— Усяслаў, яны нам непрыяцелі!
Ён паляпаў позняга гуляку, які ледзь трымаўся на нагах i дыхаў, здаецца, адным хмелем, па плячы: супакойся, князь, не давай вол i эмоцыям!
— Бачыце, Даніла — цар! Цэсар! Ёсць прагненне, ёсіць тытул — трэба новыя землі i халопы! Ён уявіў сябе новым збіральнікам праваслаўных i іншых зямель! Чуеш?
— Чую,— супакойваў суседа-саюзніка Усяслаў.— Толькі, будзь ласкаў, не крычы так!
— Была Кіеўская, a цягіер, па-ягонаму, яе скіпетр i сцяг павінна ўзяць Галіцка-Валынская альбо, як ён з гонарам кажа, Чырвоная Русь! Ён жа, уладар яе, новы месія!..
— Кожны жук хоча паказаць свае рогі,— прамовіў Усяслаў,— a Даніла даўно ўжо, калі ўзяў Галіч, Кіеў, разбіў крыжакоў каля Драгічына, уявіў сябе царом і, як ты кажаш, месіяй.
— А чаму вялікую Русь не можа сабіраць Полацкая зямля альбо, як я чуў, Белая Русь? Ці Ноўгарад? Альбо князь уладзімірскі Яраслаў? Што — Даніла больш мудры i слынны за князёў Брачыслава, Аляксандра з Ноўгарада ці таго ж Яраслава?
— Даніла — нашчадак вялікіх кіеўскіх князёў.
— Але іхняй вярхоўнай улады не прызнавалі ні Полацак, ні Ноўгарад. Значыць, Данілавы прэтэнзіі — ...
— Цішэй, князь,— перапыніў яго Усяслаў.— Тут i поле ды луг усё бачаць i чуюць.
— А чаму мы ix павінны баяцца? — выпрастаўся, як жанчына перад сваркай з іншай жанчынаю, падпёр бокі кулакамі Міндоўг.— Тут не ў ix сіла, a ў нас. Давай вось падымем сваіх людзей i возьмем Данілу з яго баярамі голай рукою! Навучым ix нарэшце паважаць i твой Навагародак, i маю Літву! Давай я закамандую пад'ём!
— Няхай людзі паспяць пасля цяжкога пераходу, сённяшняй сечы i добрай вячэры.
— «Паспяць!» — перакрывіў той.— Мы так праспім многае. Нечага варажыць, калі пад носам ляжыць...
— Усяму свой час, Міндоўг...— ціха прамовіў Усяслаў.— Нам пакуль што трэба, як добра людзі кажуць, валіць дрэва па сіле... А што да Данілы, дык ён, пагнаўшыся па вялікае, можа некалі страціць i малое...
— Адвага або мёд п'е, або калодку на шыі трасе!
— Адвага — адвазе розніца. Калі яна неразумная, дык гэта ўжо дурнота.
— Тады я на адыходзе з Данілавых зямель пачышчу яго весі!
— Жартуеш?
— Не.
— Мала табе ўгорскіх, польскіх i нямецкіх лупаў? Данілавых падарункаў? Ці хочаш папляміць у людской памяці тое добрае, што мы зрабілі сёння?
— Эх, Усяслаў! — уздыхнуў той.— Які ты добры ці асцярожны!
— Усё, князь. Давай спаць.
— Усяслаў! — нечакана захлімзаў Міндоўг, зноў спрабуючы прыпасці да ягонага плечука.— Ты мяне не любіш!
— Ты ж не жанчына, каб цябе любіць,— пажартаваў ён, каб улагодзіць неўгамоннага госця.
— Я — няшчасны чалавек,— зажаліўся Міндоўг.— Для вашага люду я — па маці — лесавік, язычнік, воўк, а сярод свайго я — па бацьку — крывіч, з хрысціянскай крывёю: усе ж ведаюць, што мой дзед — беглы полацкі князь. Каб кіеўскія князі не выправадзілі ў Візантыю, уцёк i хаваўся ў нашай пушчы, завёў наш род... Ад яго i я — ваўкалака, пераварочваюся ў чалавека, то ў ваўка i бегаю ды бегаю. То нападаю, то ўцякаю... Ворагі мае — i чужыя, i свае, найперш сыны роднага брата, Даўспрунка. Сынаўцы лічаць, што гэта я звёў са свету іхняга бацьку, каб заўладаць нашымі землямі i верхаводзіць, вычэкваюць, каб ударыць мне ў спіну... Як i іншыя князі, якіх у нас процьма. Каб не сцены вашага замка, каб не ваша сіла i каб не ты, дык... Жонка з дзецьмі больш жывуць у вашым Навагародку, чым у сваёй Руце. Сын, Войшаль, аддадзены больш вам, чым мне. Князь Ізяслаў — яго настаўнік, а ты — можна сказаць, дзядзька-пястун. Ды i жонка, дачка сэрцам i душой цягнуцца да вас, да горада, да царквы, хочуць жыць так, як жывуць вашы баярыні... Адным словам, я — князь i не князь. Данілавы баяры праўду кажуць: я — ваш закладнік. Слуга ці найміт.
— Ты, князь, наш саюзнік i гаспадар не такой ужо малой сваёй зямлі,— свядома падліслівіў Усяслаў.— А твая полацкая княская кроў — зарука таго, што ты свой Поладаку i нам, i мы, крывічы-дрыгавічы, цябе ў крыўду не дадзім. Рабілі i, думаю, будзем далей рабіць тое, што трэба ўсім нам.
— Дык вы мяне паважаеце? — капрызнічаў Міндоўг.— Не толькі спрытна спажываеце маю незайздросную, хісткую долю?
— Ты можаш назваць, калі мы цябе абразілі ці пакрыўдзілі па праве мацнейшых? Не хочам, каб якраз ты гаспадарыў на сваёй зямлі? Выбачай, але не будзем пра гэта больш гаварыць. Сёння i табе павінна больш балець не ад тваёй самалюбнасці, а ад нашай страты.
— Княжыч...— застагнаў Міндоўг.— Я ж, Усяслаў, мроіў, песціў думку: мы пашлюбім яго i маю Дануту, змацуем наш саюз, злучым сілы i...
Усяслаў увішна закрыў далонню рот Міндоўгу: не хацеў, каб пра гэтае «і...», што было ў Міндоўгавай галаве (і не толькі ў ягонай), чулі не толькі Данілавы шпегі, але i Міндоўгавы ды яго ахоўнікі: вельмі ж запаветнае было тое.