Міндоўг падняў перад сабой указальны палец: усё, маўчу-маўчу, а тады шапнуў яму на вуха:
— Нем як рыба!
— Хадзем спаць, князь,— папрасіў Усяслаў.— Мне ўжо зусім хутка ў дарогу. А вы,— павярнуўся да сваіх i Міндоўгавых дружыннікаў, што стаялі непадалёку адным гуртам,— нічога, што тут гаварылася, не чулі. Ясна?
Тыя са згодай заківалі галовамі.
— Не бачылі i не чулі! —па трос сваёй ахове кулаком Міндоўг.— А цяпер спаць, спаць, спаць!
4
Як усе ведаюць, з чужыны дарога дадому карацейшая, i коні, чакаючы роднага прытулку, сваіх суродзічаў, добрага харчу i адпачынку, спяшаюцца самі, без лішняй прынукі.
Атрад са здабытымі ў баі трафеямі i Данілавымі падарункамі вяртаўся памалу, a Усяслаў з маладымі воямі нёсся шпарка. За адзін пераход — асабліва па стэпах ГаліцкаВалынскай зямлі,— бывала, міналі да ста вёрст, спеіпваліся, давалі перавесці дых i падсілкавацца коням, перакусвалі i прылегвалі на гадзіну-другую, а пасля — зноў на сёдлы i трушком ды трушком наперад, упагон за атрадам з мёртвым княжычам.
Сёлетняе лета было гарачае, нават спякотнае i засушлівае (праўда, за гадоў сем-восем да Батыевага нашэсця лета было яшчэ гарачэйшае, тады тут, на поўдні, усё пасохла, быў вялікі голад i людскі мор), дык у прыродзе на ўсім ляжаў след гэтага — скажам, на Берасцейскай i Пінскай землях цяпер памялелі рэкі, былі даволі тупкія гаці праз балоты, а сям-там нават гарэлі старыя замлелыя ад сушы i прапахлыя смалой лясы ды лапіны высушаных балотцаў. Ад пажараў далёка поўз едкі, надта ж ад торфу, бела-шэры дым, засмужваючы прасторы i паднябессе, што былі шчодра перагрэтыя ўсё яшчэ нібы плаўкім сонцам, мігцелімроіліся, слепячы вочы i закружваючы ад спёкі I сухога паветра галаву. Бярозы, ліпы на шляху, а таксама вішні, яблыні ды грушы, вясеннія i летнія кветкі пры хатах (як наземных, так i паўзямлянкаў) мелі ўжо шмат жоўтага лісця; сена ў стагах на балоце, а таксама пры сядзібах у абарогах зрыжэла; жытнёвае ржышча, а там-сям яшчэ i мэндлікі ўжо трацілі залацістасць, праўда, у лагчынках сярод асцюкоў чаплялася за жыццё маладая зялёная трава; грэчка рудзела, хоць дзе-нідзе сярод яе былі яшчэ познія бела-ружовыя кветачкі, як i сіне-блакітныя маруды паміж падсохлага спаднізу льну; на лугавінах i каля рэчак задумліва стаялі старыя буслы, а на прысадзістых зялёных дубах плоймаю сядзелі чаплі; каля кожнага паселішча скубліся статкі кароў i авечак; пастухі — старыя сівыя дзяды ў лапцях i зрэбных нагавіцах ды кашулях, з торбачкамі i кіямі, босыя малыя дзеці, найчасцей хлопчыкі i тойсёй з жалейкаю,— бачачы Усяслававу конніцу, што падымала на ўсю ваколіцу з дарогі пыл, сцягвалі саламяныя капелюшы i схіналі галовы ў знак павагі да іхняй ратнай доблесці i спачування: ведалі ўжо, што загінуў апошні навагародскі княжыч.
Віталі яго ў гарадах i весях берасцейскія баяры, пінскі дружбацкі князь Міхаіл са сваёй світай, частавалі, праводзілі да меж падуладных княстваў i прасілі суцешыць у бацькоўскім горы гаспадара Навагародскай зямлі, а заадно не раз i не два гаварылі, што вераць у яго, Усяслававу, мудрасць i, кал i што якое, у ягоную падтрымку (казалі яму гэта адкрыта: сярод ix не было берасцейскага Данілавага пасадніка). Чым далей ці, лепш сказаць, бліжэй да Навагародка, дык сустракалі ўсё болей спачувальней 1 цяплей, слонімскі князь Васілёк прыпаў да яго як брат: «Ой, Усяслаў, якая нечаканая i вялікая бяда для нашай зямлі! Што будзе, калі не выдужыць гора князь Ізяслаў? Прышле тады Даніла сюды свайго сына альбо пасадніка, пабураць яны тое, што мы збіраем па кроплі!..» — «Выдужыць трэба ўсім нам, князь,— адказаў ён.— Нічога не растраціць, а яшчэ набыць!» — «Трымайся, Усяслаў! Ты — i наш дзень, i наша будучыня. Я — твой сябра i брат. Заўсёды i ва ўсім спадзявайся на мяне i мае дружыны. Мы — князі ваўкавысцкі, свіславіцкі, гарадзенскі i я — нядаўна паўтарылі клятву: не пазіраць па баках, а трымацца за Навагародак. Ты — наш страціг, наша апора i надзея...» — «Дзякуй вялікі вам. Я казаў i яшчэ раз скажу: дружба мацней за сцены каменныя. Нам без яе не быць. Я ніколі не здраджу ні дзядам, ні ўнукам, ні інтарэсам нашым! Лепш ранняя смерць, чым ганебная здрада: я смерці не баюся, баюся смерці духу...» — «Ты — вой i муж з духам, Усяслаў».
