо ў цёткi калоцяцца рукi — што яна нi возьме, усё пакамячыць, чытаць зусiм не можа, у яе галава трасецца, i таму цётка толькi радыё слухае. Гэта ўсё праўда, толькi не пра маю цётку, а пра мацi Светы Сухадольскай, з якой я ў адным класе вучыўся. У Свецiнай мацi была хвароба Паркiнсона. Яна i года не пражыла з паганай хваробаю. Увесь клас хадзiў на пахаванне...

Але якое дачыненне хвароба Паркiнсона мае да бiцылiну? Не ведаю. І ўсё ж далi мне ў аптэцы пачак ампулаў i сказалi, каб больш не прыходзiў. А Сяржук узрадаваўся i адразу ж у майстэрнi сам сабе зрабiў укол. Укалоўся i кажа, што ёсць бутэлька вiна, толькi пiць яму цяпер цэлы тыдзень нельга, i ён прапанаваў выпiць мне. Я сказаў: адзiн не буду, семсот пяцьдзесят чарнiла мне зашмат. І Сяржук прапанаваў выпiць палову Вользе Пакроўскай. Я ж табе казаў, што яны скульптары, таму ў адной майстэрнi займалiся. І мы сядзелi ўтраiх сярод глiняных Венераў, загорнутых у цэлафан i анучы. Вiно падзейнiчала на мяне дзiўным чынам — я заўважыў раптам, якая прыгожая Вольга. Раней не заўважаў яе вачэй, яе вельмi жаноцкай пластычнай паставы. Ну, сядзела побач са мной зграбная дзеўка. Пра большае i не думалася. А ў майстэрнi за пляшкаю вiна ўбачылася, што Вольга вельмi падобная да знакамiтай Венеры, адшуканай у Мiласе. Вось так i знайшлася мая Венера — Вольга Пакроўская.

А Сержуку стала сумна з намi, цi бiцылiн так падзейнiчаў. Ён сышоў. Мы дапiлi вiно, i я папрасiў дазволу правесцi Вольгу дамоў. Я першы раз праводзiў дзяўчыну дамоў. Толькi не думай, што я такi быў затарможаны i нiколi раней не праводзiў дзяўчат. Праводзiў сто разоў i нават цалаваўся, i ведаў, як расшпiльваецца станiк. Толькi ўсё папярэдняе рабiлася дзеля iншага, дзеля пераадолення юнацкiх комплексаў, дзеля самасцвярджэння. А тут я адчуў, што не толькi мне будзе прыемна.

Мы iшлi па начным горадзе i гаварылi рознае глупства, i стаялi каля пад’езда. Тупа, да вар’яцтва, як у тэлесерыялах. Я тады глядзеў на вокны. Вользiны былi на пятым паверсе. А назаўтра ранiцай я зноў прыйшоў да гэтага пад’езда i глядзеў на вокны, толькi быў я цвярозы i злы. І даў сабе слова болей з Вольгаю не сустракацца. Смешна атрымлiваецца: сядзець за адным сталом i не сустракацца, але так яно i выйшла. Я хадзiў вечарамi глядзець на яе вокны, а ўдзень сядзеў побач i рабiў выгляд, што нiчога не адбываецца. І Вольга рабiла выгляд, — яна потым расказвала. Мы сядзелi за адным сталом i рабiлi выгляд. Ідыёты. Мы пакутавалi. Не хлушу. На вулiцы травень, нам па семнаццаць. А мы робiм абыякавыя твары. Увесь травень мы амаль i слова адзiн аднаму не сказалi. Так i прамаўчалi да лета. А пасля сесii раз’ехалiся ў розныя бакi.

