Дадому наведаўся я толькі праз месяцы тры, калі бацькі не раз i не два прысылалі мне занепакоеныя лісты, а затым пазванілі ў дэканат з трывогаю, што здарылася з іхнім сынам, ці жывы хоць ён, за што, за няўвагу да бацькоў, мяне добра адчытаў наш дэкан, павучаючы, што я, калі думаю стаць пісьменнікам, павінен найперш любіць родны дом. Калі я, вінаваты цюцька, заявіўся дахаты, дык да Емельяновічаў не пайшоў, увогуле з дому амаль не выходзіў, але з Леанілай сустрэчы ўсё роўна не змог пазбегчы. Калі з поўнай сумкаю выйшаў праз некалькі дзён падавацца на аўтобусны прыпынак, дык амаль нос у нос сутыкнуўся з ёю — яна ў адной руцэ несла загорнутае дзіця, у другой — валізу. Мусіў павітацца, узяць з яе рук цяжар i разам ісці адной дарогаю. I без запытання было ясна: калі свёкар i свякроў Леанілу не праводзілі, значыць, яны пасварыліся, i нявестка пакідае ix, едзе да сваіх бацькоў.
— I сёння хацеў уцячы ад мяне, страшнай i паганай? — паколькі ішлі па вуліцы сам-насам, пакпіла Леаніла.
Мне, канечне, было няёмка, я хацеў неяк апраўдацца, а то i, скажу шчыра, зманіць, але не мог, дык толькі блазнавата ўсміхнуўся — з-за таго, што мяне зразумелі ці залавілі на месцы на чымсьці не вельмі прыемным. У аўтобусе мы селі разам на першае сядзенне; улагодзіўшы дачку на сон, Леаніла прыязна ўжо ўсміхнулася:
— Прызнайся, каго ты збаяўся? Мяне? Уладзю?
— Сябе,— прызнаўся.
— Дзівак ты,— сказала напаўголас.— Я ж кожную суботу вочы прагледжвала, стоячы каля акна: прыехаў ты ці не? Хоць ты, можа, думаеш, што я хачу пакінуць свайго свістуна i пачапіцца табе на шыю з дзіцем?
Я сумеўся i ад яе пільна-пяшчотнага позірку, i ад гэтага шчырага запытання: Леаніла разгадала ўсе мае мітрэнгі, я перад ёй нібы хлапчук.
— Я аж заплакала, калі тады прыйшла за ваша гумно, а цябе няма... Не захацеў яшчэ ўбачыцца, паслухаць мяне. Я хацела табе, толькі табе расказаць пра ўсё, што на маёй душы! Каб ты ўзяў маю руку ў сваю і, апусціўшы сарамліва вочы, як ты гэта ўмееш, слухаў! Але ты збаяўся... сябе... Чаму?
— Я разгубіўся...— прызнаўся я шчыра.
— Дык хіба нам не трэба пагаварыць? — Леаніла ўзяла маю руку і, сплёўшы са сваёй, зноў, як у клубе, запяшчоціла маю далонь, зноў раздзьмухваючы гарачыню ў крыві.— Свістун нам, Янік, ніякая не замінка... Я памылілася, бяздумна захапілася, што ён прыгожы, вясёлы, добра спявае i свішча: свістун ёсць свістун, цікавы, але пусты чалавек. Яго зухаватасць не дасць добрай долі ні яму самому, ні яго родным i блізкім, а рана-позна не толькі прывядзе яго ў турму, але i зусім звядзе са свету. Але я ўжо адчула, што такое — кахаць...—I яна яшчэ пяшчотней загуляла па маёй далоні сваімі пальцамі.
Не толькі нашы рукі, але ўсім целам мы ажно затрьшцелі ад успламянёнага жадання. A калі я падняў галаву i зірнуў Леаніле ў вочы, дык у ix, нібы прымлелых, убачыў мальбу.
— Калі ты дасі слова, што прыйдзеш на сустрэчу, дык я праз тыдні два вярнуся,— прашаптала яна.
— Даю,— прашаптаў i я, таксама, мабыць, умольна пазіраючы ў яе вочы.
— Ты толькі не бойся,— па-змоўніцку запэўніла яна.— Я нічога благога не замышляю. Ты ж такі харошы, сціплы, добры, дык i я хачу быць з табой людскай...
