Знаёмы...— прамямліў вечны студэнт з дурнаватай усмешкай.
Вы ўжо знаёмы? — зрабіла вялікія вочы Дануся.
Ніхто ёй не адказаў.
Я за ім сачыў незалежнымі вачыма. Любецкі зрабіўся вартым жалю. Усё выглядала так, бытта тут стаяў настаўнік, якога вучань Браніслаў вельмі баіцца. Ён перайшоў амаль на шэпт:
Панно Данко, вас можна на хвілінку?
Калі ласка!— пераглянулася яна з Бэтай.— Прабачце, пане Янэк!
Я не паспеў адказаць: рэакцыя ў маёй галаве праходзіла замаруджана, усё адбывалася нібы ў сне.
Браніслаў павёў паненку ўбок, але Дануся весці сябе далёка не дазволіла.
У тэатр, як дамовіліся?
Вядома!— капрызна паціснула яна плечыкамі і вярнулася да нас.
Бывайце! Мяне на Антаколі чакаюць нашы карпаранты!
Калі ласка, клічце і іх сюды!
Яны нешта арганізуюць!.. Прыемнай забавы! — кінуў ён, стараючыся не сустрэцца з маімі вачыма, і пайшоў.
Брэшаш, ніхто цябе не чакае. Заела самалюбства. З ахвотай ты пабыў бы тут, каб не я.
Мы трое глядзелі яму ўслед. Браніслаў нехлямяжа крочыў у чор-ных лакірках, прыпаднімаючы калашыны і выбіраючы месца, куды паставіць нагу, каб не надта запыліць абутак. Дануся з Бэтай не вытрымалі і пырснулі. А ў мяне бытта зняў хто з сэрца вялізны цяжар.
Не вельмі мяне кранула, калі пад вечар я ўбачыў, як Браніслаў выходзіў з генеральскага дома і вёў Данусю.
2
Міналі лепшыя нашы дні.
Дапуся пасля абеду з падручнікамі спяшалася да мяне, а дома гаварыла, што ідзе да сяброўкі.
Мы вельмі адно аднаго дапаўнялі і ў той жа час не разумелі адно другога.
Аднойчы, напрыклад, яна шчыра рассмяялася з мяне, што я па смаку не адрозніваю гатункаў цукерак і яны для мяне ўсе аднолькава салодкія. Якраз у гэтую хвіліну, асцярожна абыходзячы дубцы, наста-віўшы клінам свіную мысачку, праклыпаў ля нас вожык. Калі ж я сказаў, што вожык зімой спіць у трухлявым пні, сівее ад старасці, лю-біць лізаць расу і вельмі храпе ў сне, Дануся паглядзела на мяне ўжо з павагай.
Чаму ў цябе ў адным чаравіку падэшва дзіравая, а ў другім — цэлая? — выбухнула яна смехам зноў.
Бо на левай абутак заўсёды хутчэй рвецца, нават — у цябе.
На правай!
Якраз наадварот.
Та-ак?..
Усё гэта ёй было так цікава, што яна не знаходзіла слоў, каб выказаць здзіўленне.
У адзін пагожы дзень выбраліся мы за горад. Па дарозе Дануся пачала расказваць аб сваёй паездцы за граніцу. Яна бачыла там такое, пра што я чытаў толькі ў кніжках.
— Паехалі мы першы раз у Германію з паняй ваяводавай. У Дрэздэне зайшлі ў карцінную галерэю. Пані Бацянская падышла да адной карціны і расчаравана закрычала: «Дык такая ж вісіць у мяне на кватэры ў Вільні!» — «Тут арыгінал!» — тлумачу ёй. «Варта было толькі з-за гэтага ехаць тысячу кіламетраў?!» Адтуль адправіліся на мора...
Раскажы пра яго!