Ну, вядома, для вас — такога Галіафа — гэта нішто! — пры-творна пакрыўдзілася яна, азіраючы маю постаць з галавы да ног.
Мне гэта вельмі палесціла. Я бытта паспрабаваў адарваць пасудзінку ад зямлі.
У-ух, чорт, не зрушыць нават!.. А хочаце?.. Мне зусім нічога не значыць вас з цэлай гэтай банкай...
I я той самай рукой, што трымаў за вушка пасудзінку, дзёрзка абхапіў дзяўчыну ніжэй пояса ды, адчуваючы пасільны жывы цяжар, паненку крутануў пару разоў у паветры і зноў паставіў на зямлю.
Во!
О-ей, як было цудоўна! — ані крыхі не пакрыўдзілася яна, ловячы раўнавагу.— Як жудасна! Як галава закружылася! Го, нават вада не распляскалася!..
На чорным саціне ў мяне былі вышытыя макі — свежымі ніткамі, чыста, з густам. Нібы здаровае дзіця, што прачнецца і адразу гатова чаму-небудзь дзівіцца, так і Дануся ўжо не адводзіла вачэй ад кветак.
— Такую прыгажосць у вас і зараз на вёсцы робяць? — пацікавілася.
Кожная цётка! А гэта — мама вышыла...
Прыгожа!
Яе ўвага мяне расчуліла і абудзіла крыўду, якую я насіў вось ужо паўгода.
«У Афрыцы ёсць народы, якія прападаюць за каляровымі шкельцамі, ніткамі...— праказаў я з горыччу.— У нас па «крэсах усходніх» гэтае дзікунства захавалася ў тым, што мясцовыя сяляне расшываюць сваю вопратку. Глядзіце, перад вамі прыклад!..»
Дануся жахнулася:
— Хто такое глупства пасмеў сказаць?
Я назваў.
Наш полёні-іста пан Залескі?— працягнула яна з абурэннем.
На курсы больш яе не надзяваю.
На паненчыным твары я прачытаў, выразна ўбачыў, што яна сябе лічыць вінаватай за дурную выхадку прафесара, але не ведае, як выказаць спачуванне, і аж чырванее ад бяссілля. Раптам мне зрабілася лёгка-лёгка на душы, як бывала толькі ў дзяцінстве, калі выкладзеш сваю крыўду маці.
Ат, ліха яго бяры, перажывём!— ужо весела і легкадумна пра-мовіў я, падняў адшліфаваны каменьчык і запусціў яго высока ўверх.
Паненка з трывожным захапленнем сачыла за яго траекторыяй, пакуль камень не плюхнуў у кусты.
Мы пастаялі, паперажывалі кожны сваё, паазіраліся.
Глядзіце, кветкі! — раптам узрадавалася Данута і палезла на гару, усмешкай заахвочваючы мяне.
На адхоне расла чаромха. Я з прыемнасцю начаў ламаць галінкі з белым квеццем.
Збіраючы букеты, мы паднімаліся вышэй і вышэй. Дануся паабдзіралася аб кусты, але нічога не заўважала.
Нарэшце яна ўзабралася на самую гару.
Я кожны раз дзіўлюся, якая маляўнічая адгэтуль Вілія! — праказала яна і адразу змоўкла, зачараваная.
Валасы яе былі ўсе абсыпаны белымі пялёсткамі. Ад напружанай хадзьбы дыханые паступова рабілася роўным. Мне месца было добра знаёмае.
Ну,— згадзіўся я.
Нечым напамінае Альпы...
Гэта яшчэ нічога. Во, я ведаю гару! З яе горад — як на далоні! Можна палічыць усе цэрквы і касцёлы. Нават Замкавая гара і Тры Крыжы адтуль відаць...