Цэлае лета са мною розныя гiдкасцi-прыкрасцi здаралiся, асаблiва ў снах. Снiлася злучэнне целаў i ўсё такое бiялагiчнае, жывёльнае, анатомiя чалавека. Толькi лета ўсё што заўгодна лечыць. Таму ўвосень я ўжо не перажываў, калi даведаўся, што збiраць бульбу мы будзем у розных вёсках. Сярод дзяўчат на жывапiсным былi таксама прыгожыя. А на вёсцы яно ўсё прасцей, чым у горадзе. Сена, салома, конi, вогнiшчы, вiно... Усё зразумелае, намацальнае, без вокнаў на пятым паверсе. І нiякiх патрабаванняў нi да iншых, нi да сябе. Я, слова гонару, i не паехаў бы ў тую вёску Вуглы, дзе Вольга працавала на кухнi, каб Гэля Астравец не пабiла сабе копчык. Каталiся ўсе на дупах са стога, вось жа не пашанцавала, з’ехала якраз копчыкам на камень. Адкуль той камень у саломе з’явiўся? А яна на той камень якраз копчыкам. І ўсе смяюцца. Нехта, здаецца, Генадзь Чэх, ён самы майстар пакпiць, кажа: “Ты, Астравец, зламала хвост i стала чалавекам. Радуйся!” I Гэля засмяялася, i нават не засаромелася сваiх гнiлаватых пярэднiх зубоў. Так яна заўсёды iх губамi прыкрывала, калi казала “ох”. У яе звычка была казаць “ох”. А тут “ох”, i копчыкам на камень. І ўсе смяюцца, i яна ляжыць на саломе i смяецца, выставiўшы рудыя драпежныя зубкi, а з вачэй кракадзiлавы слёзы цякуць.

I я пашкадаваў Гэлю, закрычаў, што трэба лекара выклiкаць. А ўсе аж заходзяцца. Ну, якi, скажыце, на вёсцы лекар? Да блiжэйшага тэлефона сем кiламетраў. А я пабег да Алеся Ласевiча, ён добры i якраз у той дзень на канi працаваў. Падбег i кажу: “Высыпай бульбу з воза!” — i так распсiхаваўся, ну, проста жах, са мной такое бывае, калi пачынаюць смяяцца, я тады звярэю. Вывернулi мы бульбу на полi, я схапiўся за аброць i падвёў каня да стога. Накiдаў саломы i сказаў, каб Гэля лезла ў воз, бо павязу яе да лекара ў Вуглы.

Вераснёвы лес, сонца, цiха, толькi колы на карэннi гупаюць дый конь Арцём вецер пускае. Наеўся, гад, бульбы ды пускае смурод, хоць я да гэтага i нармалёва стаўлюся. Конь ёсць конь, ён не еў розных там яблыкаў з райскага дрэва i сораму не разумее, дзякуй Богу. А вось Гэля ўсю дарогу перажывала, што перад нейкiм вясковым фельчарам давядзецца распранацца i паказваць копчык. А мяне смех душыў, як уяўлю фельчара, што абмацвае копчык. Толькi Астравец не дазволiла мне ў тую лякарню вясковую зайсцi. Лякарня, смех сказаць, нейкi кабiнецiк у аднапавярховай пачатковай школцы. Я на вулiцы пастаяў i дзецям пазайздросцiў. Яны падчас перапынку ў двары гулялi, бегалi там у “квача” i ўсё такое. Я падумаў пра сваю дзевятую школу, пра яе цёмныя калiдоры. Яе цяпер, дарэчы, у школу для дэбiлаў ператварылi. І слушна. А я тады першы раз у жыццi пашкадаваў, што вучыўся ў горадзе, а не на вёсцы.

Калi Гэля выйшла на двор, яна iшла, як старая качка, перавальвалася з боку на бок. А я не ўсмiхнуўся, а толькi сказаў, што мы спознiмся на абед i лепш паехаць паесцi да скульптараў. Гэля казала, што есцi ёй зусiм не хочацца, толькi я не паслухаў i павярнуў каня да сталоўкi, дзе кухаркай Вольга Пакроўская працавала. Яна нас пакармiла вараным мясам i кiсялю налiла, i ўсё было б добра, каб не Сяржук. Ён узяў i сказаў мне, што Вольга закахалася ў вясковага агранома. Лепш бы ён мяне ўдарыў цi плюнуў мне ў твар, сапраўды, было б не так балюча. А то ўсю дарогу з Вуглоў я ледзь не плакаў. І не таму, што лiчыў сябе лепшым за нейкага там агранома цi трактарыста, а проста хацелася плакаць, i ўсё. Толькi я саромеўся Гэлi, я ж не конь, якi псуе паветра i не саромеецца, я ж чалавек, хай сабе i не лепшы за агранома з вёскi Вуглы. Так я i не заплакаў. Але крыўда засталася, дробненькая такая крыўдачка. І не на Вольгу Пакроўскую, а на ўвесь свет i асаблiва, чамусьцi, на школьныя смярдзючыя калiдоры з майго дзяцiнства.

