Збіралі, нанізвалі іх у вязку,
пакуль не рабілася вязка важкай.
За гэткі гасцінец шчодрым клёнам
мы ледзь не казалі «дзякуй» з паклонам.
Лісце ўручалі мы маці ўрачыста.
«Дык гэта ж не лісце,
а золата чыстае!
На цэлую восень хопіць яго мне.
Вы малайцы ў мяне сягоння.
За справу такую даць вам трэба
першую лусту новага хлеба», -
казала маці, узняўшы звязак.
А мы, свой выканаўшы абавязак,
сабой ганарыліся не на жарты,
на меншых сясцёр глядзелі з пагардай.
Даўно не было ў нас з табой сустрэч,
старая, добрая, родная печ!
А трэба сустрэцца, пакуль не позна.
Здарыцца, ведаеш, можа рознае.
Ходзяць упарта пагалоскі,
што ты ўстарэла для новай вёскі,
што ты аджыла і формай і зместам,
што вельмі ўжо многа займаеш месца.
Што скажам на гэта мы, руская печ?
Факты, як кажуць, упартая рэч.
Помніцца, хата была цеснаватай,
бо ты сапраўды займала паўхаты.
Каптур узвышаўся аж пад столлю,
шчыт занімаў ільвіную долю,
топка твая зіяла тунелем,