MoreKnig.org

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Казько Віктар



Шрифт:

— Старая знойдзе,— гаварыў ён,— старая знойдзе, маці не забудзе...

Вось ляжыць мая матка,— падбег Рыгор да адзінокага крыжа на ўскрайку.— Вось тут бацькава магіла. А дзе ж ты, Лукер'я? Вось, мама, вось тут павінна яна быць. Старая моўчкі амаль паўзла паміж крыжоў, не зважаючы ні на зяця, ні на ўнука. Кранала крыжы кончыкамі пальцаў, як сляпыя людзі кранаюць галовы дзяцей. На некаторых крыжах былі падвязаны скаравелыя ўжо ручнікі, і старая падоўгу ўглядвалася ў кожны з іх.

Маці па ручніках знойдзе, па матузках прызнае...— між тым гаварыў Адам. А Вечка і два яго сыны маўчалі. і нямы, дадзены Баглаем рабочы стаяў каля машыны побач з шафёрам і таксама маўчаў.

— Вось тут... Вось ты дзе схавалася, донейка мая,— прамовіла нарэшце бабуля, зняла з крыжа і паднесла да кофты выцвілы, выбелены сопцам матузок.

— Аднаго ўзору! — нацвердзіў Адам.— Маці заўсёды знойдзе.

А старая ўжо ляжала на магілцы. Бачком нязграбна асунулася на зямлю і цяпер нібыта прыслухоўвалася да дыхання дачкі.

— Ой, чула ж маё сэрца, чула, што не на жытку нараджала цябе. За што яму такія пакуты. Лукер'ечка...

«А-аа-ааа» — падхапілі сосны і панеслі, панеслі па лесе.

— А ці ж яна была табе нядобрай жонкай, Рыгорка, што ты так забыў пра яе? Гора мне, гора.

Усё вакол ажыло, прыйшло ў рух, загаманіла, зашаргацеў камень, забілася ў цэбрыках вада, глуха пляскаліся на лясную дарогу сталёвыя бэлькі. А людзі замоўклі, нібыта саромеліся адзін аднаго, і кожны з іх хаваў вочы. Адышоўся ўбок і сціх Алесь. Гора, жывым увасабленнем якога была гэтая ціхая старая жанчына, увайшло і ў яго сэрца. Ён зразумеў, дзеля чаго яго брат і бацька ўзяліся ставіць помнік. Яны абуджалі сваю памяць, узрывалі яе гэтым белым мармурам. Узрывалі свой і яго спакой.

Ужо ўсё было падрыхтавана, і можна было брацца за абмуроўку помніка, але ніхто не адважыўся выцягнуць з магілы стары, спарахнелы крыж. Першы да яго кінуўся Адам, але толькі працягнуў руку і адышоў убок.

I нямы, інтэлігентна апрануты, у белай кашулі, пры гальштуку і ў моднай сінтэтычнай куртачцы сярэдніх год мужчына, паглядзеў на Рыгора.

— А чаму толькі адзін крыж? — спытаў у Рыгора Адам,— Тут жа ў цябе жонка і сын Міхась.

— Адзіны крыж,— сказаў Рыгор,—- адзіны. Так ужо выйшла. Я быў далёка, калі ставілі яго. А таму, хто ставіў, не было часу... ужо ішоў яго час паміраць... Браценік яе ж, як людзі мне гаварылі, і хаваў.

— Ох, колькі іх тут ляжыць,— недачула, схапілася зноў за галаву, загаласіла бабуля.— Сынкі мае, сынкі. Ды прыгожыя ўсе такія, ды маладзенькія.— Яна паказала рукой на срабрысты помнік, дзе на бетонным пастаменце, схіліўшы галаву, стаяў каменны чырвонаармеец з аўтаматам.— А аднаго ж, маладзенькага... Ой, як уздумаеш, дык месца няма табе... I абапал дарогі вакол яго такія ж маладыя... Кругом, кругом сынкі, як грыбы падрэзаныя, на дарозе няма дзе нагу паставіць. Ой, людцы, жытку пражыла, а такога не бачыла...