«Гэта i ёсць прызнанне ў каханні?» — я запытаў гэта не словамі, a позіркам i поціскам-ласкаю рукі. Яна адказала мне тым жа.
— I ведай: калі ёсць сапраўднае каханне, страсць, дык для ix не павінна быць ніякіх перашкод! Найперш з-за гэтага, хоць з-за аднаго іхняга мігу, хочацца жыць i з-за яго нават не страшна памерці альбо загінуць! Павер, я — не вар'ятка, а жывы, з цела i душы чалавек! Жанчына! I яна, грэшная, не можа жыць без каханага i кахання! I яшчэ запомні: вагаешся, пакутуеш сам — прыносіш тое i іншаму! Дык трэба быць смелым i ўсё рашаць самому! Вось чаму свістуны хапаюць, маюць больш, чым людзі сціплыя i сарамлівыя, тыя бяруць усё на хаду!
У Мінску я, i пры людзях упершыню пацалаваўшыся з Леанілай, пасадзіў яе на цягнік, а потым, закаханы i каханы жанчынаю, як сам не свой пяшком ішоў з вакзала ў студэнцкі інтэрнат на Паркавай магістралі, сустракаў знаёмых хлопцаў i дзяўчат, але не бачыў нiкога! Як i дакляраваў Леаніле, пасля гэтага дадому ездзіў кожны тыдзень; Леанілы аднак чамусьці не было, дык мы не маглі сустрэцца. Я i засмучаўся, i радаваўся гэтаму: перадумаўшы ўсё, рашыў: нельга мне здраджваць Уладзю. Некалі я лічыў яго не толькі сваім сябрам, але i кумірам, хацеў ва ўсім быць падобным на яго,— дык вось такому, часамі самаўлюбёнаму ганарліўцу i жорсткаму крыўдзіцелю слабейшых целам i духам, можна было б наставіць рогі,— але цяпер я спакваля ўсвядоміў: Уладзя, якому я зайздросціў i зайздрошчу, мабыць, вялікі нешчаслівец, як кажа Леаніла, чалавек з трагічнаю доляй. Такога падмануць, аблапошыць — грэх, нават i тады, кал i яго жанчына кахае цябе, а ты кахаеш яе. З-за такіх вось думак я зноў кінуўся ва ўцёкі: раней часу здаў вясенне-летнюю сесію i падаўся, як мы, тадышнія, казалі, на студэнцкую будоўлю, на щипну, у Казахстан (дарэчы, там я нямала чаш пазнаў: не толькі нечакана паціскаў ахвочую да любошчаў аднаатрадніцу, ад якой пасля ледзь выкруціўся, але i пачуў ад старых насельнікаў пасёлка сапраўдную гісторыю гібелі Чапаева, а седзячы на беразе ракі, дзе той утапіўся, неспадзявана. Падумаў, што Чапаеў — герой, але герой фальшывы: ён, як i іншыя героі грамадзянскай вайны, якімі нас вучылі захапляцца ў школе, ваявалі ее столькі супраць замежных захопнікаў, колькі супраць свайго народа! Значыць, будзь i ты такі — I табе будзе фальшывая слава! Значыць, сістэма наша на фалыны!).
Калi ў канцы жніўня я вярнуўся i заявіўся ў бацькоў, то ўведаў: ужо, раней часу, выйшаў на волю Уладзя (з пераламанымі ў турме касцямі i з гастрытам), забраў ад цесця Леанілу, але яны цяпер жывуць ужо не ў Емельяновічаў, a ў суседняй вёсцы, дзе Уладзю далі работу на трактары i кватэру, a Леанілу ўладкавалі на працу ў дзіцячы садзік. Леаніла, сказалі мне, «ходзіць другім дзіцем».
Пачуўшы гэта, я зараўнаваў, пакрыўдзіўся i нават абурыўся на Леанілу і, канечне ж, да ix не зазірнуў. Пазней пачаў збліжацца са сваёй аднакурсніцай, але неяк няўпэўнена, не горача i не страсна, дык упусціў яе, а затым заляцаўся то да адной, то да іншай, але i з імі нічога ў мяне не выйшла. A калі закончыў вучобу i трапіў у газету, дык зусім нечакана нават для самога сябе ажаніўся са старэйшай на гады два карэктаркай, толькі пазней, з гадамі, разабраўшыся, што мне, дзякуй Богу, трапілася не такая ўжо благая дзяўчына: не было і, бадай, няма нараканняў на яе як на жонку i маці маіх дзяцей. Праўда, калі час ад часу ехаў дадому i адтуль на аўтобусе, праязджаючы вёску, дзе жылі Уладзя i Леаніла, дык не мог не затрымцець маладым, няспоўненым пачуццём...
