— Як зваць цябе, дзяцюк?
— Лоў.
— Табе ваш князь гаварыў, што мы будзем змагацца не зусім па рыдзельскіх канонах?
— Гаварыў.
— Ты сутыкаўся ўжо з крыжакамі?
— Яшчэ не.
— Дык ведай, Лоў: яны гуляюць, нават б'юцца па канонах толькі са сваімі i пры сваіх. У сечах з іншымі, з вамі, язычнікамі, найперш, яны мала зважаюць на свае каноны, робяць усё, каб перамагчы. Дык трэба быць з імі вельмі пільным. Як сам убачыў, можна скуліць з каня суперніка i бяззбройнаму: я ж нават не падняў кап'я, але ты вось на зямлі. У баі часта бывае такое. Дык выбачай, даруй за ўрок.
Той змаўчаў.
— Садзіся на каня, цяпер па канонах ужо праверым кемлівасць, спрыт i сілу адзін аднаго.
Праз хвіліну-другую вярнуліся на свае пазіцыі, зноў пры замёрлай цішыні i па Яўстафавым знаку сарваліся з месца i рынуліся адзін на аднаго з узнятымі коп'ямі, неўзабаве на шалёным скаку ўдарылі ў шчыты адначасна. Абодва ўклалі такую сілу ва ўдар, так сядзелі моцна на сядле, што дрэўкі не вытрымалі, зламаліся, i гэта ні аднаго не скуліла з каня. Што малады літовец аспакайнеў, мае асілкавую моц, Усяслаў адчуў па тым, як я гоны шчыт проста п рыл in да ягонага цела, нават прагнуўся, не зусім убярог ад магутнага ўдару плячук, што адразу ж заныў.
Boi па абодва бакі ажно загулі ад захаплення, ад такой дужасці свайш маладога таварыша i, як яны ведалі, слыннага навагародскага ваяводы. Аднак, як заўважылі, Лоў трэ левы плячук. Значыць, i яму дасталося. Усяслаў махнуў рукой: давайце нам новы я коп'і.
«Адной сілай яго не зваліш. Трэба збіць яго з тропу, бліжэй, у прыцірку, пусціць каня i апярэдзіць з ударам хоць на невялічкае імгненне»,— трэці раз стаўшы на сыходную пазіцыю, падумаў Усяслаў, а пасля калі несся ўперад, душой адчуў, што Лоў занепакоіўся, што не так, як хацеў, збліжаюцца коні,— пачаў папраўляць свайго, але той не слухаў, прэ i прэ з храпам па-свойму. Значыць, Лоў ужо не будзе сабраны ў адзін нерв.
Усяслаў не згледзеў, a адчуў, што той вось-вось выкіне наперад руку з кап'ём, дык па звычцы ярасна выкінуў першы — Лоў так i не ўдарыў, наляцеўшы на яго дрэўка, ад ягонай непахіснасці i ад бегу коней,— усё гэта спрыяла цяпер не яму,— паляцеў долу i так няўдала, што, кал i Усяслаў павярнуўся ўжо i бачыў усё, яго, зачэпленага адной нагою за стрэмя, доўга яшчэ цягнуў па зямлі паўз вар'я целы малады конь, a Лоў, канечне ж, абіваў-абдзіраў аб дол локаць, плячук, твар: адна яго рука, што трымала кап'ё, была вольная, а вось другая не магла выпусціць шчыт i стрымаць каня.
Boi зноў загулі — мабыць, найбольш са спачуваннем свайму суродзічу. Яўстафій, яго воі кінуліся да Ловага каня, затрымалі, вызвалілі ездака — той сам не мог падняцца на ногі.
Да Усяслава пад'ехаў Міндоўг.
— Ты i ліс, i зубр заадно,— не вельмі радасна, але ўсё ж паважна пахваліў яго.
— Асуджаеш, што я напачатку збіў з тропу маладога? — запытаў Усяслаў, не радуючыся, а адчуваючы няёмкасць ад сваёй перамогі.— Лічыш ашуканцам? Вераломным?
— He,— адказаў той.— Ты ж не даваў рыдзельскай клятвы трымацца іхніх правілаў. Ды рыдзелі, як сам ведаеш, у баі ўжываюць i не такое. Як вельмі не чвімімся i мы.
— Якраз так, князь,— павесялеў Усяслаў,— я сказаў i Лову.
Міндоўг падаў свой знак — Хвал затрубіў у рог. Усе выпрасталіся, сталі «на зважай».
— Слава пераможцу! — галёкнуў Міндоўг.
— Сла-ва-а! Сла-ва-а! Сла-ва-а!— тройчы лес ажно скалануўся ад рэха.
Калі яго ўшанавалі, Усяслаў падаўся да пераможанага. Каля таго, вызваленага ўжо ад даспехаў i пакладзенага на воўчыя скуры, абабітага, увіхаўся на каленях Міндоўгаў лекар.
— Вывіх ключыцы, князь,— патлумачыў той.— Але гэта не бяда. Дзяцюк здаровы, дужы, праз дзень-два зноў сядзе на каня.
— Не перажывай вельмі, дружа,— Усяслаў прысеў каля Лова.— Я, бывалы вой, не павінен быў паводзіцца з табой, маладым, так, як павёўся. Але, думаю, навука гэтая табе яшчэ спатрэбіцца. Твае ўдачы, подзвігі i слава гэтаксама наперадзе,— i падаў руку,— не трымай на мяне крыўды i злосці. Давай падружымся.
Лоў працягнуў сваю далонь, усміхнуўся. Канечне ж, нявесела.
— Мы з табой яшчэ плячо ў плячо будзем у не адной сечы,— падбадзёрыў яго, а заадно i павёў сваю палітыку Усяслаў,— бо ворагі нашы амаль адны i тыя ж... Каб біць, пабіць ix, трэба цяпер самім вытрымліваць удары i вывіхі, падаць, насіць сінякі. Адзін біты дзесяцярых нябітых варты!
7
Зразумела, Усяслаў вярнуўся дамоў позна i захмелены. Калі ўбачыў у сваёй вітальні спакойнага Цішука i занепакоеную Любку, ажно здзівіўся: жонка ёсць жонка, нават зусім маладая. I яго першая сужаніца, доўга чакаючы яго, а пасля ўбачыўшы, што падвяселены, сустракала занепакоена, а то i запасочана: дзе, з кім быў?
— Выбачайце,— лагодна, як i заўсёды, калі падпіты, сказаў ён бацьку i дачцэ,— быў у Міндоўга, затрымаўся.— А пасля, згледзеўшы на Любчыных вачах слёзы знерваванай жанчыны, на гэты раз ужо не саромеючыся, пры цесцю, прытуліў яе.— Чаго смуцішся, краса мая ненаглядная?