— Гэ-эх,— разнеслася за спіной Алеся. Ён павярнуўся і ўбачыў, што бацька трымае па выцягнутых руках перад сабой крыж. Крыж быў двух колераў, палова, якая была ў зямлі, амаль чорпая, другая палова — зялёная. Бацька глядзеў на гэты крыж і хістаўся, быццам ад пепамернага цяжару.

— Спаліць трэба, спаліць — раіў Адам.

Але бацька, не слухаючы яго, панёс крыж у лес. А нямы ўжо завіхаўся з рыдлёўкай каля магілы. Дзе толькі што стаяў крыж, ужо была раскідана сухая, як прысак, белая зямля. I Алесю, які не ведаў вайны, і тым, хто яе ведаў, здалося, што стаіць не летні мірны і цёплы дзень, а зноў студзень, той далёкі студзень 1944 года. I не помнік ставяць яны на даўняй магілцы, а толькі што выкапалі гэтую магілку, толькі што спусцілі ў яе труну. I надышла апошняя хвіліна развітання. Тая самая хвіліна, калі няўмольна прыходзіць адчуванне непазбежнасці таго, што здарылася, адчуванне, што асірацеў не толькі ты — на аднаго чалавека асірацеў і свет. I хочацца да болю біць кулакамі зямлю, да болю, да крыві кусаць сабе рукі.

— Вось тут, бачыце, сыны, вось тут пакладзяце — прыйдзе час — і мяне,— паказваў і паказваў сыпам Вечка.— Тут мая зямля і маё месца.

— Ох і цяжка вам будзе пад гэтым мармурам,— як у забыцці, а можа, і сапраўды адчула ўвесь цяжар каменнага помніка, прагаварыла старая.— Цяжка, Лукер'я, цяжка, Антон.

I Антон адчуў, што цяжка, цяжка жыць па свеце і не ведаць, хто ты: ці то Антон, ці то Міхась.

Стагнаў растрывожаны ветрам стары хваёвы лес.

ПАЕЗДКА У ФІЛАДЭЛЬФІЮ

Яе нечаканае з'яўленне на ганку радэнаўскага музея можна, бадай, параўнаць са з'яўленнем чорціка з табакеркі. Хоць як ён з'яўляецца, я не ведаю, бачыць таго не даводзілася. А вавёрачка ўзнікла на шэрым, злізаным мноствам падэшваў каменні ганка, як чорцік. I падобная была на чорціка самага што ні ёсць сапраўднага. Такая ж брыдкая, хоць і кажуць, што брыдкіх дзяцей і звяроў не бывае. Ды гэта была сапраўды брыдкая вавёрачка, каюся, можа быць, брыдкая на мой погляд. Усё ж гэта была амерыканская вавёрачка. Маленькая, меншая за нашых, а можа, гэта мне таксама толькі падалося, срабрыстага колеру, пад музейны камень, з пушыстым хвосцікам-званочкам і празрыстымі вушкамі-рожкамі. Бязмежна даверлівая, з жаўтлява-чырвонымі, вымольнымі вочкамі. Усё было ясна, яна выпрошвала арэшкі. Стаўшы на заднія лапкі, абапёршыся на хвосцік, цягнулася да мяне лапкамі-далонькамі пярэднімі. Але арэшкаў у мяне не было. Іх не было і ў негра, служыцеля музея. Адзінае, чым мы маглі адказаць на просьбу звярка,— гэта проста ўсміхнуцца. Што мы і зрабілі. I папялушка зразумела нас, здагадалася, што абодва мы, белы і чорны, не прынцы, выгнуўшыся сваім гнуткім целам, скокнуўшы з ганка, замяла свой след на мяккай зямлі пушыстым хвастом і шмыгнула пад густую навісь нейкай амерыканскай, не вядомай мне газоннай расліннасці.