...Убачыліся мы з Леанілай ужо тады, калi i мне было ўжо за трыццаць. Хоць я даўно ўжо жыў у горадзе, прызвычаіўся бадзяцца па рэдакцыях i выдавецтвах, сядзець альбо часам i самому верзці лухту на доўгіх сходах, весці запаўночныя «кухонныя» размовы, тады-сяды выязджаць i далей Баранавіч ды Маладзечна, грэцца пад паўднёвым сонцам i купацца ў моры,— адным словам, па крысе ўжо а б i а раджа и i ўс я, але ўсё роўна мая сялянская душа ныла па вёсцы, i я тады, не меўшы яшчэ дачы, часта прыязджаў да бацькоў, каб памагчы ім садзіць i выбіраць бульбу, касіць, рэзаць i калоць дровы.
Тады, улетку, я прыехаў сенакоснай часінаю. Паколькі я меўся дзень-два памахаць касою i яшчэ дзень-два граблямі, але ўправіліся мы хутчэй (бацькавую дзялку перад маім прыездам спляжылі касілкаю), дык я займеў вольны час, таму рашыў крыху палайдачыць каля нашай рэчкі, а то i з'ездзіць на Кромань.
Калі ўвечар я па матчынай просьбе вёз на веласіпедзе малако, смятану i яйкі маёй замужняй сястры ў суседнюю вёску, то ехаў з хвалюючым прадчуваннем: сёння там убачу Леанілу. Канечне, мы ўсміхнемся адно аднаму, з жартам успомнім наш дзіўны «рамаи», пахітаем галовамі: «Ах, юнацтва, юнацтва!» i разы даемся, як разыходзіліся дагэтуль, каб кожнаму далей жыць сваім жыццём.
Я абгледзеў сестрыну кватэру, гарод, прыбудовы (сястра перабралася сюды нядаўна), пасядзеў крыху за стал ом, выпіўшы пару чарак, а пасля, калі прыцямнела, сабраўся ехаць дадому. Сястра выйшла праводзіць мяне, i мы, размаўляючы, вулачкай ішлі да блізкай шашы, за якой жылі Леаніла i Уладзя. Значыць, калі я сам не зайду да ix, то мы не сустрэнемся, нрадчуванне мае было ўяўнае. Канечне, заходзіць туды я не меўся, але лес ёсць лес: толькі мы з сястрой запыніліся на шашы, толькі сястра пажадала мне ўсяго добрага i пачала прасіць, каб я заязджаў да яе з жонкай i дачкой, як з суседняй вулачкі выйшла жанчына крыху вышэй сярэдняга росту i сярэдняй паўнаты, у гумоўцах, у цесным просценькім трыко i ў белай касынцы. З граблямі на плечуку. Леаніла.
— Янік! — радасна ўсклікнула яна, наблізілася i, як некалі ў Емельяновічавых сенцах, цмокнула мяне ў шчаку.— Янік!
— Вось дзе i як сустрэліся былыя суседзі! — усміхнулася сястра, у якой я нядаўна асцярожна распытваў пра Леанілу i Уладзю, дык уведаў, што «тыя жывуць як кот з сабакам: то спяць разам у адной будцы, то выдзіраюць адно аднаму вочы».
— Хадзем да нас, Янік! — загарачылася Леаніла, здаецца, цяпер на лёгкім падпітку.— Пасядзім, пагаворым. Нам жа ёсць пра што пагутарыць!..
— Цямнее ўжо, а яму ехаць на веласіпедзе без святла,— паспрабавала супыніць Леанілін парыў мая сястра.— Іншым разам зойдзе.
— Іншага разу можа i не быць! Я ведаю добра твайго брата! — паківала пальцам Леаніла i, моцна ўзяўшы мяне за локаць, змусіла пакаціць веласіпед да яе дома.
— Я прачувала, што ў нас сёння будуць госці,— радасна сказала.— I кот з раніцы мыўся, i далоні мае свярбелі! Ажно i праўда: госць! Ды які! Самы мне дарагі!
У сціплай, але дагледжанай вітальні Леаніла, як толькі ўключыла святло, прыперла кулачкамі мяне да сцяны: