падпечак быў цэлым падзямеллем.
Адным словам, печка, недарэмна
просяць цябе сысці з арэны.
І ўсё-ткі, калі гаварыць па шчырасці,
я рад, што было мне суджана вырасці
у той жа хаціне,
дзе ты ўладарыла,
дзе спраўна так грэла,
пякла
і скварыла.
Дзякуй за ўсе твае добрыя справы,
за ўсе твае печывы, твае стравы!
Бог з імі, тваімі габарытамі,
толькі ніколі не будуць забытымі
дні, калі ў коміне выў дзіка вецер,
а ты так умела гасцінна прывеціць.
Ты нас акружала цяплом і ласкаю,
ціха расказвала казку за казкаю.
Змаўкала, зноў чулася ветра гудзенне.
На столі хісталіся прыцемкаў цені.
Гасла святло замёрзлых вокан.
Усё перайначвалася навокал -
цені рабіліся парусамі,
героямі казачнымі - мы самі,
і плыў аж за трыдзевяць зямель
дзівосны наш печка-карабель.
І хлеб, які сёння я шчыра слаўлю,
табе, печ, нямала ў заслугу стаўлю.
Была да яго ты прыналежная,
ад печы тут многае залежала,