Не!
Зусім?
Ні кроплі.
Яніна пырснула.
У той час падпольшчыкі давалі сабе клятву ні ў якім выпадку не піць гарэлкі і не курыць. Клятву ўзялі і з мяне.
Хоць крыху! — не адставала Дануся.
Па яе інтанацыі я адчуў, што такая якасць яшчэ больш узняла мяне ў вачах паненкі.
Віно, кажуць, мазгі выбівае!.. Нават кроплі ў рот не вазьму гэтай атруты, не прасі!
Дануся не ведала, што рабіць.
Не звяртайце на мяне ўвагі, піце самі. Няхай вам будзе на здароўе!
Яніна паднесла чарку да вуснаў, але на яе строга глянула Дануся, і паненка папярхнулася. Паставілі чаркі.
То еш!
О, гэту работу люблю, і жывот у мяне ўмяшчальны, будзь спакойная! — пачаў я выграбаць з талерак.
Яніна зноў пырснула.
З кніжак я ведаў, што багачы ў абед карыстаюцца сурвэткамі. Калі ж над руку трапіла накрухмаленая палатніна, я яе паклаў на буфет.
Няхай ляжыць, будзеш выцірацца, Ясю!— заўважыла Дануся.
Хіба я грудное дзіця і пачну тут бурбалкі пускаць?!. А, правіла добрага тону, прабач!..
Яніна на гэты раз ад смеху аж зайшлася. Ну, з мяне хопіць!.. Я ўскочыў з-за стала. Узнялася і Дануся.
Не падабаецца табе? Не затрымліваю, можаш ісці! — заявіла яна, абураная, і паказала сяброўцы на дзверы; вочы яе блішчалі гневам.
Дурніца! — захлынаючыся, здолела толькі выціснуць з сябе і пакацілася да выхада Яніна.
Я табе гэтага ніколі не дарую! — кінула Дануся наўздагон сяброўцы і папрасіла мяне: — Еш, Янусь, калі ласка, не звяртай увагі, прашу!..
7
Але я ўжо больш не сеў. Раздражнёныя, выйшлі мы ў залу.
Ну вось, нарэшце мы і адны!..— паспрабавала мяне развеся-ліць Дануся.— Я яе прагнала, ты здаволены?.. Панасі мяне на руках, Янэк... I сцісні моцна-моцна, як на гары, каб аж косці затрашчалі і дыхаць не было чым! О, як я люблю гэтыя ўладарныя рукі! Якія яны мне родныя!.. Яны ў цябе як з жалеза... Скажы, ты мяне кахаеш? Ну, гавары: слёзка мая...
На фартэпіяпа ў рамцы стаяла яо фатаграфія з Любецкім.
Прасі князя, няхай носіць, рукі яго дарагім мылам пахнуць! — буркнуў я, успамінаючы спачувальную інтанацыю, з якой яна гаварыла «еш, Янусь!».— I няхай ён прызнаецца табе ў каханні! — кінуў я на фота.— Любецкі ўмее гэта рабіць куды лепш за мужыка!
Ага, нездаволены, што прагнала яе? — успыхнула Данута.— Бачыла, як на яе пазіраў, як рысаваўся!
Я рысаваўся?
А то не? Нават какетнічаў!
Я какетнічаў?