З князем Васільком яны ехалі побач доўга i гаманілі шмат. На слонімскай, а пасля i навагародскай зямлі меншала балот, большала сосен i лісцевых дрэў, ляжалі пагоркавыя палі, адваяваныя не адным людскім родам агнём у бароў i падлескаў. Заадно былі звыклейшыя паселішчы, людзі, іхнія ўборы, была родная i падуладная Навагародская зямля. Якраз гэта захвалявала галіцка-валынскага валадара i ягоных баяраў: не толькі пад іхнім бокам, але, як яны лічылі i лічаць, на іхніх уладаннях, незачэпленая татарамангольскай віхурай, нечакана i нягучна, нават ціха пачала вакол Навагародка гуртавацца, багацець, набірацца сіл новая дзяржава... Пакуль што без шуму, без пазначэння тытулу навагародскага князя на граматах, але ўжо не ўскраіна i не правінцыя Галіцка-Валынскай зямлі. Гэта, канечне, асабліва пачало відаць Данілу пасля таго, як паў, стаў руінамі старажытны слынны Кіеў i патапталася Галіцка-Валынская альбо Чырвоная Русь, што мелася набыць моц i славу Кіева, а яе ўладар марыў i марыць прадоўжыць тое, чаго змог дабіцца Уладзімір Манамах i што пакрыху страцілі яго наступнікі вялікія князі кіеўскія, якія вялікімі былі больш на словах...
Чым далей ад яркага i спякотнага паўднёвага сонца, ад Палесся, тым больш прырода была скупейшая, але i нібы болей здаравейшая ды трывальнейшая: лес тут не зусім сасмяг, a лугі мурожыліся атаваю, на пол i яшчэ сям-там стаяла паспелае жыта, паволі траціў зеляноту i паджоўчваўся авёс.
Калі Усяслаў ад'язджаў адгэтуль у далёкі паход, тут сама пачыналіся агледзіны — пакрыванне поля: на золку выйшла на княскае жытнішча маладзіца i пры сяброўках нажала жытнёвы снапок, абхінула яго ручніком, а потым падкідвала ўгору, прыгаворваючы:
— Пакрыла ніўку На добрую спажыўку. Парадзі, Божа, Наша збожжа!
Дзяўчаты, узяўшыся за рукі, хадзілі вакол яе i падпявалі:
— Крыта, крыта! Поўна жыта!
Першы снапок аддалі самому князю, а той шчодра пачаставаў i адарыў дзяўчат. Зажынкі пачаліся ўжо тады, калі Усяслаў быў у дарозе. Цяпер во ўжо канчалі жаць жыта.
Усяслаў, выехаўшы з лесу i зірнуўшы на пазалочанае ад сонца ржышча, ажно залюбаваўся, як увішна i хораша пажылыя i маладыя жнуць i цудадзейнічаюць сярпамі. Цяжкая гэта работа — цэлы дзень нагінацца, рэзаць пук сцяблін, выпроствацца, класці зжатае ў снапок, зноў нахіляцца. Параўняць замлелую паясніцу можна толькі тады, калі набярэцца за табой дзесяць снапоў i пачнеш зносіць ix i ставіць у мэндлік. Але... жанчыны не любяць мужчынскай засяроджанасці, длубу ды длубу, не могуць без жартаў i песні. Вось i цяпер перабівае нават конскі тупат чыйсьці звонкі, але мяккі пяшчотна-сумнаваты голас:
— Заходзь, заходзь, сонейка,
Ды за гapy борздзенька.
Можа, вечар барджэй будзе,
Майму сэрцу лягчэй будзе.
— Не горся, малодачка,
На яснае сонейка,
А горся, малодачка,
На сваю свякрованьку:
Бо я раненька сыходжу,
Цябе ў полi знаходжу,
А позненька забягаю,
Цябе ў полі пакідаю.