Мы выберам шлях, i, быццам кругі аблогі, ззаду пачнуць заставацца мінулыя дні, а новыя сведчыць пра нашы магчымасці i дасягненні i абяцаць нам, што мы ўсё адно аднойчы сустрэнем чырвоны горад, i пераконваць нас, што нішто не зможа спыніць наш адважны i скіраваны да межаў шлях.
Ды нехта, нібы выпадкова, скранецца i пойдзе таксама з намі, не пакідаючы на паверхні зямлі слядоў, i калі мы захочам разгледзець, хто альбо што гэта,— ціха адхіліцца i растане, i мы падумаем пэўна, што гэта анёл ці бог.
Недзе ля самага краю часу па хісткім схіле нам давядзецца спускацца ніжэй i ніжэй, у зямную глыб, a спусцімся — дык убачым: чырвоная вязкая гліна зойме ўсё дно прадоння,— i змусіць нас прыпыніцца, а потым, калі мы прабудзем з ёю сам-насам да заўтра, змусіць нас нанава ўзняцца наверх i пайсці, не аспрэчваючы нічога, назад.
Нібыта надумала нешта бура...
Хвалі, якія шалелі на моры i ўзрушвалі мора, раптам аціхлі, i ўсталявалася ціша.
I ў гэтай напружанай грознай цішы, бы падзялілася мора надвое, паволі паўсталі дзве велізарныя хвалі і, вырастаючы ўсё вышэй i вышэй, да самых, нахіленых ніцма, нябёсаў, рушылі нецярпліва адна на адну...
Гэта было заўчора, а сёння зноўку неба высока, i зноўку, нібы ўспамінаючы нешта, трывожыцца мора, i доляй сваёй зняволены дух зноўку марыць пра буру.
Падуладныя нам перададзенаму загаду ідзём парадзелым сваім атрадам у далёкую вёску Лукомер, дзе нас чакае расстрэл.
Нам хочацца жыць, але мы на вайне, i вы-шэйшая непазбежнасць трымае ў руках наш лес.
— Гэта апошні наш бой,— кажу я, падтрымліваючы сівога, у скрывянелых бінтах байца i адчуваю з усімі разам, што ўсё наўкола для нас насамрэч пачало быць апошнім i поўніцца невыказнай спагадай да нас.
Нам доўга ісці: за рачныя поймы, за балаціны, за нівы, за пушчу, за небасхіл,— i мы невымерна рады, што перад тым, як знікнуць, дні будуць доўжыцца i кружыцца, i ўводзіць нас паступова ў сваю незваротную глыбіню.
Наўскрай то пясчанай, то ўтравянелай да-рогі красуецца жыта, і, падышоўшы бліжэй, я ў ім заўважаю гняздо i чародку птушак: вывеліся пе-рапеляняты i ўжо абжываюць жвава жытнёвы свой свет.
У гэтым краі мінала маё маленства, i я дамаўляюся ca сваімі камрадамі па атрадзе, што на гадзіну ці мо трохі болей, чым на гадзіну, я адлучуся, а потым ix маіаню.
Я разуваюся i пакідаю салдацкія цяжкія бо-ты ў жыце i паварочваюся — каб наапошне сус-трэцца i развітацца — да колішняга, тут мінулага i ад мяне ўжо аддзеленага назаўсёды, майго жыцця.
Забытыя сцежкі рынуцца мне насустрач, i павыходзяць з-за хатаў вялікія думныя дрэвы, i праплыве паўз мяне са звінюткімі галасамі i дарагімі абліччамі школа,— ну а затым...
Затым я знайду свой абутак у жыце i даганю свой атрад.
Hi змрок, ні святло.
Hi ўчора,ні сёння.
Не ведаюць дрэвы, ці ім зелянець далей, ці скідаць лістоту.
Не разумеюць вароны, ці ім куды адлятаць, ці сядзець на дрэвах.
Суседзі сабраліся пераязджаць, ды раптам адумаліся i заносяць рэчы назад — у старую кватэру.
Усе перашкода ўсім.
Словы не маюць, куды казацца.
Цені, што падалі ад людзей, супадаюць з людзьмі.
На рэчаіснасці пляма.
Дробныя плямкі зніклі, але ўтварылася i засталася вісець у паветры адна, набрынялая чарнатою, вялікая пяяма.
Што з ёй рабіць: ці размесці яе на шматкі?
ці вынайсці яшчэ большую пляму, каб ёю сцерці яе?
ці, зрэшты, яе зуеім не чапаць — i яна паступова знядужыцца i растане ў нябеенай, напоенай вечнасцю, чысціні?
A некалі ж мы яе прьвклікалі нецярпліва, жадаючы ёю сцерці адразу ўвесь бруд.