А я, ашаломлены, таму што гэта для мяне сапраўды было падобна на пушкінскае: «Я помню чудное мгно венье...», з нейкай дзіўнай запаволенасцю сышоў з каменных прыступак ганка, адышоўшыся трошкі ўбок, і застыў непадалёк ад радэнаўскага «Мысліцеля», быццам недарэчная, карыкатурная копія яго. Усяго ж толькі хвіліну-другую назад я выйшаў з залы, запоўненай пакінутымі ў мармуры і бронзе святлом і думкай вялікага скульптара. Перад вачамі ўсё яшчэ стаялі вылепленыя ім, выстаўленыя насустрач мне з далёкага мінулага рукі. Можа быць, яго, Гадэна, уласныя рукі, рукі генія, музыкі і майстравога, дужыя і разам з тым чуйныя, выбухова нервовыя. Сярод напачатку не зразумелага мне мноства скульптур адна так і называлася «Рукі з магілы», прынамсі, так мне пераклалі яе назву. Яна больш за ўсё і ўразіла мяне. Не, не дасканаласцю формы ці нейкай асаблівай выразнасцю, пластыкай. У гэтым я, аб чым вельмі шкадую, не разбіраюся, не ўяўляю нават, чым павінен мяне ўражваць скульптар. Усхваляваў менавіта гэты, быццам непасрэдны зварот да мяне, жывога,— зварот з мінулага. Здаецца, я пачуў голас скульптара, які адышоў туды, у вечнасць. I больш нічога не стаў глядзець у музеі Радэна.

Бяру на сябе смеласць сказаць, што я зразумеў, улавіў якоесьці імгненне з жыцця скульптара менавіта па гэтых яго руках. Хоць дагэтуль іх прамільгнула перада мною, як я ўжо гаварыў, вялікае мноства: рукі палкага каханка, што мілуюць жанчыну, як можа мілаваць яе толькі сапраўдны мастак, падманваючы сябе тым, што ён абдымае не жанчыну, а ўвесь зямны шар, усю планету, рукі творцы і адначасова вязня канцлагера, які дакрануўся да правадоў з токам высокага напружання пальцамі з абламанымі, не выключана, што і з грызенымі ў тузе і пакутах пазногцямі. I вось дадатак да гэтых рук, што пільнуюць, праводзяць і ловяць імгненне,— гэтая прыйшоўшая ў госці ў музей Радэна вавёрачка, у кожным руху якой таксама спрасаваны час, незразумелы, няўлоўны, што ганяе мяне па маім і чужым мінулым і будучым.

Я павярнуўся тварам да ўвахода, паглядзець, ці не вярнулася зноў туды мая вавёрачка. На ганку, выставіўшы ўперад павуціністыя шэра-срабрыстыя лапкі, быццам просячы дазволу зайсці, сядзелі ўжо дзве вавёрачкі. I якая з іх мая, я не мог угадаць. Дзве ці тры вавёрачкі кешкаліся ў абпаленай восенню палаючай залатой лістоце амерыканскіх клёнаў і клёнападобных дубоў, як жывое срэбра слізгалі між чырвоных гронак глогу, ласаваліся пераспелымі ўжо ягадамі, што ад самага лёгкага дотыку сыпаліся долу. Тыя ж ягады, схаваўшыся ў палаючым факеле лістоты, дзяўблі па суседству з імі страката-чырванагрудыя невядомыя мне птушкі. Адна з іх толькі не чырвапагрудая, а чорная, з сіваваронкавым адценнем пер'я, з выгляду дык быццам наша галка, прысела ля фантанчыка-вадаспада, што журчаў за згорбленай у одуме спіною «Мысліцеля», і пачала піць. Услед за ёй туды ж скокнула вавёрачка. Я думаў, «галка» спалохаецца і паляціць. Але яна засталася, толькі крышачку скасавурыла чорнае бабуліна вока па няпрошаную госцю, хіснулася на тонкіх ножках, на паўкроку падалася ўбок, пастаяла, падумала, скранулася яшчэ на паўкроку, быццам саступаючы звярку месца, запрашаючы не пагарджаць кампаніяй, папіць вадзіцы разам. I яны ў ласцы і згодзе сталі піць гэтую вадзіцу. А я зноў замёр, баючыся скрануцца, парушыць гэтую згоду, хоць мне вельмі хацелася падысці бліжэй і паглядзець, як яны п'юць, лясная птушка і дзікі звярок — ніколі ж не бачыў. Але я разумеў, што гэтага нельга рабіць: разбуру, заб'ю казку.

