Католік.
I верыць пан у бога? Ваша рэлігія вучыць вас цкаваць адных на другіх?
Дэмагогія!
Генеральша адвярнулася зноў:
Жыды замучылі на Галгофе Хрыста!
Іуда быў яўрэй! — выйшаў з сябе князь.
Прабачце, а хіба сам Езус Хрыстус не быў жыдам? — спакойна заўважыў Яцкевіч.
Не па методзе Іуды заманілі вашыя хлапца ў пастку і павесілі? — напаў на генеральшу ўжо я.— Вы ж столькі гадоў былі ў няволі, вас ссылалі, вешалі, чаму ж вешаеце і трымаеце ў няволі вы? Няўжо нічому вас не навучыла гісторыя?
Счапі-іліся! — з хваляваннем працягнуў князь, які ўжо шукаў прымірэння.— Эх, хлопцы капітальныя — я вам скажу! Шкада, не карпаранты!.. Дарагія, вы не на правільным шляху, пся крэў!.. Ну, даб'ецеся, што адзін горад будзе лічыцца ўжо вашым, а ці пастанеце шчаслівымі?!. Ці будуць шчаслівыя людзі, якім вы гэтага дабі-ваецеся?.. Адумайцеся!.. Вы — нявольнікі ўмоўнасцей і сваіх сектанц-кіх ідэй, якія самі сабе стварылі вы — баптысты, суботнікі!.. Даб'ецеся свайго — і зноў будзе столькі ж нездаволеных!.. Глупства ўсё гэта!.. У майго старога было семнаццаць жонак, сярод іх — сусветныя артысткі!.. Ён мог запрэгчы летам чацвёрку коней у сані і ехаць па дарозе, высыпанай соллю!.. I я шчаслівы, бо магу рабіць што хачу!.. Пся крэў, я ўехаў на кані ў банкетную залу, вы ўехалі б?!.
Нейкая сіла кінула мною на яго з кулакамі:
Чыім гарбом ты шчаслівы, ты?!. Якой цаной твой бацька быў шчаслівы?!
Я не згодзен весці гэтак дыспут! — адступіў ён, перапалоханы.
А я пляваць хацеў на тое, з чым ты згодзен, з чым не!
Пані Вацлава, я пратэстую! Мая нявеста тут цэлы Камінтэрн сабрала, не хапае толькі негра і кітайца!
Данка, пана Браніслава абражаюць!..
Янку! — з папрокам накінулася на мяне Дануся.
Але я яе не паслухаў:
Ты ўехаў на баль дзеля паненкі?!. А я адбяру ў цябе тваю ня-весту, і што ты зробіш?! А ты — што, зноў будзеш вучыць мяне праві-лам добрага тону і добрых паводзін?!.— прыстаў я ўжо да Данусі.
Больш ужо ніхто і не думаў пра ветлівасць.
Пагуто-орылі, называецца! — кінуў Шыманскі, калі мы пакідалі панадворак генерала нібы поле бою.
3
Набліжаўся канец навучальнага года. У мяне на курсах ніякіх экзаменаў у гэтым годзе пе было. З кожным днём я меў усё больш вольнага часу.
Аднаго разу на гары я назбіраў розных чарапкоў і разглядаў іх. Абудзіў ва мне гэтую схільнасць Луцэвіч з музея. Цяпер куды б я ні ішоў, заўсёды ўважліва глядзеў сабе пад ногі і ў кожным кавалачку крэменю бачыў наканечнік стралы, скрэбла, а ў чарапку — рэшткі пасуды продкаў.
Дануся не здала толькі антычную літаратуру і якраз зубрыла Юлія Цэзара. Але вучоба ў той дзень штосьці не лезла ёй у галаву. Гартаючы старонкі, яна нясмела праказала:
Янку, мамуся ўчора паехала ў Познань да таты...
Ну?
На чатыры дні...
— А што мне за бяда?
Увесь час я прыкідваўся, што мне няма ніякай справы ні да яе бацькі, ні да мачахі. I сапраўды, яны мяне не цікавілі. Цяпер жа я вы-пусціў з рук чарапкі. Калісьці Дануся казала, што на лета збіраецца з маці за граніцу. Праходзілі апошнія нашыя дні, мяне кранула трывога.
Пан Фелікс — у Новай Вілейцы. Фрося таксама паехала на вёску. Мы засталіся з Гектарам і цёткай Антосяй. Цётка цябе любіць... Ты ёй пагадваеш аднаго хлопца, які загінуў у вайну...— Грудзі яе часта ўздымаліся, нібы ім не хапала чым дыхаць.