яны зрасліся з зямлёй,
яны зрасліся з няпамяццю i нябытам...
Мястэчка пашырылася i ўвабрала ix у свае абсягі, i напалам раскроіла ix дарога, a камяні з йезразумелымі літарамі местачкоўцы пабралі сабе — хто ў падмурак, хто ў мур.
I з гэтага боку, i з гэтага, i з таго ix атуляюць падворкі i агароды.
Пасвяцца гусі на ix i козы знаходзяць спажытак, a дзеці, калі збіраюцца разам, гуляюць на ix у сваю лапту.
На ix не водзяцца здані страху, i над нікім не маюць яны аніякай улады, а час — над імі.
Так, яны ёсць, але ёсць у няма.
Так, ix няма, але ў ёсць.
Выспела жыта, i перайшло поле паволі з нізіны ва ўзвышша.
Toe, што здолела епраўдзіцца, спраўдзілася i зазірнула ў разгорнутае бязмежжа,
тое, штоздолела скласціся, склалася i аддало развазе празрыстую абалонку,
тое, што здолела ўзняцца, ззаду пакінула лук i стрэлы i засталося без мэты.
Кружляе з кароткімі ўсклікамі над узвыш-шам ільсністы сокал.
Выходзяць да самай дарогі на ўзвышшы з жыта чырвоныя макі i сінія васількі.
Хто наступаў — наперад сябе пасылаў пажары,
хто адступаў — пакідаў ix ззаду,
а хто заставаўся...
Колішні першы ў сяле трактарыст Сяргейка зачыніцца ў хаце, пааблівае сцены бензінам i чыркне сярнічкай;
колішні першы ў сяле асілак Васіль у збан пазлівае з бутэлек шчырага першаку, асвеціць полымем сінім i паднясе да вуснаў;
колішні першы ў сяле перакупшчык Савэля будзе хадзіць кругамі вакол папялішча i біць сябе ў грудзі...
Вялікі Сялец, у Сяльцы пажары, а людзі то каля ix, то ў ix.
На гэтым беразе грамада, i кожны ў ёй мае сваё імя i сваё аблічча, на тым нікога;
на гэтым беразе гамана, адна, калі мір, i другая, калі вайна, на тым ні вайны, ні міру, ні гаманы;
на гэтым беразе, што адбылося, не можа адбыцца нанова, на тым няма чаму адбывацца;
на гэтым беразе кожны чытае сябе па словах i лічыць па лічбах, на тым загадзя злічаны i прачытаны.
A між абодвума імі плынь,
a між абодвума імі мост,
a між абодвума імі кожны.
Мы дужаемся ў царкве.
Я з гэтага свету, а ён з таго: сябры, раз'яд-наныя лёсам.