Усялякае набліжэнне, пэўна, мае сваю невідочную мяжу, за якой пачынаецца разбурэнне. I я, напэўна, неаднойчы пераступаў гэтую мяжу. Столькі разоў пераступаў, што і забыўся: дзеля чаго і навошта я гэта раблю. Праўду кажуць: добрымі намерамі высцелена дарога ў пекла. Але цяпер я быў асцярожны, старыя казкі ў наш час вельмі ж крохкія. I на жаль, з цягам часу, з падыходам розных паляпшэнняў, павелічэнняў і амаль ці не дабрабыту яны робяцца яшчэ больш крохкімі і ўсё аддаляюцца, аддаляюцца ад нас. Ды ў тую хвіліну мне падалося на момант, што я побач з казкай.

Я ўжо больш не шкадаваў аб дні, праведзеным у Філадэльфіі. I дарога сюды не здавалася мне ўтомнай, як было раней. А яна і праўда была ўтомная, не так сама дарога, як выпраўленне ў яе, пераддарожныя турботы і зборы, варажба амаль на кафейнай гушчы: ці то паедзем, ці то не, чаканне дазволу, таго, як паставяцца да гэтай паездкі амерыканскія ўлады. Справа ў тым, што пасля рэйк'явікскай, з такім нецярпеннем і надзеяй чаканай усімі сустрэчы ў вярхах, тут, у Нью-Йорку, пасля кароткачасовага «пацяплення» зноў адчувальна «пахаладала». ААН пры ўсёй, на першы погляд, яе аддаленасці ад таго, што адбываецца ў свеце, вельмі чуйны барометр на самыя малыя змены палітычнага клімату. Адхіленне стрэлкі яго ў той ці іншы бок на сотыя ці нават тысячныя долі градуса імгненна змушае спрацоўваць невідочныя спружыны. Айсберг, які, здавалася б, надзейна пахаваны ў шалупін ні і бязважкасці амаль свецкага абмену славесамі, пустаслоўя, раптам выяўляе сябе, выплывае на паверхню, пакінуўшы свае таемныя глыбіні, аб'яўляецца, як той жа чорцік з табакеркі, паказвае міламу грамадству сваё сапраўднае аблічча. I робяцца відавочныя не толькі памеры айсберга, але і існасць твару кожнага. I дзе-дзе, а ў ААН, самай міратворчай арганізацыі на зямлі, закліканай быць садружнай усім, не адчуць таго, куды нахінулася стрэлка, проста немагчыма, калі ты, вядома, не безнадзейна аглух і аслеп. I ўжо не толькі ў кулуарах, але і з аанаўскіх трыбун чутно пытанне: а ці не час падумаць пра перабазіраванне гэтай арганізацыі ў якую-небудзь іншую краіну. ААН робіцца няўтульна і холадна, зусім невыпадкова ў нетрах гэтай арганізацыі апошнім часам нарадзіўся нават такі тэрмін: вайна дыпламатаў. I яна пашыраецца, і холад робіцца ўсё больш адчувальным...