Я са школы як выйшаў пасля апошняга экзамену, больш туды i не заходзiў. І не хацелася нi разу зайсцi. А ў мастацкую вучэльню з радасцю хадзiў, i ўсё чакаў, пакуль заняткi пачнуцца. Вярнулiся з бульбы, тут мая галава i закруцiлася. Натуральна, нi пра што думаць не магу. Нi пра жывапiс, цi пра малюнак i кнiжкi пра розных там Сезанаў i Радэнаў перастаў чытаць. І стрэлiла ў маёй затлумленай галаве такая дурацкая думка: трэба запрасiць Вольгу ў тэатр.

Я казаў, што тэлевiзар не люблю, дык вось тэатр я ў мiльён разоў больш ненавiджу. А тут пабег i ўзяў два квiткi на спектакль “Салдаты”. І яшчэ ў касiркi спытаўся, цi добрая п’еса, а яна, дурнiца расфарбаваная, свае вусны малiнавыя падцiснула i сказала, што п’еса блiскучая, i на прэм’еры драматург пачаставаў яе шампанскiм. Якi ж ён празорца, гэты драматург! Ну, проста Саламон. Вось так i трапiў я ў пастку. І з такiм цудоўным настроем, бо Вольга адразу пагадзiлася iсцi глядзець п’есу “Салдаты”. А напярэдаднi яна пафарбавала валасы ў чорны колер. Калi па шчырасцi, дык мне больш падабалiся яе сапраўдныя русыя валасы, якiя былi ў яе ў траўнi. А перад самай бульбаю яна iх выбелiла i закруцiла ў дробныя-дробныя кудзеркi. І яе называлi “залатое руно”. А ў тэатр я iшоў з брунеткай, такой вугальна-сiняй, такой яркай: вусны чырвоныя, а вочы шэрыя, светлыя... Сукенка на маёй тэатральнай спадарожнiцы была цёмна-блакiтная, нават светла-сiняя, i вельмi пасавала да чорнае фрызуры. І рыдыкюль i чаравiчкi былi чорныя, скураныя i вельмi зграбныя, i не скажаш, што Вольга скульптар, а не мадэльер.

Зайшлi мы ў тэатр, ходзiм па фае, а ў тэатры нiкога няма. Да пачатку “Салдатаў” застаецца хвiлiнаў дваццаць, а ў тэатры толькi я i Вольга. Прыехалi, як кажуць. Толькi ж я яшчэ не ведаў, на якую кiрзавую вайсковую станцыю мы трапiлi. Раптам у вестыбюль пачалi заходзiць салдаты, i зусiм не тэатральныя, а самыя сапраўдныя. І набiлася iх поўны тэатр. Уяўляеш, поўны тэатр гiмнасцёрак i стрыжаных патылiц, а з цывiльных толькi я, Вольга i кантралёркi. Мяне аж у пот кiнула, ну так непрыемна, што проста жах. Ішоў з дзяўчынаю ў тэатр, а трапiў ў клуб вайсковае часткi. Мне захацелася выпiць, але як падумаў, што ў буфеце поўна смярдзючых вайскоўцаў, так адразу i перахацелася. Я павёў Вольгу ўздоўж сцяны, а сам усё за дзверы торгаў. У мяне новая iдэя з’явiлася: зайсцi ў якую ложу. Хоць тут пашанцавала. У адну з ложаў мы ўсё ж патрапiлi i селi ў досыць зручныя фатэлi. І мне зрабiлася добра, хвiлiнаў пятнаццаць у мяне быў цудоўны настрой, бо, па-першае, я пазбавiўся ад радасцi бачыць савецкае войска, а па-другое, я трымаў за руку Вольгу. Як вёў яе ўздоўж сцяны, так руку яе i не выпусцiў, i яна не забiрала.

