Што надыходзіла — адышло, што абяцалаоя — пастаяла, як белае воблака над галавой, i паціху растала.
Так многа было малых і вялікіх падзей — а самай Істотнай усё-такі не хапіла, так многа было еуетрэч — але ўсe яны ўжо за мяжою часу i адгукаюцца калі як.
— Чалавек, ты з'еў свайго Бога,— казаў велікодным днём пагарджаны прарок i стукаўся велікодкым чырвоным яйкам у чорны камень.
Вось, мёртвае ажыло.
І вось, жывое змярцвела.
Падыходзячы да сваёй, абнесенай плотам, сядзібы, ён пачынае развасабляцца — скідаць свой чорны манаскі ўбор.
Гэта якраз той час, калі ён ужо не манах i яшчэ не спадар, i я выбіраю якраз гэты час, каб нацянькі падысці да яго i, здзівіўшы сваім з'яўленнем, яму сказаць...
Я наватне ведаю, ш т о, ботое, што хоча настаць i адбыцца, не супадае са сказаным, як з зямлёю, з яе падымаючыся паволі, не супадае трава.
Вуліца доўгая i пустая.
Хмурыцца — бы на дождж.
Хвіля — i ён (ці, па-новаму, Ян што не схацеў свайго шчасця, каб шчасцем зрабіцца для ўсіх астатніх) адчыніць варотцы ў сваю сядзібу,
i ў гэтую хвілю я дакрануся рукой да яго пляча i, адчуваючы, як з-пад стаптанай цьмяиай паверхні пругка расце маладая трава i як збіраецца дождж у згусцелай хмурнечы, скажу найпершыя словы: «Добры дзень, Ян...»
Нешта (а што — невядома) недзе гарыць: размыты абрысы знаёмых рэчаў.
Людзі стаяць на прыпынку знямелым натоўпам: быццам забыліся нешта, а што — не могуць згадаць.
Шэсцьдзесят шосты дзень сядзіць у астрозе за нешта зняволены журналіст i ўжо немаведама колькі здольная нешта сказаць банкірка.
А каля плота, быццам вартуе нешта, блукае руды сабака: калі яго хто намерваецца прагнаць, ён натапырвае поўсць і гыркоча, калі яго хто намерваецца прыручыць — уцякае.
Нібы для самога сябе памерці, мусіш урэшце выпасці з круга пытанняў сваіх i сваіх адказаў, каб здолеў твой Бог запытацца табою i табой адказаць.
Нас разбіраюць нашыя ўчынкі — i застаецца ўсё менш нас i менш для здзейсненай думкі, для сутнага слова i для сустрэчы, якой мы заўсёды чакаем i ад якое ўхіляемся кожны раз.
Мы заўважаем не тое, што ёсць, а што аб'яўляецца, што мільгаціць, што махае, быццам нас вабіць, рукамі, што кружыцца, што ўлада-рыць, што, насяляючы плошчы i вуліцы, зычна гамоніць i выглядае ўрачыста, а тое, што ёсць, нас адсоўвае за кругі акрэсленых кожны раз нанава небасхілаў.
Калі мы пяройдзем мяжу i голай пясчанай дарогай будзем вяртацца дамоў, за мамі, там, дзе надоечы мы былі, успыхне пажар, а на нашы галовы i плечы пасыплецца вогненны снег.
— Не трэба палохацца i вяртацца,— мы скажам адно аднаму,— Toe, што некалі вымкнула згубай, зноў паўтараецца з году ў год, але ўжо як свята. Згуба ўсё больш мінае, а свята ўсё больш настае...
I мы ацярушым з сябе іскрыны i попел i, перш чым скончыцца дзень, знаёмай даўняй дарогай увойдзем пад вечныя шаты, пакінутых некалі за сабою, хатаў i дрэў.
Рака разлілася i падплыла да самых падворкаў, i рыба, якая раней не хацела лаеіцца ні ў якія хітрыя сеткі, цяпер сама давалася ў рукі.
Нутром адчуваючы, што насампраўдзе так не павінна быць, што гэта нейкае ашуканства, людзі ў кашы, у мяшкі, у начоўкі паспешліва набіралі ахвотнай, быццам еп'янелай, рыбы, што не знаходзіла месца сабе ў вадзе.
I сам я, выпхнуты з чыстых глыбокіх віроў на паверхню, курчуся разам з астатнімі рыбінамі ў пахутах, усёй сваёй безгалосай істотаю крычучы: «Людзі, глядзіце, глядзіце, людзі, калі набліжаецца згуба, srna пасылае перад сабою цуд».
Гукаю i чую свой голас.
Ён займае i гул ракі, i водгулле грамады, і цішу далёкага лесу.
I пакуль ён гучыць і, усюды прыняты i заахвочаны ўсюды, мае адвагу i моц гучаць, у гэтай краше ён не чужы i не свой, а — сама, заснаваная мной, краіна.
Дождж то ўсчынаецца, то замірае.
У глейкія жоўтыя лужы глядзіць невідушчае неба.