Так вось і аказалася пад пытаннем і магчымасць нашай экскурсійнай паездкі ў Філадэльфію. І мы, шчыра кажучы, ужо і не рваліся ехаць. Гэта было толькі пробным каменем перад экскурсіяй у Вашынгтон: дазволяць пабываць у Філадэльфіі, значыць, ёсць шанцы трапіць і туды. А паглядзець Вашынгтон, прызнацца, хацелася. Таму мы з такім нецярпеннем чакалі суботы.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Спросите леди Энн
Спросите леди Энн
[Исторические любовные романы / Роман / Приключения / Исторические приключения]
Энн Тэлбот — исключительная представительница высшего общества, воплощение истинной английской леди. Она не просто образец для подражания, но и мудрая наставница молодых дебютанток, к которой
0
Добро пожаловать в Бездну Том 2
Добро пожаловать в Бездну Том 2
[Боевик / Приключения / Фантастика / ЛитРПГ (LitRPG)]
Японский студент Оримура Кейта неожиданно просыпается в странном месте похожем на его родной мир, но только разрушенный, наполненный чудовищами, магией и странными законами бытия, похожими на
0
Дневник, написанный задним числом
Дневник, написанный задним числом
[Биографии и Мемуары / Публицистика / Военное дело, спецслужбы / История]
Добро пожаловать в Бездну Том 1
Добро пожаловать в Бездну Том 1
[Фантастика / Фэнтези / Попаданцы / ЛитРПГ (LitRPG)]
Японский студент Оримура Кейта неожиданно просыпается в странном месте похожем на его родной мир, но только разрушенный, наполненный чудовищами, магией и странными законами бытия, похожими на
2
Шахты безумия
Шахты безумия
[Ужасы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Категория: джен, Рейтинг: R, Размер: Макси, Саммари: Архимаг Адамус Ностр отправляет туда, откуда не вернулись лучшие солдаты и маги, небольшой отряд, который никто не назвал бы образцовым. Его цель
0
Только не с полукровкой (новая редакция)
Только не с полукровкой (новая редакция)
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Категория: гет, Рейтинг: NC-17, Размер: Макси, Саммари: Послевоенная история о помолвке Гарри и Дафны — но без магических контрактов, древних брачных соглашений и прочего в духе «Гарри никак не может
0
Узнавая друг друга
Узнавая друг друга
[Любовные романы / Современные любовные романы / Проза]
Категория: гет, Рейтинг: R, Размер: Миди, Саммари: Двенадцать раз, когда Гарри Поттер и Дафна Гринграсс так и не узнали друг друга, и один раз, когда все-таки узнали.Но кто вообще считает?Или
0
Ведьма с определенной точкой зрения
Ведьма с определенной точкой зрения
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза / Роман]
Категория: гет, Рейтинг: NC-17, Размер: Макси, Саммари: Другой взгляд на «Только не с полукровкой». Та же самая история, рассказанная с иной точки зрения.Дафна намеревалась пережить грядущую войну. У
0
Госпожа сыщик. Поцелуй меня, если не убийца
Госпожа сыщик. Поцелуй меня, если не убийца
[Детективы / Современная проза / Роман]
Петербург, 1894 год. Вдове Елизавете Воронцовой вполне хватало забот: капризные жильцы, протекающие трубы и экономка, способная одним взглядом поставить на место любого подрядчика. Но затем
0
Горькая пастила
Горькая пастила
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Роман]
Я хотела сделать любимому сюрприз внезапным визитом, но удивилась сама, застав в его квартире трех головорезов. А после - ещё сильнее, застукав его на курорте с другой и поняв, что он совсем не
0
Зельевар на шпильках, или Канона не будет! Том 2
Зельевар на шпильках, или Канона не будет! Том 2
[Проза / Современная проза / Приключения / Фэнтези]
Удар по красной кнопке в Небесной канцелярии сработал с двойным размахом: теперь в Хогвартсе командуют сразу два Снейпа — я и мой статный красавец-близнец Северус, чудом отмытый от канонической
0
Наследник трона
Наследник трона
[Исторические приключения / Фэнтези]
Дракон был на месте. Огромный, покрытый зелёной чешуйчатой бронёй, с мощной зубастой пастью, из которой струился дым. Он немедленно уставился на них немигающим взглядом жёлтых глаз.
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
9
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
7
Второй шанс для Лекаря. Том 8
Второй шанс для Лекаря. Том 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и
5
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Развод. Я тебе ничего не должна
Развод. Я тебе ничего не должна
[Современные любовные романы]
- Скорее раздевайся, Ириша. Я до спальни не дойду. Прямо тут тебя сейчас... Охрипший от возбуждения голос мужа звучит в тёмной гостиной оглушительно громко. Не так я планировала начало
6
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
10
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Двадцать два несчастья 15
Двадцать два несчастья 15
[Попаданцы / Приключения: прочее / Самиздат]
Вот и сказочке конец, а кто слушал — молодец! Когда история подходит к логическому концу, когда все враги строго наказаны, все друзья спасены, а родственники — хорошо устроены, так и хочется
2