I мы сядзелi ў мяккiх фатэлях i глядзелi на чырвоную заслону. Пакуль яе не паднялi, я быў самы шчаслiвы чалавек, прынамсi, у мiнскiм Тэатры юнага гледача. Але заслону паднялi. I калi ў цябе з’явiцца жаданне сапсаваць каму-небудзь настрой, дык падары яму квiток на спектакль “Салдаты”. А змест п’ескi я табе перакажу.

Тры салдаты сядзяць i гавораць. З iх размоваў можна даведацца, што яны i не салдаты зусiм, а салдацкiя душы, хоць з выгляду яны ўсе шмэндрыкi-акторы, якiх пераапранулi ў форму, толькi форма на iх сядзiць па-дурному, бо яна ўся новенькая, толькi што з фабрыкi цi ад тэатральнага краўца, цяжка ў такiх выпадках быць дакладным. Гузiкi на салдатах-душах-акторах блiшчаць, папругi i боты парыпваюць, а медалi пазвоньваюць. А яны па чарзе ўстаюць i прагульваюцца па сцэне, як iндыкi на падворку ў гаспадынi, у якой я жыў, калi бульбу капаў. Прагульваюцца салдаты i ўспамiнаюць, хто як жыў, каго кахаў i дзе вучыўся да войска. І адзiн з гэтых бутафорскiх салдатаў савецкага войска, вядома, грузiн, другi — рускi, ён жа i беларус (у аўтара не праяснена, ён з нейкага памежнага мястэчка, здаецца, з Мсцiслава, i ўвесь час блытаецца, цi то кажа “ў нас рускiх”, цi “а на Беларусi”), карацей, другi — савецкi чалавек без нацыянальнасцi, якi, мiж iншым, вельмi любiць мацi; а трэцi, як можна здагадацца, — хахол. Потым да iх яшчэ падыдзе чацвёрты, ён, як высветлiцца, камандзiр танка i памёр у шпiталi, таму ягоная душа i спазнiлася да пачатку спектакля. І так хвiлiнаў дваццаць пяць яны разважалi, прахаджвалiся i пакурвалi. Натуральна, палiлi на сцэне, i дым цягнула ў залю, дзе сядзелi самыя сапраўдныя салдаты, якiм захацелася курыць. Яны i ўставаць пачалi, i ў прыбiральню сыходзiць, яны ўсе сышлi б, каб афiцэр не стаў на выхадзе i не пачаў сiпець. А я таксама збегаў пакурыць. А калi вярнуўся, на сцэне ўжо стаяла жанчына, як вынiкла з размоваў — мацi камандзiра, душа якога спазнiлася на пачатак.

Мацi сказала салдатам-душам, што яна ганарыцца iмi, бо яны героi. Здохнуць можна ад гэтага пафасу, ну, проста седзячы ў тэатральным фатэлi ўтрупянець i кончыцца, а не згарэць у танку, як выдуманыя драматургам салдаты. Гэта таксама я дазнаўся з гаварыльнi. А згарэлi яны ў танку, бо танк перакулiўся, бо iшоў ён па горнай дарозе, а на дарогу выбегла дзяўчынка, а камандзiр узяў на сябе ўсю адказнасць, дзяўчынка засталася цэлая, а вось танк упаў са стромы на камянi, разбiўся i ў дадатак згарэў, толькi камандзiр паспеў вылезцi з ахопленай полымем баявой машыны, i яму яшчэ давялося пакутаваць i памiраць у шпiталi, дзе ў камандзiра паспела закахацца медсястра, якая, калi ў сапраўдным жыццi спiць, дык пераносiцца ў царства мёртвых, дзе прызнаецца ў каханнi да пакутнiка-камандзiра. Вось такая абракадабра з падтэкстам.

