Золатам ззяюць крыжы бажніцаў.
Блішчыць, абмыты імклівай залеваю, брук.
Буліца Дамініканаў,
Габрайская вуліца,
Ганчарны завулак...
Дзе тут затойваецца жыццё?
Дзе тут затойваецца смерць?
Нябачная сіла згінае каардынаты прасторы.
На вежы гадзіннік паказвае нераспазнаны час.
Вучацца нанава вымаўляцца словы, лічацца лічбы...
Гуляе жыццё з імі ў смерць, смерць — у жыццё.
IV
Нібы маладыя багі, вы ўзыходзіце на пракаветных палетках зямлі — i зямля становіцца вашай.
Вам дазваляецца ўсё: вы пераймаеце ў свае рукі ўсялякі суд, i пераходзіць на ваш бок праўда.
«Бог абірае таго, хто сам сябе здольны абраць»,— вы пераконваеце з дня ў дзень рэчаіснасць,
а яна гэтаксама, з дня ў дзень, пераконвае вас, што Бог, якога вы маеце, імёртвы,
што Бог, якога вы маеце,— смерць.
V
Быццам вандроўныя месцы, вы пераходзіце з мовы ў мову, з падзеі ў падзеі, ca зместу ў змест.
Вы адлучаеце ад адной паловы прасторы яе лагчыны i выспы i далучаеце да другой, але ўсе роўна зямлі, хто арэ яе, хто засявае i хто кладзецца ў яе.
Вам нешта пярэчыць i ўпарціцца— i ў рэчаіснасці, i ва ўчынках, i, пэўна, якраз таму вы абіраеце тое, што ўпарціцца i пярэчыць, сваім неспадманлівым арыенцірам, i сіла, што вас вызначае ўсюды, здзяйсняе i кліча тое, што не павінна здзяйсняцца i наставаць.
Прыкметы ўсчынаюць сваю варажбу, i бяруць вас у свой палон заваёвы, i вынік не разумее, што ён здабыў.
VІ
Вы прыналежыце моцы, i перашкода для вас апора.
Цвёрды ваш крок, пераможныя вашы ўчынкі, i постаці вашы згодна ўрастаюць у сталь.
У рул i i ў жэрлы ўкладаецца перавага.
Ловяць люстэркі адлюстраванні таго, што мае настаць.
На сценах дымныя цені.
На бруку разбітая чарапіца.
У небе спявае гром.