Прямо сейчас читают

Жена незнакомца
Жена незнакомца
[Детективы / Триллер]
Они думали, что знают тех, за кого вышли замуж, – но жестоко ошиблись. Закрученный детектив о семейных тайнах в духе «Незнакомцев в поезде» Хичкока и романов Пенелопы Дуглас. Они никогда не
1
Онлайн игра для ленивого злодея. Том 2
Онлайн игра для ленивого злодея. Том 2
[ЛитРПГ (LitRPG) / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
— Я аристократ! И тебя по IP вычислю! Мои люди тебя в унитазе утопят, мразь! Иди поиграй в игру, говорил мой психиатр. Отдохнёшь! Говорил он же... Тут люди! Всё в людях! А ещё аристократы с ЧСВ
0
Билл, герой Галактики, на планете зомби - вампиров
Билл, герой Галактики, на планете зомби - вампиров
[Старинная литература: прочее]
В недавнем прошлом простой деревенский парень Билл, пройдя через горнило космических битв, становится закаленным в боях межзвездным воином. Его решительность и природный ум, чувство юмора и
0
Король старьевщиков
Король старьевщиков
[Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Кел Сарен, двойник наследного принца сверкающего города Кастеллан, Конора, оказывается между двух миров. Чтобы защитить принца, Кел должен найти виновных в резне во дворце. Единственные зацепки
0
Книга с пустыми страницами
Книга с пустыми страницами
[Любовная фантастика]
Она нашла его дневник в четверг. На нижней полке, за стеллажом, куда никто не заглядывает. Обложка из драконьей чешуи. Тёплая. Пульсирует, как сердце. А текст расцветает только под её пальцами —
0
Новые истории на старый лад
Новые истории на старый лад
[Любовные детективы / Любовная фантастика / Самиздат]
Наследство бывает разное. Кто-то получает миллионы, а кто-то миллионные долги. Мне выпал второй вариант. Но для умной девушки, пусть даже для леди, всегда найдется работа. Пусть и в архиве, пусть
4
Сквозь неосязаемые преграды
Сквозь неосязаемые преграды
[Научная фантастика]
Безумный ученый изобретает машину, которая позволяет ему проходить сквозь стены и быть неуязвимым к любому оружию. А поскольку это происходит в разгар Второй Мировой Войны, за ним тут же начинают
0
Суровая расплата. Книга 2: Война среди осени. Расплата за весну
Суровая расплата. Книга 2: Война среди осени. Расплата за весну
[Героическая фантастика / Историческое фэнтези / Городское фэнтези / Классическое фэнтези]
Третий и четвертый романы тетралогии об уникальном фэнтезийном мире, чье выживание зависит от магии, а магия самым невероятным образом связана с поэзией. От соавтора эпической космооперы
1
Внимание, разряд
Внимание, разряд
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Дарк Легко не будет. В книге встречается нецензурная брань. В книге присутствуют окровенные эротические сцены. Эта книга — погружение в мир скорой помощи без прикрас. Мир, где врачи не
1
Говорящая с драконом
Говорящая с драконом
[Любовная фантастика]
Академия разрушена, королевство в опасности. Я в бегах. Одно успокаивает: мой принц рядом. Но что мы можем вдвоём против смертоносных големов и целой армии мятежных магов? Я задавалась этим вопросом,
0
Твои границы
Твои границы
[Современные любовные романы]
Стабильность. Правильный выбор. Спокойствие. Всё это ценит и придерживается Мигель. У него не было планах менять свою жизнь, пока из-за сестры Мигель не попадет в неприятности. Дочь криминального
0
Враг по разуму
Враг по разуму
[Научная фантастика]
Сборник фантастических рассказов. Все опубликованы в журналах «Искатель», «Химия и Жизнь», «Знание — сила» и т. д. Вышли отдельным сборником «Враг по разуму».
0