Пра падтэкст скажу пазней. Бо толькi медсястра прызнаецца ў каханнi i сыходзiць, як адзiн з былых танкiстаў, самы дробненькi рускi-беларус, нахабна кажа былому камандзiру, што ён героем быць не хоча i што камандзiр быдла, бо загубiў з-за адной дзеўкi ажно чатыры душы. Дзiўна, што i на тым свеце званнi захоўваюць сiлу. Дык вось, камандзiр пачаў супакойваць байца рознымi развагамi пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Толькi каштоўнасць распаўсюджвалася адно на дзяцей, а салдат яна зусiм не тычылася. І тут упала заслона. Антракт. І сапраўдныя салдаты загулi, загаварылi ды пацягнулiся ў фае. А я з Вольгаю i не выйшаў з ложы. І куды я мог выйсцi? У фае, дзе сто тысяч галодных салдацкiх вочак утаропiлiся б на дзяўчыну? Не! Так i праседзеў цэлы антракт, пасля якога падзеi на сцэне цяклi наступным чынам: дробненькi, якi не хацеў быць мёртвым героем, а хацеў быць жывым дзетазабойцам, намерваўся набiць морду камандзiру, але яго доўга не пускалi грузiн з хахлом. Грузiн гаварыў з грузiнскiм акцэнтам. Па-беларуску, i з грузiнскiм акцэнтам! Цырк, а не тэатр. А хахол увесь час укручваў украiнскiя прымаўкi. Трымалi яны, трымалi, гаварылi-гаварылi з акцэнтамi i прымаўкамi, а потым узялi i адпусцiлi. Пэўна, таксама хацелi быць жывымi дзетазабойцамi. А можа, i памыляюся.

Дробненькi салдат схапiў сапёрную рыдлёўку i пайшоў секчы свайго камандзiра. Але няспешна так сунуўся. Каб адчуваўся драматызм кульмiнацыйнага моманту. Ну, i як ты разумееш, не засек ён нiкога, савецкi салдат — добры салдат, ён нiкога нiколi не засякаў сапёрнай рыдлёўкай, а тым больш свайго камандзiра, якi, мiж iншым, спалiў яго ў танку, але танкiст на тое i танкiст, каб згарэць у танку i стаць героем, а потым на тым свеце выкiнуць сапёрную рыдлёўку i абняць свайго любiмага камандзiра, i яго сябры па подзвiгу таксама абнялi камандзiра i акамянелi ў скульптурнай позе. Жывую скульптуру асвяцiлi чырвоным пражэктарам, i мацi камандзiра разам з закаханай медсястрой прынеслi з-за сцэны i ўсклалi да ног герояў кветкi. І што тут пачалося, скажу — не паверыш. Авацыi, крыкi “бiс” i “брава”, нехта нават “ура” крыкнуў. Вось так: поўны аншлаг, i ўсе задаволеныя. Сапраўдныя салдаты выспалiся i накурылiся ў прыбiральнi, а несапраўдныя зарабiлi свой кавалак хлеба.

