Пад уплывам літаратараў пачала вывучаць мову і сама пісаць вершы. Моўны запас папаўняўся з кожнай кнігай, я адкрывала для сябе новыя рыфмы, нечаканыя эпітэты, яркія метафары.
А як цяжка спачатку было размаўляць па-беларуску! Калі ў кожны сказ ублытваюцца расейскія словы, выразы ці калі ты не можаш перакласці думкі з расейскай мовы на беларускую.
Цяпер я часцей карыстаюся роднай мовай у размовах з беларускамоўнымі сябрамі, знаёмымі, але працягваю гаварыць і па-расейску. Я не лічу, што для таго, каб быць беларусам, неабходна размаўляць толькі на сваёй мове.
Можна шмат нагаварыць пафасных прамоваў наконт спадчыны, але самае галоўнае — зразумець, што самае каштоўнае для цябе тут, што гісторыя твайго жыцця, летапіс твайго дзяцінства застаецца разам з табой толькі на тваёй радзіме. Яна адзіная суправаджае цябе праз усё тваё жыццё.
ні па барыкадах гойсаць. Хочацца адказаць аргументавана… Хочацца супрацьпаставіць. І — дзякуй богу — тут з’яўляюцца яны.
1995–1996: «Всякие Лявоны Вольские…»
Чуваць іх было задоўга да з’яўлення — курткі-касухі й боты-казакі, спрэс чорная скура ды ланцугі, якімі рокеры, што прывіды, звінелі здалёк. З выгляду страшныя, валасатыя, шумныя, яны гаварылі між сабой па-беларуску, жартавалі і вызнаваліся ў размове інтэлектам (нарэшце!) не горшым, чым тыя, з вежы слановае косці. А самае смешнае — іх звалі Алесь Дайнэка, Лявон Вольскі, Зміцер Лукашук, Алена Радкевіч, Кася Камоцкая.
Менавіта знаёмства з рокерамі — умоўна назаву вас так, прабачце, Алесь, Кася, Зміцер, на той час вы былі (ці, прынамсі, мне здаваліся) адзіным фронтам — дало мне тую, адчайна неабходную дозу беларускай культуры — сучаснай, злой, сцёбнай, без «скоцкага сур’ёзу», без скідак на «недаразвітасць» — якая памагла мне выстаяць. Далей мне было што супрацьпаставіць усім апанентам, спрэчкі былі абгрунтаванымі. Не «рушнічочкі, васілёчкі», а Сыс, Глобус, Дубавец. Цяпер я сыходзіла на канцэрты NRM — і мне было шкада тых, хто застаецца. Я ведала ўсе песні Касі, запісаўшы іх на рыпучы дыктафон і спісаўшы слова за словам. Я знайшла сваіх герояў, якія спявалі для мяне й пра мяне. І мне ў маёй беларушчыне можна зайздросціць.
не не было, у юнацтве гадаваўся ў Маскве. Хаця, зразумела, чытаю без праблемаў. Тыповая сітуацыя для многіх беларусаў. Але ў той ці іншай ступені кожны беларус мусіць ведаць беларускую мову. Пажадана ў большай ступені.
Ды нават на прыкладзе «Ляпісаў» скажу. Сяргея Міхалка ж ніхто не прымушаў пісаць беларускамоўныя песні. Торкнула штосьці чалавека. І некалькі песняў, на мой погляд, атрымаліся вельмі добра.
Я расказваю пра Беларусь толькі лепшае. Расейцам кажу: у нас як у Еўропе. Заходнееўрапейцам — у нас дзікая прырода. У нас няма чагосьці кідкага, як самая вялікая статуя Ісуса ці самая шырокая рака. У Беларусі трэба пабыць, пажыць, каб адчуць прыгажосць. Напрыклад, я ў пятым класе гуляў на ўскрайку Менска, за кружной дарогай, і раптам трапіў на балота. І мяне так уразіла, калі я пабачыў, якім балота можа быць прыгожым!
У нас шмат вады. У паветры, унутры нас, мы гэтым дыхаем, і гэта ўплывае на характар. Людзі з суседніх краінаў, якія працуюць з беларусамі, кажуць, што па заканчэнні супрацы беларус усё роўна да канца не задаволены вынікам.
З адмоўнага — беларусы лёгка мімікруюць у іншых краінах. Зразумець, што перад табой суайчыннік, можна толькі тады, калі пачнеш супольную працу ці разам пасядзіш за сталом. Хоць зноў жа — хто як. Калі з «Ляпісаў» хацелі зрабіць масквічоў, адмовіліся не згаворваючыся. Міхалок падкрэслівае, што гурт беларускі, і жыць каманда ў Маскве не засталася, хоць маскоўскія прадусары настойвалі.
Беларусы пакуль яшчэ жывуць пры дарозе. Таму можна ўсё страціць, знікнуць сярод іншых, а можна дабудаваць нацыю. Вельмі трэба пастарацца, каб стаць нацыяй дарэшты. Але шанцы ў нас ёсць.