i цела — паверхня майго жыцця, i розум — паверхня цела.
Паверхняю — разважаю, паверхняю — разумею, паверхняю — мераю глыбіню...
Ледзьве жывы, выбіраюся я на бераг.
Мяне абступаюць знаёмыя трохкутнікі, ромбы, кругі...
Цяпер я ў бяспецы, цяпер я дома...
Апе вагаецца ўва мне неспасціжная глыбіня i прымушае вагацца паверхню.
Што ты скажаш цяпер? — пытаюцца ў мяне камяні, калі мяне спасцігае якая няўдача, калі здараецца ca мною якая неспадзяванка.
Яны пытаюцца, яны цешацца, яны гана-рацца сабой, яны цяпер адчуваюць сябе мудрэй-шымі за ўсе мае аргументы, якія я ім прыводзіў, за ўсе мае ўчынкі, якімі даводзіў, што быць людзьмі лепш...
Я пастаянна казаў, што меў,
я пастаянна кажу, што маю,
нічога не ўтойваючы,
нічога не пакідаючы на чорны дзень;
мае канчатковыя аргументы тут — у кожнай хвіліне, у кожным дні, ва ўсім маім існаванні.
A камяні мяркуюць, што я жабрак, што я жыўлюся чужым, шго нічога свайго не маю...
Яны закрываюцца ад мяне:
у іхняй закрытасці — іхняя моц,
у іхняй закрытасці — ix каменнасць.
Я вучу камяні быць людзьмі.
Я ix прасвятляю сабою.
Дзень, калі яны адкрываюцца мне,— мой скарб.
Дзень, калі яны закрываюцца ад мяне,— чорны.
Мае браты збіраюцца разам — на святы, нарады, справы, што тычацца нас усіх.
Але я сцярожка сачу наўкола.
Я ўхіляюся ад сумесных сустрэч.
Калі ўсе прысутнічаюць, нехта, хоць бы адзін, адсутнічаць мусіць.
Я вартаўнік лёсу.
Я не магу яму даверыцца.
Я памятаю пра сыноў Іова: яны загінулі, калі сабраліся пад адною страхой усе разам.
Рукамі абмацваю твар: аднымі часткамі цела адчуваю другія часткі.
— На каго ты падобны?!.— кажа сястра.