Вы забралі ў пас Кіеў і хочаце яшчэ Львоў!
Пані Вацлава мае рацыю! — апамятаўся Браніслаў.— Гэтыя землі — кавалак нашай гісторыі!
Так ужо і вашай!
Дануся стаяла побач. Я адчуў, як і яе ўсю падмывае. Яна не вытрымала, дапамагла мачасе:
А Збараж? А Вішнявецкі?
Што ваш Збараж? Што Вішнявецкі?!— выбухнуў Шыманскі. — Кіеў — наша сталіца! А Львоў — пабудаваны нашым князем Данілам у гонар сына Льва!
Я прыстаў да паненкі:
Цікава, каб хто ў вас забраў Кракаў і хацеў захапіць яшчэ Варшаву, як бы вы да яго аднесліся?
Дануся прыціхла. Генеральша мелася кінуць нешта вострае, але чамусьці не адважылася і аж пачырванела.
Не ўсім палякам мы ворагі,— аб'явіў Суткус.— Юзэф Шус пават сябраваў з намі!
Думаеш, яны ведаюць, хто такі — Шус? — заўважыў Шыманскі і разваліўся на лаўцы яшчэ больш задзірліва. Тады ён змераў вачыма князя і паказаў на Суткуса:
Ён — літовец. Цікава, што яму скажаце?
Літва ў нас Вільню хоча забраць!
Вільнюс — наша сталіца! — абурыўся Альбінас.— Вы яго трымаеце сілай, бо нас у дзесяць разоў менш, чым палякаў! Настане час, і мы вернем сталіцу!
I беларусы маўчаць не так сабе! — падступіў я да князя.— Не было выпадку нам гаварыць. Настане і наш дзень, скажам і мы сваё!
Абодва бакі яшчэ мелі аргументы, але раздуваць спрэчку пры жанчынах было няёмка. I ўсе прыціхлі.
Панове, давайце гаварыць пра што-небудзь іншае! — папрасіла Дануся.
Весці свецкую гутарку было ўжо немагчыма. Заставалася адно — разысціся. Але нас сюды запрасілі. Сабрацца проста і пайсці — не выпадала. Я нерашуча азірнуўся.
Як і раней, драмаў кот, а Гектар клацаў зубамі на мух. Гэтак-сама пякло сонца. Толькі мы пе былі тыя самыя. Хлопцаў аж разрывала ад узбуджэння.
Надзьмутая, як сава, генеральша паспешліва гартала кніжку і ніяк не магла знайсці патрэбную старонку. Дануся роспачліва зыркала на мяне, шукала ратунку. Гэтыя пытанні з ёю мы ўжо даўно абгаварылі. Было яе шкада. Трэба было падаць прыклад і пачаць развітвацца. Ды ўкраінец справакаваў новы выбух.
Пагутарылі, называецца. А ўсё з-за гэтага яўрэя,— штурхануў ён Яцкевіча.— Зацягнуў нас сюды...
То пан яўрэй? — здзівілася зноў Дануся.
Жыд! — гледзячы ёй у вочы, заявіў Яцкевіч.
?!
I вось стаю побач, не кідаюся на вас. Нават адзін вечар выконваў з вамі небяспечную работу на вуліцы Міцкевіча. Памятае паненка?
Генеральша насцярожылася.
Але ж я не раблю ніякай розніцы паміж нацыямі!..
Толькі пан Браніслаў і пані Вацлава?
Уся польская эканоміка — у іхніх руках. Мы павінны змагац-ца з яўрэямі насмерць! — кінуў князь.— Інакш яны нас задушаць ва ўласнай краіне!
Пан католік? — спытаўся Яцкевіч.