— Ніякай дысцыпліны! — усміхаецца мне.— Акурак на губе i мат за кожным словам. Ён, бачыш, i сам камандзір! I пакамандуй такімі!..
Напісаў pa парт камандзіру злучэння, i той паслаў яго ў другую брыгаду начальнікам штаба. Там мы яго i любілі за добры, людскі характар.
Не змог быць потым i старшынёю калгаса: «няма камандзірскай жылкі», «залішне мяккі»...
З далёкай Свіслачы быў у Міры ў сваячкі і, дзякуй яму, не паленаваўся наведаць мяне — за семнаццаць з гакам кіламетраў. I нам вось добра сядзіцца, гамоніцца то на верандзе, то пад ліпай. Яшчэ ўсё выглядам ён нагадвае мне сваю лясную спраўную маладосць, яшчэ ўсё хораша ўсміхаецца. Наш Міхась Маскалёў.
Успамінаю, як ён быў абнасіўся, ды так, што боты вось-вось папросяць кашы. Тыя, у якіх ён у групе прытопаў сюды з «Вялікай зямлі». Да нас, разведчыкаў, звярнуўся — з просьбай, не з загадам: «Хлопцы, памажыце». I прыйшлося дапамагчы. Зайшлі на хутары каля Міра ў ладную хату, а яны стаяць сабе ў кухні на зэдліку — i над мазаны я, i вушкі з халяваў тырчаць, i дзядзька такі ветлівы:
— Калі трэба, таварышы, дык трэба...
Дарэчы, з год перад гэтым таксама паехалі ў пушчу i мае юхтовыя, тыя, што брат заказаў мне пасля майго вяртання з палону, набор сабраўшы загадзя, калі мяне чакалі.
* * *
Малады празаік, ён жа i мастак, таксама з прэтэнзіямі на наватарства. Абмахвае сяк-так рэальнае жыццё вялізным веерам недаспелай а остра ктнасцю выдумкі. Герой яго купіў сабе чырвоны капялюш i прайіпоўся па пляжы. Ну i што? A нічога. Hi больш, ні лепшага.
* * *
Старая, што ў домакіраўніцтве ЦК партыі, дамагалася ветэранскага святочнага пайка, хоць i не мела на гэта дакументаў.
— Калі я працавала ў ЦК, з мяне даведак не патрабавалі!..
Праўда, сказала без клічніка, а ледзь не са слязьмі як быццам справядлівай крыўды.
* * *
Miколa Мікалаевіч Улашчык, «Была такая веска».
Уражанне — сумесь цікава-значнага з пашанай,— нібы ты ў добра наладжаным скансене. Якія мне давялося бачыць каля Рыгі i каля Осла.
* * *
Ануар Алімджанаў у «Дружбе народов» піша пра яшчэ адну хрушчоўскуго «навацыю»: у мусульманским Казахстане — конска-свіная каўбаса з палітычна прыцэльнай назвай «Дружба».
* * *
Два царскія штабс-капітаны, у Турцы i ў Чыжыноўцах.
Турэцкага мне, вучню, даводзілася бачыць у царкве. У яшчэ нязношана-элегантным, светлашэрым шынялі без пагонаў, у акулярах-пенснэ. A ў будзень неяк вёз ён гной, i пуга, збоку на возе ўваткнутая, неўпрыцям згубілася на брук. Наш сусед, вясёлы дзядзька Паўлюк, які i ў арміі царскай служыў, i вайну ўсю адваяваў, рады быў гэта заўважыць i гукнуць яму:
— Ваше благородие, шашку потеряли!..
Расказваў пра гэта ў нашай хаце i ўсмак рагатаў.
Чыжыноўскага штабс-капітана я бачыў часцей у полі, пры дарозе, за плугам ці бараной. Вечна непаголены, рыжы, зубаты, маўклівы, але з патаемнай усмешкай. Чытаючы ў Леніна, як пад канец першай сусветнай вайны быў выбіты афіцэрскі корпус царскай арміі i пачалі яго папаўняць з радавых або унтэраў, якія закончылі хоць бы «гарадское вучылішча», я якраз i ўспомніў яго.
Дарэчы, ён разам з маімі найстарэйшымі братамі закончыў «гарадское» ў Міры.
Пры немцах, калі ў жніўні сорак другога была аб'яўлена першая «беларуская» мабілізацыя, спроба стварыць нейкае войска, штабс-капітана знайшлі ў яго Чыжыноўцах (турэцкі быў ці застары, ці ўжо i памёр — не помніцца) i паставілі ў Міры раённым ваенкомам, здаецца, неяк інакш назваўшы гэтую пасаду.
Я спачатку па выкліку не з'явіўся i не думаў з'яўляцца, хаваўся, а потым пагутарыў з сябрам з акружэнцаў, які ўжо быў у партызанах i зайшоў перадняваць у нашым гумне,— параіліся, i я пайшоў у Мір — пасля ўсіх, крыху нават з трывогай.
Штабс-капітан, той самы вахлакаваты дзядзька Кастусь, пра спазненне нічога мне не сказаў. Такое ўражанне было, што ўсё гэта яму аніяк нецікава. A калі тая спроба мабілізацыі распалася, спадар ваенны начальнік зноў пешкі падаўся дахаты, зноў абрастаць ды маўчаць. Ці чапалі яго ў другую мабілізацыю, у сакавіку 1944-га, не памятаю. Але ж i не каралі потым, ён сабе ціха памёр у сваёй мнагадзетнай бядоце.
* * *
Яйкі ў адной цане, здаецца, роўненькія, а дамачка перабірае ix у «сотах» доўга, марудна. Чарга хвалюецца, пачынае абурацца. А яна: