Ён ідзе тым, што здзейснілася, i невідуш-часць знаходзіць дарогу, што скончылася, а прыйдзе — паўстане між дрэў, i дрэвы абступяць яго, як сябры, i нейчыя рукі спагадна ў рукі яму давацьмуць спелыя, пахкія, шчодрыя падарункі -
плады.
«I трэба ж!..» — не перастае здзіўляцца Альжбета.
Учора яна падалася з сябрынай выдатных калгаснікаў i калгасніц у падарожжа па родным краі,
i малады настаўнік ім адкрывае вочы на тое, што ёсць.
I бачыць Апьжбета, што іхнія хаты не проста хаты, a ўпісаныя ў абсягі нябёсаў саборы,
што боханы хлеба, якія яны купілі на кірмашы, разгорнуты, нібы кнігі, i важкія словы выкладзены на ix,
што іхняя рэчка Малечка ўвабралася ў веліч i маляўніча плывуць па ёй зараз з узнятымі ветразямі чаўны...
«А я i не ведала, што так гожа лучацца Долы з Высокім, звыклае з незвычайным, тое, што бачыцца мне, са мной»,— прызнаецца Апьжбета,
a іхні настаўнік ёй, пасміхаючыся, тлума-чыць: «Яшчэ мы не скэнчылі падарожжа, мы толькі яшчэ пачалі адкрываць свой край!..»
З няскоранасці спрабую выкаваць зброю, але пад наглядам палі i ляды, i на дарогах вораг.
Старыя знаёмцы хаваюць твары, i вокны будынкаў у аканіцах.
Я адыходжу ў пярэдадзень.
За плячамі, чакаючы, што перайначыцца час, застаюцца нямымі хаўруснікамі магілы.
У невядомай далёкгй сядзібе, зродненай з нетаропкай людскою гаворкай i гаманою дзіцячай, нанова пачну свой шлях.
Самая большая навіна ўжо нам вядомая адпачатку, і, нібы дарунак, у словы ўкладаецца загадзя водгук.
Мы ў зменах, i, быццам няскончаны твор, не супадаем з сабой, i пакуль, вымаўляючы, удакладняем, хто i нашто мы, трымае наводдалі нас наступнасць,
але калі то адной, то другою сваёю думкай угадваем першазадуму, з бездані звоніць, яе выяўляючы, звон, a ў цемры запальваецца вясёлка.
На ўзгорку i ўздоўж дарогі волаты: так укладаецца век у вашы паставы, што, бачачы вас, міжволі мы ганарымся сабой i сябе далучаем да вашай, пазначанай веліччу, грамады.
Дубы Заходняга краю!..
Дужым памкненнем вы падымаецеся над зямлёю i падымаеце з нетраў зямлі вам давераны ёю цяжар, яго абдымаючы дбайна —
нібы несяце пасланне з пары, не залежнай ад непагадзі i пагоды, у другую такую ж пару.
Вы адпачатку ў здзяйснекні, а мы вымаўляемся толькі i, нетрывалыя ў тым, што нас вылучае, у знадворным шукаем апору,
але, то западаючы ўдалеч, то аб'яўляючыся паблізу, вы, нібы досвед, зведаны некалі намі, знаходзіце нас i моўчкі ўводзіце нас у айчыну, намі накінутую незнарок.
Ляснік Амелька чытае ўначы старую святую кнігу i ў ёй вычытвае, што ён сёння памрэ.
Ён зачыняе наглуха дубовыя аканіцы, замыкав на засаўку i завалу дзверы, убівае ў сцяну лесніковы свой нож i кладзецца на лаву спаць.
I чуе праз сон, як нехта настойліва стука-ецца ў дзверы i ў аканіцы, як за сцяною блукаюць трывожныя галасы, але абудзіцца не можа.
Ён спіць i не ведае, што з-пад зямлі прабілася раптам чырвоным вірлівым патопам крыніца, што навакольныя вёскі ў ад'ездзе i што яго хата ў крыві.
Драпежная птушка садзіцца на плот i ўсчынае ca мною сваю размову.
Блішчыць яе цёмнае вока, i востра ў дрэва ўцінаюцца кіпцюры.