Незадаволены застаўся толькi я, бо Вольга мяне суцяшала. Я так расхваляваўся, што ты сабе не ўяўляеш. Са мною такое бывае, што пачынаю крычаць i пагражаць усiм. А тады перад тэатрам я крычаў, што яны ўсе падонкi, i акторы, i рэжысёры, i драматург, i касiркi...Што салдаты падушылi людзей танкамi ў Чэхаславаччыне, i душаць у Афганiстане... Вось, я пра падтэкст абяцаў сказаць, дык у п’есе нiводным словам нiхто не агаварыўся пра Афганiстан, гэта аўтар у падтэкст хацеў загнаць, а загнаў ён туды... Не буду гаварыць, я пра такое не люблю гаварыць, я, калi псiхую, наогул у палiтыку не лезу. Не люблю я палiтыку, я люблю мастацтва i секс, i спорт, i спiрт. І Вольга вельмi тактоўна выкарыстала маю любоў. Мы купiлi дзве зусiм маленькiя, па сто грамаў, бутэлечкi малдаўскага каньяку i распiлi iх у двары на лаўцы. Двор быў стары, пах струхлелым дрэвам, i вакол нас цiха паблiсквалi канторскiя вокны.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 26 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мой лифт — Моя крепость. 5
Мой лифт — Моя крепость. 5
[Боевая фантастика]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
Проклятый луной
Проклятый луной
[Проза / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Проклятый морской король, украденная невеста и судьба, предначертанная другой. Говорят, в океанских глубинах обитает безумие… как и во взгляде Утопленного короля. Обреченный взять в жены смертную
0
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
2
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Таро, или Император в жёлтой шапке
Таро, или Император в жёлтой шапке
[Современные любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
1
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
[Биографии и Мемуары / Научпоп]
Если бы Петру привиделась наша сегодняшняя страна, что бы он захотел в ней исправить? Он бы за многое задал нам трепку. За расточительность землями — и после 1917-го, и после 1991-го. За воровство
1
Мои. Робкий дар убогого мира
Мои. Робкий дар убогого мира
[Любовная фантастика]
Нелепая случайность, которой нет объяснений и моя налаженная жизнь кардинально меняется. Здесь я не мусор, мне дали неприкосновенность и возможность выжить, но я не согласилась выпонять условия
1
Учитель (ЛП)
Учитель (ЛП)
[Триллер]
История рассказывает о Ив — учительнице математики, которая ведёт обычную жизнь: она замужем за преподавателем литературы Нейтом, работает в школе и кажется всем счастливой. Однако её жизнь
1
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
[Ужасы]
Он пьет все, что горит! В этом ему никто не может составить конкуренцию. Ни люди, ни не-люди. Поэтому его прозвали Ульвик Бездонный... Заядлый любитель алкоголя Рик, частенько садившийся пьяным
1
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
[Ужасы]
В сказках рождается истина, в ужасах – сила.Восемь историй заставят леденеть вашу душу, сомневаться в том, что вы видите, бояться заглянуть в темноту.Холод, поднимающий волосы дыбом, скрип половиц,
0
Шторм
Шторм
[Повесть / Постапокалипсис / Фантастика: прочее]
«Доверяй только дозиметру. И то не всегда…» Кто написал это на стене убежища? Тот, кто не вернулся — или тот, кто понял главный закон нового мира? Мир умер пять лет назад. А потом пришёл
0
Охотник на маньяков. Том 1
Охотник на маньяков. Том 1
[Детективы / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Вернувшись в 1985 год, я предотвратил трагедию — спас дочь, в другой реальности погибшую от рук маньяка. Но этого мало, чтобы остановить большое зло. Я помню имена убийц, пока не успевших
1
Барон жжёт! Книга 2
Барон жжёт! Книга 2
[Самиздат / Попаданцы]
Я только начал обживаться в этом мире, а уже умудрился вляпаться в историю с работорговцами. А ещё обиженный молодой аристократишка сбежал от своей семьи и грозиться отомстить мне за своё унижение на
2
Литературное, слишком литературное
Литературное, слишком литературное
[Критика / Публицистика / Научпоп]
В центре настоящего сборника – полемика Акутагавы Рюноскэ и Танидзаки Дзюнъитиро, развернувшаяся в 1920-е годы на страницах журнала «Кайдзо». Писатели вели живой и напряженный спор о природе сюжета,
0
Крылатая война. 1915
Крылатая война. 1915
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Я всегда мечтал летать. На МиГе как дед, на «Сушке» как отец — не важно! Но не сложилось в этой жизни, а потом... Чужая «Цессна» неожиданно оказалась в небе Первой Мировой в 1915 году. Там, где
3
Эра подземелий 34
Эра подземелий 34
[Боевое фэнтези]
В клане Бессмертных близится рейд, который его наследники и их последователи должны будут совершить в священные земли. Там наших главных героев ждёт множество испытаний и опасностей. Им предстоит
0