кожная лапушына — голас,
кожная лапушына — далонь:
наноў разважае зялёнае веча, наноў узва-жвае думнае веча кошт смерці i кошт жыцця...
Пакінулі апошнія жыхары свае дамы-мура-ванкі, свае драўляныя хаты з аканіцамі i ліштвой i ўсё, што мелі, што нажывалі, што памяталі, што снілі, пабралі ў пярэбары, у перасяленне, у новы кут...
Ды нехта ўсё роўна сюды вяртаецца неадольна,
нешта ўсё роўна тут, быццам колісь, жыве:
тут раптам зазвоняць званы трывожна,
зацокаюць раптам падковы па бруку,
раптам дзіця заплача,
раптам некага нехта пакліча, i той адгукнецца ў адказ...
Тут пласт на пласце, на падмурку — падмурак.
Тут свае таямніцы, свой радавод, свой лад.
Тут нешта тоіцца, нешта хаваецца, нешта ўхіляецца ад разгляду...
Падводзіцца да старога горада вузка-калейка.
Па старым горадзе ходзяць узброеныя патрулі.
Далечыня падступае i адступае, i ўсюды замест яе застаю сутонлівую зямлю, засяроджа-ную ваду, шурпатыя дрэвы.
Я ў ix дапытваюся пра далечыню.
Кажа зямля: гэта — мой слых.
Кажа вада: гэта — мой зрок.
Кажуць дрэвы: гэта — наша дыхание.
Я паварочваюся наўкола.
Я магу быць адначасова толькі тут, дзе стаю, дзе ўжо ёсць.
Далечыня — мой страчаны рай: ён адлюстроўваецца снамі i міражамі.
Я разаслаў удалечыню па розных кірунках стрэлы, а стрэлы вяртаюцца, цэлячыся ў мяне.
Каб адгарадзіцца ад выпадку, мы абгарадзілі сябе каменнай сцяною,
забрукавалі дол,
паставілі громаадводы,
уклалі законы,
распланавалі сваё жыццё далёка наперад — на дзесяцігоддзі, стагоддзі, але...
Але на самым пачатку лета зажоўкла бярэзіна ў скверы,